Паразіты́зм (ад стар.-грэч.: παράσιτος — «нахлебнік») — адзін з відаў суіснавання арганізмаў, калі адзін арганізм (паразіт) жыве за кошт другога (гаспадара).
Паразіт, які выкарыстоўвае гаспадара як асяроддзе жыцця, атрымлівае шэраг пераваг, але пры гэтым перажывае экалагічныя цяжкасці. Асноўныя адаптацыі да паразітызму: малыя памеры цела, спрашчэнне знешняй і ўнутранай будовы, павышэнне здольнасці да размнажэння, наяўнасць змены гаспадароў у жыццёвым цыкле.
Жывы арганізм як асяроддзе жыцця
Паразіты могуць пасяляцца на паверхні цела гаспадара як у выпадку эктапаразітызму (вошы, блохі, кляшчы, клапы) або ўнутры яго ў выпадку эндапаразітызму (малярыйны плазмодый, аскарыды, воласагаловы, бычыны цэпень). У эктапаразітаў вялікая частка цела знаходзіцца звонку гаспадара (у кантакце з навакольным асяроддзем) і толькі органы жыўлення ўпіваюцца ў яго жывыя тканкі. У эндапаразітаў у працэсе эвалюцыі выпрацаваліся асаблівыя прыстасаванні: органы фіксацыі, якія забяспечваюць пражыванне ў арганізме гаспадара (кутыкулярныя кручкі, прысоскі); спецыфічнае покрыва цела, якое абараняе паразітаў ад ператраўлівання стрававальнымі сокамі гаспадара.
Трапіўшы ва ўнутранае асяроддзе гаспадара, эндапаразіт атрымлівае шэраг пераваг:
- багацце лёгка даступнай для засвойвання ежы, якая не патрабуе перабудовы працэсаў стрававання. Напрыклад, клетачны сок раслін, кроў жывёл, змесціва іх стрававальнага тракту, ужо апрацаванае ферментамі;
- абароненасць ад непасрэднага ўздзеяння абіятычных і біятычных фактараў знешняга асяроддзя. Усе ўзаемадзеянні са складанымі і зменлівымі навакольнымі ўмовамі і ворагамі бярэ на сябе арганізм гаспадара;
- адносная стабільнасць умоў існавання. Унутранае асяроддзе арганізма па шэрагу фізіка-хімічных фактараў мае высокую ступень пастаянства.
У той жа час арганізм як асяроддзе жыцця стварае для паразітаў некаторыя экалагічныя цяжкасці:
- абмежаванасць асяроддзя ў часе і прасторы;
- цяжкасць распаўсюджвання ад адной асобіны гаспадара да другой;
- складанасці ў забеспячэнні кіслародам;
- абарончыя рэакцыі арганізма гаспадара.
Як перавагі, так і экалагічныя цяжкасці жыцця ў іншым арганізме абумовілі фарміраванне ў паразітаў разнастайных адаптацый, якія дазваляюць ім эфектыўна размнажацца і працвітаць.
Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме
Багацце лёгка даступнай ежы прывяло да спрашчэння сістэмы стрававання ў паразітаў. Напрыклад, у пячоначнага смактуна стрававальная сістэма спрошчана, а ў бычынага цэпеня і зусім страчана. Усмоктванне пажыўных рэчываў у стужачных чарвей адбываецца ўсёй паверхняй цела.
У паразітычных раслін жыўленне сокамі гаспадара прывяло да рэдукцыі сістэмы фотасінтэзу і страты хларафілу. Сярод раслін сустракаюцца поўныя паразіты і паўпаразіты. Паразіты не ўтрымліваюць хларафілу, напрыклад, павітуха, заразіха, рафлезія, таемнік. Паўпаразіты (амяла) маюць хларапласты і бяруць ад расліны толькі мінеральныя рэчывы.
У адрозненне ад свабоднажывучых арганізмаў, якія самі ўзаемадзейнічаюць з навакольным асяроддзем, паразіты «пералажылі» цяжар рэгуляцыі адносін з асяроддзем на гаспадара. Адсутнасць у паразітаў непасрэднага кантакту з фактарамі знешняга асяроддзя прывяла да спрашчэння будовы іх нервовай сістэмы і рэдукцыі органаў пачуццяў. Знікла і неабходнасць выпрацоўкі прыстасаванняў для актыўнай і пасіўнай абароны ад ворагаў.
Паколькі ўмовы пражывання паразітаў пастаянныя і аптымальныя, у іх няма неабходнасці выпрацоўваць складаныя механізмы адаптацыі. Гэта прыводзіць да эканоміі расходу энергіі на працэсы, не звязаныя з падтрыманнем жыццядзейнасці.
