Каланіялізм — сістэма панавання групы прамыслова развітых краін () над астатнім светам у XVI—XX стагоддзях. Каланіяльная палітыка — гэта палітыка эксплуатацыі з дапамогай ваеннага, палітычнага і эканамічнага прымусу народаў, краін і тэрыторый пераважна з іншанацыянальным насельніцтвам, як правіла, эканамічна менш развітых.
Злом каланіяльнай сістэмы (дэкаланізацыя) адбыўся ў другой палове XX стагоддзя з набыццём незалежнасці Індыяй і шэрагам афрыканскіх краін. Але і ў посткаланіяльны перыяд развітыя заходнія краіны захоўваюць сваё эканамічнае (а часам і палітычнае) панаванне над многімі краінамі Трэцяга свету (неакаланіялізм).
The Times у пачатку ХХ ст. іранізавала, што ёсць тры тыпы каланіяльнай імперыі: «Англійская, якая заключаецца ў стварэнні калоній з каланістамі; нямецкая, якая збірае каланістаў без калоній; французская, якая стварае калоніі без каланістаў». Гісторыкі часта адрознівалі розныя катэгорыі каланіялізму, якія перакрываюцца па змесце, але ў цэлым фармуюць тыпы каланіялізму: пасяленчы, эксплуатацыйны, сурагатны, унутраны, нацыянальны і гандлёвы.[крыніца?]
Пасяленчы — засяленне насельніцтвам метраполіі зямель калоніі. Сурагатны — засяленне ў калонію іншых народаў для замацавання чужых зямель пад уладай адміністрацыі метраполіі (напр. ірландцы, індусы, негры ў Брытанскай імперыі, ці немцы, беларусы, украінцы ў Расійскай). Эксплуатацыйны — стварэнне няроўных рамачных умоў (ад культурнага дамінавання да законаў і вайсковага кантролю) паміж метраполіяй і калоніяй для выцягванне максімуму прыродных рэсурсаў, эканамічных і сацыяльных капіталаў на карысць кіруючай эліты метраполіі. Унутраны мае 2 аспекты: Добры — стварэнне сеткі камунікацый і засваенне людскімі пасяленнямі тэрыторыі ўнутры ўласнай дзяржавы. Кепскі — сістэма няроўных адносін паміж сталіцай і правінцыяй, калі рэсурсы перыферыі высмоктваюцца ў сталіцу. Нацыянальны — змяшэнне пасяленчага і ўнутранага каланіялізму — калі пасяленцы і каланіяльная адміністрацыя, а потым мясцовыя і цэнтральныя палітыкі, ствараюць асобную палітычную самасвядомасць у людзей, якія спачатку належаць да культуры і этнасу мітраполіі. Напрыклад, Тайвань у Кітаі, французскія вест-ідыйскія і ціхаакіянскія астравы, Канада ці Аўстралія. Гандлёвы каланіялізм — сітуацыя XIX — пачатку XX ст. — калі заходнія краіны праломвалі ізаляцыянісцкія памкненні іншых дзяржаў і прымушалі іх уключацца ў сваю сістэму сусветнага гандлю на сваіх умовах, прыклад ў Кітаі.[крыніца?]
Гл. таксама
- Нацыянальна-вызваленчы рух
- Посткаланіялізм
- Неакаланіялізм
- Халодная вайна
- Рух недалучэння
- Алфавітны спіс сучасных залежных тэрыторый свету
- , па іх
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каланіялізм
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Kalaniyalizm sistema panavannya grupy pramyslova razvityh krain nad astatnim svetam u XVI XX stagoddzyah Kalaniyalnaya palityka geta palityka ekspluatacyi z dapamogaj vaennaga palitychnaga i ekanamichnaga prymusu naroday krain i terytoryj peravazhna z inshanacyyanalnym naselnictvam yak pravila ekanamichna mensh razvityh Kalanizacyya svetu 1492 2008 Zlom kalaniyalnaj sistemy dekalanizacyya adbyysya y drugoj palove XX stagoddzya z nabyccyom nezalezhnasci Indyyaj i sheragam afrykanskih krain Ale i y postkalaniyalny peryyad razvityya zahodniya krainy zahoyvayuc svayo ekanamichnae a chasam i palitychnae panavanne nad mnogimi krainami Trecyaga svetu neakalaniyalizm The Times u pachatku HH st iranizavala shto yosc try typy kalaniyalnaj imperyi Anglijskaya yakaya zaklyuchaecca y stvarenni kalonij z kalanistami nyameckaya yakaya zbirae kalanistay bez kalonij francuzskaya yakaya stvarae kalonii bez kalanistay Gistoryki chasta adroznivali roznyya kategoryi kalaniyalizmu yakiya perakryvayucca pa zmesce ale y celym farmuyuc typy kalaniyalizmu pasyalenchy ekspluatacyjny suragatny unutrany nacyyanalny i gandlyovy krynica Pasyalenchy zasyalenne naselnictvam metrapolii zyamel kalonii Suragatny zasyalenne y kaloniyu inshyh naroday dlya zamacavannya chuzhyh zyamel pad uladaj administracyi metrapolii napr irlandcy indusy negry y Brytanskaj imperyi ci nemcy belarusy ukraincy y Rasijskaj Ekspluatacyjny stvarenne nyaroynyh ramachnyh umoy ad kulturnaga daminavannya da zakonay i vajskovaga kantrolyu pamizh metrapoliyaj i kaloniyaj dlya vycyagvanne maksimumu pryrodnyh resursay ekanamichnyh i sacyyalnyh kapitalay na karysc kiruyuchaj elity metrapolii Unutrany mae 2 aspekty Dobry stvarenne setki kamunikacyj i zasvaenne lyudskimi pasyalennyami terytoryi ynutry ylasnaj dzyarzhavy Kepski sistema nyaroynyh adnosin pamizh stalicaj i pravincyyaj kali resursy peryferyi vysmoktvayucca y stalicu Nacyyanalny zmyashenne pasyalenchaga i ynutranaga kalaniyalizmu kali pasyalency i kalaniyalnaya administracyya a potym myascovyya i centralnyya palityki stvarayuc asobnuyu palitychnuyu samasvyadomasc u lyudzej yakiya spachatku nalezhac da kultury i etnasu mitrapolii Napryklad Tajvan u Kitai francuzskiya vest idyjskiya i cihaakiyanskiya astravy Kanada ci Aystraliya Gandlyovy kalaniyalizm situacyya XIX pachatku XX st kali zahodniya krainy pralomvali izalyacyyanisckiya pamknenni inshyh dzyarzhay i prymushali ih uklyuchacca y svayu sistemu susvetnaga gandlyu na svaih umovah pryklad y Kitai krynica Gl taksamaNacyyanalna vyzvalenchy ruh Postkalaniyalizm Neakalaniyalizm Halodnaya vajna Ruh nedaluchennya Alfavitny spis suchasnyh zalezhnyh terytoryj svetu pa ihSpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Kalaniyalizm