Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы — літаратурны і мемарыяльны музей, прысвечаны жыццю і творчасці класіка беларускай літаратуры, народнага паэта БССР Янкі Купалы. Заснаваны ў 1944 годзе. Адкрыты для наведвальнікаў 20 верасня 1945 года. Музей знаходзіцца ў Мінску па вул. Янкі Купалы, 4, на месцы былога дома паэта. Мае філіялы ў вёсках Харужанцы, Вязынка, Ляўкі і Яхімоўшчына. Адзін са старэйшых літаратурных музеяў Беларусі, які даследуе, збірае і інтэрпрэтуе літаратурную спадчыну народнага паэта, класіка беларускай літаратуры.
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы | |
---|---|
Заснаваны | 1944 |
Месцазнаходжанне | вул. Янкі Купалы, 4; г. Мінск |
Дырэктар | |
kupala-museum.by | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
Заснаваны музей у Мінску ў адпаведнасці з пастановай Савета народных камісараў БССР ад 19 мая 1944 года пры Акадэміі навук БССР і да 1962 года ўваходзіў у яе сістэму. Збіральнікам музейных рэліквій была жонка Янкі Купалы — Уладзіслава Францаўна Луцэвіч, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, стваральнік і першы дырэктар музея. Ёй належыць вялікая заслуга ў пошуках і захаванні рукапісаў, фотаздымкаў, першадрукаў, асабістых рэчаў пісьменніка і яго саратнікаў. Гэтыя матэрыялы і паклалі пачатак фондавым калекцыям музея. Яго дзейнасць з 1945 года была накіравана на камплектаванне матэрыялаў і прадметаў музейнага значэння з мэтай стварэння пастаяннага музейнага збору, фарміравання экспазіцый і выставак, складання бібліяграфічных даведнікаў і правядзенне навукова-даследчай работы, звязанай з жыццём і творчасцю класіка беларускай літаратуры.
Спачатку музей размяшчаўся ў будынку былога Дома прафсаюзаў. Тут 20 верасня 1945 года была адкрыта першая экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці Янкі Купалы, якая дала магчымасць азнаёміць наведвальнікаў са спадчынай паэта. Асноўным напрамкам дзейнасці музея на этапе станаўлення было фарміраванне пастаяннай экспазіцыі. Усё ўскладнялася тым, што дом паэта згарэў у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, а разам з ім быў знішчаны багаты архіў і бібліятэка. У гэты час знік і той архіў, які Янка Купала перадаў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У. І. Леніна ў даваенныя гады. Летам 1949 года была прынята пастанова Савета Міністраў БССР аб пераводзе музея ў былы дом Саюза пісьменнікаў Беларусі. Пасля рамонту ў гэтым будынку ў маі 1951 года была створана першая стацыянарная музейная экспазіцыя, якая прадэманстравала нешматлікія матэрыялы, сабраныя ў час вайны і першыя пасляваенныя гады. Яны далі магчымасць паказаць толькі дзве тэмы ў творчасці паэта — «Янка Купала — паэт і драматург» і «Янка Купала ў выяўленчым мастацтве».
9 лістапада 1959 года музей пераехаў у спецыяльна пабудаваны для яго будынак па вуліцы Янкі Купалы (архітэктары І. І. Валадзько, В. М. Волчак). У новым будынку была створана новая экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці паэта. Яна праіснавала да пачатку 1970-х гг.
У выніку рэарганізацыі Акадэміі навук БССР у 1962 годзе музей перайшоў у падпарадкаванне Міністэрства культуры БССР.
У 1973 годзе супрацоўнікі музею пачалі працу над новым экспазіцыйным праектам. Адметнай рысай гэтага праекта было тое, што ў экспазіцыі, акрамя літаратурнай, прадугледжвалася значная мемарыяльная частка: фрагмент пецярбургскай кватэры Янкі Купалы, гасцёўня ў доме паэта, яго кабінет, куток маскоўскай кватэры мастака Елісеева і іншае.
Новая экспазіцыя была створана за два гады. 5 мая 1976 года яна была ўрачыста адкрыта для наведвальнікаў. У 1990-я гады адбылася яе мадэрнізацыя, больш шырока было адлюстравана жыццё і дзейнасць Янкі Купалы ў 1920—1930 гг.
