Канцэнтрацыйны лагер — месца масавага зняволення людзей. Існуюць разнастайныя вызначэнні гэтай з’явы, і часам адно і тое ж месца масавага зняволення ваеннапалонных, злачынцаў, палітвязняў альбо мірных жыхароў можа характарызавацца як канцлагер аднымі даследчыкамі і мець іншую назву ў працах іншых даследчыкаў. Палітычныя погляды палітыкаў, гісторыкаў і юрыстаў могуць мець пэўны ўплыў на іх разуменне паняцця «канцэнтрацыйны лагер». Да таго ж пад тэрмінам «канцэнтрацыйны лагер» на пачатку ХХ ст. разумелі і лагер для бежанцаў альбо імігрантаў у ЗША
Гісторыя ўзнікнення першых канцэнтрацыйных лагероў
Тэрмін паходзіць ад англійскага «concentration camp» і з’явіўся падчас Англа-бурскай вайны (1899—1902), калі бурскае насельніцтва Брытанскай паўднёвай Афрыкі прымусова перамяшчалася ў спецыяльныя пасяленні на тэрыторыі розных калоній Брытанскай Імперыі. Мэтай стварэння канцэнтрацыйных лагероў было спыніць падтрымку бурскіх партызан мясцовым насельніцтвам. Цяжкія ўмовы жыцця ў англійскіх канцлагерах прывялі да смерці некалькіх дзясяткаў тысяч бураў.
Некаторыя даследчыкі лічаць, што такімі ж лагерамі карысталіся іспанцы на Кубе падчас барацьбы з мясцовымі партызанамі ў 1895 г. Фактычна канцентрацыйнымі лагерамі з’яўляліся і лагеры для ваеннапалонных падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША, прычым і канфедэраты, і войскі Поўначы даволі жорстка абыходзіліся з палоннымі.
Знішчэнне нямецкімі каланіяльнымі войскамі ў Намібіі ў 1904 г. дзясяткаў тысяч паўстанцаў плямён герэра разам з членамі іх сямей з дапамогай канцэнтрацыйных лагероў было аб’яўлена генацыдам.
Канцлагеры ў час Першай сусветнай вайны, міжваенны перыяд і падчас Другой сусветнай вайны
Першая сусветная вайна
Падчас Першай сусветнай вайны армян у Асманскай імперыі, а таксама русінаў і сербаў у Аўстра-Венгрыі масава адпраўлялі ў канцэнтрацыйныя лагеры. Гэтыя дзеянні пазней былі ахарактарызаваны як генацыд.
Аднак ваеннапалонных варагуючыя бакі звычайна трымалі ў больш камфортных умовах.
Савецкая Расія, Фінляндыя і Польшча
Калі на тэрыторыі Расіі летам 1918 г. пачалася Грамадзянская вайна, стварэнне канцлагероў для ваеннапалонных стала звычайнай з’явай для чырвоных і белых, канцлагеры на расійскай тэрыторыі таксама ствараліся прадстаўнікамі замежнай ваеннай інтэрвенцыі (Мудзьюгскі канцэнтрацыйны лагер).
Нярэдка ў такія лагеры траплялі і тыя, каго толькі падазравалі ў спачуванні ворагу. Час ад часу ў месцах зняволення канцлагернага тыпу трымалі заложнікаў, якіх расстрэльвалі, калі мясцовае насельніцтва не выдавала тых, хто ўдзельнічаў ва ўзброенай барацьбе супраць Савецкай улады. Знішчэнне ваеннапалонных і падазроных асоб насіла масавы характар. Таму канцэнтрацыйныя лагеры часоў Грамадзянскай вайны ў Расіі можна аднесці да лагераў смерці.
У Фінляндыі ў 1918-1922 гг. таксама адбылася грамадзянская вайна, але яна скончылася паражэннем «чырвоных» фінаў, іх зняволеннем у канцлагеры. Больш 300 з іх былі пакараны смерцю.
У Польшчы таксама пачалі з’яўляцца лагеры для палонных чырвонаармейцаў і партызан у Тухолі і Стшалкове. У гэтых лагерах загінула больш за 10 тысяч ваенных, узятых у палон падчас вайны з Савецкай Расіі 1919—1921 гг.
Канцлагеры ў СССР, Германіі і Польшы напярэдадні Другой сусветнай вайны
У 1920-я гг. у Савецкім саюзе пачала складвацца сістэма канцэнтрацыйных лагераў, якая пазней атрымала назву ГУЛАГ (Дзяржаўнае кіраванне лагерамі). Там адбывалі свае тэрміны пакарання, белагвардзейцы, асобы дваранскага альбо буржуазнага паходжання, праваслаўныя святары, раскулачаныя заможныя сяляне, крымінальныя злачынцы. Звычайна лагеры размяшчаліся ў Сібіры і Запаляр'і. У 1930-х гг. многія камуністы, як выступаўшыя супраць палітыкі Сталіна (трацкісты і інш.), так і падтрымліваўшыя яго былі адпраўлены ў канцлагеры, звычайна, — па сфабрыкаваных справах. Таму 1937 г. стаў сімвалам сталінскіх рэпрэсій. У1939-1940 гг. у лагеры таксама адправіліся «недабранадзейныя» асобы з Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны, Прыбалтыкі і Бесарабіі: паліцэйскія, ваенныя, польскія асаднікі, прадстаўнікі буржуазіі і інтэлігенцыі. У канцэнтрацыйных лагерах крымінальныя зняволеныя мелі значную ўладу над палітычнымі. Гісторыя і побыт ГУЛАГа грунтоўна апісаны ў творы А. І. Салжаніцына «Архіпелаг ГУЛАГ».
