Беларуская рэвалюцыйная партыя (БРП) — нелегальная арганізацыя ў Санкт-Пецярбургу ў 1902—1903 гадах. БРП не была партыяй у поўным сэнсе гэтага слова, яна стала толькі пачаткам арганізаванага беларускага нацыянальнага руху.
БРП створана на аснове беларускага студэнцкага гуртка, які існаваў у Санкт-Пецярбургу; мяркуецца, што гэта адбылося на пачатку 1902. У яе ўваходзілі Вацлаў Іваноўскі, Вінцэнт Валейка, Лявон Малецкі, Іван Луцкевіч, Антон Луцкевіч, Алаіза Пашкевіч і інш.
Арганізацыя адразу распачала выдавецкую дзейнасць, В. Іваноўскі для гэтай мэты нелегальна купіў гектограф. Першай публікацыяй БРП стала адозва «Да інтэлігенцыі», якая выйшла ў лютым 1902 на польскай мове ў лонданскай друкарні , для прасцейшага яе прыняцця адрасатамі — спаланізаванай інтэлегенцыяй Беларусі. Ю. Туронак мяркуе, што натхняльнікам выдання дакумента быў В. Іваноўскі. Адозва апісвала долю цёмнага ашуканага і эксплуатаванага беларускага народу, абвінавачвала сацыяльныя пласты, якія патураюць царскаму рэжыму, і заклікала даць люду асвету на роднай мове, пазнаёміць яго з роднай гісторыяй. Выдаўцы адозвы разумелі, што распачаць шырокую асветніцкую працу сярод беларускага народу немагчыма, пакуль няма нацыянальнай літаратуры і гісторыі. Таму праграма дзеянняў прадугледжвала стварэнне гурткоў для працы над роднай мовай, краязнаўствам, гісторыяй, літаратурай, звароты да спецыялістаў з просьбай прачытаць лекцыі і напісаць адпаведныя творы, арганізацыю выдавецкай дзейнасці, у т.л. выданне перакладной літаратуры.
Наступнай ініцыятывай стала спроба нелегальна выдаць газету «Свабода», задуманую як орган БРП. Першы і адзіны нумар падрыхтавалі В. Іваноўскі, В. Валейка, Л. Малецкі, Р. Мілер, А. Пашкевіч і інш.; пад канец 1902 газету нелегальна аддрукавалі на гектографе ў фальварку Лябёдка (цяпер у межах в. Галавічполе, Шчучынскі раён) накладам 200 асобнікаў, аднак затым «Свабода» была знішчаная (верагодна самімі выдаўцамі) і не дайшла да чытача.
У 1903 члены БРП падрыхтавалі да друку некалькі агітацыйных брашур на беларускай мове, але не змаглі сабраць сродкі для таго, каб пакрыць кошт друку.
Аднак БРП праіснавала нядоўга. Іван Луцкевіч з братам Антонам, якія да прыезду ў Пецярбург ужо мелі досвед беларускай нацыянальнай дзейнасці ў Мінску, выявілі больш радыкальныя, бунтарскія настроі і пачалі дыстанцыявацца ад схільнага да паступовай, «арганічнай» культурніцкай працы Вацлава Іваноўскага. Вынікам рознагалоссяў, як устанавіў гісторык Юрый Туронак, стаў раскол у канцы 1903 года БРП на дзве новыя нелегальныя арганізацыі: Беларускую рэвалюцыйную грамаду (БРГ) на чале з Луцкевічамі і Круг беларускай народнай прасветы і культуры пад кіраўніцтвам Іваноўскага, якія працягвалі распачатую працу на ніве беларускага адраджэння.
Так ці інакш, стварэннем Беларускай рэвалюцыйнай партыі быў пакладзены пачатак арганізаванаму змаганню за нацыянальную эмансіпацыю беларусаў, якое ўжо нікому не ўдалося спыніць нават самымі жорсткімі мерамі на працягу ўсяго ХХ стагоддзя.
Зноскі
- Turonek, J. Wacław Iwanowski i odrodzenie Białorusi. — Warszawa: Oficyna Wydawnicza «Gryf», 1992. — 148 s. — S. 28—29.
- Turonek, J. Wacław Iwanowski… — S. 28—29.
