Уладзі́мір Васі́левіч Тэ́раўскі (Цяра́ўскі) (11 (23) лістапада 1871, мяст. Раманава, Слуцкі павет, Мінская губерня — 10 лістапада 1938, Мінск, турма НКУС) — беларускі дырыжор, кампазітар, фалькларыст, царкоўнаслужыцель. Стаяў ля вытокаў нацыянальнай оперы і нацыянальнай музычнай школы.
Уладзімір Тэраўскі | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Уладзімір Васілевіч Тэраўскі |
Дата нараджэння | 23 лістапада 1871 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 10 лістапада 1938 (66 гадоў) |
Месца смерці |
|
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, хормайстар |
Калектыў | |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўтар гімна «Ваяцкі марш» («Мы выйдзем шчыльнымі радамі…»). Стварыў музыку да спектакляў БДТ-1. Найбольш вядомай стала яго музыка да спектакля «На Купалле» Міхася Чарота, куды ўвайшла між іншым песня «Купалінка», якую многія лічаць народнай.
Біяграфія
Нарадзіўся 11 (23) лістапада 1871 года ў мястэчку Раманава Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер — в. Леніна Слуцкага раёна Мінскай вобласці). Беларус. Быў малодшым сынам у сям’і беларускага святара Васіля Тэраўскага. Бацька скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў сан іерэя. Да 1889 года — настаяцель Георгіеўскага храма ў мястэчку Раманава; кіраваў царкоўным хорам Узнагароджаны набедранікам, скуф’ёй, нагрудным крыжам (1881), камілаўкай (да 1886). Сястра Вольга стала жонкай пісьменніка Дзмітрыя Гаўрылавіча Булгакоўскага.
У 1889 годзе скончыў Слуцкае духоўнае вучылішча. Вучыўся ў Мінскай епархіяльнай семінарыі. У 1892—1895 служыў у войску. Пасля дэмабілізацыі з 1895 дзяржаўны кантралёр Лібава-Роменскай чыгункі. З 1897 працаваў на Уральскіх заводах графа Строганава, служыў рэгентам, настаўнікам у Пермскай губерні. Знаходзячы на Урале, кіраваў аматарскімі рабочымі хорамі на Білімбаеўскім і Шайтанскім чыгуначных заводах і спяваў у хоры . У рэпертуар хору ўваходзілі і беларускія народныя песні.
З 1900 года — супрацоўнік Мінскага аддзялення дзяржаўнага банка. З 1901 канцылярскі чыноўнік 2-га разраду Мінскай кантрольнай палаты, адначасова настаўнік спеваў і гімнастыкі Губернскага папячыцельства дзіцячых прытулкаў. У 1904 епіскапам Міхаілам (Цемнарусавым) прызначаны псаломшчыкам Мінскага Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора. Адначасова памочнік рэгента Мінскага архіерэйскага хору. Потым псаломшчык царквы Св. Марыі Магдаліны на вул. Старажоўскай, настаўнік спеваў 3-га Мінскага прыходскага вучылішча. Быў членам Беларускай асацыяцыі стваральнікаў мастацкіх твораў.
У ліпені 1914 года стварыў адзін з першых беларускіх харавых калектываў — Мінскі беларускі хор, які ў 1917 годзе ўвайшоў у склад Першага Беларускага таварыства драмы і камедыі, канцэртаваў з ім па рэспубліцы, удзельнічаў у драматычных спектаклях. Значную частку рэпертуару хору складалі беларускія народныя песні. Узначальваў музычную частку Першага Беларускага таварыства драмы і камедыі. Таксама супрацоўнічаў з мастацкай трупай «Беларускі народны тэатр» пад кіраўніцтвам Ф. Аляхновіча.
Браў удзел у арганізацыі культурна-асветнага асяродка пры «Беларускай хатцы». Выступаў перад дэлегатамі з’езда беларускіх партый і арганізацый у ліпені 1917 г.. Восенню 1919 г. па запрашэнні У. Ігнатоўскага, рэктара Мінскага педагагічнага інстытута, працаваў выкладчыкам.
