Новая Зямля — архіпелаг у Паўночным Ледавітам акіяне паміж Баранцавым і Карскім марамі. Уваходзіць у склад Архангельскай вобласці Расіі.
Новая Зямля | |
---|---|
руск.: Новая Земля | |
Характарыстыкі | |
Найбуйнейшы востраў | Паўночны|востраў Паўночны, Новая Зямля|Паўночны |
Агульная плошча | 83 000 км² |
Размяшчэнне | |
74°00′ пн. ш. 56°00′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Баранцава мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
Складаецца з двух вялікіх астравоў — Паўночнага і Паўднёвага, падзеленых вузкім пралівам (2—3 км) Матачкін Шар, і шматлікіх дробных. З геалагічнага пункта погляду, астравы з’яўляюцца працягам Уральскіх гор. Паўночна-ўсходні ўскраек Паўночнага вострава — — з’яўляецца самым усходнім пунктам Еўропы.
Цягнецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход на 925 км. Плошча ўсіх астравоў больш за 83 тыс. км²; шырыня Паўночнага вострава да 123 км, Паўднёвага — да 143 км. На поўдні пралівам Карскія Вароты (шырыня 50 км) аддзяляецца ад вострава Вайгач.
Каля паловы тэрыторыі вострава Паўночнага складаюць ледавікі. На востраве Паўднёвым знаходзяцца два населеных пункта — пасёлкі Бялуш’я Губа (адміністрацыйны цэнтр муніцыпальнага ўтварэння Новая Зямля Архангельскай вобласці) і Рагачова.
Геалогія і рэльеф
Астравы Новой Зямлі служаць працягам герцынскіх складкавых структур Урала. Метамарфізаваныя палеазойскія пароды двойчы вытрамалі складкаўтварэнне — у каледонскім і герцынскім цыклах. Інтэнсіўныя неатэктанічныя рухі паднялі іх на вышыню больш за 100 м, Новая Зямля выдзяляецца сярод арктычных астравоў сваімі вышынямі. Горы складзены з асадкавых (пясчанікі, сланцы, вапнякі) і вывергнутых парод.
У плейстацэне ўсе астравы былі пакрытыя мацерыковым ільдом. Тут знаходзіўся цэнтр зледзянення, адкуль ледавікі распаўсюджваліся на Усходне-Еўрапейскую і Заходне-Сібірскую раўніны.
Рэльеф Новой Зямлі гарысты, уяўляе сабой пенеплен, разбіты глыбокімі далінамі, ператворанымі ў скразныя трогі і фіёрды. Шматлікія фіёрды з заходняга схілу пранікаюць углыб Паўночнага вострава на 30—40 км, па іх да мора спускаюцца магутныя ледавікі. Па сутнасці фіёрдам з’яўляецца і праліў Матачкін Шар. На ўсходнім узбярэжжы фіёрдаў значна менш. На ўзбярэжжы сустракаюцца акумулятыўныя і акумулятыўна-абразійныя тэрасы.
Рэльеф Паўночнага вострава ў асноўным схаваны пад ільдом. Платападобная паверхня ледавіковага купала дасягае вышыні больш за 1000 м. З-пад ледавіковага покрыва выступаюць асобныя нунатакі, яны ствараюць ланцужок горных вяршынь вышынёю да 1547 м. Трогавыя даліны ўрэзаныя на глыбіню 700—800 м.
Герцынскія складкавыя структуры Паўднёвага вострава пенепленезаваныя і апрацаваныя экзарацыяй і часткова абразіяй. Узгорыста-градавы марэнна-карставы рэльеф на поўдні пераходзіць у горны на поўначы.
На ўзбярэжжы сустракаюцца марскія абразійныя і акумулятыўныя тэрасы. Месцамі бераг мае шхерны характар. Берагавымі валамі аддзяляюцца дробныя лагунныя азёры.
Клімат
Клімат вызначаеца становішчам архіпелага паміж адносна цёплым Баранцавым і вельмі халодным Карскім морамі, актыўнай цыкланічнай дзейнасцю і радыяцыйным рэжымам. Зімой на астравы распаўсюджваецца ўсходняя ўскраіна лажбіны паніжанага ціску, якая ідзе ад Ісландскага мінімуму. Уздоўж яе праходзіць арктычны фронт з шырокім развіццём цыкланічнай дзейнасці, што вядзе да пранікнення на Новую Зямлю адносна цёплых атлантычных паветраных мас. Таму зіма тут адрозніваецца параўнальна невялікімі марозамі, асабліва на заходнім узбярэжжы. Сярэдняя тэмпература сакавіка (самага халоднага месяца) складае −14 °C на захадзе і −20…-21 °C на паўночным усходзе. Зімой часта назіраюцца працяглыя і вельмі моцныя вятры. Вялікая іх сіла звязана і з уплывам горнага рэльефу, што стварае на заходнім узбярэжжы вятры падобныя да наварасійскай бары. Пры праходжанні франтальных раздзелаў, цыклонаў і антыцыклонаў штармавыя вятры дасягаюць хуткасці 40 м/с, а часам і 60 м/с. З рухам цыклонаў, якія прыносяць атлантычнае паветра, звязаныя адлігі і галалёд.
