Кампазі́цыя (лац.: componere — складаць) — абумоўленая зместам будова паэтычнага твора. Часам адрозніваюць знешнюю будову, або архітэктоніку, і ўнутраную будову, або ўласна кампазіцыю. Да архітэктонікі ў такім разе адносяць сістэму страфічнай арганізацыі верша, да ўласна кампазіцыі — характар раскрыцця зместу, размяшчэнне слоўна-вобразнага матэрыялу ўнутры архітэктанічных форм. Аднак такое дзяленне кампазіцыі даволі фармальнае, паколькі ў паэтычным творы ўсе элементы формы і зместу цесна ўзаемазвязаныя і ўзаемаабумоўленыя. Таму разгляд кампазіцыі павінен ахопліваць і строфіку (у страфічных творах), спалучэнне вершаваных радкоў, строф у асобныя часткі, раздзелы, і логіку раскрыцця паэтычнага зместу ўнутры гэтых строф, частак, раздзелаў. Пры гэтым вызначальным з’яўляецца прынцып кампазіцыйнай цэласнасці паэтычнага твора. Характар кампазіцыі твора залежыць ад яго зместу, ад светапогляду мастака, яго творчага метаду, а таксама ад літаратурнага жанру, у які ўвасабляецца жыццёвы матэрыял.
Літаратура
- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Kampazi cyya lac componere skladac abumoylenaya zmestam budova paetychnaga tvora Chasam adroznivayuc zneshnyuyu budovu abo arhitektoniku i ynutranuyu budovu abo ylasna kampazicyyu Da arhitektoniki y takim raze adnosyac sistemu strafichnaj arganizacyi versha da ylasna kampazicyi haraktar raskryccya zmestu razmyashchenne sloyna vobraznaga materyyalu ynutry arhitektanichnyh form Adnak takoe dzyalenne kampazicyi davoli farmalnae pakolki y paetychnym tvory yse elementy formy i zmestu cesna yzaemazvyazanyya i yzaemaabumoylenyya Tamu razglyad kampazicyi pavinen ahoplivac i strofiku u strafichnyh tvorah spaluchenne vershavanyh radkoy strof u asobnyya chastki razdzely i logiku raskryccya paetychnaga zmestu ynutry getyh strof chastak razdzelay Pry getym vyznachalnym z yaylyaecca pryncyp kampazicyjnaj celasnasci paetychnaga tvora Haraktar kampazicyi tvora zalezhyc ad yago zmestu ad svetapoglyadu mastaka yago tvorchaga metadu a taksama ad litaraturnaga zhanru u yaki yvasablyaecca zhyccyovy materyyal LitaraturaRagojsha V P Paetychny sloynik 3 e vyd daprac i dapoyn Minsk Belaruskaya navuka 2004 576 s 2 000 ekz ISBN 985 08 0598 6 Ragojsha V P Teoryya litaratury y terminah Minsk Belaruskaya encyklapedyya 2001 384 s 1 000 ekz ISBN 985 11 0197 4