Туркменістан — краіна ў Сярэдняй Азіі. Мяжуе з Казахстанам, Узбекістанам, Афганістанам, Іранам, мае выхад да Каспійскага мора. Адна з дзяржаў былога СССР. З’яўляецца асацыяваным членам СНД.
| |||||
Гімн: «Дзяржаўны гімн незалежнага, нейтральнага Туркменістана» | |||||
Дата незалежнасці | 27 кастрычніка 1991 (ад СССР) | ||||
Афіцыйная мова | туркменская | ||||
Сталіца | Ашгабат | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Ашгабат, Туркменабад, Дашагуз, Туркменбашы, Мары | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка з аднапартыйнай сістэмай | ||||
Прэзідэнт | Сердар Бердымухамедаў | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 53-я ў свеце 491 200 км² 4,9 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2016) • Шчыльнасць | ▲5 662 544 чал. 10,5 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2017) • На душу насельніцтва | $104 млрд. ППЗ (95-ы) $18771 | ||||
ІРЧП (2014) | ▲ 0,688 (сярэдні) (109-ы) | ||||
Этнахаронім | туркмен, туркменка, туркмены | ||||
Валюта | Манат (TMT, код 934) | ||||
Авіякампанія | |||||
Інтэрнэт-дамен | .tm | ||||
Код ISO (Alpha-2) | TM | ||||
Код ISO (Alpha-3) | TKM | ||||
Код МАК | TKM | ||||
Тэлефонны код | +993 | ||||
Часавыя паясы | +5 |
Большая частка тэрыторыі занята пустыняй Каракумы, што абумовіла невялікую шчыльнасць насельніцтва. Геалагічная будова тэрыторыі паспрыяла накапленню ў былыя эпохі неверагодных запасаў прыроднага газу, здабыча і экспарт якога фарміруюць аснову бюджэту дзяржавы і дазваляюць ажыццяўляць незвычайныя сацыяльныя праграмы.
Нягледзячы на некаторае паслабленне аўтарытарызму ў апошняе дзесяцігоддзе, сітуацыя з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Туркменістане застаецца адной з найгоршых у свеце. Па ступені закрытасці з Туркменістанам можа паспрачацца толькі Паўночная Карэя.
Этымалогія
Назва краіны ўтворана далучэннем персідскага суфікса «стан» (краіна) да этноніма «туркмен».
Геаграфічнае становішча
На поўначы, на плато Усцюрт, мяжуе з Казахстанам. Мяжа з Узбекістанам праходзіць па ўпадзіне Сарыкамышскага возера і даліне Амудар’і. На паўднёвым захадзе мяжуе з Афганістанам. Паўднёвая мяжа з Іранам часткова праходзіць па гарах Капетдаг. Не мае выхаду да мораў Сусветнага акіяна. На захадзе абмываецца Каспійскім морам, Туркменістану належыць акваторыя яго найбуйнейшага заліва Кара-Багаз-Гол.
Прырода
Большую частку Туркменістана займае Туранская нізіна (Арала-Каспійская ўпадзіна), аблямаваная: на поўначы — плато Устцюрт, на поўдні — гарамі Капетдаг (да 2942 м), ля Каспія — Вялікім Балханам (да 1800 м). На тэрыторыі нізіны маюцца асобныя замкнёныя ўпадзіны — Сарыкамышская і Унгузская. Непасрэдна ля Каспійскага мора ляжыць Краснаводскае плато (да 300 м). На поўдні маюцца невысокія горы Бадхыз (1267 м) і Карабіль (984 м) — перадгор’і Парапаміза. На мяжы з Узбекістанам — хрыбет Кугітангтау, з гарой Айрыбаба або пікам Вялікага Туркменбашы (3139 м), найвышэйшым пунктам краіны. Супрацьлеглы полюс — западзіна Акчакайя (-81 м над узроўнем мора). Нярэдкія землетрасенні (землетрасенне 1948 года забрала жыцці больш за 60 тысяч чалавек).
Клімат пераважна субтрапічны, кантынентальны. Зімы даволі халодныя, лета — спякотнае. Ападкаў выпадае няшмат, вясновы максімум (сакавік-красавік) звязаны з праходжаннем умеранага фронта. Большую колькасць ападкаў атрымліваюць схілы Капетдага.
На 80 % тэрыторыі адсутнічае паверхневы сцёк. На ўсходзе працякае Амудар’я, ад якой адыходзяць каналы: Каракумскі з ланцужком вадасховішчаў (1445 км, вадазабор канала складае 12-13 км³ (каля 45 % сцёку Амудар’і)) і Шават. Іншы буйныя рэкі — Мургаб, які сканчаецца ўнутранай дэльтай ў раёне Мервскага аазіса, а таксама Тэджэн — таксама высыхаюць у Каракумах; з Капетдага сцякае Атрэк, які належыць да басейна Каспійскага мора.
Большая частка краіны занятая буйнейшай у Сярэдняй Азіі пустыняй Каракумы (350 тыс.кв.км.). З Узбекістана на поўдзень прасоўваюцца пяскі Кызылкумаў. Для пустыняў характэрны ландшафт барханаў вышынёй 2-20 м, створаны пануючымі вятрамі. Ва ўпадзінах часта сустракаюцца забалочаныя саланчакі, якія абавязаны сваім існаваннем капілярным глебавым працэсам.
