Бітва пад Рудавай (18 лютага 1370) — бітва паміж войскамі Тэўтонскага ордэна і Вялікага княства Літоўскага паблізу замка (ням.: Rudau; цэнтр воласці Рудава ў Самбіі, цяпер пасёлак Калінінградская вобл.) за 18 км на поўнач ад Кёнігсберга.
Вялікалітоўскае войска на чале з Альгердам і Ягайлам выйшла ў паход з Жамойці, перайшло па лёдзе Куршскі заліў і падышло да замка Рудаў. Тым часам, другая частка войска на чале з Кейстутам і Вітаўтам уварвалася ў Прусію з усходу каля Рагніта (цяпер ), спустошыла ваколіцы Інстэрбурга (цяпер Чарняхоўск). Мэтай было злучэнне абедзвюх частак каля Рудаў і далейшы паход на Кёнігсберг. Злучыўшыся, вялікалітоўскае войска з русінаў, літоўцаў, жамойтаў і татараў, авалодала Рудаў (17 лютага, нядзеля).
Наступным днём да Рудаў ад Кёнігсберга, праз Лохштэдт, падышла армія Тэўтонскага ордэна, у складзе з гарадскім апалчэннем Кёнігберга і зямельнымі апалчэннямі некаторых частак Прусіі, на чале з вялікім магістрам Вінрыхам фон Кніпродэ і вялікім маршалам , бо немцам ад палонных (2 лютага) быў вядомы план нападу Альгерда і яшчэ да яго падыходу яны сцягвалі свае сілы да Кёнігсберга.
Бітва адбылася на полі паміж вёскамі Трансаў (пасёлак ) і Мюльзен (пасёлак ) паўночней Рудаў. Паводле ордэнскіх хронік, ужо на пачатку бою немцы рассеклі вялікалітоўскае войска на дзве часткі — частка Кейстута неўзабаве адступіла, а частка Альгерда ўмацавалася ў лесе і пэўны час адбівалася, пасля таксама адступіла. Бітва скончылася перамогай Ордэна, трэцяй на працягу 60 гадоў (гл.: бітва пад Ваплаўкен, 1311, бітва на Стрэве, 1348), вялікалітоўскае войска страціла па розных звестках ад 1000 да 5500 чалавек, у асноўным русінаў. Страты былі і пасля бітвы, асобна адзначана, што тады замерз знатны Wezewilte. Нямецкі бок таксама панёс цяжкія страты ад 126 да 300 чал., з іх 26 рыцараў, у т.л. падкомтур Генрых фон Штокхейм, комтур брандэнбургскі Конрад фон Хатэнштэйн, комтур рэдэнскі, вялікі маршал Хенінг фон Шындэкопф, якому ў твар трапіла кінутая дзіда і ён памёр дарогай у Кёнігсберг, госць Арнольд Ларэтцкі і яшчэ два госці. Паводле іншых, неверагодных, звестках 70-тысячнае вялікалітоўскае войска страціла каля 11000 чалавек, ордэнскае — каля 5000 кнехтаў, 200 рыцараў і 26 комтураў. Паводле Тэадора Нарбута, абодва бакі панеслі вялікія страты і літвіны, калі і не перамаглі ў бітве, то мелі з яе немалую карысць, бо забілі шмат крыжацкіх военачальнікаў і ўзялі багатую здабычу.
Адно з кёнігсбергскіх гарадскіх паданняў кажа пра вялікую ролю ў перамозе простага кнайпхофскага шаўца Ганса Загана. Калі літвіны амаль ўжо перамаглі, немцы адступалі і ўпала вялікая ордэнская харугва, Ганс падхапіў яе і кінуўся наперад, чым натхніў рыцараў. Асабістую мужнасць у бітве праявілі маладыя Ягайла і Вітаўт. У гонар перамогі вялікі магістр Вінрых фон Кніпродэ заклаў касцёл, на памяць Хенінга фон Шындэкопфа каля Рудаў была пастаўлена стэла, абноўленая ў 1870 года і існавалая да нядаўняга часу.
Зноскі
- Vigand von Marburg, S.?
- Wartb. S.96
- Theodor Hirsch, Max Toeppen, Ernst Strehlke… Band 3, S. 88
Літаратура
- Theodor Hirsch, Max Toeppen, Ernst Strehlke: Scriptores rerum Prussicarum. Die Geschichtsquellen der preußischen Vorzeit bis zum Untergang der Ordensherrschaft. Band 3.