У 2007 годзе да 125-годдзя паэта абноўлены залы, прысвечаныя тэмам: «Жыццё і дзейнасць Янкі Купалы ў час Вялікай Айчыннай вайны. Таямніца яго смерці» і «Пецярбургскі перыяд у жыцці паэта». Таксама ў 2007 годзе дырэктаркай музея прызначана Алена Ляшковіч, пад яе кіраўніцтвам абноўлена экспазіцыя музея, рэалізавана шмат праектаў.
У 2012 годзе (да 130-годдзя паэта) створана стацыянарная экспазіцыя «Шляхі». Галоўнай яе мэтай з’яўляецца паказ жыцця і творчасці Янкі Купалы ў нацыянальным, еўрапейскім і сусветным кантэксце, ролі пісьменніка ў гісторыі нацыянальнай літаратуры, культуры, станаўленні беларускай дзяржаўнасці. Стваральнікі экспазіцыі імкнуліся на якасна новым узроўні прадставіць гісторыю шляхецкага роду Луцэвічаў, фальклорныя і біблейскія вытокі творчасці, філасофска-грамадзянскую пазіцыю паэта і драматурга, стан і развіццё беларускага і замежнага купалазнаўства.
Упершыню ў экспазіцыі беларускага музея з’явіліся новыя тыпы мультымедыйных сістэм, такія як праекцыйная музейная экспазіцыя з дэманстрацыяй тэматычных відэакліпаў у трохмерным вымярэнні (фармаце 3D), touch-манітор, які выконвае функцыю інфакіёска, змест якога складаюць чатыры віртуальныя туры па філіялах музея і электронная кніга ганаровых гасцей.
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў музея выйшаў 14 жніўня на акцыю пратэсту супраць гвалту.
4 студзеня 2022 года па ініцыятыве наймальніка звольнена дырэктарка музея Алена Ляшковіч, паводле Reform.by са спасылкай на яго крыніцы ў музейных колах, прычынай звальнення стала прынцыповая адмова дырэктаркі звальняць супрацоўнікаў з надуманых «палітычных» прычын.
Калекцыя
На працягу ўсяго перыяду існавання музея праведзена грунтоўная работа па фарміраванні калекцый. Тут захоўваюцца рукапісы і дакументы Янкі Купалы, асабістыя рэчы і фатаграфіі, асобныя рарытэтныя фота паэта з дароўнымі надпісамі, сфарміраваны вялікі кніжны фонд. Найбольш значныя з іх: аўтографы Янкі Купалы, рукапісы і перапіска родных і сучаснікаў паэта; дакументальныя матэрыялы да біяграфіі паэта, куды ўваходзяць асабістыя дакументы, пасведчанні, даведкі, граматы, узнагародныя лісты, пашпарт і дэпутацкі білет.
Музей мае багатую калекцыю твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Кінаархіў музея ўключае запісы голасу Янкі Купалы на шарынафоне (арыгінал), зробленыя ў Калоннай зале Дома саюзаў у Маскве ў 1940 годзе, магнітафонныя ролікі з запісам выступленняў паэта на 1-м Усесаюзным з’ездзе пісьменнікаў у 1934 годзе, на вечары, прысвечаным 85-годдзю з дня смерці Адама Міцкевіча, на радыёмітынгу ў Казані, копіі кінастужак з кадрамі перапахавання урны з прахам паэта на Ваенных могілках, дакументальныя кадры кіначасопісаў, прысвечаныя юбілеям паэта, запісы ўспамінаў родных Янкі Купалы, унікальнасць якіх у тым, што яны зроблены ў музеі і не маюць аналагаў у іншых фонаархівах.
У музеі захоўваюцца грампласцінкі даваеннага часу: песні і рамансы ў выкананні Васіля Качалава, Вадзіма Козіна, Сяргея Лемешава, Лідзіі Русланавай і інш.
