Усе́валад Сцяпа́навіч Фа́льскі (7 сакавіка 1886, або 8 сакавіка 1887 — пасля 1926) — беларускі грамадска-палітычны, дзяржаўны і культурны дзеяч, акцёр; адзін са стваральнікаў беларускага прафесійнага тэатра.
Усевалад Сцяпанавіч Фальскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
Пераемнік | М. Пятроў | ||||||
Нараджэнне | 7 сакавіка 1886 ці 8 сакавіка 1887
| ||||||
Смерць | не раней за 1927 | ||||||
Член у |
| ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Лошыца Мінскага павета Мінскай губерні (цяпер у межах горада Мінска). Скончыў тры курсы Ляснога інстытута ў Пецярбургу. У 1906 годзе далучыўся да беларускага руху. На працягу 1915—1918 гадоў удзельнічаў у арганізацыі і быў старшынёй Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, Мінскага таварыства працаўнікоў мастацтва. Быў жанаты.
Выканаўца вядучых роляў у спектаклях «Паўлінка» Янкі Купалы, «Пашыліся ў дурні» Марка Крапіўніцкага, «Модны шляхцюк» Каруся Каганца, «Бязвінная кроў» Уладзіслава Галубка і інш. Быў членам Мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, намеснікам старшыні Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску, прадстаўніком Беларускай рады на Дэмакратычнай нарадзе 1917 года на Усебеларускім з’ездзе адзін з лідараў фракцыі левай плыні. У 1918 годзе працуе ў Беларускім дзяржаўным тэатры пры ўрадзе Беларускай Народнай Рэспублікі.
Са жніўня 1918 года ў Маскве, удзельнічаў у стварэнні маскоўскай беларускай секцыі РКП(б). Узначальваў камісарыят замежных спраў Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі (студзень 1919). У 1919 годзе двойчы арыштаваны савецкімі ўладамі, у тым ліку летам 1919 года быў сярод расстрэльных заложнікаў, якіх чэкісты вывезлі ў Смаленск пры адступленні бальшавікоў з Беларусі.
Быў вызвалены са Смаленскай катаржнай турмы 7 мая 1919, перайшоў фронт і вярнуўся ў заняты польскімі войскамі Менск. У часе польскай акупацыі Беларусі (1919—1920) намеснік начальніка раёна эксплуатацыі лясоў. Выконваў вядучыя ролі ў «Паўлінцы» Янкі Купалы, «Модным шляхцюку» Каруся Каганца, іншых пастаноўках Таварыства беларускай драмы і камедыі. Браў удзел у грамадскіх арганізацыях, быў сябрам Беларускай арганізацыі дапамогі ахвярам вайны. Пасля стварэння ў кастрычніку 1919 Беларускай вайсковай камісіі працаваў там перакладчыкам.
У 1921 годзе намеснік загадчыка аддзела мастацтваў, вучоны сакратар Акадэмічнага цэнтра Наркамата асветы Беларускай ССР. Арыштаваны 3 верасня 1921 года ў Менску і асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 23 верасня 1921 года за «дапамогу ў шпіянажы» да расстрэлу, замененага на 5 гадоў зняволення, якія адбываў у смаленскай катаржнай турме. Вызвалены ў 30 мая 1923 годзе, працаваў справаводам рабфака пры Смаленскім універсітэце. Са снежня 1925 года жыў у Кіеве, працаваў дырэктарам драматычнага тэатра імя Марыі Занькавецкай, перапісваўся з Інбелкультам.
Неаднаразова хадайнічаў перад урадам Беларусі, каб дазволілі вярнуцца дамоў. Апошняе вядомае дакументальнае сведчанне пра Усевалада Фальскага датуецца 26 студзеня 1926 года. Далейшы лёс невядомы.