Працэсы апустыньвання ў Сярэдняй Азіі па сваіх маштабах саступаюць толькі афрыканскім. Апустыньванне разам з забруджваннем навакольнага асяроддзя прывялі да змяншэння біялагічнай прадукцыйнасці ландшафтаў у апошнія дзесяцігоддзі на 30-50 %. Найбуйнейшыя запаведнікі: Рэпетекскі, Капетдагскі, Амудар’інскі.
Гісторыя
Старажытнасць
Тэрыторыя Туркменістана заселена чалавекам у ніжнім палеаліце. Да I-га тыс. да н. э. тэрыторыю Туркменістана насялялі іранамоўныя народы. Найбольш развітай вобласцю была Маргіяна з цэнтрам у , што ўваходзіла ў склад Бактрыі. У перадгор’ях Капетдага знаходзілася вобласць Парфія, у паўднёва-ўсходнім Прыкаспіі — Гурган (Гірканія) — увахозілі ў склад Мідыі. У —VI стст. да н. э. У канцы VI ст. да н. э. ўсе яны былі заваяваны дзяржавай Ахеменідаў, у 330—329 да н.э. — Аляксандрам Македонскім, а пасля распаду яго дзяржавы ўвайшлі ў склад дзяржавы Селеўкідаў. У сярэдзіне III ст. да н. э. Парфія стала ядром Парфянскага царства. У 224 да н.э. Парфянскае царства заваявана Сасанідамі, якія ў 2-й палове III ст. пашырылі сваю ўладу на ўсю тэрыторыю Туркменістана.
Сярэднявечча і Новы час
У сярэдзіне VII ст. на тэрыторыі Туркменістана ўварваліся арабы. З іх прыходам у Туркменістане пачаў пашырацца іслам. Пры арабскім панаванні Мерв стаў адным з найважнейшых цэнтраў Арабскага халіфата і дзяржаў, што ўтварыліся пры яго распадзе (халіфатаў Абасідаў, Тахірыдаў, дзяржавы Саманідаў). З падзеннем у 999 дзяржавы Саманідаў узмацніўся націск цюрскіх плямён, што вяло да цюркізацыі мясцовага насельніцтва. Тады ж пачала складвацца супольнасць цюркскіх плямён (частка агузаў, халаджы, карлукі і інш.), якая атрымала назву туркмены. Частка туркменаў удзельнічала ў паходах сельджукаў, у выніку якіх створана . У пачатку XIII ст. заваявала туркменскія землі. У 1220-я тэрыторыя Туркменістана пацярпела ад нашэсця манголаў: знішчана значная частка насельніцтва, разбураны гарады, заняпала ірыгацыя. Землі Туркменістана падзелены манголамі паміж Залатой Ардой, і дзяржавай Хулагуідаў, а пасля распаду гэтых дзяржаў увайшлі ў склад дзяржавы Цімура. У XIII—XIV стст. сфарміравалася тукрменская народнасць, але туркмены не здолелі стварыць уласнай адзінай дзяржавы. З XVI ст. розныя землі Туркменістана пад уладай дзяржавы , Хівінскага ханства і Бухарскага ханства (з 1747 Бухарскі эмірат), аднак туркменскія плямёны прызнавалі іх уладу толькі намінальна. Да сярэдзіны XIX ст. туркмены захоўвалі племянны падзел (, і інш.); значная іх частка вяла качавы і паўкачавы лад жыцця.
У складзе Расійскай імперыі
Першыя спробы рускага пранікнення на тэрыторыю Туркменістана адбыліся ў пачатку XVIII ст. У 1717—1718 расійскі цар Пётр I накіраваў у Туркменістан ваенную экспедыцыю на чале з князем , якая была знішчана хівінскімі войскамі. У 1869 расійскія войскі высадзіліся на ўсходнім беразе Каспійскага мора і заснавалі там горад і порт Краснаводск. Пасля падпарадкавання Бухары (1869) і Хівы (1873) Расійская імперыя пачала прасоўванне ў Туркменістан. Пад націскам расійскай арміі туркменскія плямёны пачалі прызнаваць расійскую ўладу. Упартае супраціўленне аказалі толькі тэкінцы, якія ў 1879 разбілі расійскую ваенную экспедыцыю. Супраць іх былі накіраваны войскі на чале з генералам М. Дз. Скобелевым. У студзені 1881 г. расійскія войскі штурмам захапілі крэпасць тэкінцаў , у 1884 г. занялі Мерв. У 1882 г. на тэрыторыі Цэнтральнага і Заходняга Туркменістана створана Закаспійская вобласць, якая ў 1898 уключана ў склад Туркменскага краю. У 1880—1885 гг. была пабудавана Закаспійская чыгунка, будаваліся гарады еўрапейскага тыпу (Ашгабат, Краснаводск і інш.) з пераважна рускім і армянскім насельніцтвам.