Лета халоднае, ветранае, з рэзкімі і частымі зменамі надвор’я, морассю, дажджамі і туманамі, з высокай адноснай вільготнасцю паветра. Сярэдняя тэмпература жніўня (самага цёплага месяца) з поўначы на поўдзень змяняецца ад 2,5 да 6,5 °C. Клімат узбярэжжа Карскага мора больш халодны і кантынентальны, снегавое покрова меншай вышыні і шчыльнасці. Ападкаў на ўзбярэжжы выпадае каля 300 мм, у вобласці жыўлення ледавікоў гадавая сума ападкаў павялічваецца і складае каля 700 мм.
На паўднёвым захадзе Паўднёвага вострава клімат мяккі, марскі, зімою здараюцца адлігі, вегетацыйны перыяд працягваецца да 140 дзён. У той жа час на паверхні ледавіковага купала пануе клімат вечнага марозу, нулявая ізатэрма жніўня на поўначы архіпелага праходзіць на вышыні 300 м.
Ледавікі, рэкі і азёры
Каля 25 % плошчы ўкрыта ледзяным покрывам. Развіццё магутнага зледзянення абумоўлена асаблівасцямі геаграфічнага становішча архіпелага і яго вышынёй. Большая частка Паўночнага вострава (каля 20 тыс. км²) занятая ледавіковым покровам з вываднымі ледавікамі. На поўначы Паўднёвага вострава распаўсюджаны горнадалінныя ледавікі і снежнікі. А ўсяго на архіпелагу больш за 680 ледавікоў.
Рачная сетка развітая слаба, даўжыня самых парцяглых рэк не перавашае некалькі дзясяткаў кіламетраў. Даліны большасці рэк вузкія, з крутымі, часта абрывістмі схіламі, сустракаюцца парогі і вадаспады.
Глебы, расліннасць і жывёльны свет
Архіпелаг у асноўным уваходзіць у зону арктычных пустынь, частка Паўднёвага вострава — у зону арктычных тундраў. Галоўная роля ў фарміраванні фітацэнозаў належыць імхам, лішайнікам і арктычным травяністым шматгадовым раслінам. Вялікія плошчы займаюць каменныя россыпы амаль пазбаўленыя расліннасці.
На поўначы арктычныя глебы сустракаюцца на схілах гор, плато, градах, на марскіх тэрасах. Арктычныя пустыні прадстаўленыя разрэджанымі мохавымі групоўкамі з лішайнікамі і асобнымі кветкавымі раслінамі (фіпсіяй, палярным макам, каменяломнікам). Лішайнікі і імхі (каля 450 відаў) дасягаюць вышыні не больш за некалькі сантыметраў.
Арктычныя тундры Паўднёвага вострава Новай Зямлі звычайна маюць два ярусы: мохава-лішайнікавы і кусцікава-травяны (дрыяда, палярныя вербы, асокі). Вялікія плошчы тут займаюць паліганальныя гіпнавыя балоты (з падвеем, асокамі, імхамі). Па далінах і паўднёвых схілах сустракаюцца карлікавыя вербы (палярная, паўзучая) і бяроза, разнатраўе (падвей, вострыца, метлюжок, асокі). Вышэй за 300 м паўсюль голыя скалы і каменныя россыпы. Вобласць жыўлення ледавікоў знаходзіцца на вышыні больш за 700 м.
Сярод прадстаўнікоў жывёльнага свету Новай Зямлі белы мядзведзь, паўночны алень, пясец, лемінг, белая курапатка і інш. На скалістых узбярэжжах птушыныя кірмашы, дзе селяцца кайры, чайкі, чысцікі. У прыбярэжнай зоне сустракаюцца цюлені і маржы.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Новая Зямля
- Сайт пра Новую Зямлю
- Гісторыя засялення Новай Зямлі
- Віртуальнае вандраванне па палігоне на Новай Зямлі
- Фатаграфіі з геалагічнай экспедыцыі па Новай Зямлі
- «Новая Зямля — ваенная зямля». Артыкул у газеце «Геаграфія».
