Сёмуха (таксама Сёдмуха, Сёмка, Троіца, Зелянец, Зялёныя святкі) — злучальнае звяно паміж прыроднымі сезонамі, гаспадарчымі цыкламі, станамі і формамі грамадскіх стасункаў і дачыненняў. Вытокі Сёмухі ўзыходзяць храналагічна да пачатковых перыядаў складвання рода-племянной арганізацыі грамадства.
Сёмуха | |
---|---|
«Сёмуха». Памятная манета Нацыянальнага банку Беларусі (2006) | |
Тып | народна-хрысціянскі |
інакш | Сёдмуха, Сёмка, Троіца, Зелянец, Зялёныя святкі |
Значэнне | сустрэча пралёце |
Адзначаецца | ўсходнімі славянамі |
Святкаванне | карагоды, моладзевыя гулянні |
Традыцыі | наведванне могілак, памінальныя трапезы, ўстаноўка і ўпрыгожванне бярозы, |
Звязана з | Вялікаднем |
Асаблівасці
Узнікненне і фармаванне звязана з такой важнай і вызначальнай асаблівасцю беларускага народнага і кожнага іншага традыцыйнага календара, як наяўнасць у яго будове злучальных элементаў у выглядзе тых ці іншых святаў, іншых адметных каляндарных перыядаў. У беларускім традыцыйным календары разам з Сёмухай такімі спалучальнымі пунктамі выступаюць Масленка, Спасаўскія святы і Піліпаўка. Разам з назвай, якая ў недалёкім мінулым была вельмі пашыранай практычна па ўсёй тэрыторыі Беларусі, цяпер шырока бытуе найменне «Тройца». Царкоўная назва свята — Пяцідзесятніца. Хрысціянскай царквой Пяцідзесятніца вытлумачваецца як свята сашэсця Святога Духа на апосталаў, належыць да ліку двунадзесятых святаў і адзначаецца на пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня. У культавую практыку праваслаўнай царквы свята Тройцы ўведзенае ў XIV ст.
Сёмуха належыць да ліку святаў, якія не маюць выразна акрэсленай даты і адзначаюцца ў залежнасці ад Вялікадня. Ёсць шэраг фактаў, якія дазваляюць выказаць сцверджанне, што і ў часы паганства яно было таксама рухомым, залежала ад прыродных зрухаў, у першую чаргу ад часу з'яўлення лісця на дрэвах, якія ўсведамляліся як культавыя. На Беларусі такімі былі дуб (сімвал мужчынскага пачатку), клён, ясень (якія таксама ў залежнасці ад мясцовых культурных і прыродных умоў разглядаліся як дрэвы мужчынскага кшталту), бяроза (сімвал і тыповае ўвасабленне жаночага пачатку), ліпа, рабіна і іншыя «жаночыя» дрэвы. Апрыёры можна сцвярджаць, што ў часы паганства свята Сёмуха не магло адзначацца раней, чым распусцяцца асноўныя культавыя дрэвы, бо "веснавыя песні не спяваюць на «голы лес», чакаюць, калі ён пакрыецца лісцем або калі першы раз закуе зязюля. Каляндарны рух часу святкавання Сёмухі, як можна меркаваць, укладваўся ў двухтыднёвы прамежак (для параўнання адзначым, што царкоўная Тройца магла святкавацца ў прамежку з 10 [23] мая па 13 [26] чэрвеня).
Шэраг фактаў дазваляе сцвярджаць, што ў дахрысціянскія часы і, магчыма, у раннім хрысціянстве Сёмуха і звязаны з ёю цыкл святаў працягваліся да Пятра, прынамсі Купалле ўваходзіла ў дадзеную святочную парадыгму («на Купалу вечарам заканчваецца спяванне веснавых песняў»).
Сёмушныя святы непарыўна знітаваныя з Вялікаднем, Юр'ем і ў залежнасці ад мясцовых культурных прыярытэтаў Міколам (якія выступаюць як сімвалы і ўвасабленне мужчынскага пачатку), Купаллем, Пятром (якія давалі магчымасць меркаваць пра плён і канкрэтныя вынікі працоўных намаганняў). Сёмушныя святы ахопліваюць каляндарны перыяд, які ў народзе мае вельмі ёмістую назву — пралецце («Чэрвень — пралецця скон, а лета ў гон»).