У 1918—1919 гадах кіраваў харавой капэлай у Беларускім савецкім тэатры, уваходзіў у склад Таварыства працаўнікоў беларускага мастацтва. 19 верасня 1919 года ў Мінск прыехаў Юзаф Пілсудскі, з якім звязваліся надзеі стварэння польска-беларускай федэрацыі. З той нагоды ў мінскім гарадскім тэатры адбыўся спектакль, у якім выступаў і хор Тэраўскага: хор заспяваў песню, якая на афішах была пазначана як «беларускі гімн».
Улетку 1920 года арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі ў Асіповічах за выкананне песень «Каля хацінкі» і «Панам мы песні не спяваем» (падчас вобшуку пры ім быў знойдзены рэвальвер). Пасля ўтварэння Беларускага дзяржаўнага тэатра ў Мінску яго галоўны хормайстар.
У 1919—1920 гадах — сябра Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску. Працаваў лектарам на настаўніцкіх курсах. У гэты ж час па прапанове Беларускай вайсковай камісіі пачаў працу па складанні спеўніка для беларускага войска. Спеўнік быў падрыхтаваны да лета 1920 г., але асобнай кніжкай выйшаў толькі ў 1921 г. («Беларускі спеўнік з нотамі на тры галасы паводле народных мелодый»). Наступная кніга — «Беларускі лірнік» — была выдадзена З. Жылуновічам у Берліне ў 1922 г. Праз 4 гады ў Менску выйшаў яшчэ адзін спеўнік для курсантаў Аб’яднанай беларускай вайсковай школы («Вайсковы зборнік», 1926).
Арышт
Арыштаваны 3 верасня 1921 года з жонкай Надзеяй Прохараўнай. Праходзіў па адной справе з артыстамі Усеваладам Фальскім, , яго жонкай Надзеяй Кубар, загадчыкам дэзінфекцыйнага аддзела наркамата аховы здароўя Сямёнам Валачковічам, старшым механікам Мінскага тэлеграфа Герасімам Раманчыкам, тэлеграфістамі Міхаілам Бакуном і Ганнай Бруевіч, медсястрой Мінскага шпіталя Сінкліцікіяй Малчанавай.
Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 23 верасня 1921 года У. Кубар і Г. Бруевіч асуджаны да вышэйшай меры пакарання і 19 кастрычніка 1921 года расстраляны. М. Бакун, С. Валачковіч, Н. Кубар, С. Малчанава, Г. Раманчык прыгавораны да 2 гадоў ППК. У. Тэраўскі і У. Фальскі як «неданосчыкі» да ВМП (заменена на 5 гадоў ППК) і этапаваны ў Смаленскі папраўчы дом. Жонку У. Тэраўскага асудзілі да аднаго года зняволення ў Мінскім працоўным лагеры. Пасля вызваленя 24 мая 1923 года кіраваў харавымі калектывамі БДУ, МБПТ, саюза паштавікоў-тэлеграфістаў.
Браў удзел у рабоце музычнай секцыі Інбелкульта. У 1930 годзе быў расфарміраваны хор Тэраўскага пры Белдзяржуніверсітэце, а ў 1931 годзе ён быў звольнены з работы ў БДТ-1, абвінавачаны ў нацыянал-дэмакратызме. Служыў псаломшчыкам у царкве св. Марыі Магдаліны. Меў цяжкае матэрыяльнае становішча. Да 1933 года служыў у Пярэспенскай царкве. Рэгент царкоўнага хору Мікалаеўскага сабора ў Мінску. Зноў арыштаваны 17 жніўня 1938 года ў Мінску па адрасе: вул. Старажоўская, д. 74, кв. 4. Прыгавораны 1 лістапада 1938 года тройкай НКУС як «агент польскай разведкі» да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 10 лістапада 1938.
Па першай справе (групавая, № 20479-с; захоўваецца з фотаздымкамі ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 6 жніўня 1996 года пракуратурай Беларускай ваеннай акругі, па другой (№ 10927-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) — трыбуналам Беларускай ваеннай акругі 1 кастрычніка 1957 года.
Творчасць
Выявіў вялікія музычныя здольнасці ў дзіцячыя гады.