- Сагановіч Г. Беларусь і Нямецкі ордэн (да Крэўскай уніі) // З глыбі вякоў. Наш край. Вып. 2. — Мн., 2002. ISBN 985-08-0515-3. — С. 129.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Bitva pad Rudavaj 18 lyutaga 1370 bitva pamizh vojskami Teytonskaga ordena i Vyalikaga knyastva Litoyskaga pablizu zamka nyam Rudau centr volasci Rudava y Sambii cyaper pasyolak Kaliningradskaya vobl za 18 km na poynach ad Kyonigsberga Vyalikalitoyskae vojska na chale z Algerdam i Yagajlam vyjshla y pahod z Zhamojci perajshlo pa lyodze Kurshski zaliy i padyshlo da zamka Ruday Tym chasam drugaya chastka vojska na chale z Kejstutam i Vitaytam uvarvalasya y Prusiyu z ushodu kalya Ragnita cyaper spustoshyla vakolicy Insterburga cyaper Charnyahoysk Metaj bylo zluchenne abedzvyuh chastak kalya Ruday i dalejshy pahod na Kyonigsberg Zluchyyshysya vyalikalitoyskae vojska z rusinay litoycay zhamojtay i tataray avalodala Ruday 17 lyutaga nyadzelya Nastupnym dnyom da Ruday ad Kyonigsberga praz Lohshtedt padyshla armiya Teytonskaga ordena u skladze z garadskim apalchennem Kyonigberga i zyamelnymi apalchennyami nekatoryh chastak Prusii na chale z vyalikim magistram Vinryham fon Kniprode i vyalikim marshalam bo nemcam ad palonnyh 2 lyutaga byy vyadomy plan napadu Algerda i yashche da yago padyhodu yany scyagvali svae sily da Kyonigsberga Bitva adbylasya na poli pamizh vyoskami Transay pasyolak i Myulzen pasyolak paynochnej Ruday Pavodle ordenskih hronik uzho na pachatku boyu nemcy rassekli vyalikalitoyskae vojska na dzve chastki chastka Kejstuta neyzabave adstupila a chastka Algerda ymacavalasya y lese i peyny chas adbivalasya paslya taksama adstupila Bitva skonchylasya peramogaj Ordena trecyaj na pracyagu 60 gadoy gl bitva pad Vaplayken 1311 bitva na Streve 1348 vyalikalitoyskae vojska stracila pa roznyh zvestkah ad 1000 da 5500 chalavek u asnoynym rusinay Straty byli i paslya bitvy asobna adznachana shto tady zamerz znatny Wezewilte Nyamecki bok taksama panyos cyazhkiya straty ad 126 da 300 chal z ih 26 rycaray u t l padkomtur Genryh fon Shtokhejm komtur brandenburgski Konrad fon Hatenshtejn komtur redenski vyaliki marshal Hening fon Shyndekopf yakomu y tvar trapila kinutaya dzida i yon pamyor darogaj u Kyonigsberg gosc Arnold Laretcki i yashche dva gosci Pavodle inshyh neveragodnyh zvestkah 70 tysyachnae vyalikalitoyskae vojska stracila kalya 11000 chalavek ordenskae kalya 5000 knehtay 200 rycaray i 26 komturay Pavodle Teadora Narbuta abodva baki panesli vyalikiya straty i litviny kali i ne peramagli y bitve to meli z yae nemaluyu karysc bo zabili shmat kryzhackih voenachalnikay i yzyali bagatuyu zdabychu Adno z kyonigsbergskih garadskih padannyay kazha pra vyalikuyu rolyu y peramoze prostaga knajphofskaga shayca Gansa Zagana Kali litviny amal yzho peramagli nemcy adstupali i ypala vyalikaya ordenskaya harugva Gans padhapiy yae i kinuysya naperad chym nathniy rycaray Asabistuyu muzhnasc u bitve prayavili maladyya Yagajla i Vitayt U gonar peramogi vyaliki magistr Vinryh fon Kniprode zaklay kascyol na pamyac Heninga fon Shyndekopfa kalya Ruday byla pastaylena stela abnoylenaya y 1870 goda i isnavalaya da nyadaynyaga chasu ZnoskiVigand von Marburg S Wartb S 96 Theodor Hirsch Max Toeppen Ernst Strehlke Band 3 S 88LitaraturaTheodor Hirsch Max Toeppen Ernst Strehlke Scriptores rerum Prussicarum Die Geschichtsquellen der preussischen Vorzeit bis zum Untergang der Ordensherrschaft Band 3 Saganovich G Belarus i Nyamecki orden da Kreyskaj unii Z glybi vyakoy Nash kraj Vyp 2 Mn 2002 ISBN 985 08 0515 3 S 129