Першыя канцэнтрацыйныя лагеры ў Германіі ўзніклі ў 1933 г. пасля прыходу А. Гітлера да ўлады. Да пачатку Другой сусветнай вайны туды адпраўлялі камуністаў, сацыялістаў, крымінальных злодзеяў і гомасексуальных асоб. З цягам часу туды сталі трапляць яўрэі, цыгане плямён рома і сінці, бо гэтыя народы нацысты лічылі ворагамі, якія рабавалі Германію, а таксама Сведкі Іеговы, якія адмаўляліся ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны і служыць у арміі і распаўсюджвалі свае погляды сярод іншых. У савецкіх канцлагерах паміж формай палітвязняў і формай крымінальных зняволеных звычайна не было пэўных адрозненняў, а ў канцлагерах гітлераўскай Германіі крымінальным зняволеным на робу нашывалі чорную пляму, яўрэям — жоўтую зорку Давіда, Сведкам Іеговы — ліловы трохвугольнік і г.д.
У Польшчы падчас рэжыму санацыі быў створаны канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай, дзе трымалі камуністаў і іх прыхільнікаў, праваслаўных святароў, украінскіх нацыяналістаў, а пасля пачатку Другой сусветнай вайны — нямецкіх ваеннапалонных і этнічных немцаў, якія пражывалі ў Польшчы. Адміністрацыя лагера шырока выкарыстоўвала дапамогу зняволеных за крымінальныя злачынствы ў справе нагляду за палітзняволенымі. Гэты лагер быў ліквідаваны пры ўводзе Чырвонай Арміі на тэрыторыю Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі ў 1939 г.
Канцлагеры ў іншых краінах Еўропы напярэдадні Другой сусветнай вайны
Падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі (1936—1939 гг.) нацыяналісты і рэспубліканцы праводзілі палітыку жорсткіх рэпрэсій, як да тых, каго падазравалі ў здрадзе ці ў супрацоўніцтве з ворагам, так і да тых, хто імкнуўся захаваць нейтралітэт. Пасля ліквідацыі Рэспублікі і ўсталявання дыктатуры Франка дзясяткі тысяч рэспубліканцаў былі размешчаны ў месцах масавага зняволення для выканання прымусовай працы ці смяротнага пакарання.
Рэжым фашысткай Італіі арганізаваў сістэму канцэнтрацыйных лагераў у Абісініі (Эфіопіі) пасля захопу гэтай краіны ў 1935—1936 гг. з мэтай трымаць мясцовае насельніцтва пад кантролем. Яны існавалі да вызвалення Эфіопіі брытанскай арміяй у 1941 г.
Канцэнтрацыйныя лагеры ў час Другой сусветнай вайны
Германія і яе саюзнікі ў Еўропе
Падчас Другой сусветнай вайны (1939—1945 гг.) Германія пашырыла як сетку сваіх канцэнтрацыйных лагероў, так і кантынгент зняволенных: канцлагеры ўзнікалі на тэрыторыі ўсіх краін, захопленых Трэцім Рэйхам, а ў склад зняволеных трапілі ваеннапалонныя краін антыгітлераўскай кааліцыі, партызаны і члены іх сямей і мірныя жыхары заваяваных краін. У гітлераўскіх канцлагерах пачалося масавае вынішчэнне яўреяў у лагерах смерці — з’ява, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай «Халакост». Таксама масава вынішчаліся славяне і цыгане. Крымінальныя зняволеныя атрымалі значную ўладу над астатнімі катэгорыям вязняў, іх выкарыстоўвалі ў якасці «капо» альбо наглядачоў і ім нават давалі права забіваць іных зняволенных.
Канцлагеры пачалі з’яўляцца ў краінах-саюзніках Германіі—Балгарыі, Румыніі, Венгрыі, Славакіі І Фінляндыі. Туды адпраўлялі, у асноўным, партызан, камуністаў і асоб, падазроных у нязгодзе з рэжымам мясцовых дыктатараў.
СССР
Невялічкія змены адбыліся ў сістэме ГУЛАГа. Падчас вайны некаторых зняволеных вызвалялі дзеля адпраўкі ў Чырвоную Армію. У канцэнтрацыйныя лагеры пачалі трапляць ваеннапалонныя войск Германіі, Італіі, Венгрыі, Румыніі, Харватыі, Славакіі і Фінляндыі. У жніўні 1945 г. да іх ліку далучыліся і ўзятыя ў палон японскія салдаты і афіцэры. Большасць з іх трымалася ў кепскіх умовах да вызвалення ў сярэдзіне 1950-х гг. Як і палітычныя зняволеныя, ваеннапалонныя, акрамя афіцэраў высокага рангу, пакутавалі ад здзекаў наглядчыкаў і крымінальных зняволеных (бо да апошніх ставіліся больш лаяльна як да «сацыяльна блізкіх»).
Японія
Японія таксама мела сетку канцэнтрацыйных лагераў на захопленых у 1930-1940-х гг. тэрыторыях. Там утрымліваліся палонныя ваеннаслужачыя Брытаніі, карэйскія і кітайскія партызаны, змагаўшыяся супраць акупацыйных японскіх фарміраванняў і іх прыхільнікаў, а таксама «вязні сумлення» — асобы японскага ці карэйскага паходжання, якія адмаўляліся служыць у арміі па прычынах рэлігійных поглядаў альбо пацыфізму. Усе зняволеныя трымаліся ў цяжкіх умовах, многія паміралі.