На 1 студзеня 2010 года колькасць музейных прадметаў асноўнага фонду складала 38425 адзінак захоўвання, навукова-дапаможнага — 12046. Усе музейныя прадметы размеркаваны па 22 калекцыях, якія адпавядаюць профілю музея і могуць выкарыстоўвацца ў яго дзейнасці.
Дырэктары музея
- Уладзіслава Луцэвіч (1944—1960)
- Янка Шарахоўскі (1961—1968)
- (1969—1970)
- Уладзімір Юрэвіч (1970—1972)
- Алесь Бажко (1973—1977)
- Аляксей Кулакоўскі (1977—1986)
- Жанна Дапкюнас (1986—2002)
- (2003—2007)
- Алена Ляшковіч (2007—2022)
- (з 15 мая 2022)
Зноскі
- З музэю Янкі Купалы звольнілі дырэктара . Радыё Свабода (9 студзеня 2022). Праверана 15 студзеня 2022.
- Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы таксама пратэстуюць.
- З музэю Янкі Купалы звольнілі дырэктара (недаступная спасылка). Радыё Свабода (10 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2022. Праверана 15 студзеня 2022.
- Міністр культуры прадставіў калектыву Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы новага кіраўніка
Спасылкі
- Дасье БелТА(недаступная спасылка)
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Dzyarzhayny litaraturny muzej Yanki Kupaly litaraturny i memaryyalny muzej prysvechany zhyccyu i tvorchasci klasika belaruskaj litaratury narodnaga paeta BSSR Yanki Kupaly Zasnavany y 1944 godze Adkryty dlya navedvalnikay 20 verasnya 1945 goda Muzej znahodzicca y Minsku pa vul Yanki Kupaly 4 na mescy byloga doma paeta Mae filiyaly y vyoskah Haruzhancy Vyazynka Lyayki i Yahimoyshchyna Adzin sa starejshyh litaraturnyh muzeyay Belarusi yaki dasledue zbirae i interpretue litaraturnuyu spadchynu narodnaga paeta klasika belaruskaj litaratury Dzyarzhayny litaraturny muzej Yanki KupalyLagatypBudynak Dzyarzhaynaga litaraturnaga muzeya Yanki Kupaly y Minsku Zasnavany 1944 Mescaznahodzhanne vul Yanki Kupaly 4 g Minsk Dyrektar Ganna Galinskaya kupala museum by Medyyafajly na Vikishovishchy Zmest 1 Gistoryya 2 Kalekcyya 3 Dyrektary muzeya 4 Znoski 5 SpasylkiGistoryyapravicZasnavany muzej u Minsku y adpavednasci z pastanovaj Saveta narodnyh kamisaray BSSR ad 19 maya 1944 goda pry Akademii navuk BSSR i da 1962 goda yvahodziy u yae sistemu Zbiralnikam muzejnyh relikvij byla zhonka Yanki Kupaly Uladzislava Francayna Lucevich zasluzhany dzeyach kultury Belarusi stvaralnik i pershy dyrektar muzeya Yoj nalezhyc vyalikaya zasluga y poshukah i zahavanni rukapisay fotazdymkay pershadrukay asabistyh rechay pismennika i yago saratnikay Getyya materyyaly i paklali pachatak fondavym kalekcyyam muzeya Yago dzejnasc z 1945 goda byla nakiravana na kamplektavanne materyyalay i pradmetay muzejnaga znachennya z metaj stvarennya pastayannaga muzejnaga zboru farmiravannya ekspazicyj i vystavak skladannya bibliyagrafichnyh davednikay i pravyadzenne navukova dasledchaj raboty zvyazanaj z zhyccyom i tvorchascyu klasika belaruskaj litaratury Spachatku muzej razmyashchaysya y budynku byloga Doma prafsayuzay Tut 20 verasnya 1945 goda byla adkryta pershaya ekspazicyya prysvechanaya zhyccyu i tvorchasci Yanki Kupaly yakaya dala magchymasc aznayomic navedvalnikay sa spadchynaj paeta Asnoynym napramkam dzejnasci muzeya