Перыядычная сістэма хімічных элементаў (табліца Мендзялеева) — класіфікацыя хімічных элементаў, якая ўстанаўлівае залежнасць розных уласцівасцей элементаў ад зарада атамнага ядра. Сістэма з’яўляецца графічным выразам перыядычнага закона, устаноўленага рускім хімікам Д. І. Мендзялеевым ў 1869 годзе. Яе першапачатковы варыянт быў распрацаваны Д. І. Мендзялеевым ў 1869—1871 гадах і ўстанаўліваў залежнасць уласцівасцей элементаў ад іх атамнай вагі (па-сучаснаму, ад атамнай масы). Усяго прапанавана некалькі соцень варыянтаў малюнка перыядычнай сістэмы (аналітычных крывых, табліц, геаметрычных фігур і т. п.). У сучасным варыянце сістэмы мяркуецца звядзенне элементаў у двухмерную табліцу, у якой кожны слупок (група) вызначае асноўныя фізіка-хімічныя ўласцівасці, а радкі ўяўляюць сабой перыяды, у пэўнай меры падобныя адзін аднаму.
Гісторыя адкрыцця
К сярэдзіне XIX стагоддзя былі адкрыты 63 хімічныя элементы, і спробы знайсці заканамернасці ў гэтым наборы рабіліся неаднаразова. У 1829 годзе Дзёберэйнер апублікаваў знойдзены ім «закон трыяд»: атамныя вагі многіх элементаў блізкія да сярэдняга арыфметычнага двух іншых элементаў, блізкіх да зыходнага па хімічных уласцівасцях (стронцый, кальцый і барый; хлор, бром і ёд і інш.). Першую спробу размясціць элементы ў парадку ўзрастання атамных вагаў распачаў (1862), які размясціў элементы ўздоўж шрубавай лініі і адзначыў часты цыклічны паўтор хімічных уласцівасцей па вертыкалі. Абедзве названыя мадэлі не прыцягнулі ўвагі навуковай грамадскасці.
У 1866 годзе свой варыянт перыядычнай сістэмы прапанаваў хімік і музыкант
, мадэль якога («закон актаў») вонкава трохі нагадвала Мендзялееўскую, але была скампраметавана настойлівымі спробамі аўтара знайсці ў табліцы містычную музычную гармонію. У гэтым жа дзесяцігоддзі з’явілася яшчэ некалькі спроб сістэматызацыі хімічных элементаў; бліжэй за ўсё да канчатковага варыянта падышоў Юліус Лотар Меер (1864). Д. І. Мендзялееў апублікаваў сваю першую схему перыядычнай табліцы ў 1869 годзе ў артыкуле «Суадносіны ўласцівасцей з атамнай вагой элементаў» (у часопісе ); яшчэ раней (люты 1869 года) навуковае паведамленне аб адкрыцці было ім разаслана вядучым хімікам свету. Днём адкрыцця перыядычнага закону лічыцца 1 сакавіка (17 лютага па старым стылі) 1869 года, у які Д. І. Мендзялееў скончыў працу над «Вопытам сістэмы элементаў, заснаванай на іх атамнай вазе і хімічным падабенстве».Паводле легенды, думка аб сістэме хімічных элементаў прыйшла да Мендзялеева ў сне, аднак вядома, што аднойчы на пытанне, як ён адкрыў перыядычную сістэму, вучоны адказаў: «Я над ёй, можа быць, дваццаць гадоў думаў, а вы думаеце: сядзеў і раптам… гатова».