ЗША і Канада
Злучаныя Штаты далучыліся да антыгітлераўскай кааліцыі пасля нападу японскай авіяцыі на ваенную базу Перл-Харбор на Гаваях. У снежні 1941 г. прэзідэнт ЗША Ф. Д. Рузвельт падпісаў 3 пракламацыі, згодна з якімі ўсе асобы японскага, нямецкага і італьянскага паходжання ўзростам ад 14 год аб’яўляліся патэнцыяльна небяспечнымі чужынцамі (alien enemies), і ім забаранялася знаходзіцца ў зонах ваеннага кантролю. Гэтыя зоны былі створаны не толькі на тэрыторыі ЗША, але і ў Зоне Панамскага канала, на Філіпінскіх і Віргінскіх астравах. 19 лютага 1942 г. Рузвельт падпісаў загад 9066. Згодна гэтаму загаду патэнцыяльна небяспечныя чужынцы перасяляліся з усіх зон ваеннага кантролю ў спецыяльна адведзеныя месцы. Нягледзячы на тое, што тэрмін «патэнцыяльна небяспечныя чужынцы» адносіўся да тых асоб, што не паспелі атрымаць грамадзянства ЗША, перасялялі і грамадзян ЗША японскага, нямецкага і італьянскага паходжання. Кепскія ўмовы жыцця на новых месцах, якія патэнцыяльна небяспечныя чужынцы не мелі права пакідаць, прывялі да смерці некаторых з іх. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны патэнцыяльна небяспечныя чужынцы былі вызвалены, але некаторыя сем'і так і не злучыліся ізноў.
Падобныя мерапрыемствы супраць імігрантаў з Японіі, Германіі і Італіі падчас Другой сусветнай вайны праводзіліся і ў Канадзе.
Канцэнтрацыйныя лагеры ў краінах свету пасля Другой сусветнай вайны
СССР
Пасля перамогі над Германіяй і яе еўрапейскімі саюзнікамі, канцэнтрацыйныя лагеры нацыстаў былі ліквідаваны, іх зняволеных адпусцілі на свабоду, прычым нярэдка адбываўся масавы самасуд над капо. Такія лагеры як Бухенвальд і Асвенцым (Аўшвіц) былі пераўтвораны ў музеі. Тым часам, савецкія канцлагеры пачалі папаўняцца новым кантынгентам: савецкія грамадзяне, якія пабывалі ў нямецкім палоне, ці жылі пад акупацыяй, тыя, хто супрацоўнічаў з акупантамі, але не ўдзельнічаў ва ўзброенай барацьбе супраць савецкай улады. З 1947 па 1950 г. у СССР было забаронена смяротнае пакаранне, і арыштаваных «лясных братоў» з Заходняй часткі СССР разам з членамі іх сямей адпраўлялі на доўгі тэрмін у сібірскія лагеры. Таксама агенты НКДБ і НКУС адкрыта арыштоўвалі і адпраўлялі ў канцлагеры мірных грамадзян на ўсей тэрыторыі Усходняй Еўропы, дзе стаялі войскі Чырвонай Арміі, напрыклад, у Аўстрыйскай акупацыйнай зоне.
У 1940-1950-х гг. многія зняволеныя ў савецкіх лагерах чакалі перамен і час ад часу паўставалі. Усе хваляванні зняволеных жорстка падаўляліся лагернай адміністрацыяй. У 1948 г. у адным з варкуцінскіх лагераў пачаліся хваляванні, якія былі жорстка падаўлены: салдаты лагернай аховы загналі ўдзельнікаў хваляванняў у барак і спалілі іх там жывымі. Самым буйным было паўстанне ў Асобым лагеры ў Кенгіры (Казахстан) у 1954 г. У ім разам удзельнічалі і палітычныя і крымінальныя зняволеныя. Паўстанцы 40 дзён трымалі ўладу ў сваім лагеры, пасля чаго паўстанне было падаўлена з дапамогай танкаў.
У перыяд хрушчоўскай «адлігі» многіх зняволеных вызвалі з канцлагераў, якія неўзабаве пераўтварылі ў калоніі. На гэтым перыяд масавых палітычных рэпрэсій у СССР скончыўся.
Краіны Усходняй Еўропы
У Польшчы і Чэхаславакіі адразу пасля заканчэння вайны былі створаны часовыя лагеры, у якіх размяшчалі этнічных немцаў перад дэпартацыяй у Германію. Такую дэпартацыю праводзілі ў дачыненні жыхароў Гданьска (Данцыга) і заходніх раёнаў Польшчы і Чэхаславакіі нямецкага паходжання. Нярэдка, людзям давалі толькі 15 хвілін на збор самага неабходнага. Немцы ў лагерах сутыкаліся са здзекамі з боку мясцовага насельніцтва і наглядчыкаў. Некалькі чалавек скончылі жыццё самагубствам. Таксама ў Польшчы ішлі масавыя рэпрэсіі супраць партызан «Арміі Краевай», якія адмаўляліся скласці зброю, дысідэнтаў камуністычнага рэжыму, рэлігійных меншасцей і г.д. Але ў гэтых выпадках зняволеных звычайна адпраўлялі ў турмы.
У 1949-1956-х гг. канцэнтрацыйныя лагеры дзейнічалі таксама на астравах Голы востраў і Свеці-Гргур у Югаславіі, дзе трымалі камуністаў, якіх Ціта падазраваў у падтрымцы Сталіна, у тым ліку і ваенных спецыялістаў, якія прайшлі навучэнне ў СССР, таксама югаслаўскіх каралеўскіх чыноўнікаў і сербскіх і харвацкіх нацыяналістаў, падтрымліваўшых Гітлера ў часы Другой сусветнай вайны.
У другой палове 1940-х гг. камуністы Грэцыі распачалі масавую партызанскую вайну супраць існаваўшага дзяржаўнага ладу. Урад краіны расправіўся з паўстанцамі, якія не мелі практычна ніякай дапамогі звонку. Арыштаваных партызан адпраўлялі ў месцы масавых зняволенняў на астравах Эгейскага мора, дзе іх у вялікай колькасці трымалі ў цяжкіх умовах.
