Аблога Быхава 1702 года — праводзілася казакамі і войскам Вялікага Княства Літоўскага ў час Паўночнай вайны 1700—1721.
Перадумовы
Уладальнік Быхава К. Сапега ў час Паўночнай вайны падтрымліваў шведскага караля Карла XII, а ў перыяд двоеўладдзя — С. Ляшчынскага, шведскага стаўленіка, які ў 1704 Варшаўскай канфедэрацыяй шляхты быў выбраны польскім каралём. Былы польскі кароль і курфюрст Саксоніі Аўгуст II разам са сваім саюзнікам рускім імператарам Пятром I пачаў ваенныя дзеянні супраць Ляшчынскага і яго прыхільнікаў.
Ход баявых дзеянняў
29.8.1702 пачалася аблога Быхава. Да яго падышлі 3 казацкія палкі пад камандаваннем наказнога гетмана запарожскага войска . 31 жніўня з боку Магілёва прыбыло войска харужага навагрудскага і адміністратара магілёўскай эканоміі генерала артылерыі Вялікага Кяства Літоўскага Крыштафа Сяніцкага-Бонча ў складзе беларускай дывізіі, конніцы беларуска-літоўскіх татар і батарэі артылерыі, у тым ліку 15 вялікіх гармат з Магілёва. Пазней падышлі Лубенскі і Гадзяцкі казацкія палкі.
Гарнізон асаджанага Старога Быхава складаўся з гарнізона валаснога і шляхецкага апалчэнняў, Валоскай драгунскай і Запарожскай казацкай палкоўніка Сердзюка конных харугваў, наёмнай запарожскай, венгерскай і нямецкай пяхоты. У горадзе і быхаўскім замку было 30 гармат. Кіравалі войскам парнаўскі падкаморы і тагачасны быхаўскі губернатар оберст-лейтэнант .
Войскі Сяніцкага абкружылі горад шанцамі, з дапамогай апрошаў (вузкіх, глыбокіх, зігзагападобных равоў для бяспечнага набліжэння да праціўніка) пачалі падступацца да бастыённых умацаванняў Быхава: капалі падземныя хады для падкладкі мін пад гарадскія валы, бесперапынна вялася артылерыйская стральба. Асабліва вялікія разбурэнні рабіла вялікая магілёўская гармата — «галандка», якая скарыстоўвала 52-фунтовыя бомбы (на адзін зарад ішло 45 кг пораху). Абаронцы горада білі ў адказ карцеччу, рабілі ўдалыя вылазкі, нават захоплівалі казацкія гарматы. Аднак 10 кастрычніка гарнізон Быхава мусіў здацца на ганаровых умовах і прысягнуў каралю Аўгусту II. Горад і замак разам з гарматамі і ўсёй амуніцыяй пераходзілі да Сяніцкага, частка гарнізона і наёмнікі пераводзіліся ў Магілёў, запарожцы амнісціраваліся. Мяшчанам пакідаліся ўсе вольнасці і прывілеі, у склад гарнізона замка ўводзілася 400 гвардзейцаў караля Аўгуста II.
Зноскі
- Полное собрание русских летописей. М., 1980. Т. 35. С. 199, 252
- Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси. Вильна, 1867. Т. 2. С. VIII—IX.
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
U panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Abloga Byhava 1702 goda pravodzilasya kazakami i vojskam Vyalikaga Knyastva Litoyskaga y chas Paynochnaj vajny 1700 1721 PeradumovyUladalnik Byhava K Sapega y chas Paynochnaj vajny padtrymlivay shvedskaga karalya Karla XII a y peryyad dvoeyladdzya S Lyashchynskaga shvedskaga staylenika yaki y 1704 Varshayskaj kanfederacyyaj shlyahty byy vybrany polskim karalyom Byly polski karol i kurfyurst Saksonii Aygust II razam sa svaim sayuznikam ruskim imperataram Pyatrom I pachay vaennyya dzeyanni suprac Lyashchynskaga i yago pryhilnikay Hod bayavyh dzeyannyay29 8 1702 pachalasya abloga Byhava Da yago padyshli 3 kazackiya palki pad kamandavannem nakaznoga getmana zaparozhskaga vojska 31 zhniynya z boku Magilyova prybylo vojska haruzhaga navagrudskaga i administratara magilyoyskaj ekanomii generala artyleryi Vyalikaga Kyastva Litoyskaga Kryshtafa Syanickaga Boncha y skladze belaruskaj dyvizii konnicy belaruska litoyskih tatar i batarei artyleryi u tym liku 15 vyalikih garmat z Magilyova Paznej padyshli Lubenski i Gadzyacki kazackiya palki Garnizon asadzhanaga Staroga Byhava skladaysya z garnizona valasnoga i shlyaheckaga apalchennyay Valoskaj dragunskaj i Zaparozhskaj kazackaj palkoynika Serdzyuka konnyh harugvay nayomnaj zaparozhskaj vengerskaj i nyameckaj pyahoty U goradze i byhayskim zamku bylo 30 garmat Kiravali vojskam parnayski padkamory i tagachasny byhayski gubernatar oberst lejtenant Vojski Syanickaga abkruzhyli gorad shancami z dapamogaj aproshay vuzkih glybokih zigzagapadobnyh ravoy dlya byaspechnaga nablizhennya da praciynika pachali padstupacca da bastyyonnyh umacavannyay Byhava kapali padzemnyya hady dlya padkladki min pad garadskiya valy besperapynna vyalasya artyleryjskaya stralba Asabliva vyalikiya razburenni rabila vyalikaya magilyoyskaya garmata galandka yakaya skarystoyvala 52 funtovyya bomby na adzin zarad ishlo 45 kg porahu Abaroncy gorada bili y adkaz karcechchu rabili ydalyya vylazki navat zahoplivali kazackiya garmaty Adnak 10 kastrychnika garnizon Byhava musiy zdacca na ganarovyh umovah i prysyagnuy karalyu Aygustu II Gorad i zamak razam z garmatami i ysyoj amunicyyaj perahodzili da Syanickaga chastka garnizona i nayomniki peravodzilisya y Magilyoy zaparozhcy amnisciravalisya Myashchanam pakidalisya yse volnasci i pryvilei u sklad garnizona zamka yvodzilasya 400 gvardzejcay karalya Aygusta II ZnoskiPolnoe sobranie russkih letopisej M 1980 T 35 S 199 252 Arheograficheskij sbornik dokumentov otnosyashihsya k istorii Severo Zapadnoj Rusi Vilna 1867 T 2 S VIII IX LitaraturaEncyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 2 Belick Gimn Redkal B I Sachanka gal red i insh Mast E E Zhakevich Mn BelEn 1994 537 s 20 000 ekz ISBN 5 85700 142 0 Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 3 Belarusy Varanec Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1996 T 3 511 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0068 4 t 3