Напісаўшы на картках асноўныя ўласцівасці кожнага элемента (іх у той час было вядома 63, з якіх адзін —
Di — аказаўся ў далейшым сумессю двух зноў адкрытых элементаў празеадыму і неадыму), Мендзялееў пачынае шматразова перастаўляць гэтыя карткі, складаць з іх рады падобных па уласцівасцях элементаў, супастаўляць рады адзін з іншым. Вынікам працы стаў адпраўлены ў 1869 годзе ў навуковыя ўстановы Расіі і іншых краін першы варыянт сістэмы («Вопыт сістэмы элементаў, заснаванай на іх атамнай вазе і хімічным падабенстве»), у якім элементы былі расстаўленыя па дзевятнаццаці гарызантальных радах (радах падобных элементаў, якія сталі правобразам груп сучаснай сістэмы) і па шасці вертыкальных слупках (правобразах будучых перыядаў). У 1870 годзе Мендзялееў у «Асновах хіміі» публікуе другі варыянт сістэмы («Натуральную сістэму элементаў»), які мае больш звыклы нам выгляд: гарызантальныя слупкі элементаў-аналагаў ператварыліся ў восем вертыкальна размешчаных груп; шэсць вертыкальных слупкоў першага варыянта ператварыліся ў перыяды, якія пачыналіся шчолачным металам і заканчваліся галагенам. Кожны перыяд быў разбіты на два рады; элементы розных уключаных у групу радоў утварылі падгрупы.Сутнасць адкрыцця Мендзялеева заключалася ў тым, што з ростам атамнай масы хімічных элементаў іх уласцівасці мяняюцца не манатонна, а перыядычна. Пасля пэўнай колькасці розных па ўласцівасцях элементаў, размешчаных па ўзрастанні атамнай вагі, уласцівасці пачынаюць паўтарацца. Напрыклад, натрый падобны на калій, фтор падобны на хлор, а золата падобна на серабро і медзь. Зразумела, уласцівасці не паўтараюцца ў дакладнасці, да іх дадаюцца і змены. Адрозненнем працы Мендзялеева ад работ яго папярэднікаў было тое, што асноў для класіфікацыі элементаў у Мендзялеева была не адна, а дзве — атамная маса і хімічнае падабенства. Для таго, каб перыядычнасць цалкам выконвалася, Мендзялеевым былі зроблены вельмі смелыя крокі: ён выправіў атамныя масы некаторых элементаў (напрыклад, берылія, індыя, урану, торыя, цэрыя, тытана, ітрыя), некалькі элементаў размясціў у сваёй сістэме насуперак прынятым у той час уяўленням аб іх падабенстве з іншымі (напрыклад, талій, які лічыўся шчолачным металам, ён змясціў у трэцюю групу паводле яго фактычнай максімальнай валентнасці), пакінуў у табліцы пустыя клеткі, дзе павінны былі размясціцца пакуль не адкрытыя элементы. У 1871 годзе на аснове гэтых работ Мендзялееў сфармуляваў Перыядычны закон, форма якога з часам была некалькі ўдасканалена.
Навуковая дакладнасць перыядычнага закона атрымала пацвярджэнне вельмі скора: у 1875—1886 гадах былі адкрыты галій (экаалюміній), скандый (экабор) і германій (экасіліцый), для якіх Мендзялееў, карыстаючыся перыядычнай сістэмай, прадказаў не толькі магчымасць іх існавання, але і з дзіўнай дакладнасцю апісаў цэлы шэраг фізічных і хімічных уласцівасцей.
У пачатку XX стагоддзя з адкрыццём будовы атама было ўстаноўлена, што перыядычнасць змены ўласцівасцей элементаў вызначаецца не атамнай вагой, а зарадам ядра, роўным атамнаму нумару і ліку электронаў, размеркаванне якіх па электронных абалонках атама элемента вызначае яго хімічныя ўласцівасці.
Далейшае развіццё перыядычнай сістэмы звязана з запаўненнем пустых клетак табліцы, у якія змяшчаліся ўсё новыя і новыя элементы: высакародныя газы, прыродныя і штучна атрыманыя радыеактыўныя элементы. У 2010 годзе, з сінтэзам 117 элемента, сёмы перыяд перыядычнай сістэмы быў завершаны, праблема ніжняй мяжы табліцы Мендзялеева застаецца адной з найважнейшых у сучаснай тэарэтычнай хіміі. Змены ў перыядычную табліцу хімічных элементаў уносіліся ў 2011 годзе, тады ў яе дадалі элементы 114 і 116.
У пачатку 2016 года сёмы рад табліцы быў запоўнены цалкам. У новых элементаў, якія носяць нумары 113, 115, 117 і 118, пакуль няма пастаянных назваў. Навукоўцы прыдумаюць іх пазней. Усе чатыры элементыя належаць да звышцяжкіх. Першаадкрывальнікам элементаў 115, 117 і 118 прызнаная міжнародная даследчая група, якая складаецца з расійскіх і амерыканскіх навукоўцаў. Гэтая група таксама прэтэндавала на права лічыцца першаадкрывальнікам элемента 113, аднак у выніку эксперты замацавалі гэта адкрыццё за навукоўцамі з Японіі.
