Аэрастат (спрошчана і не цалкам дакладна — паветраны шар; ад грэчаскага аэр — паветра, стата — стаячы) — лятальны апарат лягчэйшы за паветра, які выкарыстоўвае для палёту пад’ёмную сілу змешчанага ў абалонцы газу (або нагрэтага паветра) са шчыльнасцю меншай, чым шчыльнасць навакольнага паветра (згодна з законам Архімеда).
Тыпы
Адрозніваюць прывязныя, вольналятаючыя і аэрастаты з рухавіком — дырыжаблі.
Па тыпу напаўнення аэрастаты дзеляцца на:
- газавыя — шарльеры,
- цеплавыя — мангальф’еры,
- камбінаваныя (газавыя і цеплавыя адначасова) — раз’еры.
Для напаўнення шарльераў ужываюцца вадарод і (радзей) асвятляльны газ, але гэтыя газы гаручыя, а іх сумесі з паветрам выбуханебяспечныя, што патрабуе дадатковых мер засцярогі. Гэтага недахопу пазбаўлены інэртны гелій, які таксама выкарыстоўваецца ў шарльерах, аднак гелій досыць дарагі, што перашкаджае яго паўсюднаму ўжыванню ў .
Мангальф’еры напаўняюць нагрэтым паветрам.
Выкарыстанне
Аэрастаты ўпершыню дазволілі чалавеку падняцца ў паветра, а пазней і дасягнуць стратасферы.
У Расіі адным з арганізатараў палётаў на аэрастатах для навуковых даследаванняў атмасферы быў А. М. Каванько.
Адна з асноўных сфер выкарыстання — ўздым на неабходную вышыню сістэм відэаназірання, сувязі, атрымання метэададзеных.
Падчас Другой сусветнай вайны аэрастаты шырока ўжываліся для абароны гарадоў, прамысловых раёнаў, вайскова-марскіх баз і іншых аб’ектаў ад нападу з паветра. Дзеянне аэрастатаў загароды было разлічана на пашкоджанне самалётаў пры сутыкненні з трасамі, абалонкамі або падвешваемымі на трасах зарадамі выбуховага рэчыва. Наяўнасць у сістэме СПА аэрастатаў загароды прымушала самалёты суперніка лятаць на вялікіх вышынях і ўскладняла прыцэльнае бамбакіданне з пікіравання.
Акрамя выкарыстання ў сістэме СПА прывязныя аэрастаты ўжываюцца для назірання за полем бою, карэктавання артылерыйскага агню і выведкі.
Два аэрастаты ляталі ў атмасферы Венеры. У чэрвені 1985 года з савецкіх аўтаматычных міжпланетных станцый «Вега-1» і «Вега-2», якія праляталі ў ваколіцах планеты, было «скінута» па пасадачнаму модулю і па атмасфернаму зонду. Аэрастатныя зонды знізіліся на парашутах і пасля напаўнення іх абалонак геліем пачалі дрэйф у атмасферы планеты на вышыні 53-55 км, праводзячы вымярэнні метэаралагічных параметраў. Працягласць працы абодвух зондаў склала больш за 46 гадзін.
У канцы 1920-х нямецкі фізік Плаўсан з поспехам выкарыстоўваў прывязныя аэрастаты ў якасці прымальнікаў атмасфернай электрычнасці. З адзіночнага аэрастата ў яснае надвор’е ўдавалася зняць да 3,5 кілават электрычнай магутнасці пры напрузе каля 120 кілавольт. Пазней з гэтым эфектам сутыкнуліся пры выкарыстанні трасоў аэрастатаў загароды ў якасці антэн далёкай радыёсувязі. Гэтая тэхналогія можа прымяняцца для аўтаномнага энергазабеспячэння. Выхад энергіі можа быць павышаны з дапамогай дугавога разрадніка, падвешанага на тросе пад аэрастатам для іанізацыі атмасферы.
Рэкорды
27 мая 1931 года Агюст Пікар і Паўль Кіпфер першымі здолелі дасягнуць стратасферы на паветраным шары.
31 жніўня 1933 года Аляксандр Даля, знаходзячыся на борце адкрытага паветранага шара, зрабіў першы здымак, на якім бачная закругленасць Зямлі.
У 1934 годзе 30 студзеня рэкорд вышыні ў 22 000 м (72178 футаў) быў узяты на савецкім стратасферным аэрастаце «Осоавиахим-1». Дадзены рэкорд быў азмрочаны сумнай падзеяй. Падчас спуску загінулі аэранаўты П. Ф. Федасеенка, А. Б. Васенка і І. Д. Усыскін .
11 лістапада 1935 года геліевы аэрастат Explorer II, пілатуемы афіцэрамі Авіяцыйнага корпуса Сухапутных войскаў ЗША (капітанам Оўрылам А. Андэрсанам, маёрам Уільямам Кепнэрам і капітанам Альбертам У. Стывенсам), дасягнуў новай рэкорднай вышыні ў 22066 м (72395 футаў).