Жаночае свята
Факты сведчаць, што Сёмушны цыкл з'яўляецца выключна жаночым, галоўнае месца і найважнейшыя ролі ў якіх належаць дзяўчатам шлюбнага (плоднага) узросту і маладым жанчынам, якія ўжо нарадзілі і маглі яшчэ працягваць жыццё роду. Невыпадковая прымеркаванасць Сёмухі як тыпова жаночага свята да перадкупальскага часу тлумачыцца важнасцю і складанасцю шматаспектных стасункаў земляроба з прыродай менавіта ў гэты перыяд. Кумаванне, віццё вянкоў, варажба шлюбнай накіраванасці, звычай месці магілы бярозавымі венікамі, упрыгожванне хаты, гаспадарчых пабудоў зелянінай, праводзіны русалак (як правіла, у жыта) — усё гэта мела сваёй мэтай паўплываць на плодныя сілы зямлі. І кумленне тут выступае своеасаблівым парогам, перайшоўшы які дзяўчына пераходзіла ў шлюбны статус. Зафіксаваная збіральнікамі ў XIX ст. форма кумлення дзяўчат як сведчанне сяброўства «на год» асоб прыблізна аднолькавага ўзросту ў далёкай старажытнасці, трэба меркаваць, мела выгляд яднання (кумлення) жанчыны рэпрадуктыўнага ўзросту і дзяўчыны шлюбнага статусу. Звычай жа месці магілы бярозавымі венікамі трэба разглядаць як своеасаблівую форму просьбы аб дапамозе-апякунстве, аб спрыянні продкаў свайму роду. Дадзены звычай мае самыя шчыльныя сувязі з уяўленнем старажытных беларусаў, што вясной разам з ажываннем прыроды ажываюць і «душы мёртвых», г. зн. душы продкаў, якія выходзяць на белы свет. І звычай абмятання магіл бярозавымі венікамі тут выступае як своеасаблівы, а галоўнае своечасовы кантакт-паведамленне, папярэджанне, што вясна ўжо прыйшла. Бярозавы венік у такім разе пры ўсіх іншых значэннях меў і выконваў функцыю камунікацыйнага канала, быў правадніком «жывой» энергіі, закліканай паспрыяць, дапамагчы хутчэйшаму абуджэнню продкаў. Звычай упрыгожваць жытло і гаспадарчыя пабудовы, культавыя збудаванні зелянінай найперш сведчыць пра тое, што Сёмушныя святы ў дахрысціянскія і, верагодна, першыя хрысціянскія стагоддзі святкаваліся ўсім родам-племем на адкрытай прасторы — у культавых гаях, у месцах, дзе раслі культавыя дрэвы. Галінкі зеляніны казалі пра тое, што супольнікі далучыліся да сакральных вытокаў, што яны ушанавалі сакральныя сілы, абнавілі і пацвердзілі сваю далучанасць да іх, што аддаюць саміх сябе ва ўладу гэтых сакральных сіл.
Праводзіны русалак
Праводзіны русалак праз бор, дуброву (сімвалы і ўвасабленне мужчынскага пачатку) у жыта таксама мелі за мэту спрыяць ураджаю. Паводле народнага ўяўлення, русалкі ў Сёмушныя святы (паводле некаторых звестак — на ) выходзяць з вады і да восені пасяляюцца на зямлі. І як толькі яны высахнуць, то адразу і гінуць. Вада — неабходная ўмова працягу іх жыцця. Існавала павер'е, што яны могуць выклікаць такі жаданы і патрэбны ў пару каласавання дождж, таму і праводзілі іх у жыта.