Структура перыядычнай сістэмы
Найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца 3 формы табліцы Мендзялеева: «кароткая» (кароткаперыядная), «доўгая» (доўгаперыядная) і «звышдоўгая». У «звышдоўгім» варыянце кожны перыяд займае роўна адзін радок. У «доўгім» варыянце лантаноіды і актыноіды вынесеныя з агульнай табліцы, робячы яе больш кампактнай. У «кароткай» форме запісы, у дадатак да гэтага, чацвёрты і наступныя перыяды займаюць па 2 радкі; сімвалы элементаў галоўных і пабочных падгруп выраўноўваюцца адносна розных старон клетак. Вадарод часам змяшчаюць у 7-ю («кароткая» форма) або 17-ю («доўгая» форма) групу табліцы.
Ніжэй прыведзены доўгі варыянт (доўгаперыядная форма), зацверджаны Міжнародным саюзам тэарэтычнай і прыкладной хіміі (IUPAC) у якасці асноўнага.
Табліца
Група → | 1 I A | 2 II A | III B | IV B | V B | VI B | VII B | VIII B | VIII B | VIII B | I B | II B | III A | IV A | V A | VI A | 17 VII A | 18 VIII A | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
↓ Перыяд | ↓ | |||||||||||||||||||
1 H | 2 He | K | ||||||||||||||||||
3 Li | 4 Be | 5 B | 6 C | 7 N | 8 O | 9 F | 10 Ne | L | ||||||||||||
11 Na | 12 Mg | 13 Al | 14 Si | 15 P | 16 S | 17 Cl | 18 Ar | M | ||||||||||||
19 K | 20 Ca | 21 Sc | 22 Ti | 23 V | 24 Cr | 25 Mn | 26 Fe | 27 Co | 28 Ni | 29 Cu | 30 Zn | 31 Ga | 32 Ge | 33 As | 34 Se | 35 Br | 36 Kr | N | ||
37 Rb | 38 Sr | 39 Y | 40 Zr | 41 Nb | 42 Mo | 43 Tc | 44 Ru | 45 Rh | 46 Pd | 47 Ag | 48 Cd | 49 In | 50 Sn | 51 Sb | 52 Te | 53 I | 54 Xe | O | ||
55 Cs | 56 Ba | 57 La | * | 72 Hf | 73 Ta | 74 W | 75 Re | 76 Os | 77 Ir | 78 Pt | 79 Au | 80 Hg | 81 Tl | 82 Pb | 83 Bi | 84 Po | 85 At | 86 Rn | P | |
87 Fr | 88 Ra | 89 Ac | ** | 104 Rf | 105 Db | 106 Sg | 107 Bh | 108 Hs | 109 Mt | 110 Ds | 111 Rg | 112 Cn | 113 Nh | 114 Fl | 115 Mc | 116 Lv | 117 Ts | 118 Og | Q | |
* Лантаноіды | 58 Ce | 59 Pr | 60 Nd | 61 Pm | 62 Sm | 63 Eu | 64 Gd | 65 Tb | 66 Dy | 67 Ho | 68 Er | 69 Tm | 70 Yb | 71 Lu | ||||||
** Актыноіды | 90 Th | 91 Pa | 92 U | 93 Np | 94 Pu | 95 Am | 96 Cm | 97 Bk | 98 Cf | 99 Es | 100 Fm | 101 Md | 102 No | 103 Lr | ||||||
Легенда: | Натуральныя элементы | Шчолачныя металы | Шчолачназямельныя металы | Лантаноіды | Актыноіды | |||||
Штучныя элементы | Металы | Паўметалы | Галагены | Інертныя газы | Неметалы |
Кароткая форма табліцы, якая змяшчае восем груп элементаў, была афіцыйна адменена ІЮПАК ў 1989 годзе. З сучаснай замежнай літаратуры кароткая форма выключана цалкам, замест яе выкарыстоўваецца доўгая форма. Такую сітуацыю некаторыя даследчыкі звязваюць у тым ліку з уяўнай рацыянальнай кампактнасцю кароткай формы табліцы, а таксама з інерцыяй, стэрэатыпным мысленнем і неўспрыманнем сучаснай (міжнароднай) інфармацыі.