Абмежаванасць памераў асяроддзя пражывання паразітаў кампенсуецца малымі памерамі іх цела і спрашчэннем знешняй будовы, а цяжкасці ў распаўсюджванні — павышэннем здольнасці да размнажэння.
Вялікая пладавітасць у паразітаў атрымала назву «закона вялікай колькасці яец». Напрыклад, чалавечая аскарыда за суткі здольна адкласці 250 тыс. яец, а за 5—6 месяцаў палавой спеласці — 50—60 млн яец. Іх маса ў 1700 разоў перавышае масу самкі.
Інтэнсіўнае развіццё палавой сістэмы забяспечвае высокія рэпрадуктыўныя магчымасці віду. Гэтаму таксама садзейнічаюць партэнагенез (развіццё без апладнення), поліэмбрыянія (калі з аднаго яйца паяўляецца многа зародкаў), бясполае размнажэнне (самкі нараджаюць толькі самак). Узнікненне гермафрадытызму (сумяшчэнне ў адным арганізме мужчынскай і жаночай палавых сістэм) з'яўляецца гарантыяй палавога размнажэння пры наяўнасці нават адной асобіны. Абарона аплодненых яец шматслойнымі абалонкамі і забеспячэнне зародка харчаваннем садзейнічаюць выжыванню патомства. Развіццё прыстасаванняў для выхаду лічынак з яйца і цела гаспадара ў знешняе асяроддзе і іх пранікненне ў арганізм новага гаспадара садзейнічаюць рассяленню.
Дзякуючы змене гаспадароў у жыццёвым цыкле паразіта не дапускаецца збіранне ў адным арганізме вялікай колькасці асобін, што магло б прывесці да гібелі гаспадара.
Складанасці ў забеспячэнні кіслародам прывялі ў паразітаў да рэдукцыі дыхальнай сістэмы і пераходу да анаэробнага дыхання. Паколькі іх энергетычныя затраты не вялікія, а запасы ежы невычарпальныя, то такі спосаб дыхання апраўданы.
Літаратура
- Біялогія: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / С. С. Маглыш, А. Я. Карэўскі; пад рэд. С. С. Маглыш; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — Мінск: Нар. асвета, 2010. ISBN 978-985-03-1462-8
Гл. таксама
- Пчолы-зязюлі
- Авітэлінозы
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Parazity zm ad star grech parasitos nahlebnik adzin z viday suisnavannya arganizmay kali adzin arganizm parazit zhyve za kosht drugoga gaspadara Puhapyoraedy parazity ptushak Parazit yaki vykarystoyvae gaspadara yak asyaroddze zhyccya atrymlivae sherag peravag ale pry getym perazhyvae ekalagichnyya cyazhkasci Asnoynyya adaptacyi da parazityzmu malyya pamery cela sprashchenne zneshnyaj i ynutranaj budovy pavyshenne zdolnasci da razmnazhennya nayaynasc zmeny gaspadaroy u zhyccyovym cykle Zhyvy arganizm yak asyaroddze zhyccyaParazity moguc pasyalyacca na paverhni cela gaspadara yak u vypadku ektaparazityzmu voshy blohi klyashchy klapy abo ynutry yago y vypadku endaparazityzmu malyaryjny plazmodyj askarydy volasagalovy bychyny cepen U ektaparazitay vyalikaya chastka cela znahodzicca zvonku gaspadara u kantakce z navakolnym asyaroddzem i tolki organy zhyylennya ypivayucca y yago zhyvyya tkanki U endaparazitay u pracese evalyucyi vypracavalisya asablivyya prystasavanni organy fiksacyi yakiya zabyaspechvayuc prazhyvanne y arganizme gaspadara kutykulyarnyya kruchki prysoski specyfichnae pokryva cela yakoe abaranyae parazitay ad peratraylivannya stravavalnymi sokami gaspadara Trapiyshy va ynutranae asyaroddze gaspadara endaparazit atrymlivae sherag peravag bagacce lyogka dastupnaj dlya zasvojvannya ezhy yakaya ne patrabue perabudovy pracesay stravavannya Napryklad kletachny sok raslin kroy zhyvyol zmesciva ih stravavalnaga traktu uzho apracavanae fermentami abaronenasc ad nepasrednaga yzdzeyannya abiyatychnyh i biyatychnyh faktaray zneshnyaga asyaroddzya Use yzaemadzeyanni sa skladanymi i zmenlivymi navakolnymi ymovami i voragami byare na syabe arganizm gaspadara adnosnaya stabilnasc umoy isnavannya Unutranae asyaroddze arganizma pa sheragu fizika himichnyh faktaray mae vysokuyu