Траецкія дзяды і бабы
Перад Тройцай, або Сёмухай, у многіх мясцінах Беларусі ладзіліся Траецкія дзяды і бабы. Пакланенне продкам не адрознівалася ад падобнага ў іншыя адпаведныя даты па характары урачыстасці, колькасці і складу ўдзельнікаў, колькасці страў, але вылучалася сваёй функцыянальнай, сутнаснай накіраванасцю. Калі аснову восеньскіх, Пакроўскіх, дзядоў складае падзяка за здабыты плён працоўных шчыраванняў, у тым ліку шлюб і спадзяванні на яго, то Траецкія напоўнены просьбамі, вераю, чаканнямі на належны водгук-аддзяку пакладзеных сіл у бягучым гаспадарчым годзе. Такія ж асаблівасці ўласцівыя і Траецкім бабам, якія папярэднічаюць дзядам і адзначаюцца ў пятніцу — посны дзень, а таму ўсе стравы на стале былі посныя, асноўнай з якіх была аўсяная мілта.
Іншыя абрады
Абавязковымі і вызначальнымі асаблівасцямі Сёмухі з'яўляюцца карагоды, пляценне вянкоў, якія часта выкарыстоўваліся ў якасці мантычнага сродку ў мэтах прадбачання будучыні на працягу бягучага сямейна-гаспадарчага года. У некаторых мясцінах да Сёмухі дапасоўваліся «піва», «фэсты».
У залежнасці ад мясцовых традыцый Сёмуха, або Тройца, адзначалася адзін, тры дні, тыдзень, заканчвалася ж Русальным, або Граным, тыднем. Гэты тыдзень, паводле мясцовых традыцый, пачынаўся пасля Сёмухі або праз тыдзень пасля яе. Як правіла, на працягу Гранога, або Русальнага, тыдня забаранялася выконваць тую ж, што і на Каляды, работу. У канкрэтных мясцовасцях гэтая забарона распаўсюджвалася цалкам на тыдзень, а ў некаторых — на частку яго або пэўныя дні.
Глядзі таксама
Сёмуха на Вікісховішчы |
- Народны каляндар
- Пяцідзесятніца
- Траецкія песні
Літаратура
- Цітавец А. Сёмуха, Сёдмуха, Сёмка, Тройца, Зеляне́ц, Зялёныя святкі // Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 464—466. — 592 с.: іл. — 3 000 экз. — ISBN 985-01-0473-2.
- Сёмуха, тройца, зялёныя святкі // / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 461. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
Спасылкі
- Троицкие святки: Троицкие обряды и песни Белгородской области: Экспедиционная тетрадь. Вып. 20 / Ред.-сост. Н. В. Солодовикова, Н. В. Кривчикова. — Белгород: издание БГЦНТ, 2005. — 47 стр. нот. (руск.)
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Syomuha taksama Syodmuha Syomka Troica Zelyanec Zyalyonyya svyatki zluchalnae zvyano pamizh pryrodnymi sezonami gaspadarchymi cyklami stanami i formami gramadskih stasunkay i dachynennyay Vytoki Syomuhi yzyhodzyac hranalagichna da pachatkovyh peryyaday skladvannya roda plemyannoj arganizacyi gramadstva Syomuha Syomuha Pamyatnaya maneta Nacyyanalnaga banku Belarusi 2006 Typ narodna hrysciyanskiinaksh Syodmuha Syomka Troica Zelyanec Zyalyonyya svyatkiZnachenne sustrecha pralyoceAdznachaecca yshodnimi slavyanamiSvyatkavanne karagody moladzevyya gulyanniTradycyi navedvanne mogilak paminalnyya trapezy ystanoyka i yprygozhvanne byarozy Zvyazana z VyalikadnemU panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Syomuha znachenni Arka z byarozak dlya kumlennya 2008Abrad kumlennya Belarus Valozhynski rayon 2008AsablivasciUzniknenne i farmavanne zvyazana z takoj vazhnaj i vyznachalnaj asablivascyu belaruskaga narodnaga i kozhnaga inshaga tradycyjnaga