Савецкі Туркменістан
З красавіка 1918 года Закаспійская вобласць увайшла ў у складзе РСФСР. У ліпені 1918 мясцовыя сацыялісты-рэвалюцыянеры пры падтрымцы брытанскага ваеннага атрада скінулі савецкую ўладу і ўтварылі ўласны . Пасля адыходу брытанскіх войск Чырвоная Армія ў ліпені 1919 года заняла Ашгабат, у лютым 1920 года — Краснаводск. Да сярэдзіны 1920-х на тэрыторыі Туркменістана задушаны . 27 кастрычніка 1924 года ЦВК СССР пастанавіў стварыць Туркестанскую ССР. Калектывізацыя, якая пачалася ў 1929 годзе, выклікала новы ўздым басмацкага руху (ліквідаваны да 1933 года).
За гераізм на франтах Другой сусветнай вайны ордэнамі і медалямі ўзнагароджаны больш за 19 тыс. ураджэнцаў Туркменістана, званне Героя Савецкага Саюза прысвоена больш як 80 воінам з Туркменістана, у т.л. за вызваленне Беларусі К. Азалаву, А. Анаеву, М. Байрамаву, Б. Даўлетджанаву, Т. Ніязмамедаву.
У Туркменскай ССР была створана сучасная прамысловасць. Асаблівае развіццё набыла здабыча прыроднага газу (2-е месца ў СССР да 1980-х). За гады савецкай улады туркмены канчаткова перайшлі да аселага жыцця. Узнікла нацыянальная інтэлігенцыя. У той жа час савецкія ўлады імкнуліся абмежаваць свабоднае развіццё грамадскай думкі, уплыў мусульманскіх традыцый (у пачатку 1980-х легальна дзейнічалі толькі 4 мячэці).
З пачаткам у СССР перабудовы ў Туркменістане ўзмацніўся нацыянальны рух. У маі 1990 года туркменская мова абвешчана дзяржаўнай.
Незалежны Туркменістан
- 22 жніўня 1990 года прынята дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Туркменістана.
- 27 кастрычніка 1990 года С. Ніязаў выбраны першым прэзідэнтам Туркменістана. Унутры дзяржавы ўсталяваўся аўтарытарны рэжым прэзідэнта С. Ніязава, які ў 1999 годзе атрымаў ад (Народны савет — верхняя палата парламента) права знаходзіцца на пасадзе прэзідэнта без абмежавання тэрміну.
- На Усенародным рэферэндуме 26 кастрычніка 1991 года насельніцтва Туркменістана выказалася за дзяржаўную незалежнасць (абвешчана 27 кастрычніка 1991 года).
- У канцы 2006 года 66-гадовы дыктатар раптоўна памірае. Яго спадкаемца Гурбангулы Бердымухамедаў не адышоў ад аўтарытарнага стылю, аднак бачыцца кіраўніком больш мяккім. Ён адмяніў шматлікія дзівацкія законы Туркменбашы і паступова згарнуў неймаверны культ асобы Ніязава, незаўважна падмяніўшы яго культам уласнай асобы.
- У 2022 годзе пасля нечарговых прэзідэнцкіх выбараў прэзідэнтам Туркменістана стаў Сердар Бердымухамедаў.
Дзяржаўны лад і палітыка
Форма праўлення — прэзідэнцкая рэспубліка. Кіраўніком дзяржавы з’яўляецца прэзідэнт, што выбіраецца шляхам тайнага галасавання на 5 год.
Заканадаўчы орган — , які складаецца з , верхняй палаты і , ніжняй палаты.
Халк Маслахаты Туркменістана (Народны савет) — верхняя палата парламента Туркменістана, якая была створана ў 1992 годзе і праіснавала да 2008 года. Пасля перапынку зноў створана 9 кастрычніка 2017 года ў адпаведнасці з Канстытуцыйным Законам Туркменістана.
Меджліс Туркменістана — ніжняя палата парламента Туркменістана, якая складаецца са 125 дэпутатаў. Меджліс абіраецца тэрмінам на 5 гадоў па аднамандатных акругах з прыкладна роўнай колькасцю выбаршчыкаў.
Палітычныя партыі 1991 г. — Дэмакратычная партыя Туркменістана (ДПТ) — пераемнік Кампартыі Туркменістана. У рамках «пацёмкінскай дэмакратызацыі» ў 2010-х гадах былі створаны Партыя прамыслоўцаў і Аграрная партыя, такім чынам, цяпер палітычных партый тры.
Беларуска-Турменскія адносіны
Дыпламатычныя адносіны з Беларуссю былі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Туркменістан дзеліцца на 5 велаятаў і сталічны горад Ашгабат
- Ахалскі велаят (сталіца )
- (сталіца )
- (сталіца Дашагуз)
- (сталіца Туркменабад)
- (сталіца Мары)
Насельніцтва
Даныя аб насельніцтве засакрэчаны. З канца 2006 і па цяперашні час (па стане на 2017 год) ніякіх афіцыйных публікацый аб колькасці насельніцтва краіны не рабілася. Ўскосна меркаваць аб колькасці насельніцтва Туркменістана дапамагаюць даныя аб выніках выбараў. На прэзідэнцкіх выбарах у лютым 2017 года ў краіне было зарэгістравана 3 млн. 252 тыс. выбаршчыкаў. Дакладна вядома, што з пачатку 2000-х тэмпы росту насельніцтва значна знізіліся, але працягваюць заставацца немалымі (каля 1,5 % ў 2013 годзе).
