Аляксандр (Алесь) Фаміч Адамовіч (6 студзеня 1900, в. Васюлькі, цяпер у складзе Княгініна, Мінская вобласць, Беларусь — 15 верасня 1937, ст. Сегежа, , НКУС) — беларускі савецкі палітычны дзеяч. Намеснік наркама земляробства БССР у 1928—1929 гадах.
Аляксандр Фаміч Адамовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
Нараджэнне | 6 студзеня 1900 Васюлькі, Княгінінская воласць, Вілейскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя | ||||||
Смерць | 15 верасня 1937 (37 гадоў) | ||||||
Партыя |
| ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
З заможнай сялянскай сям’і. У 1915 годзе скончыў пачатковае вучылішча ў Радашковічах.
У часе Першай сусветнай вайны ў бежанстве ў Екацярынаслаўскай губерні, працаваў на рудніках. У 1916 годзе вярнуўся ў Беларусь. Працаваў канторшчыкам на будаўніцтве вайсковай чыгункі. У снежні 1916 года пераведзены ў Адэсу ва Упраўленне дарожных работ Бесарабскага раёна. З канца 1917 года сябра беларускай нацыянальна-культурнай арганізацыі «Беларускі гай».
У 1918 годзе ўступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду. З 1919 года сябра ВКП(б). Працаваў у Адэсе пры Беларускім клубе і ў беларускай секцыі губернскага аддзела народнай асветы. У час акупацыі Адэсы белагвардзейцамі і замежнымі інтэрвентамі на нелегальным становішчы. Пасля накіраваны ЦК РКП(б) у Смаленск, адтуль па партыйнай мабілізацыі накіраваны ў армію. Два месяцы інструктар Рэвалюцыйнага камітэта 4-й арміі.
З 1920 года сакратар Дзісенскага павятовага камітэта РКП(б). У пачатку 1921 года быў дэлегатам Усебеларускай партканферэнцыі ад Барысаўскага павета, на нарадзе дэлегатаў у менскай гасцініцы «Еўропа» паставіў пытанне: «аб далучэнні да беларускіх тэрыторый Віцебшчыны, Магілёўшчыны і Смаленшчыны». Разам з Алесем Бурбісам складае тэкст «Заявы 32-х», але яе не падпісвае. У 1921 годзе працаваў у Бабруйскім павятовым аддзеле народнай асветы, затым інструктарам і загадчыкам аддзела Бабруйскага павятовага камітэта КП(б)Б, пасля праца на вёсцы ў якасці ўпаўнаважанага Паліткамісіі па барацьбе з бандытамі. У снежні 1921 годзе па партыйнай мабілізацыі накіраваны ў Чырвоную Армію (тры месяцы ў 11 брыгадзе 4 дывізіі, захварэў на тыф і быў дэмабілізаваны праз 3 месяцы).
З канца 1922 года інструктар, загадчык аддзела Бабруйскага павятовага камітэта КП(б)Б, інструктар ЦК КП(б)Б. З жніўня 1924 года сакратар Калінінскага акруговага камітэта Кампартыі Беларусі (Клімавічы). З верасня 1925 года сакратар Полацкага акруговага камітэта партыі. У канцы 1925 года па даручэнні ЦК едзе ў Берлін для сустрэчы з групай прафесараў, у тым ліку з . У 1926 годзе загадчык аддзела друку ЦК КП(б)Б, з канца 1927 года па восень 1928 года намеснік рэдактара газеты «Беларуская вёска». У ліпені 1928 — верасні 1929 года намеснік наркама земляробства БССР Дзмітрыя Прышчэпава.
Рэпрэсіі. Смерць
У 1929 годзе ў сувязі з разгортваннем барацьбы з так званым «нацыянал-дэмакратызмам» зняты з работы і выключаны з КП(б)Б «за ідэалагічную няўстойлівасць, скрыўленне класавай лініі ў палітыцы наркамзема, за бюракратызм і адрыў ад партыйнай ячэйкі, за прымірэнчыя адносіны да контррэвалюцыйных вылазак нацыянал-дэмакратызму». У лістападзе 1929 года адноўлены ў партыі і накіраваны на перавыхаванне на нізавую работу тэрмінам на два гады — працаваў тэхнічным рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва.