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Novaya Zyamlya arhipelag u Paynochnym Ledavitam akiyane pamizh Barancavym i Karskim marami Uvahodzic u sklad Arhangelskaj voblasci Rasii Novaya Zyamlyarusk Novaya ZemlyaHaraktarystykiNajbujnejshy vostrayPaynochny vostray Paynochny Novaya Zyamlya Paynochny Agulnaya ploshcha83 000 km Razmyashchenne74 00 pn sh 56 00 u d H G Ya OAkvatoryyaBarancava moraKraina RasiyaNovaya Zyamlya Medyyafajly na VikishovishchyGeagrafiyaSkladaecca z dvuh vyalikih astravoy Paynochnaga i Paydnyovaga padzelenyh vuzkim pralivam 2 3 km Matachkin Shar i shmatlikih drobnyh Z gealagichnaga punkta poglyadu astravy z yaylyayucca pracyagam Uralskih gor Paynochna yshodni yskraek Paynochnaga vostrava z yaylyaecca samym ushodnim punktam Eyropy Cyagnecca z paydnyovaga zahadu na paynochny yshod na 925 km Ploshcha ysih astravoy bolsh za 83 tys km shyrynya Paynochnaga vostrava da 123 km Paydnyovaga da 143 km Na poydni pralivam Karskiya Varoty shyrynya 50 km addzyalyaecca ad vostrava Vajgach Kalya palovy terytoryi vostrava Paynochnaga skladayuc ledaviki Na vostrave Paydnyovym znahodzyacca dva naselenyh punkta pasyolki Byalush ya Guba administracyjny centr municypalnaga ytvarennya Novaya Zyamlya Arhangelskaj voblasci i Ragachova Gealogiya i relefAstravy Novoj Zyamli sluzhac pracyagam gercynskih skladkavyh struktur Urala Metamarfizavanyya paleazojskiya parody dvojchy vytramali skladkaytvarenne u kaledonskim i gercynskim cyklah Intensiynyya neatektanichnyya ruhi padnyali ih na vyshynyu bolsh za 100 m Novaya Zyamlya vydzyalyaecca syarod arktychnyh astravoy svaimi vyshynyami Gory skladzeny z asadkavyh pyaschaniki slancy vapnyaki i vyvergnutyh parod U plejstacene yse astravy byli pakrytyya macerykovym ildom Tut znahodziysya centr zledzyanennya adkul ledaviki raspaysyudzhvalisya na Ushodne Eyrapejskuyu i Zahodne Sibirskuyu rayniny Relef Novoj Zyamli garysty uyaylyae saboj peneplen razbity glybokimi dalinami peratvoranymi y skraznyya trogi i fiyordy Shmatlikiya fiyordy z zahodnyaga shilu pranikayuc uglyb Paynochnaga vostrava na 30 40 km pa ih da mora spuskayucca magutnyya ledaviki Pa sutnasci fiyordam z yaylyaecca i praliy Matachkin Shar Na yshodnim uzbyarezhzhy fiyorday znachna mensh Na yzbyarezhzhy sustrakayucca akumulyatyynyya i akumulyatyyna abrazijnyya terasy Relef Paynochnaga vostrava y asnoynym shavany pad ildom Platapadobnaya paverhnya ledavikovaga kupala dasyagae vyshyni bolsh za 1000 m Z pad ledavikovaga pokryva vystupayuc asobnyya nunataki yany stvarayuc lancuzhok gornyh vyarshyn vyshynyoyu da 1547 m Trogavyya daliny yrezanyya na glybinyu 700 800 m Gercynskiya skladkavyya struktury Paydnyovaga vostrava peneplenezavanyya i apracavanyya ekzaracyyaj i chastkova abraziyaj Uzgorysta gradavy marenna karstavy relef na poydni perahodzic u gorny na poynachy Na yzbyarezhzhy sustrakayucca marskiya abrazijnyya i akumulyatyynyya terasy Mescami berag mae shherny haraktar Beragavymi valami addzyalyayucca drobnyya lagunnyya azyory KlimatKlimat vyznachaeca stanovishcham arhipelaga pamizh adnosna cyoplym Barancavym i velmi halodnym Karskim morami aktyynaj cyklanichnaj dzejnascyu i radyyacyjnym rezhymam Zimoj na astravy raspaysyudzhvaecca yshodnyaya yskraina lazhbiny panizhanaga cisku yakaya idze ad Islandskaga minimumu Uzdoyzh yae prahodzic arktychny front z shyrokim razviccyom cyklanichnaj dzejnasci shto vyadze da praniknennya na Novuyu Zyamlyu adnosna cyoplyh atlantychnyh pavetranyh mas Tamu zima tut adroznivaecca paraynalna nevyalikimi marozami asabliva na zahodnim uzbyarezhzhy Syarednyaya temperatura sakavika samaga halodnaga