У 2012 годзе быў праведзены перапіс, вынікі якога сталі вядомыя з ананімных крыніц, у тым ліку і нацыянальны склад: 85,6 % — туркмены, 5,8 % — узбекі, 5,1 % — рускія. Пасля распаду СССР узрасла доля тытульнай нацыі, эміграцыя няцюркскага насельніцтва была паскорана дыскрымінацыяй. Каля 90 % насельніцтва — мусульмане, большасць астатніх — праваслаўныя.
У сталічнай агламерацыі Ашгабата пражываюць каля 750 тысяч чалавек (2015) Найбуйнейшыя гарады — Чарджоў (Туркменабад), Ташауз, Мары, Небіт-Даг (цэнтры велаятаў), Туркменбашы.
Эканоміка
Грашовая адзінка — манат. ВУП на душу насельніцтва — 18 000 долараў ЗША (2017). Чацвёртая ў свеце краіна па запасах прыроднага газу, тут размешчана другое па памерах радовішча ( — 21 трл м³). Здабыча, перапрацоўка і экспарт нафты і газу фармуюць прыкладна 70 % ВНП. Цяжкасці для экспарту стварае геаграфічнае становішча краіны. Функцыянуе газаправод «Сярэдняя Азія — Цэнтр», пабудаваны ў савецкі час. Галоўны рынак збыту — Украіна. У 2009 годзе адкрыты газаправод Туркменістан — Кітай (да Урумчы). Туркменістан зацікаўлены ў будаўніцтве газаправода праз Афганістан у Індыю, а таксама Транскаспійскага газаправода. Праект газаправода «Набука», задуманы ў абыход Расіі, быў згорнуты. Найбуйнейшыя ЭС: Гіндукушская ГЭС і Марыйская ЦЭС. Развіты лёгкая прамысловасць: вытворчасць тканін (у асноўным, баваўняных) і адзення, дываноў; харчовая прамысловасць. Беларусы ўдзельнічаюць у будоўлі горна-абагачальнага калійнага камбіната ў Гарлыку.
Галоўнай сельскагаспадарчай культурай у XXI ст. стала пшаніца (амаль палова арошаных зямель), пацясніўшы больш рэнтабельны бавоўнік — такім чынам заваёўваецца харчовая бяспека. У 2016 на бавоўну прыйшлося 5 % экспарту
Асноўны транспарт — аўтамабільны. У 2006 годзе адкрыта Транскаракумская чыгунка. Паміж Туркменбашы і Баку дзейнічае паромная чыгуначная пераправа. На Каспійскім узмор’і ствараецца курортная зона .
Некаторыя цікавінкі
- У Туркменістане знаходзіцца правал Дарваза з бесперапынна палаючым прыродным газам — найбуйнейшы ў свеце прыродны «Вечны агонь».
- З 1993 года па 1 лістапада 2017 года ў Туркменістане існавалі ліміты на бясплатную электраэнергію, водакарыстанне і газаспажыванне, якія не мелі аналагаў ва ўсім свеце. У 2017 годзе яны былі адменены, паколькі «туркменскі народ выйшаў на больш высокі ўзровень эканамічнага развіцця і ўжо ў стане плаціць за электрычнасць».
Вядомыя асобы
- Махтумкулі
- Назар Байрамаў
- Мая (Мамаджан) Куліева
- Клыч Куліеў
- Сапармурат Ніязаў
Зноскі
- «Атлас Мира» — М: ПКО «Картография» ISBN 5-85120-243-2
- ІДЦ «Туркменістан»
- https://esa.un.org/unpd/wpp/DataQuery/
- http://www.imf.org/external/pubs/ft/weo/2017/01/weodata/weorept.aspx?pr.x=44&pr.y=15&sy=2017&ey=2020&scsm=1&ssd=1&sort=country&ds=.&br=1&c=925&s=NGDPD%2CNGDPDPC%2CPPPGDP%2CPPPPC%2CLP&grp=0&a=
- Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Туркменістана, 1990-2011 гг
- Індэкс развіцця чалавечага патэнцыялу ў краінах і рэгіёнах свету (Human Development Index)
- https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/asia
- https://www.tema.ru/travel/turkmenistan-2/
- Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву// Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 21 студзеня 2008
- http://www.turkmenistan.gov.tm/?id=12924 Архівавана 19 ліпеня 2020.
- https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/tx.html Архівавана 30 мая 2015.
- https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/tx.html Архівавана 30 мая 2015.