Стварыў музыку да спектакляў БДТ-1 «Бязвінная кроў» У. Галубка (1918), «Каваль-ваявода» (1925), «Машэка», «Кастусь Каліноўскі», «Кар’ера таварыша Брызгаліна» Е. Міровіча, «Панскі гайдук» Н. Бываеўскага і інш, заснаваную на шырокім выкарыстанні беларускага фальклору. Найбольш вядомай стала музыка да спектакля «На Купалле» М. Чарота (1921). Напісаў песні і рамансы на словы Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулі, М. Чарота і інш. Запісваў і гарманізаваў народныя песні, частка якіх апублікавана ў зборніках «Беларускі спеўнік з нотамі на тры галасы паводле народных мелодый» (1921), «Беларускі лірнік» (1922), «Вайсковы зборнік» (1926).
Тэраўскі аўтар гімна «Ваяцкі марш» («Мы выйдзем шчыльнымі радамі…»), гімна «Беларуская марсельеза» (на верш Аляксандра Мікульчыка «Адвеку мы спалі…»).
Тэраўскі напісаў музыку да песні «Купалінка», якую многія лічаць народнай, яна з’яўляецца фрагментам музычнага суправаджэння спектакля «На Купалле», таксама ёсць думка, што ён з’яўляецца аўтарам музыкі да песні «Шумныя бярозы» на словы Я. Купалы.
Цікава, што ў час выступленняў У. Тэраўскі меў звычку часам дырыжыраваць пальцамі, павярнуўшыся да хору спінай. Тэраўскі быў круглаваты і лысагаловы, даволі мажны. Ён любіў апранацца ў тон усяму хору па-народнаму: белая беларуская світка, пад ёй вышываная кашуля з саматканым поясам.
Ацэнкі і значэнне творчасці
У. Тэраўскі стаяў ля вытокаў стварэння нацыянальнай оперы і нацыянальнай музычнай школы. Толькі спектакль «На купалле» вытрымаў у 1920-я гады 432 паказы.
З. Бядуля ў сваім артыкуле «Штрыхі аб беларускай культуры» адзначаў, што хорам Тэраўскага магла б ганарыцца любая нацыя, болей культурная за нашу, і называў Уладзіміра Тэраўскага мастаком-самародкам.
Я. Кіпель пісаў, што займаючыся з моладдзю ў хоры‚ У. Тэраўскі стараўся рабіць з харыстаў нацыянальна свядомых людзей. Хор Тэраўскага меў велізарны ўплыў і на беларускае грамадства‚ і на развіццё беларушчыны.
Працуючы дырыжорам і кампазітарам, У. Тэраўскі меў сувязі з беларускім нацыянальным рухам. Падчас адкрыцця Першага Усебеларускага з’езду ў снежні 1917 года хор пад яго кіраўніцтвам выканаў тры беларускія песні: Беларускую Марсельезу, «А хто там ідзе» і «Кроў нашу льюць даўно ўжо каты». Усе тры песні былі прынятыя авацыямі. Песня «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» стала гімнам БНР.
У хоры У. Тэраўскага спявалі Алеся і Андрэй Александровічы, жонка Я. Кіпеля Марыя, Міхась Чарот, стваральнік гімна Рэспублікі Беларусь Н. Сакалоўскі і іншыя. У вершы «Ахвярую Беларускаму хору Тэраўскага» (1919) Міхась Чарот са шчырым узрушэннем заклікаў спяваць «родную, пекную песню» і будзіць край свой ад цяжкага сну.
Бібліяграфія
- Ўл. Тэрраўскі. Беларускі сьпеўнік з нотамі на 3 галаса паводле народных мэлёдый. — Менск, 1921. — С. 58.
Заўвагі
- нарадзілася 19 верасня 1878 года ў Мінску, была хатняй гаспадыняй
- 1880 года нараджэння
- 1878 года нараджэння
- 1886 года нараджэння
- 1895 года нараджэння
- 1896 года нараджэння
- 1895 года нараджэння
Крыніцы
- Варыянт напісання прозвішча Цяраўскі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах, Т.16. Мн., 2003, С.132
- Биографический справочник. — Мн: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5.
- Гарбінскі 1999.
- Дмитрий Гаврилович Булгаковский Архівавана 5 чэрвеня 2014. (руск.)