Арыштаваны 19 ліпеня 1930 года па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі» у Менску па адрасе: вуліца Новасерпухаўская, д. 11, кв. 2. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 18 сакавіка 1931 года як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Пакаранне адбываў спачатку ў , затым у лагерах НКУС Карэла-Фінскай АССР. 24 сакавіка 1935 года, калі знаходзіўся ў Беламорска-Балтыйскім канцлагеры, узяты пад варту, і 11 ліпеня 1935 года асуджаны Ленінградскім абласным судом да 7 гадоў папраўча-працоўных работ. 9 верасня 1937 года «тройкай» НКУС Карэльскай АССР прыгавораны за «антысавецкую агітацыю» да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны каля станцыі Сягежа.
Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 14 чэрвеня 1988 года. Асабовая справа А. № 20950-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Сям’я
Быў жанаты, гадаваў двух сыноў. Жонка — Марыя Адамовіч.
Зноскі
Літаратура
- Адамовіч Аляксандр Фаміч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 44
- Арлоў У. Імёны Свабоды. Радыё свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2007. — 576 с.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 1 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2004.
- Міхнюк У. М. Арыштаваць у высылцы: дакументальны нарыс пра Алеся Дудара. Мн., 1996. С. 112
- Міхнюк У. М. Вязень сумлення // Полымя. 1996. № 2. С. 262
- Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
- Рызыкоўная барацьба намэнклятуры // Наша Ніва 18 лютага 2005.
- Фалей Е. «Еще в более острой форме» // Вечерний Минск. 1993. 17 дек.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Фаміч Адамовіч
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
U Vikipedyi yosc artykuly pra inshyh asob z prozvishcham Adamovich Artykul pra palitychnaga dzeyacha BSSR 1920 h gadoy Pra paslyavaennaga belaruskaga pismennika gl Ales Adamovich Alyaksandr Ales Famich Adamovich 6 studzenya 1900 v Vasyulki cyaper u skladze Knyaginina Minskaya voblasc Belarus 15 verasnya 1937 st Segezha NKUS belaruski savecki palitychny dzeyach Namesnik narkama zemlyarobstva BSSR u 1928 1929 gadah Alyaksandr Famich AdamovichA Adamovich 1920 ya gg Namesnik narkama zemlyarobstva BSSR1928 1929Naradzhenne 6 studzenya 1900 1900 01 06 Vasyulki Knyagininskaya volasc Vilejski pavet Vilenskaya gubernya Rasijskaya imperyyaSmerc 15 verasnya 1937 1937 09 15 37 gadoy Syagezha Myadzvedzhagorski rayon d Karelskaya ASSR d RSFSR SSSRPartyya Belaruskaya sacyyalistychnaya gramadaKPSS Medyyafajly na VikishovishchyBiyagrafiyaZ zamozhnaj syalyanskaj syam i U 1915 godze skonchyy pachatkovae vuchylishcha y Radashkovichah U chase Pershaj susvetnaj vajny y bezhanstve y Ekacyarynaslayskaj guberni pracavay na rudnikah U 1916 godze vyarnuysya y Belarus Pracavay kantorshchykam na budaynictve vajskovaj chygunki U snezhni 1916 goda peravedzeny y Adesu va Upraylenne darozhnyh rabot Besarabskaga rayona Z kanca 1917 goda syabra belaruskaj nacyyanalna kulturnaj arganizacyi Belaruski gaj U 1918 godze ystupiy u Belaruskuyu sacyyalistychnuyu gramadu Z 1919 goda syabra VKP b Pracavay u Adese pry Belaruskim klube i y belaruskaj sekcyi gubernskaga addzela narodnaj asvety U chas akupacyi Adesy belagvardzejcami i zamezhnymi interventami na nelegalnym stanovishchy Paslya nakiravany CK RKP b u Smalensk adtul pa partyjnaj mabilizacyi nakiravany y armiyu Dva mesyacy instruktar Revalyucyjnaga kamiteta 4 j armii Z 1920 goda sakratar Dzisenskaga pavyatovaga kamiteta RKP b U pachatku 1921 goda byy delegatam Usebelaruskaj partkanferencyi ad Barysayskaga paveta na naradze delegatay u menskaj gascinicy Eyropa pastaviy pytanne ab