В’етнам
Падчас в'етнамскай вайны 1960—1975 гг. паўднёвав’етнамскія ўлады стваралі спецпаселішчы для абароны мясцовых жыхароў ад партызан В’етконга. Паколькі нярэдка людзей прымусова размяшчалі ў такіх пасяленнях і не дазвалялі пад пагрозай смерці іх пакідаць. СССР і Паўночны В’етнам разглядалі іх як канцлагеры.
Камбоджа
У перыяд праўлення «чырвоных кхмераў» (1975—1979 гг.) насельніцтва Камбоджы прымусова перасялялася ў сельскія камуны, дзе людзі былі вымушаны выконваць сельскагаспадарчую працу і жыць у кепскіх умовах. Пры падазрэнні на незадаволенасць новай уладай, «чырвоныя кхмеры» маглі знішчаць цэлыя раёны з усімі жыхарамі. У выніку масавых рэпрэсій і цяжкіх умоў жыцця больш за 1 млн камбаджыйцаў загінула.
Куба
Пасля прыходу да ўлады на Кубе Ф. Кастра распарадзіўся правесці масавыя арышты «недабранадзейных элементаў». Да апошніх ён адносіў гомасексуалаў, каталікоў, пратэстантаў, Сведкаў Іеговы, і безумоўна, тых хто не згаджаўся з яго рэжымам. Многіх з арыштаваных пазней адправілі ў канцэнтрацыйныя лагеры дзеля ізаляцыі ад грамадства. У асноўным, гэтыя лагеры знаходзіліся ў правінцыі Камагуэй. Гэта былі месцы масавага зняволення і прымусовай працы, умацаваныя электрыфікаваным калючым дротам. У 1968 г. лагеры былі пераўтвораны ў так званыя «ваенныя базы», але ў жыцці зняволеных амаль нічога не змянілася. Толькі некаторым пачалі плаціць невялікую суму грошай за працу.
У сучаснай Кубе праследаванні «недабранадзейных элементаў» ужо не адбываюцца ў такой жорсткай форме, але ёсць сцвярджэнні, што такая форма зняволення яшчэ прымяняецца.
Чылі
11 верасня 1973 г. ваенныя на чале з Аўгуста Піначэтам зрабілі пераварот у Чылі. Пасля гэтага многіх палітычных дзеячаў і мірных грамадзян, у тым ліку студэнцкую моладзь, Піначэт распарадзіўся адправіць у часовыя і пастаянныя канцлагеры па абвінавачванню ў сувязі з камуністамі. Сотні людзей былі расстраляны ці памерлі ад катаванняў, сярод іх спявак Віктар Хара.
Абхазія
Грузіна-абхазская вайна 1992-1993 гг. скончылася аддзяленнем Абхазіі ад Грузіі. Падчас гэтай вайны і пасля яе заканчэння многія тысячы асоб грузінскага паходжання былі прымушаны пакінуць Абхазію без права распараджацца сваёй маёмасцю на тэрыторыі края. Пры гэтым былі выпадкі стварэння цэнтраў масавага зняволення для грузінскіх ваеннапалонных, грамадзянскіх асоб грузінскай нацыянальнасці і нават абхазцаў, якія не падтрымлівалі новую ўладу ў Абхазіі.
Канцэнтрацыйныя лагеры ў сучасным свеце
КНДР
Згода падліку некаторых даследчыкаў у Паўночнай Карэі на сённяшні дзень дзейнічаюць 16 канцэнтрацыйных лагероў. Сцвярджаецца, што крымінальных і палітычных зняволеных трымаюць паасобку. Аднак, урад гэтай краіны адмаўляе існаванне такіх цэнтраў масавага зняволення.
Зноскі
- И. Г. Дроговоз. «Англо-бурская война 1899—1902 гг.» (недаступная спасылка)
- Военнопленные Гражданской войны. Исторический сайт «Северная Америка. Век девятнадцатый».
- Выступленне Уітакера ў ААН у 1985 г.(недаступная спасылка)
- Концентрационные лагеря//Геноцид.ру(недаступная спасылка)Сергей Суляк. Талергоф и Терезин: забытый геноцид (недаступная спасылка)
- Обращение ВЧК и представителей районных ЧК к трудящимся Республики ответить на ранение В. И. Ленина ўсилением борьбы с контрреволюционерами 3 сентября 1918 г.
- ПРИКАЗ Полномочной Комиссии ВЦИК № 116 г. Тамбов 23 июня 1921 г.