- УЛАДЗІМІР ТЭРАЎСКІ Архівавана 19 кастрычніка 2013.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967. Энцыклапедычны даведнік у 2-х тамах. Т. 2. — Мн., 2007.
- Купала, Янка. Поўны збор твораў: у 9 т. / Янка Купала. — Т. 8. — С. 91.
- Корни «Зеленого Дуба» и минские мостовые (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2014. Праверана 9 сакавіка 2012.
- Куліковіч Мікола. Савецкая беларуская опэра // Спадчына № 6 — 1991. С. 75-88.
- Тэраўскі Уладзімір(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2014. Праверана 8 сакавіка 2012.
- Тузін шлягераў, пазбаўленых аўтараў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2012. Праверана 9 сакавіка 2012.
- На хвалі Свабоды: 50 гадоў беларускага эфіру без цэнзуры. Год 1968 .
- Максім ІЎКІН. Як аўтарская «Купалінка» стала народнай песняй?(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2014.
- З. Бядуля. Штрыхі аб беларускай культуры(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2014.
- Яўхім Кіпель. Гуртаванне беларускае моладзі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2014.
- Symbolika państwowa Białoruskiej Republiki Ludowej. — Białoruska…. — С. 277—278.
- Марыя Кіпель. Пасьля арышту мужа(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
- Аўтара гімна Беларусі нарадзіла докшыцкая зямля
- Багдановіч І.Э. Міхась Чарот // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т.. — Мн., 1999. — Т. 2. — С. 454-474.
- Продолжение списка белорусскоязычных публикаций 1918—1922 гг., хранящихся в Славянском фонде БАН .
Літаратура
- НГАБ, ф. 136, в. 1, с. 41145;
- Памятная книжка Минской губернии.;
- Травень М. Уладзімір Тэраўскі — ахвяра бальшавізму // Бацькаўшчына. — № 30. — 1956.
- Гесь А., Ляхоўскі У. Калі песня жыве беларуса, будзе жыць беларускі народ!»: Жыццё і творчы шлях Уладзіміра Тэраўскага // Мастацтва. — № 12. — 1966.
- Тэраўскі Уладзімір // Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Уклад. Ю. Гарбінскі. — Менск—Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. — ISBN 985-6318-65-3.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Рэдкал.: Пашкоў Г. П. [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6, кн І.. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967. Энцыклапедычны даведнік у 2-х тамах. Т. 2. — Мн., 2007.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
- Купала, Янка. Поўны збор твораў: у 9 т. / Янка Купала. — Т. 8. Артыкулы, нататкі, выступленні. Калектыўныя творы. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2002. — 462 с.
Спасылкі
Уладзімір Васілевіч Тэраўскі ў Вікікрыніцах | |
Уладзімір Васілевіч Тэраўскі на Вікісховішчы |
- Артыкул Н. Стужынскай на сайце «Нашай Нівы» (падрабязнасці справы, па якой быў асуджаны У. В. Тэраўскі)
- Аўдыёзапіс «Купалінкі» ў выкананні У. Мулявіна