У 1970 году Тэадор Сіборг прапанаваў пашыраную перыядычную табліцу элементаў. Нільсам Борам распрацоўвалася лесвічная (пірамідальная) форма перыядычнай сістэмы. Існуе і мноства іншых, такіх, што рэдка або зусім не выкарыстоўваюцца, але вельмі арыгінальных, спосабаў графічнага адлюстравання перыядычнага закона. Сёння існуюць некалькі сотняў варыянтаў табліцы, пры гэтым навукоўцы прапануюць усё новыя варыянты.
Крыніцы
- У кнізе В. М. Потапов, Г. Н. Хомченко, «Химия», М. 1982 (стр. 26) сцвярджаецца, што іх больш за 400.
- Периодический закон химических элементов // Энциклопедический словарь юного химика. 2-е изд. / Сост. В. А. Крицман, В. В. Станцо. — М.: Педагогика, 1990. — С. 185. — ISBN 5-7155-0292-6.
- Периодический закон: предыстория, открытие, разработка(недаступная спасылка). Музей-архив Д.И. Менделеева. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 1 верасня 2012.
- http://nashaniva.by/?c=ar&i=162885
- Некрасов Б. В., Основы общей химии, т. 1 1973, с. 29.
- Реми Г., Курс неорганической химии, т. 1 1963, с. 29.
- Пример короткой формы таблицы.
- Р. С. Сайфуллин, А. Р. Сайфуллин, «Новая таблица Менделеева», Химия и жизнь, 2003, № 12, стр. 14—17. (В виде PDF-файла(недаступная спасылка) — 6,0 МБ — на сайте «Единой Коллекции цифровых образовательных ресурсов… Архівавана 18 сакавіка 2016.».)
- Трифонов Д. Н.: Структура и границы периодич. систем. ~М.: 1969
- Химики предложили улучшить таблицу Менделеева(недаступная спасылка). (7 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2011. Праверана 7 кастрычніка 2009.
Літаратура
- Некрасов Б.В. Основы общей химии. — 3-е изд. — М.: Химия, 1973. — Т. 1. — 656 с.
- Реми Г. Курс неорганической химии. — М.: Изд-во иностранной лит-ры, 1963. — Т. 1. — 920 с.
Спасылкі
- 11. Стариков В. С. Периодическая таблица элементов выдержанна временем в учёном и научном мире(недаступная спасылка)
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
U getaj staronki nyama praveranyh versij hutchej za ysyo yae yakasc ne acenvalasya na adpavednasc standartam Peryyadychnaya sistema himichnyh elementay tablica Mendzyaleeva klasifikacyya himichnyh elementay yakaya ystanaylivae zalezhnasc roznyh ulascivascej elementay ad zarada atamnaga yadra Sistema z yaylyaecca grafichnym vyrazam peryyadychnaga zakona ustanoylenaga ruskim himikam D I Mendzyaleevym y 1869 godze Yae pershapachatkovy varyyant byy raspracavany D I Mendzyaleevym y 1869 1871 gadah i ystanaylivay zalezhnasc ulascivascej elementay ad ih atamnaj vagi pa suchasnamu ad atamnaj masy Usyago prapanavana nekalki socen varyyantay malyunka peryyadychnaj sistemy analitychnyh kryvyh tablic geametrychnyh figur i t p U suchasnym varyyance sistemy myarkuecca zvyadzenne elementay u dvuhmernuyu tablicu u yakoj kozhny slupok grupa vyznachae asnoynyya fizika himichnyya ylascivasci a radki yyaylyayuc saboj peryyady u peynaj mery padobnyya adzin adnamu Pershy varyyant tablicy z pracy D I Mendzyaleeva 1869 goda Vopyt sistemy elementay zasnavanaj na ih atamnaj vaze i himichnym padabenstve U getym varyyance peryyady razmeshchany pa vertykali a grupy pa garyzantali Gistoryya adkryccyaK syaredzine XIX stagoddzya byli adkryty 63 himichnyya elementy i sproby znajsci zakanamernasci y getym nabory rabilisya neadnarazova U 1829 godze Dzyoberejner apublikavay