daluchenni da belaruskih terytoryj Vicebshchyny Magilyoyshchyny i Smalenshchyny Razam z Alesem Burbisam skladae tekst Zayavy 32 h ale yae ne padpisvae U 1921 godze pracavay u Babrujskim pavyatovym addzele narodnaj asvety zatym instruktaram i zagadchykam addzela Babrujskaga pavyatovaga kamiteta KP b B paslya praca na vyoscy y yakasci ypaynavazhanaga Palitkamisii pa baracbe z bandytami U snezhni 1921 godze pa partyjnaj mabilizacyi nakiravany y Chyrvonuyu Armiyu try mesyacy y 11 brygadze 4 dyvizii zahvarey na tyf i byy demabilizavany praz 3 mesyacy Z kanca 1922 goda instruktar zagadchyk addzela Babrujskaga pavyatovaga kamiteta KP b B instruktar CK KP b B Z zhniynya 1924 goda sakratar Kalininskaga akrugovaga kamiteta Kampartyi Belarusi Klimavichy Z verasnya 1925 goda sakratar Polackaga akrugovaga kamiteta partyi U kancy 1925 goda pa daruchenni CK edze y Berlin dlya sustrechy z grupaj prafesaray u tym liku z U 1926 godze zagadchyk addzela druku CK KP b B z kanca 1927 goda pa vosen 1928 goda namesnik redaktara gazety Belaruskaya vyoska U lipeni 1928 verasni 1929 goda namesnik narkama zemlyarobstva BSSR Dzmitryya Pryshchepava Represii Smerc Fota z kryminalnaj spravy 20950 c U 1929 godze y suvyazi z razgortvannem baracby z tak zvanym nacyyanal demakratyzmam znyaty z raboty i vyklyuchany z KP b B za idealagichnuyu nyaystojlivasc skryylenne klasavaj linii y palitycy narkamzema za byurakratyzm i adryy ad partyjnaj yachejki za prymirenchyya adnosiny da kontrrevalyucyjnyh vylazak nacyyanal demakratyzmu U listapadze 1929 goda adnoyleny y partyi i nakiravany na peravyhavanne na nizavuyu rabotu terminam na dva gady pracavay tehnichnym redaktaram Belaruskaga dzyarzhaynaga vydavectva Aryshtavany 19 lipenya 1930 goda pa sfabrykavanaj sprave Sayuza vyzvalennya Belarusi u Mensku pa adrase vulica Novaserpuhayskaya d 11 kv 2 Asudzhany pavodle pastanovy kalegii ADPU SSSR 18 sakavika 1931 goda yak udzelnik kontrrevalyucyjnaj arganizacyi da 10 gadoy papraycha pracoynyh rabot Pakaranne adbyvay spachatku y zatym u lagerah NKUS Karela Finskaj ASSR 24 sakavika 1935 goda kali znahodziysya y Belamorska Baltyjskim kanclagery uzyaty pad vartu i 11 lipenya 1935 goda asudzhany Leningradskim ablasnym sudom da 7 gadoy papraycha pracoynyh rabot 9 verasnya 1937 goda trojkaj NKUS Karelskaj ASSR prygavorany za antysaveckuyu agitacyyu da vyshejshaj mery pakarannya Rasstralyany kalya stancyi Syagezha Reabilitavany sudovaj kalegiyaj pa kryminalnyh spravah Vyarhoynaga suda BSSR 14 chervenya 1988 goda Asabovaya sprava A 20950 s z fotazdymkam zahoyvaecca y arhive KDB Belarusi Syam yaAles Adamovich syadzic u centry z synami Svyataslavam i Uladzimiram syadzic sprava brat Dzmitryj Stayac syastra Tacyana i brat Syargej 1920 ya gg Byy zhanaty gadavay dvuh synoy Zhonka Maryya Adamovich ZnoskiLitaraturaAdamovich Alyaksandr Famich Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 1 A Belica Redkal M V Bich i insh Pradm M Tkachova Mast E E Zhakevich Mn BelEn 1993 494 s 20 000 ekz ISBN 5 85700 074 2 S 44 Arloy U Imyony Svabody Radyyo svabodnaya Eyropa Radyyo Svaboda 2007 576 s Represavanyya litaratary navukoycy rabotniki asvety gramadskiya i kulturnyya dzeyachy Belarusi Encyklapedychny davednik u 10 tamah 15 knigah T 3 Kniga 1 Ukladalnik L U Marakoy Mn 2004 Mihnyuk U M Aryshtavac u vysylcy dakumentalny narys pra Alesya Dudara Mn 1996 S 112 Mihnyuk U M Vyazen sumlennya Polymya 1996 2 S 262 Rapanovich Sloynik geagrafichnyh nazvay Ryzykoynaya baracba namenklyatury Nasha Niva 18 lyutaga 2005 Falej E Eshe v bolee ostroj forme Vechernij Minsk 1993 17 dek SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Alyaksandr Famich Adamovich