mesyaca skladae 14 C na zahadze i 20 21 C na paynochnym ushodze Zimoj chasta nazirayucca pracyaglyya i velmi mocnyya vyatry Vyalikaya ih sila zvyazana i z uplyvam gornaga relefu shto stvarae na zahodnim uzbyarezhzhy vyatry padobnyya da navarasijskaj bary Pry prahodzhanni frantalnyh razdzelay cyklonay i antycyklonay shtarmavyya vyatry dasyagayuc hutkasci 40 m s a chasam i 60 m s Z ruham cyklonay yakiya prynosyac atlantychnae pavetra zvyazanyya adligi i galalyod Leta halodnae vetranae z rezkimi i chastymi zmenami nadvor ya morassyu dazhdzhami i tumanami z vysokaj adnosnaj vilgotnascyu pavetra Syarednyaya temperatura zhniynya samaga cyoplaga mesyaca z poynachy na poydzen zmyanyaecca ad 2 5 da 6 5 C Klimat uzbyarezhzha Karskaga mora bolsh halodny i kantynentalny snegavoe pokrova menshaj vyshyni i shchylnasci Apadkay na yzbyarezhzhy vypadae kalya 300 mm u voblasci zhyylennya ledavikoy gadavaya suma apadkay pavyalichvaecca i skladae kalya 700 mm Na paydnyovym zahadze Paydnyovaga vostrava klimat myakki marski zimoyu zdarayucca adligi vegetacyjny peryyad pracyagvaecca da 140 dzyon U toj zha chas na paverhni ledavikovaga kupala panue klimat vechnaga marozu nulyavaya izaterma zhniynya na poynachy arhipelaga prahodzic na vyshyni 300 m Ledaviki reki i azyoryKalya 25 ploshchy ykryta ledzyanym pokryvam Razviccyo magutnaga zledzyanennya abumoylena asablivascyami geagrafichnaga stanovishcha arhipelaga i yago vyshynyoj Bolshaya chastka Paynochnaga vostrava kalya 20 tys km zanyataya ledavikovym pokrovam z vyvadnymi ledavikami Na poynachy Paydnyovaga vostrava raspaysyudzhany gornadalinnyya ledaviki i snezhniki A ysyago na arhipelagu bolsh za 680 ledavikoy Rachnaya setka razvitaya slaba dayzhynya samyh parcyaglyh rek ne peravashae nekalki dzyasyatkay kilametray Daliny bolshasci rek vuzkiya z krutymi chasta abryvistmi shilami sustrakayucca parogi i vadaspady Gleby raslinnasc i zhyvyolny svetArhipelag u asnoynym uvahodzic u zonu arktychnyh pustyn chastka Paydnyovaga vostrava u zonu arktychnyh tundray Galoynaya rolya y farmiravanni fitacenozay nalezhyc imham lishajnikam i arktychnym travyanistym shmatgadovym raslinam Vyalikiya ploshchy zajmayuc kamennyya rossypy amal pazbaylenyya raslinnasci Na poynachy arktychnyya gleby sustrakayucca na shilah gor plato gradah na marskih terasah Arktychnyya pustyni pradstaylenyya razredzhanymi mohavymi grupoykami z lishajnikami i asobnymi kvetkavymi raslinami fipsiyaj palyarnym makam kamenyalomnikam Lishajniki i imhi kalya 450 viday dasyagayuc vyshyni ne bolsh za nekalki santymetray Arktychnyya tundry Paydnyovaga vostrava Novaj Zyamli zvychajna mayuc dva yarusy mohava lishajnikavy i kuscikava travyany dryyada palyarnyya verby asoki Vyalikiya ploshchy tut zajmayuc paliganalnyya gipnavyya baloty z padveem asokami imhami Pa dalinah i paydnyovyh shilah sustrakayucca karlikavyya verby palyarnaya payzuchaya i byaroza raznatraye padvej vostryca metlyuzhok asoki Vyshej za 300 m paysyul golyya skaly i kamennyya rossypy Voblasc zhyylennya ledavikoy znahodzicca na vyshyni bolsh za 700 m Syarod pradstaynikoy zhyvyolnaga svetu Novaj Zyamli bely myadzvedz paynochny alen pyasec leming belaya kurapatka i insh Na skalistyh uzbyarezhzhah ptushynyya kirmashy dze selyacca kajry chajki chysciki U prybyarezhnaj zone sustrakayucca cyuleni i marzhy SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Novaya Zyamlya Sajt pra Novuyu Zyamlyu Gistoryya zasyalennya Novaj Zyamli Virtualnae vandravanne pa paligone na Novaj Zyamli Fatagrafii z gealagichnaj ekspedycyi pa Novaj Zyamli Novaya Zyamlya vaennaya zyamlya Artykul u gazece Geagrafiya