- belhistory.eu
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Belaruskaya revalyucyjnaya partyya BRP nelegalnaya arganizacyya y Sankt Pecyarburgu y 1902 1903 gadah BRP ne byla partyyaj u poynym sense getaga slova yana stala tolki pachatkam arganizavanaga belaruskaga nacyyanalnaga ruhu BRP stvorana na asnove belaruskaga studenckaga gurtka yaki isnavay u Sankt Pecyarburgu myarkuecca shto geta adbylosya na pachatku 1902 U yae yvahodzili Vaclay Ivanoyski Vincent Valejka Lyavon Malecki Ivan Luckevich Anton Luckevich Alaiza Pashkevich i insh Arganizacyya adrazu raspachala vydaveckuyu dzejnasc V Ivanoyski dlya getaj mety nelegalna kupiy gektograf Pershaj publikacyyaj BRP stala adozva Da inteligencyi yakaya vyjshla y lyutym 1902 na polskaj move y londanskaj drukarni dlya prascejshaga yae prynyaccya adrasatami spalanizavanaj intelegencyyaj Belarusi Yu Turonak myarkue shto nathnyalnikam vydannya dakumenta byy V Ivanoyski Adozva apisvala dolyu cyomnaga ashukanaga i ekspluatavanaga belaruskaga narodu abvinavachvala sacyyalnyya plasty yakiya paturayuc carskamu rezhymu i zaklikala dac lyudu asvetu na rodnaj move paznayomic yago z rodnaj gistoryyaj Vydaycy adozvy razumeli shto raspachac shyrokuyu asvetnickuyu pracu syarod belaruskaga narodu nemagchyma pakul nyama nacyyanalnaj litaratury i gistoryi Tamu pragrama dzeyannyay pradugledzhvala stvarenne gurtkoy dlya pracy nad rodnaj movaj krayaznaystvam gistoryyaj litaraturaj zvaroty da specyyalistay z prosbaj prachytac lekcyi i napisac adpavednyya tvory arganizacyyu vydaveckaj dzejnasci u t l vydanne perakladnoj litaratury Nastupnaj inicyyatyvaj stala sproba nelegalna vydac gazetu Svaboda zadumanuyu yak organ BRP Pershy i adziny numar padryhtavali V Ivanoyski V Valejka L Malecki R Miler A Pashkevich i insh pad kanec 1902 gazetu nelegalna addrukavali na gektografe y falvarku Lyabyodka cyaper u mezhah v Galavichpole Shchuchynski rayon nakladam 200 asobnikay adnak zatym Svaboda byla znishchanaya veragodna samimi vydaycami i ne dajshla da chytacha U 1903 chleny BRP padryhtavali da druku nekalki agitacyjnyh brashur na belaruskaj move ale ne zmagli sabrac srodki dlya tago kab pakryc kosht druku Adnak BRP praisnavala nyadoyga Ivan Luckevich z bratam Antonam yakiya da pryezdu y Pecyarburg uzho meli dosved belaruskaj nacyyanalnaj dzejnasci y Minsku vyyavili bolsh radykalnyya buntarskiya nastroi i pachali dystancyyavacca ad shilnaga da pastupovaj arganichnaj kulturnickaj pracy Vaclava Ivanoyskaga Vynikam roznagalossyay yak ustanaviy gistoryk Yuryj Turonak stay raskol u kancy 1903 goda BRP na dzve novyya nelegalnyya arganizacyi Belaruskuyu revalyucyjnuyu gramadu BRG na chale z Luckevichami i Krug belaruskaj narodnaj prasvety i kultury pad kiraynictvam Ivanoyskaga yakiya pracyagvali raspachatuyu pracu na nive belaruskaga adradzhennya Tak ci inaksh stvarennem Belaruskaj revalyucyjnaj partyi byy pakladzeny pachatak arganizavanamu zmagannyu za nacyyanalnuyu emansipacyyu belarusay yakoe yzho nikomu ne ydalosya spynic navat samymi zhorstkimi merami na pracyagu ysyago HH stagoddzya ZnoskiTuronek J Waclaw Iwanowski i odrodzenie Bialorusi Warszawa Oficyna Wydawnicza Gryf 1992 148 s S 28 29 Turonek J Waclaw Iwanowski S 28 29 belhistory eu