Статуты — заканадаўчыя зводы Вялікага Княства Літоўскага.
Статут 1529
Праца па падрыхтоўцы першага Статута 1529 г. вялася на працягу некалькіх гадоў у першай чвэрці XVI ст. Першы варыянт праекта Статута быў падрыхтаваны ў 1522 г., але ён не быў зацверджаны, і праца над ім працягвалася яшчэ сем гадоў.
Хто ўдзельнічаў у падрыхтоўцы дакладна невядома, ёсць падставы сцвярджаць, што ў яго падрыхтоўцы прымалі ўдзел беларускі першадрукар і доктар права, Францыск Скарына, а таксама канцлер ВКЛ Альбрэхт Гаштольд, пад кантролем якога складаўся Статут. Асноўныя палажэнні Статута абмяркоўваліся з вялікім князем Літоўскім Жыгімонтам Казіміравічам, якому належыць гонар зацвярджэння Статута. З гэтай нагады была нават напісана «Пахвала Жыгімонту», у якой ён называўся «Вялікім Жыгімонтам», бо ён пераўзышоў усіх вялікіх князёў і каралёў, таму што ён «нас вучыў справядлівасці чыніці».
Статут падрыхтаваны на аснове кадыфікацыі і сістэматызацыі норм мясцовага звычаёвага права, пастаноў судовых і дзяржаўных устаноў, Судзебніка 1468 года, прывілеяў. Пры яго падрыхтоўцы ўпершыню выпрацаваны сістэмы і структура размяшчэння прававых норм у залежнасці ад іх зместу, уключаны тыповыя і абагульненыя нормы; дадзена дакладная рэдакцыя кожнага артыкула; уведзена шмат новых прававых норм, у якіх адлюстраваны тагачасныя таварна-грашовыя адносіны; уключаны нормы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага, сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галін права. Складальнікі Статута адступілі ад сістэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, і выпрацавалі сваю. У яе аснове закладзены новыя прынцыпы: суверэннасць дзяржавы (насуперак сярэдневяковаму касмапалітызму), адзінства права на прыярытэт пісанага права. Статут уключаў нормы агульнага права і спецыяльныя нормы, якія забяспечвалі прывілеі пануючаму класу або яго групам. Пры гэтым яны былі не выключэннем, а састаўной часткай у сістэме Статута 1529 года, хоць і супярычылі яго асноўным прынцыпам.
Статут уведзены ў дзеянне 29.9.1529. Складаецца з 13 раздзелаў і 244 артыкулаў. Пазней у яго ўнесены дапаўненні, у выніку колькасць артыкулаў павялічылася да 283.
Выданне Статута 1529 года вывела ВКЛ на адно з першых месцаў у свеце па развіццю права і прававой культуры. Разам з тым, Статут 1529 года з'явіўся прававой асновай для далейшага развіцця заканадаўства.
Статут 1566
Другі статут ВКЛ дзейнічаў на землях Вялікага Княства Літоўскага ў 1566—88 гг., а на Правабярэжнай Украіне і ў XVII—XVIII ст.
Асноўныя крыніцы Статута: агульназемскія і абласныя прывілеі, Судзебнік 1468 г., Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 г. і некаторыя нормы звычаёвага права; выкарыстаны таксама нормы царкоўнага (рымска-каталіцкага і грэка-праваслаўнага) права. У ім былі спалучаны тэарэтычныя распрацоўкі мясцовага права з практычнай дзейнасцю і тэарэтычнымі асновамі рымскага і заходнееўрапейскага права.
Для падрыхтоўкі Статута ў 1551 г. меркавалася стварыць камісію з 10 чалавек (5 католікаў, 5 праваслаўных), але былі вызначаны імёны толькі 5 католікаў. Невядома, ці была створана такая камісія, бо з тэксту Бельскага прывілея 1564 вынікае, што праект Статута рыхтавала іншая камісія: «особы певные, рады наши, маршалкове, врадники земские, хоружие и иные особы ряду и народу шляхецкого, доктори прав чужоземских, которые заседши не одно поправили тот статут старый, але теж новым кшталтом некоторые розделы звлаша судовый, за засаженьем новым обычаем суду и порадку судового то становили и написали». Працай гэтай камісіі кіраваў канцлер М. Радзівіл Чорны, у ёй удзельнічаў маршалак дворны А. Б. Валовіч, верагодна, П. Раізій, А. Ратундус і інш. Праект Статута 1566 аддадзены сойму на папярэдні разгляд у 1561, зацверджаны толькі 1 ліпеня 1564, меркавалася ўвесці яго ў дзеянне з 11 лістапада 1564. Аднак з-за спрэчак па асобных артыкулах набыў законную сілу з 1 сакавіка 1566, некаторыя змены ўнесены ў яго прывілеям 1 ліпеня 1566. У Статут былі ўпісаны 1563, Бельскі прывілей 1564, Віленскі прывілей 1565.