- http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=219&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Product&year=2016
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Туркменістан
- Туркменістан — Золотой век
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Turkmenistan kraina y Syarednyaj Azii Myazhue z Kazahstanam Uzbekistanam Afganistanam Iranam mae vyhad da Kaspijskaga mora Adna z dzyarzhay byloga SSSR Z yaylyaecca asacyyavanym chlenam SND Turkmenistan Turkmenistan Scyag Turkmenistana Gerb TurkmenistanaGimn Dzyarzhayny gimn nezalezhnaga nejtralnaga Turkmenistana source source track track track track track Data nezalezhnasci 27 kastrychnika 1991 ad SSSR Aficyjnaya mova turkmenskayaStalica AshgabatNajbujnejshyya garady Ashgabat Turkmenabad Dashaguz Turkmenbashy MaryForma kiravannya Prezidenckaya respublika z adnapartyjnaj sistemajPrezident Serdar BerdymuhamedayPloshcha Usyago vodnaj paverhni 53 ya y svece 491 200 km 4 9Naselnictva Acenka 2016 Shchylnasc 5 662 544 chal 10 5 chal km VUP Razam 2017 Na dushu naselnictva 104 mlrd PPZ 95 y 18771IRChP 2014 0 688 syaredni 109 y Etnaharonim turkmen turkmenka turkmenyValyuta Manat TMT kod 934 AviyakampaniyaInternet damen tmKod ISO Alpha 2 TMKod ISO Alpha 3 TKMKod MAK TKMTelefonny kod 993Chasavyya payasy 5 Bolshaya chastka terytoryi zanyata pustynyaj Karakumy shto abumovila nevyalikuyu shchylnasc naselnictva Gealagichnaya budova terytoryi paspryyala nakaplennyu y bylyya epohi neveragodnyh zapasay pryrodnaga gazu zdabycha i ekspart yakoga farmiruyuc asnovu byudzhetu dzyarzhavy i dazvalyayuc azhyccyaylyac nezvychajnyya sacyyalnyya pragramy Nyagledzyachy na nekatorae paslablenne aytarytaryzmu y aposhnyae dzesyacigoddze situacyya z demakratyyaj i pravami chalaveka y Turkmenistane zastaecca adnoj z najgorshyh u svece Pa stupeni zakrytasci z Turkmenistanam mozha pasprachacca tolki Paynochnaya Kareya EtymalogiyaNazva krainy ytvorana daluchennem persidskaga sufiksa stan kraina da etnonima turkmen Geagrafichnae stanovishchaNa poynachy na plato Uscyurt myazhue z Kazahstanam Myazha z Uzbekistanam prahodzic pa ypadzine Sarykamyshskaga vozera i daline Amudar i Na paydnyovym zahadze myazhue z Afganistanam Paydnyovaya myazha z Iranam chastkova prahodzic pa garah Kapetdag Ne mae vyhadu da moray Susvetnaga akiyana Na zahadze abmyvaecca Kaspijskim moram Turkmenistanu nalezhyc akvatoryya yago najbujnejshaga zaliva Kara Bagaz Gol PryrodaRelef Turkmenistana Bolshuyu chastku Turkmenistana zajmae Turanskaya nizina Arala Kaspijskaya ypadzina ablyamavanaya na poynachy plato Ustcyurt na poydni garami Kapetdag da 2942 m lya Kaspiya Vyalikim Balhanam da 1800 m Na terytoryi niziny mayucca asobnyya zamknyonyya ypadziny Sarykamyshskaya i Unguzskaya Nepasredna lya Kaspijskaga mora lyazhyc Krasnavodskae plato da 300 m Na poydni mayucca nevysokiya gory Badhyz 1267 m i Karabil 984 m peradgor i Parapamiza Na myazhy z Uzbekistanam hrybet Kugitangtau z garoj Ajrybaba abo pikam Vyalikaga Turkmenbashy 3139 m najvyshejshym punktam krainy Supraclegly polyus zapadzina Akchakajya 81 m nad uzroynem mora Nyaredkiya zemletrasenni zemletrasenne 1948 goda zabrala zhycci bolsh za 60 tysyach chalavek Klimat peravazhna subtrapichny kantynentalny Zimy davoli halodnyya leta spyakotnae Apadkay vypadae nyashmat vyasnovy maksimum sakavik krasavik zvyazany z prahodzhannem umeranaga fronta Bolshuyu kolkasc apadkay atrymlivayuc shily Kapetdaga Na 80 terytoryi adsutnichae paverhnevy scyok Na yshodze pracyakae Amudar ya ad yakoj adyhodzyac kanaly Karakumski z lancuzhkom vadashovishchay 1445 km vadazabor kanala skladae 12 13 km kalya 45 scyoku Amudar i i Shavat Inshy bujnyya reki Murgab yaki skanchaecca ynutranaj deltaj y rayone Mervskaga aazisa a taksama Tedzhen taksama vysyhayuc u Karakumah z Kapetdaga scyakae Atrek yaki nalezhyc da basejna Kaspijskaga mora Karakumy Bolshaya chastka krainy zanyataya bujnejshaj u Syarednyaj Azii pustynyaj Karakumy 350 tys kv km Z Uzbekistana