stupen pastayanstva U toj zha chas arganizm yak asyaroddze zhyccya stvarae dlya parazitay nekatoryya ekalagichnyya cyazhkasci abmezhavanasc asyaroddzya y chase i prastory cyazhkasc raspaysyudzhvannya ad adnoj asobiny gaspadara da drugoj skladanasci y zabespyachenni kislarodam abaronchyya reakcyi arganizma gaspadara Yak peravagi tak i ekalagichnyya cyazhkasci zhyccya y inshym arganizme abumovili farmiravanne y parazitay raznastajnyh adaptacyj yakiya dazvalyayuc im efektyyna razmnazhacca i pracvitac Adaptacyi da zhyccya y inshym arganizmeBagacce lyogka dastupnaj ezhy pryvyalo da sprashchennya sistemy stravavannya y parazitay Napryklad u pyachonachnaga smaktuna stravavalnaya sistema sproshchana a y bychynaga cepenya i zusim strachana Usmoktvanne pazhyynyh rechyvay u stuzhachnyh charvej adbyvaecca ysyoj paverhnyaj cela U parazitychnyh raslin zhyylenne sokami gaspadara pryvyalo da redukcyi sistemy fotasintezu i straty hlarafilu Syarod raslin sustrakayucca poynyya parazity i payparazity Parazity ne ytrymlivayuc hlarafilu napryklad pavituha zaraziha rafleziya taemnik Payparazity amyala mayuc hlaraplasty i byaruc ad rasliny tolki mineralnyya rechyvy U adroznenne ad svabodnazhyvuchyh arganizmay yakiya sami yzaemadzejnichayuc z navakolnym asyaroddzem parazity peralazhyli cyazhar regulyacyi adnosin z asyaroddzem na gaspadara Adsutnasc u parazitay nepasrednaga kantaktu z faktarami zneshnyaga asyaroddzya pryvyala da sprashchennya budovy ih nervovaj sistemy i redukcyi organay pachuccyay Znikla i neabhodnasc vypracoyki prystasavannyay dlya aktyynaj i pasiynaj abarony ad voragay Pakolki ymovy prazhyvannya parazitay pastayannyya i aptymalnyya u ih nyama neabhodnasci vypracoyvac skladanyya mehanizmy adaptacyi Geta pryvodzic da ekanomii rashodu energii na pracesy ne zvyazanyya z padtrymannem zhyccyadzejnasci Abmezhavanasc pameray asyaroddzya prazhyvannya parazitay kampensuecca malymi pamerami ih cela i sprashchennem zneshnyaj budovy a cyazhkasci y raspaysyudzhvanni pavyshennem zdolnasci da razmnazhennya Vyalikaya pladavitasc u parazitay atrymala nazvu zakona vyalikaj kolkasci yaec Napryklad chalavechaya askaryda za sutki zdolna adklasci 250 tys yaec a za 5 6 mesyacay palavoj spelasci 50 60 mln yaec Ih masa y 1700 razoy peravyshae masu samki Intensiynae razviccyo palavoj sistemy zabyaspechvae vysokiya repraduktyynyya magchymasci vidu Getamu taksama sadzejnichayuc partenagenez razviccyo bez apladnennya poliembryyaniya kali z adnago yajca payaylyaecca mnoga zarodkay byaspolae razmnazhenne samki naradzhayuc tolki samak Uzniknenne germafradytyzmu sumyashchenne y adnym arganizme muzhchynskaj i zhanochaj palavyh sistem z yaylyaecca garantyyaj palavoga razmnazhennya pry nayaynasci navat adnoj asobiny Abarona aplodnenyh yaec shmatslojnymi abalonkami i zabespyachenne zarodka harchavannem sadzejnichayuc vyzhyvannyu patomstva Razviccyo prystasavannyay dlya vyhadu lichynak z yajca i cela gaspadara y zneshnyae asyaroddze i ih praniknenne y arganizm novaga gaspadara sadzejnichayuc rassyalennyu Dzyakuyuchy zmene gaspadaroy u zhyccyovym cykle parazita ne dapuskaecca zbiranne y adnym arganizme vyalikaj kolkasci asobin shto maglo b pryvesci da gibeli gaspadara Skladanasci y zabespyachenni kislarodam pryvyali y parazitay da redukcyi dyhalnaj sistemy i perahodu da anaerobnaga dyhannya Pakolki ih energetychnyya zatraty ne vyalikiya a zapasy ezhy nevycharpalnyya to taki sposab dyhannya apraydany LitaraturaBiyalogiya vucheb dapam dlya 11 ga kl agulnaadukac ustanoy z belarus movaj navuchannya S S Maglysh A Ya Kareyski pad red S S Maglysh per z rus movy V U Klimko Minsk Nar asveta 2010 ISBN 978 985 03 1462 8Gl taksamaPcholy zyazyuli Avitelinozy