У Статуце 1566 захавана з невялікімі зменамі структура Статута 1529. У ім 14 раздзелаў і 367 артыкулаў. Першыя 3 раздзелы ахопліваюць нормы дзяржаўнага, ваеннага, адміністрацыйнага права, 4-ы — судовы лад і судовы працэс, 5—6-ы — сямейнае і апякунскае права, 7—9-ы — цывільнае права, 10-ы — лясное і паляўнічае права, 11—14-ы — крымінальнае права. Найбольш істотныя змены ўнесены ў нормы дзяржаўнага, судова-працэсуальнага і цывільнага права.
Статут 1566 замацаваў асноўныя прынцыпы права: адзінства права для грамадзян, хоць яно не было роўным для ўсіх, дзяржаўны суверэнітэт (насуперак царкоўнаму касмапалітызму), абмежаванне ўлады гаспадара (вялікага князя), прыярытэт пісанага права. Упершыню намячалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання. Для гэтага ствараліся земскія суды і падкаморскія суды. Больш поўна рэгламентавалася кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, якія былі заснаваны на агульных прынцыпах феадальнага права: стварэння ільгот і перавага для класа феадалаў і саслоўя шляхты, недапушчэнне простых людзей у органы кіравання, замацаванне прававой няроўнасці розных сацыяльных груп насельніцтва. Складальнікі Статута надалі яго нормам аднастайную і сучасную, на той час, форму і прававую тэрміналогію (беларускую), зразумелую для большасці насельніцтва, што спрыяла ўмацаванню сярод шляхты і мяшчан павагі да закона і дзяржавы.
Статут напісаны на старабеларускай мове, быў перакладзены на лацінскую і польскую мовы.
Статут 1588
Трэці статут Вялікага Княства Літоўскага дзейнічаў у ВКЛ з 1589, пасля далучэння зямель ВКЛ да Расійскай імперыі дзейнічаў: у Віцебскай і Магілёўскай губ. — да 1831, у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Кіеўскай, Падольскай і Валынскай губернях — да 1840.
Пасля таго як быў прыняты Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566, кадыфікацыйная работа не спынілася. Ужо на Брэсцкім сойме 1566 было папраўлена некалькі артыкулаў. Праз 2 гады Гродзенскі сойм унёс папраўкі ў некаторыя артыкулы і стварыў камісію для дапрацоўкі Статута. Камісія для выпраўлення Статута была выбрана і на Люблінскім сойме 1569. Крыніцы для распрацоўкі Статута 1588 — Статуты ВКЛ 1529 і 1566, соймавыя пастановы 1573, 1578 (гл. ), 1580 і 1584, прывілеі, пастановы павятовых соймікаў. Да канца 1584 работа над Статутам была скончана, але ў сувязі з тым, што ён ігнараваў акт Люблінскай уніі 1569, прадстаўнікі Польшчы не дапускалі яго зацвярджэння на агульным сойме Рэчы Паспалітай. Каб захаваць велікакняжацкі трон, Жыгімонт III Ваза зацвердзіў Статут сваім прывілеем 28 студзеня 1588.
Трэці статут Вялікага Княства Літоўскага падрыхтаваны на высокім тэарэтычным узроўні кваліфікаванымі прававедамі пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ А. Б. Валовіча і падканцлера Л. І. Сапегі. У Статут увайшлі нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права, чаго на той час не было ў заканадаўчай практыцы іншых еўрапейскіх дзяржаў. Ён абагульніў тагачасныя дзяржаўна-прававыя ідэі, некаторыя з якіх апярэджвалі свой час. У Статуце знайшла адлюстраванне тэорыя падзелу ўлады на заканадаўчую (сойм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды, выбарныя і незалежныя ад адміністрацыі).
