Беларуская канферэнцыя адбылася 25—28 студзеня 1918 у Вільні. Склікана Арганізацыйным камітэтам, у які ўваходзілі прадстаўнікі розных сацыяльных колаў і беларускіх арганізацый з акупіраванай Германіяй тэрыторыі Беларусі.
Правядзенне канферэнцыі было выклікана падзеямі ў Расіі (Кастрычніцкі пераварот 1917), ва ўсходняй частцы Беларусі (Усебеларускі з'езд, антыбеларуская палітыка бальшавікоў) і на тэрыторыі, акупіраванай германскімі войскамі (абвяшчэнне Літоўскай Рэспублікі ў снежні 1917). У сувязі з гэтым узнікла неабходнасць узгадніць мэты розных беларускіх арганізацый, «апрацаваць асновы беларускага народнага прадстаўніцтва» і «палажыць першы камень пад будоўлю нашай гасударственнай будучыні». 3 прычыны таго, што германскія акупацыйныя ўлады і Літоўская Тарыба падазрона ставіліся да беларускага вызваленчага руху, Арганізацыйны камітэт у сваёй абвестцы прапанаваў склікаць падрыхтоўчую нараду, якая, «разгледзеўшы сучаснае палітычнае палажэнне і вырабіўшы сабе ясны погляд на яго, павінна апрацаваць асновы арганізацыі беларускага народнага прадстаўніцтва».
Нарада сабралася 25 студзеня 1918 у Вільні і абвясціла сябе Беларускай канферэнцыяй. Дэлегатам належала разгледзець 2 канцэпцыі: выпрацаваную ў верасні 1917 канферэнцыяй Беларускага народнага камітэта, Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы і Віленскага камітэта Беларускай сацыялістычнай грамады і выпрацаваную арганізацыяй Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі. Пасля ўзгаднення сваіх пазіцый беларускія арганізацыі не адмовіліся ад ідэі Беларуска-Літоўскай дзяржавы. На думку ўдзельнікаў канферэнцыі, гэта дзяржава павінна была стаць канфедэрацыяй 2 аўтаномных тэрыторый — беларускай і літоўскай; у склад канфедэрацыі, павінны былі ўвайсці ўсе беларускія і ўсе літоўскія землі.
На канферэнцыі быў абраны каардынацыйны цэнтр беларускіх арганізацый і прадстаўнічы орган акупіраванай Германіяй тэрыторыі Беларусі — Віленскую беларускую раду.
Літаратура
- Сідарэвіч, А. М. Беларуская канферэнцыя 1918 / А. М. Сідарэвіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 374—375.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Belaruskaya kanferencyya adbylasya 25 28 studzenya 1918 u Vilni Sklikana Arganizacyjnym kamitetam u yaki yvahodzili pradstayniki roznyh sacyyalnyh kolay i belaruskih arganizacyj z akupiravanaj Germaniyaj terytoryi Belarusi Udzelniki kanferencyi Pravyadzenne kanferencyi bylo vyklikana padzeyami y Rasii Kastrychnicki peravarot 1917 va yshodnyaj chastcy Belarusi Usebelaruski z ezd antybelaruskaya palityka balshavikoy i na terytoryi akupiravanaj germanskimi vojskami abvyashchenne Litoyskaj Respubliki y snezhni 1917 U suvyazi z getym uznikla neabhodnasc uzgadnic mety roznyh belaruskih arganizacyj apracavac asnovy belaruskaga narodnaga pradstaynictva i palazhyc pershy kamen pad budoylyu nashaj gasudarstvennaj buduchyni 3 prychyny tago shto germanskiya akupacyjnyya ylady i Litoyskaya Taryba padazrona stavilisya da belaruskaga vyzvalenchaga ruhu Arganizacyjny kamitet u svayoj abvestcy prapanavay sklikac padryhtoychuyu naradu yakaya razgledzeyshy suchasnae palitychnae palazhenne i vyrabiyshy sabe yasny poglyad na yago pavinna apracavac asnovy arganizacyi belaruskaga narodnaga pradstaynictva Narada sabralasya 25 studzenya 1918 u Vilni i abvyascila syabe Belaruskaj kanferencyyaj Delegatam nalezhala razgledzec 2 kancepcyi vypracavanuyu y verasni 1917 kanferencyyaj Belaruskaga narodnaga kamiteta Belaruskaj sacyyal demakratychnaj rabotnickaj grupy i Vilenskaga kamiteta Belaruskaj sacyyalistychnaj gramady i vypracavanuyu arganizacyyaj Suvyaz nezalezhnasci i nepadzelnasci Belarusi Paslya yzgadnennya svaih pazicyj belaruskiya arganizacyi ne admovilisya ad idei Belaruska Litoyskaj dzyarzhavy Na dumku ydzelnikay kanferencyi geta dzyarzhava pavinna byla stac kanfederacyyaj 2 aytanomnyh terytoryj belaruskaj i litoyskaj u sklad kanfederacyi pavinny byli yvajsci yse belaruskiya i yse litoyskiya zemli Na kanferencyi byy abrany kaardynacyjny centr belaruskih arganizacyj i pradstaynichy organ akupiravanaj Germaniyaj terytoryi Belarusi Vilenskuyu belaruskuyu radu LitaraturaSidarevich A M Belaruskaya kanferencyya 1918 A M Sidarevich Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 1 A Belica Redkal M V Bich i insh Pradm M Tkachova Mast E E Zhakevich Mn BelEn 1993 494 s 20 000 ekz ISBN 5 85700 074 2 S 374 375