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Uladzi mir Vasi levich Te rayski Cyara yski 11 23 listapada 1871 myast Ramanava Slucki pavet Minskaya gubernya 10 listapada 1938 Minsk turma NKUS belaruski dyryzhor kampazitar falklaryst carkoynasluzhycel Stayay lya vytokay nacyyanalnaj opery i nacyyanalnaj muzychnaj shkoly Uladzimir TerayskiAsnoynaya infarmacyyaPoynae imya Uladzimir Vasilevich TerayskiData naradzhennya 23 listapada 1871 1871 11 23 Mesca naradzhennya Ramanava Slucki pavet Minskaya gubernya Rasijskaya imperyyaData smerci 10 listapada 1938 1938 11 10 66 gadoy Mesca smerci NKUS Menska d Mensk Menskaya voblasc BSSR SSSRKraina SSSR Rasijskaya imperyyaMuzychnaya dzejnascPrafesii kampazitar dyryzhor hormajstarKalektyyGramadskaya dzejnascChlen u Pershae belaruskae tavarystva dramy i kamedyiChasovy belaruski nacyyanalny kamitetTvory y Vikikrynicah Medyyafajly na Vikishovishchy Aytar gimna Vayacki marsh My vyjdzem shchylnymi radami Stvaryy muzyku da spektaklyay BDT 1 Najbolsh vyadomaj stala yago muzyka da spektaklya Na Kupalle Mihasya Charota kudy yvajshla mizh inshym pesnya Kupalinka yakuyu mnogiya lichac narodnaj BiyagrafiyaPragrama adkryccya Belaruskaga narodnaga doma 9 Sakavika 1919 U pragrame pakazany kancert horu pad kiraynictvam t Teryavskago Uladzimira Terayskaga Naradziysya 11 23 listapada 1871 goda y myastechku Ramanava Sluckaga paveta Minskaj guberni cyaper v Lenina Sluckaga rayona Minskaj voblasci Belarus Byy malodshym synam u syam i belaruskaga svyatara Vasilya Terayskaga Backa skonchyy Minskuyu duhoynuyu seminaryyu rukapalozhany y san iereya Da 1889 goda nastayacel Georgieyskaga hrama y myastechku Ramanava kiravay carkoynym horam Uznagarodzhany nabedranikam skuf yoj nagrudnym kryzham 1881 kamilaykaj da 1886 Syastra Volga stala zhonkaj pismennika Dzmitryya Gayrylavicha Bulgakoyskaga U 1889 godze skonchyy Sluckae duhoynae vuchylishcha Vuchyysya y Minskaj eparhiyalnaj seminaryi U 1892 1895 sluzhyy u vojsku Paslya demabilizacyi z 1895 dzyarzhayny kantralyor Libava Romenskaj chygunki Z 1897 pracavay na Uralskih zavodah grafa Stroganava sluzhyy regentam nastaynikam u Permskaj guberni Znahodzyachy na Urale kiravay amatarskimi rabochymi horami na Bilimbaeyskim i Shajtanskim chygunachnyh zavodah i spyavay u hory U repertuar horu yvahodzili i belaruskiya narodnyya pesni Z 1900 goda supracoynik Minskaga addzyalennya dzyarzhaynaga banka Z 1901 kancylyarski chynoynik 2 ga razradu Minskaj kantrolnaj palaty adnachasova nastaynik spevay i gimnastyki Gubernskaga papyachycelstva dzicyachyh prytulkay U 1904 episkapam Mihailam Cemnarusavym rusk pryznachany psalomshchykam Minskaga Petra Paylayskaga kafedralnaga sabora Adnachasova pamochnik regenta Minskaga arhierejskaga horu Potym psalomshchyk carkvy Sv Maryi Magdaliny na vul Starazhoyskaj nastaynik spevay 3 ga Minskaga pryhodskaga vuchylishcha Byy chlenam Belaruskaj asacyyacyi stvaralnikay mastackih tvoray U lipeni 1914 goda stvaryy adzin z pershyh belaruskih haravyh kalektyvay Minski belaruski hor yaki y 1917 godze yvajshoy u sklad Pershaga Belaruskaga tavarystva dramy i kamedyi kancertavay z im pa respublicy udzelnichay u dramatychnyh spektaklyah Znachnuyu chastku repertuaru horu skladali belaruskiya narodnyya pesni Uznachalvay muzychnuyu chastku Pershaga Belaruskaga tavarystva dramy i kamedyi Taksama supracoynichay z mastackaj trupaj Belaruski narodny teatr pad kiraynictvam F Alyahnovicha Bray udzel u arganizacyi kulturna asvetnaga asyarodka pry Belaruskaj hatcy Vystupay perad delegatami z ezda belaruskih partyj i arganizacyj u lipeni 1917 g Vosennyu 1919 g pa zaprashenni U Ignatoyskaga rektara Minskaga pedagagichnaga instytuta pracavay vykladchykam U 