Бягучы рэкорд устанавіў 24 кастрычніка 2014 года Алан Юстас, падняўшыся над амерыканскім штатам Нью-Мексіка на вышыню каля 41.421 метра ў скафандры, прымацаваным да паветранага шару.
Рэкорд вышыні для шматмеснага пілатуемага аэрастата быў устаноўлены 4 мая 1961 года: Малькольм Рос і Віктар Пратэр на шары Stratolab V стартавалі з палубы карабля USS Antietam у Мексіканскім заліве і падняліся на вышыню 34.668 м (113739 футаў).
1 сакавіка 1999 года Бертран Пікар і Браян Джонс адправіліся на аэрастаце Breitling Orbiter 3 з швейцарскай вёскі Шато-д’О (Château d’Oex) у першы беспасадачны кругасветны палёт. Яны прызямліліся ў Егіпце пасля 40.814 кіламетраў палёту праз 19 дзён, 21 гадзіну і 55 хвілін (сярэдняя хуткасць 85,4 км/г).
Рэкорд вышыні для беспілотнага шара складае 53,0 км (173882 футаў). Шар быў запушчаны JAXA 25 мая 2002 года з прэфектуры Іватэ, Японія. Гэта самая вялікая вышыня, калі-небудзь дасягнутая паветраплавальных апаратам. Толькі ракеты, ракетныя самалёты і артылерыйскія снарады могуць лятаць вышэй.
Зноскі
- Малюнак з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона, 1890—1907 г.
- Авиация: Энциклопедия / Гл. ред. Г. П. Свищёв. — М.: БРЭ, 1994. — С. 90-91. — 736 с.
- Катастрофа стратастата «Осоавиахим-1» Архівавана 19 ліпеня 2012.
Літаратура
- Эмден Р. Асновы пілатажу аэрастатаў. Архівавана 4 сакавіка 2016.— М.; Л., 1936.— 135 с. (DjVu-файл, 5,6 МБ; гл. таксама орыгінальнае нямецкае выданне, 1910 г.; пілатаж газавых аэрастатаў)
- Silberer V. Grundzüge der praktischen Luftschiffahrt. — Berlin, 1909. (ням.) (эксплуатацыя газавых аэрастатаў; гл. не DjVu-, а PDF-файл)
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Aerastat sproshchana i ne calkam dakladna pavetrany shar ad grechaskaga aer pavetra stata stayachy lyatalny aparat lyagchejshy za pavetra yaki vykarystoyvae dlya palyotu pad yomnuyu silu zmeshchanaga y abaloncy gazu abo nagretaga pavetra sa shchylnascyu menshaj chym shchylnasc navakolnaga pavetra zgodna z zakonam Arhimeda Pavetranyya shary i dyryzhabli 1 aerastat Mangalf e 2 aerastat Sharlya 3 aerastat Blanshar 4 aerastat Zhyfara 5 volny aerastat Zhyfara 6 aerastat Dzyupui de Lom 7 aerastat Genlejna 8 aerastat Renara i Krebsa Suchasny mangalf erTypyAdroznivayuc pryvyaznyya volnalyatayuchyya i aerastaty z ruhavikom dyryzhabli Pa typu napaynennya aerastaty dzelyacca na gazavyya sharlery ceplavyya mangalf ery kambinavanyya gazavyya i ceplavyya adnachasova raz ery Dlya napaynennya sharleray uzhyvayucca vadarod i radzej asvyatlyalny gaz ale getyya gazy garuchyya a ih sumesi z pavetram vybuhanebyaspechnyya shto patrabue dadatkovyh mer zascyarogi Getaga nedahopu pazbayleny inertny gelij yaki taksama vykarystoyvaecca y sharlerah adnak gelij dosyc daragi shto perashkadzhae yago paysyudnamu yzhyvannyu y Mangalf ery napaynyayuc nagretym pavetram VykarystanneUstanoyka aerastata pavetranaj zagarody y Maskve 1942Zagaradzhalnyya aerastaty supracpavetranaj abarony epohi Drugoj susvetnaj vajny Aerastaty ypershynyu dazvolili chalaveku padnyacca y pavetra a paznej i dasyagnuc stratasfery U Rasii adnym z arganizataray palyotay na aerastatah dlya navukovyh dasledavannyay atmasfery byy A M Kavanko Adna z asnoynyh sfer vykarystannya yzdym na neabhodnuyu vyshynyu sistem videanazirannya suvyazi atrymannya meteadadzenyh Padchas Drugoj susvetnaj vajny aerastaty shyroka yzhyvalisya dlya abarony garadoy pramyslovyh rayonay vajskova marskih baz i inshyh ab ektay ad napadu z pavetra Dzeyanne aerastatay zagarody bylo razlichana na pashkodzhanne samalyotay pry sutyknenni z trasami abalonkami abo padveshvaemymi na trasah zaradami vybuhovaga rechyva Nayaynasc u sisteme SPA aerastatay zagarody