Статут юрыдычна замацаваў фактычную адасобленасць ВКЛ ад Польшчы ў федэрацыйных рамках Рэчы Паспалітай, што працягвалася і пасля падпісання акту Люблінскай уніі. У Статуце акт Люблінскай уніі нават не ўпамінаецца, а ў арт. 4 раздз. замацоўваецца праграма аднаўлення ранейшых граніц княства. Статут прадугледжваў таксама, што атрымліваць маёнткі і займаць духоўныя і дзяржаўныя пасады ў княстве маглі толькі мясцовыя ўраджэнцы і ні ў якім выпадку «чужаземцы», «загранічнікі» ці «суседзі».
Статут ВКЛ 1588 выкарыстоўваўся пры кадыфікацыі ў канцы 16 ст. прускага права, складанні Саборнага ўкладання 1649 у Расіі, афіцыйна незацверджаных зборнікаў «Права за якими судится малороссийский народ» (2-я чвэрць 18 ст.), «Суд и разправка в правах малороссийских» (1750-58). У заканадаўстве і судах Польшчы, Латвіі, Эстоніі ўжываўся як дадатковая крыніца права. Статут 1588, пераважна ў рэдакцыі 1614, быў галоўным пісьмовым зводам дзеючага права на Украіне. У 17—19 ст. перакладзены на рускую, украінскую, нямецкую, французскую, лацінскую мовы.
Зноскі
- Ад католікаў у камісію ўвайшлі жамойцкі біскуп Ян Даманоўскі, віленскі канонік Станіслаў Габрыловіч, віленскі войт і сакратар гаспадара Аўгусцін Ратундус, віленскі суддзя Павел Астравіцкі і Марцін Валадковіч.
- Юхо Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Вучэб. Дапам. — Мн.: Універсітэцкае, 1992. — 270с.…
Літаратура
- Барысёнак С. Нацыянальны характар Літоўскага Статута 1529 г. // Полымя. 1927. № 6—7.
- Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Даведнік. Каментарыі. Мн., 1989.
- Улашчык М. Першы Літоўскі Статут: (3 гісторыі знаходак рукапісаў і іх вывучэння) // Беларускі гістарычны агляд. 1996. Сш. І.
- Юхо І. Крыніцы беларуска-літоўскага права. Мн., 1991.
- Шишанов, В. А. К истории экземпляра Статута ВКЛ 1588 г. из библиотеки А. П. Сапунова / В. А. Шишанов // Віцебскія старажытнасці: матэрыялы навук. канф., прысвеч. 50-годдзю знаходкі берасцаной граматы ў Віцебску і 150-годдзю з дня нараджэння А. Р. Брадоўскага, 22 — 23 кастрыч. 2009 г., Віцебск / рэдкал. Г. У. Савіцкі [і інш.]. — Мінск: Медысонт, 2010. — С. 263—267.[1];
Спасылкі
Статуты Вялікага Княства Літоўскага ў Вікіцытатніку | |
Статуты Вялікага Княства Літоўскага ў Вікікрыніцах | |
Статуты Вялікага Княства Літоўскага на Вікісховішчы |
- Статут Вялікага Княства Літоўскага : Архівавана 21 чэрвеня 2013. віртуальная выстаўка на сайце Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Statuty zakanadaychyya zvody Vyalikaga Knyastva Litoyskaga Statut 1529Asnoyny artykul Statut Vyalikaga Knyastva Litoyskaga 1529 Pershy arkush Statuta 1529 Praca pa padryhtoycy pershaga Statuta 1529 g vyalasya na pracyagu nekalkih gadoy u pershaj chverci XVI st Pershy varyyant praekta Statuta byy padryhtavany y 1522 g ale yon ne byy zacverdzhany i praca nad im pracyagvalasya yashche sem gadoy Hto ydzelnichay u padryhtoycy dakladna nevyadoma yosc padstavy scvyardzhac shto y yago padryhtoycy prymali ydzel belaruski pershadrukar i doktar prava Francysk Skaryna a taksama kancler VKL Albreht Gashtold pad kantrolem yakoga skladaysya Statut Asnoynyya palazhenni Statuta abmyarkoyvalisya