Пасмяротна рэабілітаваны Ваеннай пракуратурай Рэспублікі Беларусь 6 жніўня 1996 года. Асабовая справа У. Фальскага № 20479-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Крыніцы
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары… Т.3., кн.2.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). С. 331
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары… Т.2.
- Ролі Усевалада Фальскага: лёс народнага камісара замежных спраў у першым урадзе савецкай Беларусі . Наша Ніва. Праверана 4 студзеня 2024.
Літаратура
- Гесь А. «Выслаць за межы Беларусі…» // Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX ст. — Мн., 1998.
- Касинская А., Крапивин С. Визит дамы // Народная газета. 1997. 11—13 кастр.;
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
- Селяменеў В., Скалабан В. Тры лісты Усевалада Фальскага // Тэатральная творчасць. 1996. № 6.
- Скалабан В. Беларусь і Украіна: разам да незалежнасці // Спадчына. 1998, № 1.
- Стужынская Н. Беларусь мяцежная. — Вільня. 2000. С. 110—112.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
U Vikipedyi yosc artykuly pra inshyh asob z prozvishcham Falski Use valad Scyapa navich Fa lski 7 sakavika 1886 abo 8 sakavika 1887 paslya 1926 belaruski gramadska palitychny dzyarzhayny i kulturny dzeyach akcyor adzin sa stvaralnikay belaruskaga prafesijnaga teatra Usevalad Scyapanavich FalskiUsevalad Falski 1918 g Narodny kamisar zamezhnyh spray SSRB1919 1919Peraemnik M PyatroyNaradzhenne 7 sakavika 1886 1886 03 07 ci 8 sakavika 1887 1887 03 08 Loshyca Minski pavet Minskaya gubernya Rasijskaya imperyyaSmerc ne ranej za 1927Chlen u Pershae belaruskae tavarystva dramy i kamedyiMinski addzel Belaruskaga tavarystva dapamogi pacyarpelym ad vajnyBelaruski nacyyanalny kamitet Medyyafajly na VikishovishchyBiyagrafiyaSyabry byloga Pershaga tavarystva belaruskaj dramy i kamedyi peratvoranaga y Dzyarzhayny teatr Belaruskaj Narodnaj Respubliki Unize y centry syadzyac maladyya artysty trupy Mikola Mickevich Vera Tarasik U 2 m radze y centry syadzyac zleva naprava Usevalad Falski Yazep Varonka starshynya Narodnaga akrataryyata Belarusi Flaryyan Zhdanovich U 3 m radze Mihas Gurski Uladzislay Galubok Mensk krasavik 1918 goda Naradziysya y vyoscy Loshyca Minskaga paveta Minskaj guberni cyaper u mezhah gorada Minska Skonchyy try kursy Lyasnoga instytuta y Pecyarburgu U 1906 godze daluchyysya da belaruskaga ruhu Na pracyagu 1915 1918 gadoy udzelnichay u arganizacyi i byy starshynyoj Pershaga tavarystva belaruskaj dramy i kamedyi Minskaga tavarystva pracaynikoy mastactva Byy zhanaty Vykanayca vyaduchyh rolyay u spektaklyah Paylinka Yanki Kupaly Pashylisya y durni Marka Krapiynickaga Modny shlyahcyuk Karusya Kaganca Byazvinnaya kroy Uladzislava Galubka i insh Byy chlenam Minskaga addzela Belaruskaga tavarystva dapamogi pacyarpelym ad vajny namesnikam starshyni Belaruskaga nacyyanalnaga kamiteta y Minsku pradstaynikom Belaruskaj rady na Demakratychnaj naradze 1917 goda na Usebelaruskim z ezdze adzin z lidaray frakcyi levaj plyni U 1918 godze pracue y Belaruskim dzyarzhaynym teatry pry