prymushala samalyoty supernika lyatac na vyalikih vyshynyah i yskladnyala prycelnae bambakidanne z pikiravannya Akramya vykarystannya y sisteme SPA pryvyaznyya aerastaty yzhyvayucca dlya nazirannya za polem boyu karektavannya artyleryjskaga agnyu i vyvedki Dva aerastaty lyatali y atmasfery Venery U cherveni 1985 goda z saveckih aytamatychnyh mizhplanetnyh stancyj Vega 1 i Vega 2 yakiya pralyatali y vakolicah planety bylo skinuta pa pasadachnamu modulyu i pa atmasfernamu zondu Aerastatnyya zondy znizilisya na parashutah i paslya napaynennya ih abalonak geliem pachali drejf u atmasfery planety na vyshyni 53 55 km pravodzyachy vymyarenni metearalagichnyh parametray Pracyaglasc pracy abodvuh zonday sklala bolsh za 46 gadzin U kancy 1920 h nyamecki fizik Playsan z pospeham vykarystoyvay pryvyaznyya aerastaty y yakasci prymalnikay atmasfernaj elektrychnasci Z adzinochnaga aerastata y yasnae nadvor e ydavalasya znyac da 3 5 kilavat elektrychnaj magutnasci pry napruze kalya 120 kilavolt Paznej z getym efektam sutyknulisya pry vykarystanni trasoy aerastatay zagarody y yakasci anten dalyokaj radyyosuvyazi Getaya tehnalogiya mozha prymyanyacca dlya aytanomnaga energazabespyachennya Vyhad energii mozha byc pavyshany z dapamogaj dugavoga razradnika padveshanaga na trose pad aerastatam dlya ianizacyi atmasfery Rekordy27 maya 1931 goda Agyust Pikar i Payl Kipfer pershymi zdoleli dasyagnuc stratasfery na pavetranym shary 31 zhniynya 1933 goda Alyaksandr Dalya znahodzyachysya na borce adkrytaga pavetranaga shara zrabiy pershy zdymak na yakim bachnaya zakruglenasc Zyamli U 1934 godze 30 studzenya rekord vyshyni y 22 000 m 72178 futay byy uzyaty na saveckim stratasfernym aerastace Osoaviahim 1 Dadzeny rekord byy azmrochany sumnaj padzeyaj Padchas spusku zaginuli aeranayty P F Fedaseenka A B Vasenka i I D Usyskin 11 listapada 1935 goda gelievy aerastat Explorer II pilatuemy aficerami Aviyacyjnaga korpusa Suhaputnyh vojskay ZShA kapitanam Oyrylam A Andersanam mayoram Uilyamam Kepneram i kapitanam Albertam U Styvensam dasyagnuy novaj rekordnaj vyshyni y 22066 m 72395 futay Byaguchy rekord ustanaviy 24 kastrychnika 2014 goda Alan Yustas padnyayshysya nad amerykanskim shtatam Nyu Meksika na vyshynyu kalya 41 421 metra y skafandry prymacavanym da pavetranaga sharu Rekord vyshyni dlya shmatmesnaga pilatuemaga aerastata byy ustanoyleny 4 maya 1961 goda Malkolm Ros i Viktar Prater na shary Stratolab V startavali z paluby karablya USS Antietam u Meksikanskim zalive i padnyalisya na vyshynyu 34 668 m 113739 futay 1 sakavika 1999 goda Bertran Pikar i Brayan Dzhons adpravilisya na aerastace Breitling Orbiter 3 z shvejcarskaj vyoski Shato d O Chateau d Oex u pershy bespasadachny krugasvetny palyot Yany pryzyamlilisya y Egipce paslya 40 814 kilametray palyotu praz 19 dzyon 21 gadzinu i 55 hvilin syarednyaya hutkasc 85 4 km g Rekord vyshyni dlya bespilotnaga shara skladae 53 0 km 173882 futay Shar byy zapushchany JAXA 25 maya 2002 goda z prefektury Ivate Yaponiya Geta samaya vyalikaya vyshynya kali nebudz dasyagnutaya pavetraplavalnyh aparatam Tolki rakety raketnyya samalyoty i artyleryjskiya snarady moguc lyatac vyshej ZnoskiMalyunak z Encyklapedychnaga sloynika Brakgayza i Efrona 1890 1907 g Aviaciya Enciklopediya Gl red G P Svishyov M BRE 1994 S 90 91 736 s Katastrofa stratastata Osoaviahim 1 Arhivavana 19 lipenya 2012 LitaraturaEmden R Asnovy pilatazhu aerastatay Arhivavana 4 sakavika 2016 M L 1936 135 s DjVu fajl 5 6 MB gl taksama oryginalnae nyameckae vydanne 1910 g pilatazh gazavyh aerastatay Silberer V Grundzuge der praktischen Luftschiffahrt Berlin 1909 nyam ekspluatacyya gazavyh aerastatay gl ne DjVu a PDF fajl