z vyalikim knyazem Litoyskim Zhygimontam Kazimiravicham yakomu nalezhyc gonar zacvyardzhennya Statuta Z getaj nagady byla navat napisana Pahvala Zhygimontu u yakoj yon nazyvaysya Vyalikim Zhygimontam bo yon perayzyshoy usih vyalikih knyazyoy i karalyoy tamu shto yon nas vuchyy spravyadlivasci chynici Statut padryhtavany na asnove kadyfikacyi i sistematyzacyi norm myascovaga zvychayovaga prava pastanoy sudovyh i dzyarzhaynyh ustanoy Sudzebnika 1468 goda pryvileyay Pry yago padryhtoycy ypershynyu vypracavany sistemy i struktura razmyashchennya pravavyh norm u zalezhnasci ad ih zmestu uklyuchany typovyya i abagulnenyya normy dadzena dakladnaya redakcyya kozhnaga artykula uvedzena shmat novyh pravavyh norm u yakih adlyustravany tagachasnyya tavarna grashovyya adnosiny uklyuchany normy dzyarzhaynaga administracyjnaga gramadzyanskaga syamejnaga kryminalnaga sudova pracesualnaga i inshyh galin prava Skladalniki Statuta adstupili ad sistemy kadyfikacyi prynyataj u rymskim prave i vypracavali svayu U yae asnove zakladzeny novyya pryncypy suverennasc dzyarzhavy nasuperak syarednevyakovamu kasmapalityzmu adzinstva prava na pryyarytet pisanaga prava Statut uklyuchay normy agulnaga prava i specyyalnyya normy yakiya zabyaspechvali pryvilei panuyuchamu klasu abo yago grupam Pry getym yany byli ne vyklyuchennem a sastaynoj chastkaj u sisteme Statuta 1529 goda hoc i supyarychyli yago asnoynym pryncypam Statut uvedzeny y dzeyanne 29 9 1529 Skladaecca z 13 razdzelay i 244 artykulay Paznej u yago yneseny dapaynenni u vyniku kolkasc artykulay pavyalichylasya da 283 Vydanne Statuta 1529 goda vyvela VKL na adno z pershyh mescay u svece pa razviccyu prava i pravavoj kultury Razam z tym Statut 1529 goda z yaviysya pravavoj asnovaj dlya dalejshaga razviccya zakanadaystva Statut 1566Asnoyny artykul Statut Vyalikaga Knyastva Litoyskaga 1566 Drugi statut VKL dzejnichay na zemlyah Vyalikaga Knyastva Litoyskaga y 1566 88 gg a na Pravabyarezhnaj Ukraine i y XVII XVIII st Asnoynyya krynicy Statuta agulnazemskiya i ablasnyya pryvilei Sudzebnik 1468 g Statut Vyalikaga Knyastva Litoyskaga 1529 g i nekatoryya normy zvychayovaga prava vykarystany taksama normy carkoynaga rymska katalickaga i greka pravaslaynaga prava U im byli spaluchany tearetychnyya raspracoyki myascovaga prava z praktychnaj dzejnascyu i tearetychnymi asnovami rymskaga i zahodneeyrapejskaga prava Dlya padryhtoyki Statuta y 1551 g merkavalasya stvaryc kamisiyu z 10 chalavek 5 katolikay 5 pravaslaynyh ale byli vyznachany imyony tolki 5 katolikay Nevyadoma ci byla stvorana takaya kamisiya bo z tekstu Belskaga pryvileya 1564 vynikae shto praekt Statuta ryhtavala inshaya kamisiya osoby pevnye rady nashi marshalkove vradniki zemskie horuzhie i inye osoby ryadu i narodu shlyaheckogo doktori prav chuzhozemskih kotorye zasedshi ne odno popravili tot statut staryj ale tezh novym kshtaltom nekotorye rozdely zvlasha sudovyj za zasazhenem novym obychaem sudu i poradku sudovogo to stanovili i napisali Pracaj getaj kamisii kiravay kancler M Radzivil Chorny u yoj udzelnichay marshalak dvorny A B Valovich veragodna P Raizij A Ratundus