znojdzeny im zakon tryyad atamnyya vagi mnogih elementay blizkiya da syarednyaga aryfmetychnaga dvuh inshyh elementay blizkih da zyhodnaga pa himichnyh ulascivascyah stroncyj kalcyj i baryj hlor brom i yod i insh Pershuyu sprobu razmyascic elementy y paradku yzrastannya atamnyh vagay raspachay ru 1862 yaki razmyasciy elementy yzdoyzh shrubavaj linii i adznachyy chasty cyklichny paytor himichnyh ulascivascej pa vertykali Abedzve nazvanyya madeli ne prycyagnuli yvagi navukovaj gramadskasci U 1866 godze svoj varyyant peryyadychnaj sistemy prapanavay himik i muzykant ru madel yakoga zakon aktay vonkava trohi nagadvala Mendzyaleeyskuyu ale byla skamprametavana nastojlivymi sprobami aytara znajsci y tablicy mistychnuyu muzychnuyu garmoniyu U getym zha dzesyacigoddzi z yavilasya yashche nekalki sprob sistematyzacyi himichnyh elementay blizhej za ysyo da kanchatkovaga varyyanta padyshoy Yulius Lotar Meer 1864 D I Mendzyaleey apublikavay svayu pershuyu shemu peryyadychnaj tablicy y 1869 godze y artykule Suadnosiny ylascivascej z atamnaj vagoj elementay u chasopise ru yashche ranej lyuty 1869 goda navukovae pavedamlenne ab adkrycci bylo im razaslana vyaduchym himikam svetu Dnyom adkryccya peryyadychnaga zakonu lichycca 1 sakavika 17 lyutaga pa starym styli 1869 goda u yaki D I Mendzyaleey skonchyy pracu nad Vopytam sistemy elementay zasnavanaj na ih atamnaj vaze i himichnym padabenstve Pavodle legendy dumka ab sisteme himichnyh elementay pryjshla da Mendzyaleeva y sne adnak vyadoma shto adnojchy na pytanne yak yon adkryy peryyadychnuyu sistemu vuchony adkazay Ya nad yoj mozha byc dvaccac gadoy dumay a vy dumaece syadzey i raptam gatova Napisayshy na kartkah asnoynyya ylascivasci kozhnaga elementa ih u toj chas bylo vyadoma 63 z yakih adzin ru Di akazaysya y dalejshym sumessyu dvuh znoy adkrytyh elementay prazeadymu i neadymu Mendzyaleey pachynae shmatrazova perastaylyac getyya kartki skladac z ih rady padobnyh pa ulascivascyah elementay supastaylyac rady adzin z inshym Vynikam pracy stay adprayleny y 1869 godze y navukovyya ystanovy Rasii i inshyh krain pershy varyyant sistemy Vopyt sistemy elementay zasnavanaj na ih atamnaj vaze i himichnym padabenstve u yakim elementy byli rasstaylenyya pa dzevyatnaccaci garyzantalnyh radah radah padobnyh elementay yakiya stali pravobrazam grup suchasnaj sistemy i pa shasci vertykalnyh slupkah pravobrazah buduchyh peryyaday U 1870 godze Mendzyaleey u Asnovah himii publikue drugi varyyant sistemy Naturalnuyu sistemu elementay yaki mae bolsh zvykly nam vyglyad garyzantalnyya slupki elementay analagay peratvarylisya y vosem vertykalna razmeshchanyh grup shesc vertykalnyh slupkoy pershaga varyyanta peratvarylisya y peryyady yakiya pachynalisya shcholachnym metalam i zakanchvalisya galagenam Kozhny peryyad byy razbity na dva rady elementy roznyh uklyuchanyh u grupu radoy utvaryli padgrupy Sutnasc adkryccya Mendzyaleeva zaklyuchalasya y tym shto z rostam atamnaj masy himichnyh elementay ih ulascivasci myanyayucca ne manatonna a peryyadychna Paslya peynaj kolkasci roznyh pa ylascivascyah elementay razmeshchanyh pa yzrastanni atamnaj vagi ulascivasci pachynayuc paytaracca Napryklad natryj padobny na kalij ftor padobny na hlor a zolata padobna na serabro i medz Zrazumela ulascivasci ne paytarayucca y dakladnasci