Проза (лац.: prosa) — 1) мастацкая і немастацкая (навуковая, дзелавая, публіцыстычная, мемуарная, філасофская, рэлігійна-прапаведніцкая) невершаваная творчасць. 2) Тып мастацтва слова, што суадносіцца з паэзіяй, ад якой адрозніваецца спосабам арганізацыі моўнага матэрыялу, спецыфікай рытму, ступенню перавагі рацыянальна-аналітычных адносін над эмацыянальна-псіхалагічнымі. 3) Эпас як род літаратуры побач з лірыкай і драмай (сутнасць эпасу праяўляецца менавіта ў прозе, лірыкі — у паэзіі, драмы — у драматургіі). Тэрмінам «проза» абазначаецца таксама сукупнасць празаічнасць твораў якой-небудзь нацыянальнай літаратуры (французская проза, беларуская проза, нямецкая проза), пэўнага гістарычнага перыяду (проза пачатку 19 стагоддзя, проза 1920-х гадоў), асобнага пісьменніка (проза Ф.Кафкі, проза В.Быкава, проза У. С. Караткевіча). У цэнтры ўвагі прозы асоба ў яе сувязях з асяроддзем (прыродай, соцыумам); прадметам і суб'ектам прозы з'яўляецца характар і разнастайнасць сувязей, якія фарміруюць асобу. Прозу цікавіць не проста эмацыянальна-мысленчы стан (як паэзію), а стан, які ўзнік у сувязі з пэўнымі абставінамі і выводзіцца з іх. Паэзія спецыялізуецца на абсалютызацыі станаў душы, спыняе імгненні, у прозе імгненні разгортваюцца ў падзеі і выстройваюцца ў канцэптуальны парадак. Фармальныя адрозненні прозы і паэзіі не толькі ў графічным афармленні: гэта розныя віды славесна-мастацкай творчасць, хаця музычнасць, метафарычнасць, эмацыянальнасць і суб'ектывізм у значнай ступені ўласцівы і прозе. Як і паэзія, проза валодае рытмам, аднак рытм прозы прыныпова іншай прыроды і з'яўляецца менш вывучанай праблемай паэтыкі прозы. Стылявымі дамінантамі прозы з'яўляюцца сюжэт, сітуацыя, прадметная і псіхалагічная дэталь, мова, у тым ліку суб'ектная арганізацыя мовы. Функцыяй прозы з'яўляецца мастацкі аналіз. Слова ў прозе выступае сродкам адлюстраванняі ўзнаўлення рэальных аб'ектаў, дзеянняў, перажыванняў герояў, мае канкрэтызаваны сэнс, пластычную дакладнасць і даволі выразную праяву амбівалентнасці.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Proza lac prosa 1 mastackaya i nemastackaya navukovaya dzelavaya publicystychnaya memuarnaya filasofskaya religijna prapavednickaya nevershavanaya tvorchasc 2 Typ mastactva slova shto suadnosicca z paeziyaj ad yakoj adroznivaecca sposabam arganizacyi moynaga materyyalu specyfikaj rytmu stupennyu peravagi racyyanalna analitychnyh adnosin nad emacyyanalna psihalagichnymi 3 Epas yak rod litaratury pobach z lirykaj i dramaj sutnasc epasu prayaylyaecca menavita y proze liryki u paezii dramy u dramaturgii Terminam proza abaznachaecca taksama sukupnasc prazaichnasc tvoray yakoj nebudz nacyyanalnaj litaratury francuzskaya proza belaruskaya proza nyameckaya proza peynaga gistarychnaga peryyadu proza pachatku 19 stagoddzya proza 1920 h gadoy asobnaga pismennika proza F Kafki proza V Bykava proza U S Karatkevicha U centry yvagi prozy asoba y yae suvyazyah z asyaroddzem pryrodaj socyumam pradmetam i sub ektam prozy z yaylyaecca haraktar i raznastajnasc suvyazej yakiya farmiruyuc asobu Prozu cikavic ne prosta emacyyanalna myslenchy stan yak paeziyu a stan yaki yznik u suvyazi z peynymi abstavinami i vyvodzicca z ih Paeziya specyyalizuecca na absalyutyzacyi stanay dushy spynyae imgnenni u proze imgnenni razgortvayucca y padzei i vystrojvayucca y kanceptualny paradak Farmalnyya adroznenni prozy i paezii ne tolki y grafichnym afarmlenni geta roznyya vidy slavesna mastackaj tvorchasc hacya muzychnasc metafarychnasc emacyyanalnasc i sub ektyvizm u znachnaj stupeni ylascivy i proze Yak i paeziya proza valodae rytmam adnak rytm prozy prynypova inshaj pryrody i z yaylyaecca mensh vyvuchanaj prablemaj paetyki prozy Stylyavymi daminantami prozy z yaylyayucca syuzhet situacyya pradmetnaya i psihalagichnaya detal mova u tym liku sub ektnaya arganizacyya movy Funkcyyaj prozy z yaylyaecca mastacki analiz Slova y proze vystupae srodkam adlyustravannyai yznaylennya realnyh ab ektay dzeyannyay perazhyvannyay geroyay mae kankretyzavany sens plastychnuyu dakladnasc i davoli vyraznuyu prayavu ambivalentnasci LitaraturaBelaruskaya encyklapedyya U 18 t T 13 Pramile Relaksin Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2001 T 13 576 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0216 4 t 13