1918 1919 gadah kiravay haravoj kapelaj u Belaruskim saveckim teatry uvahodziy u sklad Tavarystva pracaynikoy belaruskaga mastactva 19 verasnya 1919 goda y Minsk pryehay Yuzaf Pilsudski z yakim zvyazvalisya nadzei stvarennya polska belaruskaj federacyi Z toj nagody y minskim garadskim teatry adbyysya spektakl u yakim vystupay i hor Terayskaga hor zaspyavay pesnyu yakaya na afishah byla paznachana yak belaruski gimn Uletku 1920 goda aryshtavany polskimi akupacyjnymi yladami y Asipovichah za vykananne pesen Kalya hacinki i Panam my pesni ne spyavaem padchas vobshuku pry im byy znojdzeny revalver Paslya ytvarennya Belaruskaga dzyarzhaynaga teatra y Minsku yago galoyny hormajstar U 1919 1920 gadah syabra Chasovaga Belaruskaga nacyyanalnaga kamiteta y Minsku Pracavay lektaram na nastaynickih kursah U gety zh chas pa prapanove Belaruskaj vajskovaj kamisii pachay pracu pa skladanni speynika dlya belaruskaga vojska Speynik byy padryhtavany da leta 1920 g ale asobnaj knizhkaj vyjshay tolki y 1921 g Belaruski speynik z notami na try galasy pavodle narodnyh melodyj Nastupnaya kniga Belaruski lirnik byla vydadzena Z Zhylunovicham u Berline y 1922 g Praz 4 gady y Mensku vyjshay yashche adzin speynik dlya kursantay Ab yadnanaj belaruskaj vajskovaj shkoly Vajskovy zbornik 1926 AryshtAryshtavany 3 verasnya 1921 goda z zhonkaj Nadzeyaj Proharaynaj Prahodziy pa adnoj sprave z artystami Usevaladam Falskim yago zhonkaj Nadzeyaj Kubar zagadchykam dezinfekcyjnaga addzela narkamata ahovy zdaroyya Syamyonam Valachkovicham starshym mehanikam Minskaga telegrafa Gerasimam Ramanchykam telegrafistami Mihailam Bakunom i Gannaj Bruevich medsyastroj Minskaga shpitalya Sinklicikiyaj Malchanavaj Pavodle pastanovy kalegii ADPU SSSR ad 23 verasnya 1921 goda U Kubar i G Bruevich asudzhany da vyshejshaj mery pakarannya i 19 kastrychnika 1921 goda rasstralyany M Bakun S Valachkovich N Kubar S Malchanava G Ramanchyk prygavorany da 2 gadoy PPK U Terayski i U Falski yak nedanoschyki da VMP zamenena na 5 gadoy PPK i etapavany y Smalenski papraychy dom Zhonku U Terayskaga asudzili da adnago goda znyavolennya y Minskim pracoynym lagery Paslya vyzvalenya 24 maya 1923 goda kiravay haravymi kalektyvami BDU MBPT sayuza pashtavikoy telegrafistay Bray udzel u raboce muzychnaj sekcyi Inbelkulta U 1930 godze byy rasfarmiravany hor Terayskaga pry Beldzyarzhuniversitece a y 1931 godze yon byy zvolneny z raboty y BDT 1 abvinavachany y nacyyanal demakratyzme Sluzhyy psalomshchykam u carkve sv Maryi Magdaliny Mey cyazhkae materyyalnae stanovishcha Da 1933 goda sluzhyy u Pyarespenskaj carkve Regent carkoynaga horu Mikalaeyskaga sabora y Minsku Znoy aryshtavany 17 zhniynya 1938 goda y Minsku pa adrase vul Starazhoyskaya d 74 kv 4 Prygavorany 1 listapada 1938 goda trojkaj NKUS yak agent polskaj razvedki da vyshejshaj mery pakarannya Rasstralyany 10 listapada 1938 Pa pershaj sprave grupavaya 20479 s zahoyvaecca z fotazdymkami y arhive KDB Belarusi reabilitavany 6 zhniynya 1996 goda prakuraturaj Belaruskaj vaennaj akrugi pa drugoj 10927 s zahoyvaecca y arhive KDB Belarusi trybunalam Belaruskaj vaennaj akrugi 1 kastrychnika 1957 goda TvorchascVyyaviy vyalikiya muzychnyya zdolnasci y dzicyachyya gady Stvaryy muzyku da spektaklyay