- 1918-1922 War Victims Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Алексей Памятных Пленные красноармейцы в польских лагерях//Новая Польша 10/2005
- А. Берастоўскі. Выпадковыя ахвяры палітычных рэпрэсій на Беларусі
- Caistor, Nick (28 February 2003). «Spanish Civil War fighters look back» BBC News (недаступная спасылка)
- Пракламацыі Ф. Д. Рузвельта аб прававым абмежаванні патэнцыяльна небяспечных чужынцаў — японцаў, немцаў і італьянцаў і тэкст загада 9066
- Jehovah's Witnesses Yearbook 1989, p. 135—136
- Jehovah's Witnesses Yearbook 2008, p.100
- Nikolai Gutsulyak.Awaiting a Kingdom That Is «No Part of This World»//The Watchtower, March 1, 2007, p. 8-12
- Zasloff, J.J. "Rural Resettlements in South Vietnam: The Agroville Program, " Pacific Affairs, Vol. XXXV, No. 4, Winter 1962—1963, p.332
- http://totalitarianimages.blogspot.com/2010/02/concentration-camps-in-cuba-umap.html Concentration camps in Cuba
- GEORGIA/ABKHAZIA: VIOLATIONS OF THE LAWS OF WAR AND RUSSIA'S ROLE IN THE CONFLICT (Human Rights Watch report of March 1995) (недаступная спасылка)
- North Korea Prison Camp Survivor Details Grim Experience. Fox News (22 лістапада 2005)
- Third-rate smear campaign. KCNA (1997 год) Архівавана 10 лістапада 2013.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Kancentracyjny lager mesca masavaga znyavolennya lyudzej Isnuyuc raznastajnyya vyznachenni getaj z yavy i chasam adno i toe zh mesca masavaga znyavolennya vaennapalonnyh zlachyncay palitvyaznyay albo mirnyh zhyharoy mozha haraktaryzavacca yak kanclager adnymi dasledchykami i mec inshuyu nazvu y pracah inshyh dasledchykay Palitychnyya poglyady palitykay gistorykay i yurystay moguc mec peyny yplyy na ih razumenne panyaccya kancentracyjny lager Da tago zh pad terminam kancentracyjny lager na pachatku HH st razumeli i lager dlya bezhancay albo imigrantay u ZShA Gistoryya yzniknennya pershyh kancentracyjnyh lageroy Termin pahodzic ad anglijskaga concentration camp i z yaviysya padchas Angla burskaj vajny 1899 1902 kali burskae naselnictva Brytanskaj paydnyovaj Afryki prymusova peramyashchalasya y specyyalnyya pasyalenni na terytoryi roznyh kalonij Brytanskaj Imperyi Metaj stvarennya kancentracyjnyh lageroy bylo spynic padtrymku burskih partyzan myascovym naselnictvam Cyazhkiya ymovy zhyccya y anglijskih kanclagerah pryvyali da smerci nekalkih dzyasyatkay tysyach buray Nekatoryya dasledchyki lichac shto takimi zh lagerami karystalisya ispancy na Kube padchas baracby z myascovymi partyzanami y 1895 g Faktychna kancentracyjnymi lagerami z yaylyalisya i lagery dlya vaennapalonnyh padchas Gramadzyanskaj vajny y ZShA prychym i kanfederaty i vojski Poynachy davoli zhorstka abyhodzilisya z palonnymi Znishchenne nyameckimi kalaniyalnymi vojskami y Namibii y 1904 g dzyasyatkay tysyach paystancay plyamyon gerera razam z chlenami ih syamej z dapamogaj kancentracyjnyh lageroy bylo ab yaylena genacydam Kanclagery y chas Pershaj susvetnaj vajny mizhvaenny peryyad i padchas Drugoj susvetnaj vajny Pershaya susvetnaya vajna Padchas Pershaj susvetnaj vajny armyan u Asmanskaj imperyi a taksama rusinay i serbay u Aystra Vengryi masava adpraylyali y kancentracyjnyya lagery Getyya dzeyanni paznej byli aharaktaryzavany yak genacyd Adnak vaennapalonnyh varaguyuchyya baki zvychajna trymali y bolsh kamfortnyh umovah Saveckaya Rasiya Finlyandyya i Polshcha Kali na terytoryi Rasii letam 1918 g pachalasya Gramadzyanskaya vajna stvarenne kanclageroy dlya vaennapalonnyh stala zvychajnaj z yavaj dlya chyrvonyh i belyh kanclagery na rasijskaj terytoryi taksama stvaralisya pradstaynikami zamezhnaj vaennaj intervencyi Mudzyugski kancentracyjny lager Nyaredka y takiya lagery traplyali i tyya kago tolki padazravali y spachuvanni voragu Chas ad chasu y mescah znyavolennya kanclagernaga typu trymali zalozhnikay yakih rasstrelvali kali myascovae naselnictva ne vydavala tyh hto ydzelnichay va yzbroenaj baracbe suprac Saveckaj ulady Znishchenne vaennapalonnyh i padazronyh asob nasila masavy haraktar Tamu kancentracyjnyya lagery chasoy Gramadzyanskaj vajny y Rasii mozhna adnesci da lageray smerci U Finlyandyi y 1918 1922 gg taksama adbylasya gramadzyanskaya vajna ale yana skonchylasya parazhennem chyrvonyh finay ih znyavolennem u kanclagery Bolsh 300 z ih byli pakarany smercyu U Polshchy taksama pachali z yaylyacca lagery dlya palonnyh chyrvonaarmejcay i partyzan u Tuholi i Stshalkove U getyh lagerah zaginula bolsh za 10 tysyach vaennyh uzyatyh u palon padchas vajny z Saveckaj Rasii 1919 1921 gg Kanclagery y SSSR Germanii i Polshy napyaredadni Drugoj susvetnaj vajny U 1920 ya gg u Saveckim sayuze pachala skladvacca sistema kancentracyjnyh lageray yakaya paznej atrymala nazvu GULAG Dzyarzhaynae kiravanne lagerami Tam adbyvali svae terminy