na poydzen prasoyvayucca pyaski Kyzylkumay Dlya pustynyay harakterny landshaft barhanay vyshynyoj 2 20 m stvorany panuyuchymi vyatrami Va ypadzinah chasta sustrakayucca zabalochanyya salanchaki yakiya abavyazany svaim isnavannem kapilyarnym glebavym pracesam Pracesy apustynvannya y Syarednyaj Azii pa svaih mashtabah sastupayuc tolki afrykanskim Apustynvanne razam z zabrudzhvannem navakolnaga asyaroddzya pryvyali da zmyanshennya biyalagichnaj pradukcyjnasci landshaftay u aposhniya dzesyacigoddzi na 30 50 Najbujnejshyya zapavedniki Repetekski Kapetdagski Amudar inski GistoryyaAsnoyny artykul Gistoryya Turkmenistana Starazhytnasc Terytoryya Turkmenistana zaselena chalavekam u nizhnim palealice Da I ga tys da n e terytoryyu Turkmenistana nasyalyali iranamoynyya narody Najbolsh razvitaj voblascyu byla Margiyana z centram u shto yvahodzila y sklad Baktryi U peradgor yah Kapetdaga znahodzilasya voblasc Parfiya u paydnyova yshodnim Prykaspii Gurgan Girkaniya uvahozili y sklad Midyi U VI stst da n e U kancy VI st da n e yse yany byli zavayavany dzyarzhavaj Ahemeniday u 330 329 da n e Alyaksandram Makedonskim a paslya raspadu yago dzyarzhavy yvajshli y sklad dzyarzhavy Seleykiday U syaredzine III st da n e Parfiya stala yadrom Parfyanskaga carstva U 224 da n e Parfyanskae carstva zavayavana Sasanidami yakiya y 2 j palove III st pashyryli svayu yladu na ysyu terytoryyu Turkmenistana Syarednyavechcha i Novy chas U syaredzine VII st na terytoryi Turkmenistana yvarvalisya araby Z ih pryhodam u Turkmenistane pachay pashyracca islam Pry arabskim panavanni Merv stay adnym z najvazhnejshyh centray Arabskaga halifata i dzyarzhay shto ytvarylisya pry yago raspadze halifatay Abasiday Tahiryday dzyarzhavy Samaniday Z padzennem u 999 dzyarzhavy Samaniday uzmacniysya nacisk cyurskih plyamyon shto vyalo da cyurkizacyi myascovaga naselnictva Tady zh pachala skladvacca supolnasc cyurkskih plyamyon chastka aguzay haladzhy karluki i insh yakaya atrymala nazvu turkmeny Chastka turkmenay udzelnichala y pahodah seldzhukay u vyniku yakih stvorana U pachatku XIII st zavayavala turkmenskiya zemli U 1220 ya terytoryya Turkmenistana pacyarpela ad nashescya mangolay znishchana znachnaya chastka naselnictva razburany garady zanyapala irygacyya Zemli Turkmenistana padzeleny mangolami pamizh Zalatoj Ardoj i dzyarzhavaj Hulaguiday a paslya raspadu getyh dzyarzhay uvajshli y sklad dzyarzhavy Cimura U XIII XIV stst sfarmiravalasya tukrmenskaya narodnasc ale turkmeny ne zdoleli stvaryc ulasnaj adzinaj dzyarzhavy Z XVI st roznyya zemli Turkmenistana pad uladaj dzyarzhavy Hivinskaga hanstva i Buharskaga hanstva z 1747 Buharski emirat adnak turkmenskiya plyamyony pryznavali ih uladu tolki naminalna Da syaredziny XIX st turkmeny zahoyvali plemyanny padzel i insh znachnaya ih chastka vyala kachavy i paykachavy lad zhyccya U skladze Rasijskaj imperyi Pershyya sproby ruskaga praniknennya na terytoryyu Turkmenistana adbylisya y pachatku XVIII st U 1717 1718 rasijski car Pyotr I nakiravay u Turkmenistan vaennuyu ekspedycyyu na chale z knyazem yakaya byla znishchana hivinskimi vojskami U 1869 rasijskiya vojski vysadzilisya na yshodnim beraze Kaspijskaga mora i zasnavali tam gorad i port Krasnavodsk Paslya padparadkavannya Buhary 1869 i Hivy 1873 Rasijskaya imperyya pachala prasoyvanne y Turkmenistan Pad naciskam rasijskaj armii turkmenskiya plyamyony pachali pryznavac rasijskuyu yladu Upartae supraciylenne akazali tolki tekincy yakiya y 1879 razbili rasijskuyu vaennuyu ekspedycyyu Suprac ih byli nakiravany vojski na chale z generalam M Dz Skobelevym U studzeni 1881 g rasijskiya vojski shturmam zahapili krepasc tekincay u 1884 g zanyali Merv U 1882 g na terytoryi Centralnaga i Zahodnyaga Turkmenistana stvorana Zakaspijskaya voblasc yakaya y 1898 uklyuchana y sklad Turkmenskaga krayu U 1880 1885 gg byla pabudavana Zakaspijskaya chygunka budavalisya garady eyrapejskaga typu Ashgabat Krasnavodsk i insh z peravazhna ruskim i armyanskim