Тэатр (грэч. θέατρον — «месца для відовішчаў», потым — «відовішча», ад грэч. θεάομαι — гляджу, бачу) — род мастацтва, спецыфічным сродкам выражэння якога з'яўляецца сцэнічнае дзеянне, што ўзнікае ў працэсе гульні акцёра перад публікай.
Асноўныя рысы
Тэатр гарманічна аб'ядноўвае ў сабе розныя віды мастацтва — літаратуру (у форме драмы), музыку, харэаграфію, . Твор сучаснага тэатра — спектакль — ствараецца на аснове драматычнага ці музычна-сцэнічнага твора ў адпаведнасці з задумай рэжысёра і пад яго кіраўніцтвам сумеснымі намаганнямі акцёраў, мастакоў, дэкаратараў, сцэнографаў і інш. Спецыфіка тэатра патрабуе эмацыянальна-духоўнага адзінства акцёраў і гледачоў, наяўнасці агульных інтарэсаў паміж стваральнікамі спектакля і публікай.
Гісторыя
Тэатр з'яўляецца адным з найбольш старажытных відаў мастацтва. Генезіс тэатральнага мастацтва быў цесна звязаны са старажытнымі святамі, абрадамі, звычаямі, рытуаламі (прычым яшчэ дахрысціянскага, язычніцкага паходжання). Значны ўплыў на станаўленне і развіццё еўрапейскага тэатральнага мастацтва аказаў тэатр Старажытнай Грэцыі (пастаноўкі трагедый Эсхіла, Сафокла, Еўрыпіда, камедый Арыстафана і інш.). У 5 ст. да н.э. узнік мім. Носьбітамі народнага тэатральнага мастацтва былі еўрапейскія вандроўныя акцёры — гістрыёны, жанглёры, скамарохі. Пашыранымі жанрамі сярэднявечнага тэатра былі і . З эпохі Адраджэння тэатр стаў літаратурным (драмы У. Шэкспіра, М. Сервантэса, П. Кальдэрона і інш.), пачалі адасабляцца яго розныя віды — опера, пазней балет, аперэта. Развілася аўтарская рэжысура, узніклі шматлікія прыдворныя тэатры.
Новы пад'ём тэатра звязаны з распаўсюджаннем класіцызму (драматургія П. Карнеля, Ж. Расіна, Ж.-Б. Мальера). У другой палове 18 ст. тэатр стаў выразнікам ідэй Асветніцтва. У першай палове 19 ст. узнік сімвалізм (М. Метэрлінк, Э. Верхарн і інш.). У 20 ст. тэатральнае мастацтва вызначалася ўзнікненнем і плённым развіццём новых кірункаў і стыляў (экспрэсіянізм, дадаізм, сюррэалізм і інш.), пошукамі новых метадаў і сродкаў мастацкага самавыяўлення. Адной з найбольш важных асаблівасцей тэатра стала тое, што менавіта рэжысёр (а не акцёр і не аўтар п'есы, як у ранейшыя стагоддзі) пачаў адыгрываць вядучую ролю. Сярод буйнейшых тэатральных рэжысёраў — Б. Брэхт, К. Станіслаўскі, У. Мейерхольд, П. Брук, М. Бежар, Е. Гратоўскі і інш.
Разнавіднасці тэатра
- Тэатр абсурду
- балет
- мюзікл
- опера
- аперэта
- пантаміма
- Тэатр прыгнечаных
- сатыра
Гл. таксама
- Тэатр Беларусі
- Тэатральная заслона
Літаратура
- Культуралогія: Энцыкл. давед./ Э. С. Дубянецкі; Маст. А. А. Глекаў. — Мн.: БелЭн, 2003. —384 с.:іл ISBN 985-11-0277-6
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Teatr grech 8eatron mesca dlya vidovishchay potym vidovishcha ad grech 8eaomai glyadzhu bachu rod mastactva specyfichnym srodkam vyrazhennya yakoga z yaylyaecca scenichnae dzeyanne shto yznikae y pracese gulni akcyora perad publikaj TeatrAsnoynyya rysyTeatr garmanichna ab yadnoyvae y sabe roznyya vidy mastactva litaraturu u forme dramy muzyku hareagrafiyu Tvor suchasnaga teatra spektakl stvaraecca na asnove dramatychnaga ci muzychna scenichnaga tvora y adpavednasci z zadumaj rezhysyora i pad yago kiraynictvam sumesnymi namagannyami akcyoray mastakoy dekarataray scenografay i insh Specyfika teatra patrabue emacyyanalna duhoynaga adzinstva akcyoray i gledachoy nayaynasci agulnyh intaresay pamizh stvaralnikami spektaklya i publikaj GistoryyaTeatr z yaylyaecca adnym z najbolsh starazhytnyh viday mastactva Genezis teatralnaga mastactva byy cesna zvyazany sa starazhytnymi svyatami abradami zvychayami rytualami prychym yashche dahrysciyanskaga yazychnickaga pahodzhannya Znachny yplyy na stanaylenne i razviccyo eyrapejskaga teatralnaga mastactva akazay teatr Starazhytnaj Grecyi pastanoyki tragedyj Eshila Safokla Eyrypida kamedyj Arystafana i insh U 5 st da n e uznik mim Nosbitami narodnaga teatralnaga mastactva byli eyrapejskiya vandroynyya akcyory gistryyony zhanglyory skamarohi Pashyranymi zhanrami syarednyavechnaga teatra byli i Z epohi Adradzhennya teatr stay litaraturnym dramy U Shekspira M Servantesa P Kalderona i insh pachali adasablyacca yago roznyya vidy opera paznej balet apereta Razvilasya aytarskaya rezhysura uznikli shmatlikiya prydvornyya teatry Novy pad yom teatra zvyazany z raspaysyudzhannem klasicyzmu dramaturgiya P Karnelya Zh Rasina Zh B Malera U drugoj palove 18 st teatr stay vyraznikam idej Asvetnictva U pershaj palove 19 st uznik simvalizm M Meterlink E Verharn i insh U 20 st teatralnae mastactva vyznachalasya yzniknennem i plyonnym razviccyom novyh kirunkay i stylyay ekspresiyanizm dadaizm syurrealizm i insh poshukami novyh metaday i srodkay mastackaga samavyyaylennya Adnoj z najbolsh vazhnyh asablivascej teatra stala toe shto menavita rezhysyor a ne akcyor i ne aytar p esy yak u ranejshyya stagoddzi pachay adygryvac vyaduchuyu rolyu Syarod bujnejshyh teatralnyh rezhysyoray B Breht K Stanislayski U Mejerhold P Bruk M Bezhar E Gratoyski i insh Raznavidnasci teatraTeatr absurdu balet myuzikl opera apereta pantamima Teatr prygnechanyh satyraGl taksamaTeatr Belarusi Teatralnaya zaslonaLitaraturaKulturalogiya Encykl daved E S Dubyanecki Mast A A Glekay Mn BelEn 2003 384 s il ISBN 985 11 0277 6