da ih dadayucca i zmeny Adroznennem pracy Mendzyaleeva ad rabot yago papyarednikay bylo toe shto asnoy dlya klasifikacyi elementay u Mendzyaleeva byla ne adna a dzve atamnaya masa i himichnae padabenstva Dlya tago kab peryyadychnasc calkam vykonvalasya Mendzyaleevym byli zrobleny velmi smelyya kroki yon vypraviy atamnyya masy nekatoryh elementay napryklad beryliya indyya uranu toryya ceryya tytana itryya nekalki elementay razmyasciy u svayoj sisteme nasuperak prynyatym u toj chas uyaylennyam ab ih padabenstve z inshymi napryklad talij yaki lichyysya shcholachnym metalam yon zmyasciy u trecyuyu grupu pavodle yago faktychnaj maksimalnaj valentnasci pakinuy u tablicy pustyya kletki dze pavinny byli razmyascicca pakul ne adkrytyya elementy U 1871 godze na asnove getyh rabot Mendzyaleey sfarmulyavay Peryyadychny zakon forma yakoga z chasam byla nekalki ydaskanalena Navukovaya dakladnasc peryyadychnaga zakona atrymala pacvyardzhenne velmi skora u 1875 1886 gadah byli adkryty galij ekaalyuminij skandyj ekabor i germanij ekasilicyj dlya yakih Mendzyaleey karystayuchysya peryyadychnaj sistemaj pradkazay ne tolki magchymasc ih isnavannya ale i z dziynaj dakladnascyu apisay cely sherag fizichnyh i himichnyh ulascivascej U pachatku XX stagoddzya z adkryccyom budovy atama bylo ystanoylena shto peryyadychnasc zmeny ylascivascej elementay vyznachaecca ne atamnaj vagoj a zaradam yadra roynym atamnamu numaru i liku elektronay razmerkavanne yakih pa elektronnyh abalonkah atama elementa vyznachae yago himichnyya ylascivasci Dalejshae razviccyo peryyadychnaj sistemy zvyazana z zapaynennem pustyh kletak tablicy u yakiya zmyashchalisya ysyo novyya i novyya elementy vysakarodnyya gazy pryrodnyya i shtuchna atrymanyya radyeaktyynyya elementy U 2010 godze z sintezam 117 elementa syomy peryyad peryyadychnaj sistemy byy zavershany prablema nizhnyaj myazhy tablicy Mendzyaleeva zastaecca adnoj z najvazhnejshyh u suchasnaj tearetychnaj himii Zmeny y peryyadychnuyu tablicu himichnyh elementay unosilisya y 2011 godze tady y yae dadali elementy 114 i 116 U pachatku 2016 goda syomy rad tablicy byy zapoyneny calkam U novyh elementay yakiya nosyac numary 113 115 117 i 118 pakul nyama pastayannyh nazvay Navukoycy prydumayuc ih paznej Use chatyry elementyya nalezhac da zvyshcyazhkih Pershaadkryvalnikam elementay 115 117 i 118 pryznanaya mizhnarodnaya dasledchaya grupa yakaya skladaecca z rasijskih i amerykanskih navukoycay Getaya grupa taksama pretendavala na prava lichycca pershaadkryvalnikam elementa 113 adnak u vyniku eksperty zamacavali geta adkryccyo za navukoycami z Yaponii Struktura peryyadychnaj sistemyNajbolsh raspaysyudzhanymi z yaylyayucca 3 formy tablicy Mendzyaleeva karotkaya karotkaperyyadnaya doygaya doygaperyyadnaya i zvyshdoygaya U zvyshdoygim varyyance kozhny peryyad zajmae royna adzin radok U doygim varyyance lantanoidy i aktynoidy vynesenyya z agulnaj tablicy robyachy yae bolsh kampaktnaj U karotkaj forme zapisy u dadatak da getaga chacvyorty i nastupnyya peryyady zajmayuc pa 2 radki simvaly elementay galoynyh i pabochnyh padgrup vyraynoyvayucca adnosna roznyh staron kletak Vadarod chasam zmyashchayuc u 7 yu karotkaya forma abo 17 yu doygaya forma grupu tablicy Nizhej pryvedzeny doygi varyyant doygaperyyadnaya forma zacverdzhany Mizhnarodnym