naselnictvam Savecki Turkmenistan Z krasavika 1918 goda Zakaspijskaya voblasc uvajshla y u skladze RSFSR U lipeni 1918 myascovyya sacyyalisty revalyucyyanery pry padtrymcy brytanskaga vaennaga atrada skinuli saveckuyu yladu i ytvaryli ylasny Paslya adyhodu brytanskih vojsk Chyrvonaya Armiya y lipeni 1919 goda zanyala Ashgabat u lyutym 1920 goda Krasnavodsk Da syaredziny 1920 h na terytoryi Turkmenistana zadushany 27 kastrychnika 1924 goda CVK SSSR pastanaviy stvaryc Turkestanskuyu SSR Kalektyvizacyya yakaya pachalasya y 1929 godze vyklikala novy yzdym basmackaga ruhu likvidavany da 1933 goda Za geraizm na frantah Drugoj susvetnaj vajny ordenami i medalyami yznagarodzhany bolsh za 19 tys uradzhencay Turkmenistana zvanne Geroya Saveckaga Sayuza prysvoena bolsh yak 80 voinam z Turkmenistana u t l za vyzvalenne Belarusi K Azalavu A Anaevu M Bajramavu B Dayletdzhanavu T Niyazmamedavu U Turkmenskaj SSR byla stvorana suchasnaya pramyslovasc Asablivae razviccyo nabyla zdabycha pryrodnaga gazu 2 e mesca y SSSR da 1980 h Za gady saveckaj ulady turkmeny kanchatkova perajshli da aselaga zhyccya Uznikla nacyyanalnaya inteligencyya U toj zha chas saveckiya ylady imknulisya abmezhavac svabodnae razviccyo gramadskaj dumki uplyy musulmanskih tradycyj u pachatku 1980 h legalna dzejnichali tolki 4 myacheci Z pachatkam u SSSR perabudovy y Turkmenistane yzmacniysya nacyyanalny ruh U mai 1990 goda turkmenskaya mova abveshchana dzyarzhaynaj Nezalezhny Turkmenistan 22 zhniynya 1990 goda prynyata deklaracyya ab dzyarzhaynym suverenitece Turkmenistana 27 kastrychnika 1990 goda S Niyazay vybrany pershym prezidentam Turkmenistana Unutry dzyarzhavy ystalyavaysya aytarytarny rezhym prezidenta S Niyazava yaki y 1999 godze atrymay ad Narodny savet verhnyaya palata parlamenta prava znahodzicca na pasadze prezidenta bez abmezhavannya terminu Na Usenarodnym referendume 26 kastrychnika 1991 goda naselnictva Turkmenistana vykazalasya za dzyarzhaynuyu nezalezhnasc abveshchana 27 kastrychnika 1991 goda U kancy 2006 goda 66 gadovy dyktatar raptoyna pamirae Yago spadkaemca Gurbanguly Berdymuhameday ne adyshoy ad aytarytarnaga stylyu adnak bachycca kiraynikom bolsh myakkim Yon admyaniy shmatlikiya dzivackiya zakony Turkmenbashy i pastupova zgarnuy nejmaverny kult asoby Niyazava nezayvazhna padmyaniyshy yago kultam ulasnaj asoby U 2022 godze paslya nechargovyh prezidenckih vybaray prezidentam Turkmenistana stay Serdar Berdymuhameday Dzyarzhayny lad i palitykaAsnoyny artykul Forma praylennya prezidenckaya respublika Kiraynikom dzyarzhavy z yaylyaecca prezident shto vybiraecca shlyaham tajnaga galasavannya na 5 god Zakanadaychy organ yaki skladaecca z verhnyaj palaty i nizhnyaj palaty Halk Maslahaty Turkmenistana Narodny savet verhnyaya palata parlamenta Turkmenistana yakaya byla stvorana y 1992 godze i praisnavala da 2008 goda Paslya perapynku znoy stvorana 9 kastrychnika 2017 goda y adpavednasci z Kanstytucyjnym Zakonam Turkmenistana Medzhlis Turkmenistana nizhnyaya palata parlamenta Turkmenistana yakaya skladaecca sa 125 deputatay Medzhlis abiraecca terminam na 5 gadoy pa adnamandatnyh akrugah z prykladna roynaj kolkascyu vybarshchykay Palitychnyya partyi 1991 g Demakratychnaya partyya Turkmenistana DPT peraemnik Kampartyi Turkmenistana U ramkah pacyomkinskaj demakratyzacyi y 2010 h gadah byli stvorany Partyya pramysloycay i Agrarnaya partyya takim chynam cyaper palitychnyh partyj try Belaruska Turmenskiya adnosiny Dyplamatychnyya adnosiny z Belarussyu byli ystalyavany 21 studzenya 1993 goda Administracyjna terytaryyalny padzel Turkmenistan dzelicca na 5 velayatay i stalichny gorad Ashgabat Ahalski velayat stalica stalica stalica Dashaguz stalica Turkmenabad stalica Mary NaselnictvaAshgabat Danyya ab naselnictve zasakrechany Z kanca 2006 i pa cyaperashni chas pa stane na 2017 god niyakih aficyjnyh publikacyj ab kolkasci naselnictva krainy ne rabilasya Ўskosna merkavac ab kolkasci naselnictva Turkmenistana dapamagayuc danyya