BDT 1 Byazvinnaya kroy U Galubka 1918 Kaval vayavoda 1925 Masheka Kastus Kalinoyski Kar era tavarysha Bryzgalina E Mirovicha Panski gajduk N Byvaeyskaga i insh zasnavanuyu na shyrokim vykarystanni belaruskaga falkloru Najbolsh vyadomaj stala muzyka da spektaklya Na Kupalle M Charota 1921 Napisay pesni i ramansy na slovy Ya Kupaly Ya Kolasa Z Byaduli M Charota i insh Zapisvay i garmanizavay narodnyya pesni chastka yakih apublikavana y zbornikah Belaruski speynik z notami na try galasy pavodle narodnyh melodyj 1921 Belaruski lirnik 1922 Vajskovy zbornik 1926 Terayski aytar gimna Vayacki marsh My vyjdzem shchylnymi radami gimna Belaruskaya marseleza na versh Alyaksandra Mikulchyka Adveku my spali Terayski napisay muzyku da pesni Kupalinka yakuyu mnogiya lichac narodnaj yana z yaylyaecca fragmentam muzychnaga supravadzhennya spektaklya Na Kupalle taksama yosc dumka shto yon z yaylyaecca aytaram muzyki da pesni Shumnyya byarozy na slovy Ya Kupaly Cikava shto y chas vystuplennyay U Terayski mey zvychku chasam dyryzhyravac palcami pavyarnuyshysya da horu spinaj Terayski byy kruglavaty i lysagalovy davoli mazhny Yon lyubiy apranacca y ton usyamu horu pa narodnamu belaya belaruskaya svitka pad yoj vyshyvanaya kashulya z samatkanym poyasam Acenki i znachenne tvorchasciU Terayski stayay lya vytokay stvarennya nacyyanalnaj opery i nacyyanalnaj muzychnaj shkoly Tolki spektakl Na kupalle vytrymay u 1920 ya gady 432 pakazy Z Byadulya y svaim artykule Shtryhi ab belaruskaj kultury adznachay shto horam Terayskaga magla b ganarycca lyubaya nacyya bolej kulturnaya za nashu i nazyvay Uladzimira Terayskaga mastakom samarodkam Ya Kipel pisay shto zajmayuchysya z moladdzyu y hory U Terayski staraysya rabic z harystay nacyyanalna svyadomyh lyudzej Hor Terayskaga mey velizarny yplyy i na belaruskae gramadstva i na razviccyo belarushchyny Pracuyuchy dyryzhoram i kampazitaram U Terayski mey suvyazi z belaruskim nacyyanalnym ruham Padchas adkryccya Pershaga Usebelaruskaga z ezdu y snezhni 1917 goda hor pad yago kiraynictvam vykanay try belaruskiya pesni Belaruskuyu Marselezu A hto tam idze i Kroy nashu lyuc dayno yzho katy Use try pesni byli prynyatyya avacyyami Pesnya My vyjdzem shchylnymi radami stala gimnam BNR U hory U Terayskaga spyavali Alesya i Andrej Aleksandrovichy zhonka Ya Kipelya Maryya Mihas Charot stvaralnik gimna Respubliki Belarus N Sakaloyski i inshyya U vershy Ahvyaruyu Belaruskamu horu Terayskaga 1919 Mihas Charot sa shchyrym uzrushennem zaklikay spyavac rodnuyu peknuyu pesnyu i budzic kraj svoj ad cyazhkaga snu BibliyagrafiyaЎl Terrayski Belaruski speynik z notami na 3 galasa pavodle narodnyh melyodyj Mensk 1921 S 58 Zayvaginaradzilasya 19 verasnya 1878 goda y Minsku byla hatnyaj gaspadynyaj 1880 goda naradzhennya 1878 goda naradzhennya 1886 goda naradzhennya 1895 goda naradzhennya 1896 goda naradzhennya 1895 goda naradzhennyaKrynicyVaryyant napisannya prozvishcha Cyarayski y adpavednasci z BE y 18 tamah T 16 Mn 2003 S 132 Biograficheskij spravochnik Mn Belorusskaya sovetskaya enciklopediya imeni Petrusya Brovki 1982 T 5 Garbinski 1999 Dmitrij Gavrilovich Bulgakovskij Arhivavana 5 chervenya 2014 rusk ULADZIMIR TERAЎSKI Arhivavana 19 kastrychnika 2013 Represavanyya litaratary