sayuzam tearetychnaj i prykladnoj himii IUPAC u yakasci asnoynaga TablicaGrupa 1 I A 2 II A III B IV B V B VI B VII B VIII B VIII B VIII B I B II B III A IV A V A VI A 17 VII A 18 VIII A Peryyad 1 H 2 He K3 Li 4 Be 5 B 6 C 7 N 8 O 9 F 10 Ne L11 Na 12 Mg 13 Al 14 Si 15 P 16 S 17 Cl 18 Ar M19 K 20 Ca 21 Sc 22 Ti 23 V 24 Cr 25 Mn 26 Fe 27 Co 28 Ni 29 Cu 30 Zn 31 Ga 32 Ge 33 As 34 Se 35 Br 36 Kr N37 Rb 38 Sr 39 Y 40 Zr 41 Nb 42 Mo 43 Tc 44 Ru 45 Rh 46 Pd 47 Ag 48 Cd 49 In 50 Sn 51 Sb 52 Te 53 I 54 Xe O55 Cs 56 Ba 57 La 72 Hf 73 Ta 74 W 75 Re 76 Os 77 Ir 78 Pt 79 Au 80 Hg 81 Tl 82 Pb 83 Bi 84 Po 85 At 86 Rn P87 Fr 88 Ra 89 Ac 104 Rf 105 Db 106 Sg 107 Bh 108 Hs 109 Mt 110 Ds 111 Rg 112 Cn 113 Nh 114 Fl 115 Mc 116 Lv 117 Ts 118 Og Q Lantanoidy 58 Ce 59 Pr 60 Nd 61 Pm 62 Sm 63 Eu 64 Gd 65 Tb 66 Dy 67 Ho 68 Er 69 Tm 70 Yb 71 Lu Aktynoidy 90 Th 91 Pa 92 U 93 Np 94 Pu 95 Am 96 Cm 97 Bk 98 Cf 99 Es 100 Fm 101 Md 102 No 103 LrLegenda Naturalnyya elementy Shcholachnyya metaly Shcholachnazyamelnyya metaly Lantanoidy AktynoidyShtuchnyya elementy Metaly Paymetaly Galageny Inertnyya gazy Nemetaly Karotkaya forma tablicy yakaya zmyashchae vosem grup elementay byla aficyjna admenena IYuPAK y 1989 godze Z suchasnaj zamezhnaj litaratury karotkaya forma vyklyuchana calkam zamest yae vykarystoyvaecca doygaya forma Takuyu situacyyu nekatoryya dasledchyki zvyazvayuc u tym liku z uyaynaj racyyanalnaj kampaktnascyu karotkaj formy tablicy a taksama z inercyyaj stereatypnym myslennem i neysprymannem suchasnaj mizhnarodnaj infarmacyi U 1970 godu Teador Siborg prapanavay pashyranuyu peryyadychnuyu tablicu elementay Nilsam Boram raspracoyvalasya lesvichnaya piramidalnaya forma peryyadychnaj sistemy Isnue i mnostva inshyh takih shto redka abo zusim ne vykarystoyvayucca ale velmi aryginalnyh sposabay grafichnaga adlyustravannya peryyadychnaga zakona Syonnya isnuyuc nekalki sotnyay varyyantay tablicy pry getym navukoycy prapanuyuc usyo novyya varyyanty KrynicyU knize V M Potapov G N Homchenko Himiya M 1982 str 26 scvyardzhaecca shto ih bolsh za 400 Periodicheskij zakon himicheskih elementov Enciklopedicheskij slovar yunogo himika 2 e izd Sost V A Kricman V V Stanco M Pedagogika 1990 S 185 ISBN 5 7155 0292 6 Periodicheskij zakon predystoriya otkrytie razrabotka nyavyzn nedastupnaya spasylka Muzej arhiv D I Mendeleeva Arhivavana z pershakrynicy 5 sakavika 2016 Praverana 1 verasnya 2012 http nashaniva by c ar amp i 162885 Nekrasov B V Osnovy obshej himii t 1 1973 s 29 Remi G Kurs neorganicheskoj himii t 1 1963 s 29 Primer korotkoj formy tablicy R S Sajfullin A R Sajfullin Novaya tablica Mendeleeva Himiya i zhizn 2003 12 str 14 17 V vide PDF fajla nedastupnaya spasylka 6 0 MB na sajte Edinoj Kollekcii cifrovyh obrazovatelnyh resursov Arhivavana 18 sakavika 2016 Trifonov D N Struktura i granicy periodich sistem M 1969 Himiki predlozhili uluchshit tablicu Mendeleeva nyavyzn nedastupnaya spasylka 7 kastrychnika 2009 Arhivavana z pershakrynicy 15 maya 2011 Praverana 7 kastrychnika 2009 LitaraturaNekrasov B V Osnovy obshej himii 3 e izd M Himiya 1973 T 1 656 s Remi G Kurs neorganicheskoj himii M Izd vo inostrannoj lit ry 1963 T 1 920 s Spasylki11 Starikov V S Periodicheskaya tablica elementov vyderzhanna vremenem v uchyonom i nauchnom mire nedastupnaya spasylka