yradze Belaruskaj Narodnaj Respubliki Sa zhniynya 1918 goda y Maskve udzelnichay u stvarenni maskoyskaj belaruskaj sekcyi RKP b Uznachalvay kamisaryyat zamezhnyh spray Chasovaga rabocha syalyanskaga saveckaga yrada Belarusi studzen 1919 U 1919 godze dvojchy aryshtavany saveckimi yladami u tym liku letam 1919 goda byy syarod rasstrelnyh zalozhnikay yakih chekisty vyvezli y Smalensk pry adstuplenni balshavikoy z Belarusi Byy vyzvaleny sa Smalenskaj katarzhnaj turmy 7 maya 1919 perajshoy front i vyarnuysya y zanyaty polskimi vojskami Mensk U chase polskaj akupacyi Belarusi 1919 1920 namesnik nachalnika rayona ekspluatacyi lyasoy Vykonvay vyaduchyya roli y Paylincy Yanki Kupaly Modnym shlyahcyuku Karusya Kaganca inshyh pastanoykah Tavarystva belaruskaj dramy i kamedyi Bray udzel u gramadskih arganizacyyah byy syabram Belaruskaj arganizacyi dapamogi ahvyaram vajny Paslya stvarennya y kastrychniku 1919 Belaruskaj vajskovaj kamisii pracavay tam perakladchykam U 1921 godze namesnik zagadchyka addzela mastactvay vuchony sakratar Akademichnaga centra Narkamata asvety Belaruskaj SSR Aryshtavany 3 verasnya 1921 goda y Mensku i asudzhany pavodle pastanovy kalegii ADPU SSSR ad 23 verasnya 1921 goda za dapamogu y shpiyanazhy da rasstrelu zamenenaga na 5 gadoy znyavolennya yakiya adbyvay u smalenskaj katarzhnaj turme Vyzvaleny y 30 maya 1923 godze pracavay spravavodam rabfaka pry Smalenskim universitece Sa snezhnya 1925 goda zhyy u Kieve pracavay dyrektaram dramatychnaga teatra imya Maryi Zankaveckaj perapisvaysya z Inbelkultam Neadnarazova hadajnichay perad uradam Belarusi kab dazvolili vyarnucca damoy Aposhnyae vyadomae dakumentalnae svedchanne pra Usevalada Falskaga datuecca 26 studzenya 1926 goda Dalejshy lyos nevyadomy Pasmyarotna reabilitavany Vaennaj prakuraturaj Respubliki Belarus 6 zhniynya 1996 goda Asabovaya sprava U Falskaga 20479 s zahoyvaecca y arhive KDB Belarusi KrynicyMarakoy L U Represavanyya litaratary T 3 kn 2 Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 16 Trypali Hvilina Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2003 T 16 576 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0263 6 t 16 S 331 Marakoy L U Represavanyya litaratary T 2 Roli Usevalada Falskaga lyos narodnaga kamisara zamezhnyh spray u pershym uradze saveckaj Belarusi bel Nasha Niva Praverana 4 studzenya 2024 LitaraturaGes A Vyslac za mezhy Belarusi Palitychnyya represii na Belarusi y XX st Mn 1998 Kasinskaya A Krapivin S Vizit damy Narodnaya gazeta 1997 11 13 kastr Represavanyya litaratary navukoycy rabotniki asvety gramadskiya i kulturnyya dzeyachy Belarusi Encyklapedychny davednik u 10 tamah 15 knigah T 2 Ukladalnik L U Marakoy Smalensk 2003 Represavanyya litaratary navukoycy rabotniki asvety gramadskiya i kulturnyya dzeyachy Belarusi Encyklapedychny davednik u 10 tamah 15 knigah T 3 Kniga 2 Ukladalnik L U Marakoy Mn 2005 Selyameney V Skalaban V Try listy Usevalada Falskaga Teatralnaya tvorchasc 1996 6 Skalaban V Belarus i Ukraina razam da nezalezhnasci Spadchyna 1998 1 Stuzhynskaya N Belarus myacezhnaya Vilnya 2000 S 110 112