na etape stanaylennya bylo farmiravanne pastayannaj ekspazicyi Usyo yskladnyalasya tym shto dom paeta zgarey u pershyya dni Vyalikaj Ajchynnaj vajny a razam z im byy znishchany bagaty arhiy i bibliyateka U gety chas znik i toj arhiy yaki Yanka Kupala peraday Dzyarzhaynaj bibliyatecy BSSR imya U I Lenina y davaennyya gady Letam 1949 goda byla prynyata pastanova Saveta Ministray BSSR ab peravodze muzeya y byly dom Sayuza pismennikay Belarusi Paslya ramontu y getym budynku y mai 1951 goda byla stvorana pershaya stacyyanarnaya muzejnaya ekspazicyya yakaya prademanstravala neshmatlikiya materyyaly sabranyya y chas vajny i pershyya paslyavaennyya gady Yany dali magchymasc pakazac tolki dzve temy y tvorchasci paeta Yanka Kupala paet i dramaturg i Yanka Kupala y vyyaylenchym mastactve 9 listapada 1959 goda muzej peraehay u specyyalna pabudavany dlya yago budynak pa vulicy Yanki Kupaly arhitektary I I Valadzko V M Volchak U novym budynku byla stvorana novaya ekspazicyya prysvechanaya zhyccyu i tvorchasci paeta Yana praisnavala da pachatku 1970 h gg U vyniku rearganizacyi Akademii navuk BSSR u 1962 godze muzej perajshoy u padparadkavanne Ministerstva kultury BSSR U 1973 godze supracoyniki muzeyu pachali pracu nad novym ekspazicyjnym praektam Admetnaj rysaj getaga praekta bylo toe shto y ekspazicyi akramya litaraturnaj pradugledzhvalasya znachnaya memaryyalnaya chastka fragment pecyarburgskaj kvatery Yanki Kupaly gascyoynya y dome paeta yago kabinet kutok maskoyskaj kvatery mastaka Eliseeva i inshae Novaya ekspazicyya byla stvorana za dva gady 5 maya 1976 goda yana byla yrachysta adkryta dlya navedvalnikay U 1990 ya gady adbylasya yae madernizacyya bolsh shyroka bylo adlyustravana zhyccyo i dzejnasc Yanki Kupaly y 1920 1930 gg U 2007 godze da 125 goddzya paeta abnoyleny zaly prysvechanyya temam Zhyccyo i dzejnasc Yanki Kupaly y chas Vyalikaj Ajchynnaj vajny Tayamnica yago smerci i Pecyarburgski peryyad u zhycci paeta Taksama y 2007 godze dyrektarkaj muzeya pryznachana Alena Lyashkovich pad yae kiraynictvam abnoylena ekspazicyya muzeya realizavana shmat praektay 1 U 2012 godze da 130 goddzya paeta stvorana stacyyanarnaya ekspazicyya Shlyahi Galoynaj yae metaj z yaylyaecca pakaz zhyccya i tvorchasci Yanki Kupaly y nacyyanalnym eyrapejskim i susvetnym kanteksce roli pismennika y gistoryi nacyyanalnaj litaratury kultury stanaylenni belaruskaj dzyarzhaynasci Stvaralniki ekspazicyi imknulisya na yakasna novym uzroyni pradstavic gistoryyu shlyaheckaga rodu Lucevichay falklornyya i biblejskiya vytoki tvorchasci filasofska gramadzyanskuyu pazicyyu paeta i dramaturga stan i razviccyo belaruskaga i zamezhnaga kupalaznaystva Upershynyu y ekspazicyi belaruskaga muzeya z yavilisya novyya typy multymedyjnyh sistem takiya yak praekcyjnaya muzejnaya ekspazicyya z demanstracyyaj tematychnyh videaklipay u trohmernym vymyarenni farmace 3D touch manitor yaki vykonvae funkcyyu infakiyoska zmest yakoga skladayuc chatyry virtualnyya tury pa filiyalah muzeya i elektronnaya kniga ganarovyh gascej Paslya masavyh falsifikacyj na prezidenckih vybarah 2020 goda zhorstkaga razgonu akcyj pratestay