i insh Praekt Statuta 1566 addadzeny sojmu na papyaredni razglyad u 1561 zacverdzhany tolki 1 lipenya 1564 merkavalasya yvesci yago y dzeyanne z 11 listapada 1564 Adnak z za sprechak pa asobnyh artykulah nabyy zakonnuyu silu z 1 sakavika 1566 nekatoryya zmeny yneseny y yago pryvileyam 1 lipenya 1566 U Statut byli ypisany 1563 Belski pryvilej 1564 Vilenski pryvilej 1565 U Statuce 1566 zahavana z nevyalikimi zmenami struktura Statuta 1529 U im 14 razdzelay i 367 artykulay Pershyya 3 razdzely ahoplivayuc normy dzyarzhaynaga vaennaga administracyjnaga prava 4 y sudovy lad i sudovy praces 5 6 y syamejnae i apyakunskae prava 7 9 y cyvilnae prava 10 y lyasnoe i palyaynichae prava 11 14 y kryminalnae prava Najbolsh istotnyya zmeny yneseny y normy dzyarzhaynaga sudova pracesualnaga i cyvilnaga prava Statut 1566 zamacavay asnoynyya pryncypy prava adzinstva prava dlya gramadzyan hoc yano ne bylo roynym dlya ysih dzyarzhayny suverenitet nasuperak carkoynamu kasmapalityzmu abmezhavanne ylady gaspadara vyalikaga knyazya pryyarytet pisanaga prava Upershynyu namyachalasya addzyalenne suda ad organay ulady i kiravannya Dlya getaga stvaralisya zemskiya sudy i padkamorskiya sudy Bolsh poyna reglamentavalasya kampetencyi organay dzyarzhaynaj ulady i kiravannya yakiya byli zasnavany na agulnyh pryncypah feadalnaga prava stvarennya ilgot i peravaga dlya klasa feadalay i sasloyya shlyahty nedapushchenne prostyh lyudzej u organy kiravannya zamacavanne pravavoj nyaroynasci roznyh sacyyalnyh grup naselnictva Skladalniki Statuta nadali yago normam adnastajnuyu i suchasnuyu na toj chas formu i pravavuyu terminalogiyu belaruskuyu zrazumeluyu dlya bolshasci naselnictva shto spryyala ymacavannyu syarod shlyahty i myashchan pavagi da zakona i dzyarzhavy Statut napisany na starabelaruskaj move byy perakladzeny na lacinskuyu i polskuyu movy Statut 1588Lagatyp Vikicytatnika U Vikikrynicah yosc teksty pa teme Statuty Vyalikaga Knyastva Litoyskaga Pershy arkush Statuta 1588 vydannya drukarni MamonichayAsnoyny artykul Statut Vyalikaga Knyastva Litoyskaga 1588 Treci statut Vyalikaga Knyastva Litoyskaga dzejnichay u VKL z 1589 paslya daluchennya zyamel VKL da Rasijskaj imperyi dzejnichay u Vicebskaj i Magilyoyskaj gub da 1831 u Vilenskaj Grodzenskaj Minskaj Kieyskaj Padolskaj i Valynskaj gubernyah da 1840 Paslya tago yak byy prynyaty Statut Vyalikaga Knyastva Litoyskaga 1566 kadyfikacyjnaya rabota ne spynilasya Uzho na Bresckim sojme 1566 bylo papraylena nekalki artykulay Praz 2 gady Grodzenski sojm unyos paprayki y nekatoryya artykuly i stvaryy kamisiyu dlya dapracoyki Statuta Kamisiya dlya vypraylennya Statuta byla vybrana i na Lyublinskim sojme 1569 Krynicy dlya raspracoyki Statuta 1588 Statuty VKL 1529 i 1566 sojmavyya pastanovy 1573 1578 gl 1580 i 1584 pryvilei pastanovy pavyatovyh sojmikay Da kanca 1584 rabota nad Statutam byla skonchana ale y suvyazi z tym shto yon ignaravay akt Lyublinskaj unii 1569 pradstayniki Polshchy ne dapuskali yago zacvyardzhennya na agulnym sojme Rechy Paspalitaj Kab zahavac velikaknyazhacki tron Zhygimont III Vaza zacverdziy Statut svaim pryvileem 28 studzenya 