pakarannya belagvardzejcy asoby dvaranskaga albo burzhuaznaga pahodzhannya pravaslaynyya svyatary raskulachanyya zamozhnyya syalyane kryminalnyya zlachyncy Zvychajna lagery razmyashchalisya y Sibiry i Zapalyar i U 1930 h gg mnogiya kamunisty yak vystupayshyya suprac palityki Stalina trackisty i insh tak i padtrymlivayshyya yago byli adprayleny y kanclagery zvychajna pa sfabrykavanyh spravah Tamu 1937 g stay simvalam stalinskih represij U1939 1940 gg u lagery taksama adpravilisya nedabranadzejnyya asoby z Zahodnyaj Belarusi Zahodnyaj Ukrainy Prybaltyki i Besarabii palicejskiya vaennyya polskiya asadniki pradstayniki burzhuazii i inteligencyi U kancentracyjnyh lagerah kryminalnyya znyavolenyya meli znachnuyu yladu nad palitychnymi Gistoryya i pobyt GULAGa gruntoyna apisany y tvory A I Salzhanicyna Arhipelag GULAG Pershyya kancentracyjnyya lagery y Germanii yznikli y 1933 g paslya pryhodu A Gitlera da ylady Da pachatku Drugoj susvetnaj vajny tudy adpraylyali kamunistay sacyyalistay kryminalnyh zlodzeyay i gomaseksualnyh asob Z cyagam chasu tudy stali traplyac yayrei cygane plyamyon roma i sinci bo getyya narody nacysty lichyli voragami yakiya rabavali Germaniyu a taksama Svedki Iegovy yakiya admaylyalisya ydzelnichac u palitychnym zhycci krainy i sluzhyc u armii i raspaysyudzhvali svae poglyady syarod inshyh U saveckih kanclagerah pamizh formaj palitvyaznyay i formaj kryminalnyh znyavolenyh zvychajna ne bylo peynyh adroznennyay a y kanclagerah gitlerayskaj Germanii kryminalnym znyavolenym na robu nashyvali chornuyu plyamu yayreyam zhoytuyu zorku Davida Svedkam Iegovy lilovy trohvugolnik i g d U Polshchy padchas rezhymu sanacyi byy stvorany kancentracyjny lager u Byaroze Kartuzskaj dze trymali kamunistay i ih pryhilnikay pravaslaynyh svyataroy ukrainskih nacyyanalistay a paslya pachatku Drugoj susvetnaj vajny nyameckih vaennapalonnyh i etnichnyh nemcay yakiya prazhyvali y Polshchy Administracyya lagera shyroka vykarystoyvala dapamogu znyavolenyh za kryminalnyya zlachynstvy y sprave naglyadu za palitznyavolenymi Gety lager byy likvidavany pry yvodze Chyrvonaj Armii na terytoryyu Zahodnyaj Ukrainy i Zahodnyaj Belarusi y 1939 g Kanclagery y inshyh krainah Eyropy napyaredadni Drugoj susvetnaj vajny Padchas Gramadzyanskaj vajny y Ispanii 1936 1939 gg nacyyanalisty i respublikancy pravodzili palityku zhorstkih represij yak da tyh kago padazravali y zdradze ci y supracoynictve z voragam tak i da tyh hto imknuysya zahavac nejtralitet Paslya likvidacyi Respubliki i ystalyavannya dyktatury Franka dzyasyatki tysyach respublikancay byli razmeshchany y mescah masavaga znyavolennya dlya vykanannya prymusovaj pracy ci smyarotnaga pakarannya Rezhym fashystkaj Italii arganizavay sistemu kancentracyjnyh lageray u Abisinii Efiopii paslya zahopu getaj krainy y 1935 1936 gg z metaj trymac myascovae naselnictva pad kantrolem Yany isnavali da vyzvalennya Efiopii brytanskaj armiyaj u 1941 g Kancentracyjnyya lagery y chas Drugoj susvetnaj vajny Germaniya i yae sayuzniki y Eyrope Padchas Drugoj susvetnaj vajny 1939 1945 gg Germaniya pashyryla yak setku svaih kancentracyjnyh lageroy tak i kantyngent znyavolennyh kanclagery yznikali na terytoryi ysih krain zahoplenyh Trecim Rejham a y sklad znyavolenyh trapili vaennapalonnyya krain antygitlerayskaj kaalicyi partyzany i chleny ih syamej i mirnyya zhyhary zavayavanyh krain U gitlerayskih kanclagerah pachalosya masavae vynishchenne yayreyay u lagerah smerci z yava yakaya yvajshla y gistoryyu pad nazvaj Halakost Taksama masava vynishchalisya slavyane i cygane Kryminalnyya znyavolenyya atrymali znachnuyu yladu nad astatnimi kategoryyam vyaznyay ih vykarystoyvali y yakasci kapo albo naglyadachoy i im navat davali prava zabivac inyh znyavolennyh Kanclagery pachali z yaylyacca y krainah sayuznikah Germanii Balgaryi Rumynii Vengryi Slavakii I Finlyandyi Tudy adpraylyali u asnoynym partyzan kamunistay i asob padazronyh u nyazgodze z rezhymam myascovyh dyktataray SSSR Nevyalichkiya zmeny adbylisya y sisteme GULAGa Padchas vajny nekatoryh znyavolenyh vyzvalyali dzelya adprayki y Chyrvonuyu Armiyu U kancentracyjnyya lagery pachali traplyac vaennapalonnyya vojsk Germanii Italii Vengryi Rumynii Harvatyi Slavakii i Finlyandyi U zhniyni 1945 g da ih liku daluchylisya i yzyatyya y palon yaponskiya saldaty i aficery Bolshasc z ih trymalasya y kepskih umovah da vyzvalennya y syaredzine 1950 h gg Yak i palitychnyya znyavolenyya vaennapalonnyya akramya aficeray vysokaga rangu pakutavali ad zdzekay naglyadchykay i kryminalnyh znyavolenyh bo da aposhnih stavilisya bolsh layalna yak da sacyyalna blizkih Yaponiya Yaponiya taksama mela setku kancentracyjnyh lageray na zahoplenyh u 1930 1940 h gg terytoryyah Tam utrymlivalisya palonnyya vaennasluzhachyya Brytanii