ab vynikah vybaray Na prezidenckih vybarah u lyutym 2017 goda y kraine bylo zaregistravana 3 mln 252 tys vybarshchykay Dakladna vyadoma shto z pachatku 2000 h tempy rostu naselnictva znachna znizilisya ale pracyagvayuc zastavacca nemalymi kalya 1 5 y 2013 godze U 2012 godze byy pravedzeny perapis vyniki yakoga stali vyadomyya z ananimnyh krynic u tym liku i nacyyanalny sklad 85 6 turkmeny 5 8 uzbeki 5 1 ruskiya Paslya raspadu SSSR uzrasla dolya tytulnaj nacyi emigracyya nyacyurkskaga naselnictva byla paskorana dyskryminacyyaj Kalya 90 naselnictva musulmane bolshasc astatnih pravaslaynyya U stalichnaj aglameracyi Ashgabata prazhyvayuc kalya 750 tysyach chalavek 2015 Najbujnejshyya garady Chardzhoy Turkmenabad Tashauz Mary Nebit Dag centry velayatay Turkmenbashy EkanomikaGrashovaya adzinka manat VUP na dushu naselnictva 18 000 dolaray ZShA 2017 Chacvyortaya y svece kraina pa zapasah pryrodnaga gazu tut razmeshchana drugoe pa pamerah radovishcha 21 trl m Zdabycha perapracoyka i ekspart nafty i gazu farmuyuc prykladna 70 VNP Cyazhkasci dlya ekspartu stvarae geagrafichnae stanovishcha krainy Funkcyyanue gazapravod Syarednyaya Aziya Centr pabudavany y savecki chas Galoyny rynak zbytu Ukraina U 2009 godze adkryty gazapravod Turkmenistan Kitaj da Urumchy Turkmenistan zacikayleny y budaynictve gazapravoda praz Afganistan u Indyyu a taksama Transkaspijskaga gazapravoda Praekt gazapravoda Nabuka zadumany y abyhod Rasii byy zgornuty Najbujnejshyya ES Gindukushskaya GES i Maryjskaya CES Razvity lyogkaya pramyslovasc vytvorchasc tkanin u asnoynym bavaynyanyh i adzennya dyvanoy harchovaya pramyslovasc Belarusy ydzelnichayuc u budoyli gorna abagachalnaga kalijnaga kambinata y Garlyku Galoynaj selskagaspadarchaj kulturaj u XXI st stala pshanica amal palova aroshanyh zyamel pacyasniyshy bolsh rentabelny bavoynik takim chynam zavayoyvaecca harchovaya byaspeka U 2016 na bavoynu pryjshlosya 5 ekspartu Asnoyny transpart aytamabilny U 2006 godze adkryta Transkarakumskaya chygunka Pamizh Turkmenbashy i Baku dzejnichae paromnaya chygunachnaya peraprava Na Kaspijskim uzmor i stvaraecca kurortnaya zona Nekatoryya cikavinkiU Turkmenistane znahodzicca praval Darvaza z besperapynna palayuchym pryrodnym gazam najbujnejshy y svece pryrodny Vechny agon Z 1993 goda pa 1 listapada 2017 goda y Turkmenistane isnavali limity na byasplatnuyu elektraenergiyu vodakarystanne i gazaspazhyvanne yakiya ne meli analagay va ysim svece U 2017 godze yany byli admeneny pakolki turkmenski narod vyjshay na bolsh vysoki yzroven ekanamichnaga razviccya i yzho y stane placic za elektrychnasc Vyadomyya asobyMahtumkuli Nazar Bajramay Maya Mamadzhan Kulieva Klych Kuliey Saparmurat NiyazayZnoski Atlas Mira M PKO Kartografiya ISBN 5 85120 243 2 IDC Turkmenistan https esa un org unpd wpp DataQuery http www imf org external pubs ft weo 2017 01 weodata weorept aspx pr x 44 amp pr y 15 amp sy 2017 amp ey 2020 amp scsm 1 amp ssd 1 amp sort country amp ds amp br 1 amp c 925 amp s NGDPD 2CNGDPDPC 2CPPPGDP 2CPPPPC 2CLP amp grp 0 amp a Valavy ynutrany pradukt VUP Turkmenistana 1990 2011 gg Indeks razviccya chalavechaga patencyyalu y krainah i regiyonah svetu Human Development Index https data iana org time zones tzdb 2021e asia https www tema ru travel turkmenistan 2 Alyaksandr Lukashenka nakiravay vinshavanne Prezidentu Turkmenistana Gurbanguly Berdymuhamedavu Pres sluzhba Prezidenta Respubliki Belarus 21 studzenya 2008 http www turkmenistan gov tm id 12924 Arhivavana 19 lipenya 2020 https www cia gov library publications resources the world factbook geos tx html Arhivavana 30 maya 2015 https www cia gov library publications resources the world factbook geos tx html Arhivavana 30 maya 2015 http atlas cid harvard edu explore country 219 amp partner undefined amp product undefined amp productClass HS amp startYear undefined amp target Product amp year 2016SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Turkmenistan Turkmenistan Zolotoj vek