1588 Treci statut Vyalikaga Knyastva Litoyskaga padryhtavany na vysokim tearetychnym uzroyni kvalifikavanymi pravavedami pad kiraynictvam kanclera VKL A B Valovicha i padkanclera L I Sapegi U Statut uvajshli normy dzyarzhaynaga kanstytucyjnaga prava chago na toj chas ne bylo y zakanadaychaj praktycy inshyh eyrapejskih dzyarzhay Yon abagulniy tagachasnyya dzyarzhayna pravavyya idei nekatoryya z yakih apyaredzhvali svoj chas U Statuce znajshla adlyustravanne teoryya padzelu ylady na zakanadaychuyu sojm vykanaychuyu vyaliki knyaz administracyjny aparat i sudovuyu Trybunal VKL zemskiya i padkamorskiya sudy vybarnyya i nezalezhnyya ad administracyi Statut yurydychna zamacavay faktychnuyu adasoblenasc VKL ad Polshchy y federacyjnyh ramkah Rechy Paspalitaj shto pracyagvalasya i paslya padpisannya aktu Lyublinskaj unii U Statuce akt Lyublinskaj unii navat ne ypaminaecca a y art 4 razdz zamacoyvaecca pragrama adnaylennya ranejshyh granic knyastva Statut pradugledzhvay taksama shto atrymlivac mayontki i zajmac duhoynyya i dzyarzhaynyya pasady y knyastve magli tolki myascovyya yradzhency i ni y yakim vypadku chuzhazemcy zagranichniki ci susedzi Statut VKL 1588 vykarystoyvaysya pry kadyfikacyi y kancy 16 st pruskaga prava skladanni Sabornaga ykladannya 1649 u Rasii aficyjna nezacverdzhanyh zbornikay Prava za yakimi suditsya malorossijskij narod 2 ya chverc 18 st Sud i razpravka v pravah malorossijskih 1750 58 U zakanadaystve i sudah Polshchy Latvii Estonii yzhyvaysya yak dadatkovaya krynica prava Statut 1588 peravazhna y redakcyi 1614 byy galoynym pismovym zvodam dzeyuchaga prava na Ukraine U 17 19 st perakladzeny na ruskuyu ukrainskuyu nyameckuyu francuzskuyu lacinskuyu movy ZnoskiAd katolikay u kamisiyu yvajshli zhamojcki biskup Yan Damanoyski vilenski kanonik Stanislay Gabrylovich vilenski vojt i sakratar gaspadara Ayguscin Ratundus vilenski suddzya Pavel Astravicki i Marcin Valadkovich Yuho Ya A Karotki narys gistoryi dzyarzhavy i prava Belarusi Vucheb Dapam Mn Universiteckae 1992 270s LitaraturaBarysyonak S Nacyyanalny haraktar Litoyskaga Statuta 1529 g Polymya 1927 6 7 Statut Vyalikaga knyastva Litoyskaga 1588 Teksty Davednik Kamentaryi Mn 1989 Ulashchyk M Pershy Litoyski Statut 3 gistoryi znahodak rukapisay i ih vyvuchennya Belaruski gistarychny aglyad 1996 Ssh I Yuho I Krynicy belaruska litoyskaga prava Mn 1991 Shishanov V A K istorii ekzemplyara Statuta VKL 1588 g iz biblioteki A P Sapunova V A Shishanov Vicebskiya starazhytnasci materyyaly navuk kanf prysvech 50 goddzyu znahodki berascanoj gramaty y Vicebsku i 150 goddzyu z dnya naradzhennya A R Bradoyskaga 22 23 kastrych 2009 g Vicebsk redkal G U Savicki i insh Minsk Medysont 2010 S 263 267 1 SpasylkiStatuty Vyalikaga Knyastva Litoyskaga y VikicytatnikuStatuty Vyalikaga Knyastva Litoyskaga y VikikrynicahStatuty Vyalikaga Knyastva Litoyskaga na VikishovishchyLagatyp Vikicytatnika U Vikikrynicah yosc teksty pa teme Statuty Vyalikaga Knyastva Litoyskaga Statut Vyalikaga Knyastva Litoyskaga Arhivavana 21 chervenya 2013 virtualnaya vystayka na sajce Centralnaj navukovaj bibliyateki imya Ya Kolasa NAN Belarusi