karejskiya i kitajskiya partyzany zmagayshyyasya suprac akupacyjnyh yaponskih farmiravannyay i ih pryhilnikay a taksama vyazni sumlennya asoby yaponskaga ci karejskaga pahodzhannya yakiya admaylyalisya sluzhyc u armii pa prychynah religijnyh poglyaday albo pacyfizmu Use znyavolenyya trymalisya y cyazhkih umovah mnogiya pamirali ZShA i Kanada Zluchanyya Shtaty daluchylisya da antygitlerayskaj kaalicyi paslya napadu yaponskaj aviyacyi na vaennuyu bazu Perl Harbor na Gavayah U snezhni 1941 g prezident ZShA F D Ruzvelt padpisay 3 praklamacyi zgodna z yakimi yse asoby yaponskaga nyameckaga i italyanskaga pahodzhannya yzrostam ad 14 god ab yaylyalisya patencyyalna nebyaspechnymi chuzhyncami alien enemies i im zabaranyalasya znahodzicca y zonah vaennaga kantrolyu Getyya zony byli stvorany ne tolki na terytoryi ZShA ale i y Zone Panamskaga kanala na Filipinskih i Virginskih astravah 19 lyutaga 1942 g Ruzvelt padpisay zagad 9066 Zgodna getamu zagadu patencyyalna nebyaspechnyya chuzhyncy perasyalyalisya z usih zon vaennaga kantrolyu y specyyalna advedzenyya mescy Nyagledzyachy na toe shto termin patencyyalna nebyaspechnyya chuzhyncy adnosiysya da tyh asob shto ne paspeli atrymac gramadzyanstva ZShA perasyalyali i gramadzyan ZShA yaponskaga nyameckaga i italyanskaga pahodzhannya Kepskiya ymovy zhyccya na novyh mescah yakiya patencyyalna nebyaspechnyya chuzhyncy ne meli prava pakidac pryvyali da smerci nekatoryh z ih Paslya zakanchennya Drugoj susvetnaj vajny patencyyalna nebyaspechnyya chuzhyncy byli vyzvaleny ale nekatoryya sem i tak i ne zluchylisya iznoy Padobnyya merapryemstvy suprac imigrantay z Yaponii Germanii i Italii padchas Drugoj susvetnaj vajny pravodzilisya i y Kanadze Kancentracyjnyya lagery y krainah svetu paslya Drugoj susvetnaj vajny SSSR Paslya peramogi nad Germaniyaj i yae eyrapejskimi sayuznikami kancentracyjnyya lagery nacystay byli likvidavany ih znyavolenyh adpuscili na svabodu prychym nyaredka adbyvaysya masavy samasud nad kapo Takiya lagery yak Buhenvald i Asvencym Ayshvic byli peraytvorany y muzei Tym chasam saveckiya kanclagery pachali papaynyacca novym kantyngentam saveckiya gramadzyane yakiya pabyvali y nyameckim palone ci zhyli pad akupacyyaj tyya hto supracoynichay z akupantami ale ne ydzelnichay va yzbroenaj baracbe suprac saveckaj ulady Z 1947 pa 1950 g u SSSR bylo zabaronena smyarotnae pakaranne i aryshtavanyh lyasnyh bratoy z Zahodnyaj chastki SSSR razam z chlenami ih syamej adpraylyali na doygi termin u sibirskiya lagery Taksama agenty NKDB i NKUS adkryta aryshtoyvali i adpraylyali y kanclagery mirnyh gramadzyan na ysej terytoryi Ushodnyaj Eyropy dze stayali vojski Chyrvonaj Armii napryklad u Aystryjskaj akupacyjnaj zone U 1940 1950 h gg mnogiya znyavolenyya y saveckih lagerah chakali peramen i chas ad chasu paystavali Use hvalyavanni znyavolenyh zhorstka padaylyalisya lagernaj administracyyaj U 1948 g u adnym z varkucinskih lageray pachalisya hvalyavanni yakiya byli zhorstka padayleny saldaty lagernaj ahovy zagnali ydzelnikay hvalyavannyay u barak i spalili ih tam zhyvymi Samym bujnym bylo paystanne y Asobym lagery y Kengiry Kazahstan u 1954 g U im razam udzelnichali i palitychnyya i kryminalnyya znyavolenyya Paystancy 40 dzyon trymali yladu y svaim lagery paslya chago paystanne bylo padaylena z dapamogaj tankay U peryyad hrushchoyskaj adligi mnogih znyavolenyh vyzvali z kanclageray yakiya neyzabave peraytvaryli y kalonii Na getym peryyad masavyh palitychnyh represij u SSSR skonchyysya Krainy Ushodnyaj Eyropy U Polshchy i Chehaslavakii adrazu paslya zakanchennya vajny byli stvorany chasovyya lagery u yakih razmyashchali etnichnyh nemcay perad departacyyaj u Germaniyu Takuyu departacyyu pravodzili y dachynenni zhyharoy Gdanska Dancyga i zahodnih rayonay Polshchy i Chehaslavakii nyameckaga pahodzhannya Nyaredka lyudzyam davali tolki 15 hvilin na zbor samaga neabhodnaga Nemcy y lagerah sutykalisya sa zdzekami z boku myascovaga naselnictva i naglyadchykay Nekalki chalavek skonchyli zhyccyo samagubstvam Taksama y Polshchy ishli masavyya represii suprac partyzan Armii Kraevaj yakiya admaylyalisya sklasci zbroyu dysidentay kamunistychnaga rezhymu religijnyh menshascej i g d Ale y getyh vypadkah znyavolenyh zvychajna adpraylyali y turmy U 1949 1956 h gg kancentracyjnyya lagery dzejnichali taksama na astravah Goly vostray i Sveci Grgur u Yugaslavii dze trymali kamunistay yakih Cita padazravay u padtrymcy Stalina u tym liku i vaennyh specyyalistay yakiya prajshli navuchenne y SSSR taksama yugaslayskih karaleyskih chynoynikay i serbskih i harvackih nacyyanalistay padtrymlivayshyh Gitlera y chasy Drugoj susvetnaj vajny U drugoj palove 1940 h gg kamunisty Grecyi raspachali masavuyu partyzanskuyu vajnu suprac isnavayshaga dzyarzhaynaga ladu