navukoycy rabotniki asvety gramadskiya i kulturnyya dzeyachy Belarusi Encyklapedychny davednik u 10 tamah 15 knigah T 2 Ukladalnik L U Marakoy Smalensk 2003 Marakoy L U Represavanyya pravaslaynyya svyashchenna i carkoynasluzhyceli Belarusi 1917 1967 Encyklapedychny davednik u 2 h tamah T 2 Mn 2007 Kupala Yanka Poyny zbor tvoray u 9 t Yanka Kupala T 8 S 91 Korni Zelenogo Duba i minskie mostovye rusk nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 29 maya 2014 Praverana 9 sakavika 2012 Kulikovich Mikola Saveckaya belaruskaya opera Spadchyna 6 1991 S 75 88 Terayski Uladzimir nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 29 maya 2014 Praverana 8 sakavika 2012 Tuzin shlyageray pazbaylenyh aytaray nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 23 maya 2012 Praverana 9 sakavika 2012 Na hvali Svabody 50 gadoy belaruskaga efiru bez cenzury God 1968 nyavyzn Maksim IЎKIN Yak aytarskaya Kupalinka stala narodnaj pesnyaj nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 29 maya 2014 Z Byadulya Shtryhi ab belaruskaj kultury nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 29 maya 2014 Yayhim Kipel Gurtavanne belaruskae moladzi nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 29 maya 2014 Symbolika panstwowa Bialoruskiej Republiki Ludowej Bialoruska S 277 278 Maryya Kipel Paslya aryshtu muzha nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 5 sakavika 2016 Aytara gimna Belarusi naradzila dokshyckaya zyamlya Bagdanovich I E Mihas Charot Gistoryya belaruskaj litaratury HH stagoddzya U 4 t Mn 1999 T 2 S 454 474 Prodolzhenie spiska belorusskoyazychnyh publikacij 1918 1922 gg hranyashihsya v Slavyanskom fonde BAN nyavyzn LitaraturaNGAB f 136 v 1 s 41145 Pamyatnaya knizhka Minskoj gubernii Traven M Uladzimir Terayski ahvyara balshavizmu Backayshchyna 30 1956 Ges A Lyahoyski U Kali pesnya zhyve belarusa budze zhyc belaruski narod Zhyccyo i tvorchy shlyah Uladzimira Terayskaga Mastactva 12 1966 Terayski Uladzimir Belaruskiya religijnyya dzeyachy XX st Zhyccyarysy martyralogiya uspaminy Uklad Yu Garbinski Mensk Myunhen Belaruski knigazbor 1999 ISBN 985 6318 65 3 Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t Redkal Pashkoy G P i insh Mn BelEn 2001 T 6 kn I 591 s ISBN 985 11 0214 8 Marakoy L U Represavanyya pravaslaynyya svyashchenna i carkoynasluzhyceli Belarusi 1917 1967 Encyklapedychny davednik u 2 h tamah T 2 Mn 2007 Represavanyya litaratary navukoycy rabotniki asvety gramadskiya i kulturnyya dzeyachy Belarusi Encyklapedychny davednik u 10 tamah 15 knigah T 2 Ukladalnik L U Marakoy Smalensk 2003 Represavanyya litaratary navukoycy rabotniki asvety gramadskiya i kulturnyya dzeyachy Belarusi Encyklapedychny davednik u 10 tamah 15 knigah T 3 Kniga 2 Ukladalnik L U Marakoy Mn 2005 Kupala Yanka Poyny zbor tvoray u 9 t Yanka Kupala T 8 Artykuly natatki vystuplenni Kalektyynyya tvory Minsk Mastackaya litaratura 2002 462 s SpasylkiUladzimir Vasilevich Terayski y VikikrynicahUladzimir Vasilevich Terayski na VikishovishchyArtykul N Stuzhynskaj na sajce Nashaj Nivy padrabyaznasci spravy pa yakoj byy asudzhany U V Terayski Aydyyozapis Kupalinki y vykananni U Mulyavina Gety artykul uvahodzic u lik dobryh artykulay belaruskamoynaga razdzela Vikipedyi