Засце́нак — тып сельскага паселішча на Беларусі ў XVI—XX стст.
Узнік у сярэдзіне XVI ст. у выніку правядзення валочнай памеры. Паводле «Уставы на валокі» 1557 года ворныя землі феадальных маёнткаў падзяляліся на 3 часткі, кожная з якіх мела свае межы («сценкі»). Землі, што засталіся па-за гэтымі межамі, называліся засценкам; іх арандавалі дробная шляхта (адсюль засцянковая шляхта) і часткова заможныя сяляне. Засценкам называлася і паселішча на гэтых землях. Засценкі існавалі пры большасці сёл. Першапачаткова ў засценках было 1—4 двары. З цягам часу колькасць двароў у засценках павялічвалася. Асабліва шмат засценкаў было ў цэнтральнай і заходняй Беларусі. У Койданаўскім графстве ў 1811 годзе было 50 засценкаў, у канцы XVIII — пачатку XIX ст. засценкі складаліся тут з 12—18 і нават 30 двароў. У 1866 годзе ў Мінскім павеце 245 засценкаў з 1506 дварамі. Забудова засценка была нерэгулярная, складалася з жылога дома і гаспадарчых будынкаў. У XVIII—XIX стст. у многіх засценках з’явіліся лазні і бровары, у некаторых конныя млыны. Называліся засценкі звычайна па прозвішчах арандатараў (Акінчыцы, Галавачы, Гарбузы, Зуі і інш.). Малыя засценкі адрозніваліся ад хутароў толькі сваім гістарычна-эканамічным паходжаннем і саслоўнай прыналежнасцю жыхароў, вялікія — нагадвалі вёску.
У 1930—1940-я года частка з іх была сселена, частка перайменавана ў вёскі.
Зноскі
- Шаблюк В. У. Сельскія паселішчы Верхняга Панямоння: XIV—XVIII стст. — Мн., 1996. — 119 с.: іл. — С. 20.
- Молчанова Л. А. Очерки материальной культуры Белорусов XVI—XVIII вв. — Мн., 1981. — 112 с.: ил. — С. 15.
Літаратура
- Засценак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. С. 6.
- Молчанова Л. А. Очерки материальной культуры Белорусов XVI—XVIII вв. / Л. А. Молчанова; АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора. — Мн.: Наука и техника, 1981. — 112 с.: ил.
- Шаблюк В. У. Сельскiя паселiшчы Верхняга Панямоння: XIV—XVIII стст. / В. У. Шаблюк; АН Беларусі, Ін-т гісторыі; Пад рэд. Я. Г. Звяругі. — Мн.: Беларуская навука, 1996. — 119 с.: іл. — ISBN 5-343-01529-8
- Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и Белорусскому краю / П. М. Шпилевский. — Мн.: Полымя, 1992. — 252 с. — (Литературные памятники Белоруссии). — С. 100—101.
Спасылкі
- Застенок(недаступная спасылка) // Плужников В. И. Термины российского архитектурного наследия от А до Я, а также Термины геральдики, Древнерусские религиозные монограммы, Расшифровки дат: Словарь-глоссарий — М.: «Искусство», 1995. (руск.)
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Zasce nak typ selskaga paselishcha na Belarusi y XVI XX stst Uznik u syaredzine XVI st u vyniku pravyadzennya valochnaj pamery Pavodle Ustavy na valoki 1557 goda vornyya zemli feadalnyh mayontkay padzyalyalisya na 3 chastki kozhnaya z yakih mela svae mezhy scenki Zemli shto zastalisya pa za getymi mezhami nazyvalisya zascenkam ih arandavali drobnaya shlyahta adsyul zascyankovaya shlyahta i chastkova zamozhnyya syalyane Zascenkam nazyvalasya i paselishcha na getyh zemlyah Zascenki isnavali pry bolshasci syol Pershapachatkova y zascenkah bylo 1 4 dvary Z cyagam chasu kolkasc dvaroy u zascenkah pavyalichvalasya Asabliva shmat zascenkay bylo y centralnaj i zahodnyaj Belarusi U Kojdanayskim grafstve y 1811 godze bylo 50 zascenkay u kancy XVIII pachatku XIX st zascenki skladalisya tut z 12 18 i navat 30 dvaroy U 1866 godze y Minskim pavece 245 zascenkay z 1506 dvarami Zabudova zascenka byla neregulyarnaya skladalasya z zhyloga doma i gaspadarchyh budynkay U XVIII XIX stst u mnogih zascenkah z yavilisya lazni i brovary u nekatoryh konnyya mlyny Nazyvalisya zascenki zvychajna pa prozvishchah arandataray Akinchycy Galavachy Garbuzy Zui i insh Malyya zascenki adroznivalisya ad hutaroy tolki svaim gistarychna ekanamichnym pahodzhannem i sasloynaj prynalezhnascyu zhyharoy vyalikiya nagadvali vyosku U 1930 1940 ya goda chastka z ih byla sselena chastka perajmenavana y vyoski ZnoskiShablyuk V U Selskiya paselishchy Verhnyaga Panyamonnya XIV XVIII stst Mn 1996 119 s il S 20 Molchanova L A Ocherki materialnoj kultury Belorusov XVI XVIII vv Mn 1981 112 s il S 15 LitaraturaZascenak Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 7 Zastayka Kantata Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1998 T 7 S 6 Molchanova L A Ocherki materialnoj kultury Belorusov XVI XVIII vv L A Molchanova AN BSSR In t iskusstvovedeniya etnografii i folklora Mn Nauka i tehnika 1981 112 s il Shablyuk V U Selskiya paselishchy Verhnyaga Panyamonnya XIV XVIII stst V U Shablyuk AN Belarusi In t gistoryi Pad red Ya G Zvyarugi Mn Belaruskaya navuka 1996 119 s il ISBN 5 343 01529 8 Shpilevskij P M Puteshestvie po Polesyu i Belorusskomu krayu P M Shpilevskij Mn Polymya 1992 252 s Literaturnye pamyatniki Belorussii S 100 101 SpasylkiZastenok nedastupnaya spasylka Pluzhnikov V I Terminy rossijskogo arhitekturnogo naslediya ot A do Ya a takzhe Terminy geraldiki Drevnerusskie religioznye monogrammy Rasshifrovki dat Slovar glossarij M Iskusstvo 1995 rusk