Urad krainy raspraviysya z paystancami yakiya ne meli praktychna niyakaj dapamogi zvonku Aryshtavanyh partyzan adpraylyali y mescy masavyh znyavolennyay na astravah Egejskaga mora dze ih u vyalikaj kolkasci trymali y cyazhkih umovah V etnam Padchas v etnamskaj vajny 1960 1975 gg paydnyovav etnamskiya ylady stvarali specpaselishchy dlya abarony myascovyh zhyharoy ad partyzan V etkonga Pakolki nyaredka lyudzej prymusova razmyashchali y takih pasyalennyah i ne dazvalyali pad pagrozaj smerci ih pakidac SSSR i Paynochny V etnam razglyadali ih yak kanclagery Kambodzha U peryyad praylennya chyrvonyh khmeray 1975 1979 gg naselnictva Kambodzhy prymusova perasyalyalasya y selskiya kamuny dze lyudzi byli vymushany vykonvac selskagaspadarchuyu pracu i zhyc u kepskih umovah Pry padazrenni na nezadavolenasc novaj uladaj chyrvonyya khmery magli znishchac celyya rayony z usimi zhyharami U vyniku masavyh represij i cyazhkih umoy zhyccya bolsh za 1 mln kambadzhyjcay zaginula Kuba Paslya pryhodu da ylady na Kube F Kastra rasparadziysya pravesci masavyya aryshty nedabranadzejnyh elementay Da aposhnih yon adnosiy gomaseksualay katalikoy pratestantay Svedkay Iegovy i bezumoyna tyh hto ne zgadzhaysya z yago rezhymam Mnogih z aryshtavanyh paznej adpravili y kancentracyjnyya lagery dzelya izalyacyi ad gramadstva U asnoynym getyya lagery znahodzilisya y pravincyi Kamaguej Geta byli mescy masavaga znyavolennya i prymusovaj pracy umacavanyya elektryfikavanym kalyuchym drotam U 1968 g lagery byli peraytvorany y tak zvanyya vaennyya bazy ale y zhycci znyavolenyh amal nichoga ne zmyanilasya Tolki nekatorym pachali placic nevyalikuyu sumu groshaj za pracu U suchasnaj Kube prasledavanni nedabranadzejnyh elementay uzho ne adbyvayucca y takoj zhorstkaj forme ale yosc scvyardzhenni shto takaya forma znyavolennya yashche prymyanyaecca Chyli 11 verasnya 1973 g vaennyya na chale z Aygusta Pinachetam zrabili peravarot u Chyli Paslya getaga mnogih palitychnyh dzeyachay i mirnyh gramadzyan u tym liku studenckuyu moladz Pinachet rasparadziysya adpravic u chasovyya i pastayannyya kanclagery pa abvinavachvannyu y suvyazi z kamunistami Sotni lyudzej byli rasstralyany ci pamerli ad katavannyay syarod ih spyavak Viktar Hara Abhaziya Gruzina abhazskaya vajna 1992 1993 gg skonchylasya addzyalennem Abhazii ad Gruzii Padchas getaj vajny i paslya yae zakanchennya mnogiya tysyachy asob gruzinskaga pahodzhannya byli prymushany pakinuc Abhaziyu bez prava rasparadzhacca svayoj mayomascyu na terytoryi kraya Pry getym byli vypadki stvarennya centray masavaga znyavolennya dlya gruzinskih vaennapalonnyh gramadzyanskih asob gruzinskaj nacyyanalnasci i navat abhazcay yakiya ne padtrymlivali novuyu yladu y Abhazii Kancentracyjnyya lagery y suchasnym svece KNDR Zgoda padliku nekatoryh dasledchykay u Paynochnaj Karei na syonnyashni dzen dzejnichayuc 16 kancentracyjnyh lageroy Scvyardzhaecca shto kryminalnyh i palitychnyh znyavolenyh trymayuc paasobku Adnak urad getaj krainy admaylyae isnavanne takih centray masavaga znyavolennya ZnoskiI G Drogovoz Anglo burskaya vojna 1899 1902 gg nedastupnaya spasylka Voennoplennye Grazhdanskoj vojny Istoricheskij sajt Severnaya Amerika Vek devyatnadcatyj Vystuplenne Uitakera y AAN u 1985 g nedastupnaya spasylka Koncentracionnye lagerya Genocid ru nedastupnaya spasylka Sergej Sulyak Talergof i Terezin zabytyj genocid nedastupnaya spasylka Obrashenie VChK i predstavitelej rajonnyh ChK k trudyashimsya Respubliki otvetit na ranenie V I Lenina ysileniem borby s kontrrevolyucionerami 3 sentyabrya 1918 g PRIKAZ Polnomochnoj Komissii VCIK 116 g Tambov 23 iyunya 1921 g 1918 1922 War Victims Arhivavana 4 sakavika 2016 Aleksej Pamyatnyh Plennye krasnoarmejcy v polskih lageryah Novaya Polsha 10 2005 A Berastoyski Vypadkovyya ahvyary palitychnyh represij na Belarusi Caistor Nick 28 February 2003 Spanish Civil War fighters look back BBC News nedastupnaya spasylka Praklamacyi F D Ruzvelta ab pravavym abmezhavanni patencyyalna nebyaspechnyh chuzhyncay yaponcay nemcay i italyancay i tekst zagada 9066 Jehovah s Witnesses Yearbook 1989 p 135 136 Jehovah s Witnesses Yearbook 2008 p 100 Nikolai Gutsulyak Awaiting a Kingdom That Is No Part of This World The Watchtower March 1 2007 p 8 12 Zasloff J J Rural Resettlements in South Vietnam The Agroville Program Pacific Affairs Vol XXXV No 4 Winter 1962 1963 p 332 http totalitarianimages blogspot com 2010 02 concentration camps in cuba umap html Concentration camps in Cuba GEORGIA ABKHAZIA VIOLATIONS OF THE LAWS OF WAR AND RUSSIA S ROLE IN THE CONFLICT Human Rights Watch report of March 1995 nedastupnaya spasylka North Korea Prison Camp Survivor Details Grim Experience Fox News 22 listapada 2005 Third rate smear campaign KCNA 1997 god Arhivavana 10 listapada 2013