zbiccya i katavannyay zatrymanyh pratestoycay kalektyy muzeya vyjshay 14 zhniynya na akcyyu pratestu suprac gvaltu 2 4 studzenya 2022 goda pa inicyyatyve najmalnika zvolnena dyrektarka muzeya Alena Lyashkovich pavodle Reform by sa spasylkaj na yago krynicy y muzejnyh kolah prychynaj zvalnennya stala pryncypovaya admova dyrektarki zvalnyac supracoynikay z nadumanyh palitychnyh prychyn 3 KalekcyyapravicNa pracyagu ysyago peryyadu isnavannya muzeya pravedzena gruntoynaya rabota pa farmiravanni kalekcyj Tut zahoyvayucca rukapisy i dakumenty Yanki Kupaly asabistyya rechy i fatagrafii asobnyya rarytetnyya fota paeta z daroynymi nadpisami sfarmiravany vyaliki knizhny fond Najbolsh znachnyya z ih aytografy Yanki Kupaly rukapisy i perapiska rodnyh i suchasnikay paeta dakumentalnyya materyyaly da biyagrafii paeta kudy yvahodzyac asabistyya dakumenty pasvedchanni davedki gramaty uznagarodnyya listy pashpart i deputacki bilet Muzej mae bagatuyu kalekcyyu tvoray vyyaylenchaga i dekaratyyna prykladnoga mastactva Kinaarhiy muzeya yklyuchae zapisy golasu Yanki Kupaly na sharynafone aryginal zroblenyya y Kalonnaj zale Doma sayuzay u Maskve y 1940 godze magnitafonnyya roliki z zapisam vystuplennyay paeta na 1 m Usesayuznym z ezdze pismennikay u 1934 godze na vechary prysvechanym 85 goddzyu z dnya smerci Adama Mickevicha na radyyomityngu y Kazani kopii kinastuzhak z kadrami perapahavannya urny z praham paeta na Vaennyh mogilkah dakumentalnyya kadry kinachasopisay prysvechanyya yubileyam paeta zapisy yspaminay rodnyh Yanki Kupaly unikalnasc yakih u tym shto yany zrobleny y muzei i ne mayuc analagay u inshyh fonaarhivah U muzei zahoyvayucca gramplascinki davaennaga chasu pesni i ramansy y vykananni Vasilya Kachalava Vadzima Kozina Syargeya Lemeshava Lidzii Ruslanavaj i insh Na 1 studzenya 2010 goda kolkasc muzejnyh pradmetay asnoynaga fondu skladala 38425 adzinak zahoyvannya navukova dapamozhnaga 12046 Use muzejnyya pradmety razmerkavany pa 22 kalekcyyah yakiya adpavyadayuc profilyu muzeya i moguc vykarystoyvacca y yago dzejnasci Dyrektary muzeyapravicUladzislava Lucevich 1944 1960 Yanka Sharahoyski 1961 1968 Iosif Zhydovich 1969 1970 Uladzimir Yurevich 1970 1972 Ales Bazhko 1973 1977 Alyaksej Kulakoyski 1977 1986 Zhanna Dapkyunas 1986 2002 Syargej Vechar 2003 2007 Alena Lyashkovich 2007 2022 Ganna Galinskaya z 15 maya 2022 4 Znoski Z muzeyu Yanki Kupaly zvolnili dyrektara bel Radyyo Svaboda 9 studzenya 2022 Praverana 15 studzenya 2022 Nacyyanalny gistoryka kulturny muzej zapavednik Nyasvizh i Dzyarzhayny litaraturny muzej Yanki Kupaly taksama pratestuyuc Z muzeyu Yanki Kupaly zvolnili dyrektara bel nedastupnaya spasylka Radyyo Svaboda 10 studzenya 2022 Arhivavana z pershakrynicy 16 studzenya 2022 Praverana 15 studzenya 2022 Ministr kultury pradstaviy kalektyvu Dzyarzhaynaga litaraturnaga muzeya Yanki Kupaly novaga kiraynikaSpasylkipravic nbsp Ab ekt Dzyarzhaynaga spisa gistoryka kulturnyh kashtoynascej Respubliki Belarus shyfr 713G000091 Dase BelTA nedastupnaya spasylka Uzyata z https be wikipedia org w index php title Dzyarzhayny litaraturny muzej Yanki Kupaly amp oldid 4786369