kalendara yak nayaynasc u yago budove zluchalnyh elementay u vyglyadze tyh ci inshyh svyatay inshyh admetnyh kalyandarnyh peryyaday U belaruskim tradycyjnym kalendary razam z Syomuhaj takimi spaluchalnymi punktami vystupayuc Maslenka Spasayskiya svyaty i Pilipayka Razam z nazvaj yakaya y nedalyokim minulym byla velmi pashyranaj praktychna pa ysyoj terytoryi Belarusi cyaper shyroka bytue najmenne Trojca Carkoynaya nazva svyata Pyacidzesyatnica Hrysciyanskaj carkvoj Pyacidzesyatnica vytlumachvaecca yak svyata sashescya Svyatoga Duha na apostalay nalezhyc da liku dvunadzesyatyh svyatay i adznachaecca na pyacidzesyaty dzen paslya Vyalikadnya U kultavuyu praktyku pravaslaynaj carkvy svyata Trojcy yvedzenae y XIV st Syomuha nalezhyc da liku svyatay yakiya ne mayuc vyrazna akreslenaj daty i adznachayucca y zalezhnasci ad Vyalikadnya Yosc sherag faktay yakiya dazvalyayuc vykazac scverdzhanne shto i y chasy paganstva yano bylo taksama ruhomym zalezhala ad pryrodnyh zruhay u pershuyu chargu ad chasu z yaylennya liscya na drevah yakiya ysvedamlyalisya yak kultavyya Na Belarusi takimi byli dub simval muzhchynskaga pachatku klyon yasen yakiya taksama y zalezhnasci ad myascovyh kulturnyh i pryrodnyh umoy razglyadalisya yak drevy muzhchynskaga kshtaltu byaroza simval i typovae yvasablenne zhanochaga pachatku lipa rabina i inshyya zhanochyya drevy Apryyory mozhna scvyardzhac shto y chasy paganstva svyata Syomuha ne maglo adznachacca ranej chym raspuscyacca asnoynyya kultavyya drevy bo vesnavyya pesni ne spyavayuc na goly les chakayuc kali yon pakryecca liscem abo kali pershy raz zakue zyazyulya Kalyandarny ruh chasu svyatkavannya Syomuhi yak mozhna merkavac ukladvaysya y dvuhtydnyovy pramezhak dlya paraynannya adznachym shto carkoynaya Trojca magla svyatkavacca y pramezhku z 10 23 maya pa 13 26 chervenya Sherag faktay dazvalyae scvyardzhac shto y dahrysciyanskiya chasy i magchyma u rannim hrysciyanstve Syomuha i zvyazany z yoyu cykl svyatay pracyagvalisya da Pyatra prynamsi Kupalle yvahodzila y dadzenuyu svyatochnuyu paradygmu na Kupalu vecharam zakanchvaecca spyavanne vesnavyh pesnyay Syomushnyya svyaty neparyyna znitavanyya z Vyalikadnem Yur em i y zalezhnasci ad myascovyh kulturnyh pryyarytetay Mikolam yakiya vystupayuc yak simvaly i yvasablenne muzhchynskaga pachatku Kupallem Pyatrom yakiya davali magchymasc merkavac pra plyon i kankretnyya vyniki pracoynyh namagannyay Syomushnyya svyaty ahoplivayuc kalyandarny peryyad yaki y narodze mae velmi yomistuyu nazvu pralecce Cherven praleccya skon a leta y gon Zhanochae svyataFakty svedchac shto Syomushny cykl z yaylyaecca vyklyuchna zhanochym galoynae mesca i najvazhnejshyya roli y yakih nalezhac dzyaychatam shlyubnaga plodnaga uzrostu i maladym zhanchynam yakiya yzho naradzili i magli yashche pracyagvac zhyccyo rodu Nevypadkovaya prymerkavanasc Syomuhi yak typova zhanochaga svyata da peradkupalskaga chasu tlumachycca vazhnascyu i skladanascyu shmataspektnyh stasunkay zemlyaroba z pryrodaj menavita y gety peryyad Kumavanne viccyo vyankoy varazhba shlyubnaj nakiravanasci zvychaj mesci magily byarozavymi venikami uprygozhvanne haty gaspadarchyh pabudoy zelyaninaj pravodziny rusalak yak pravila u zhyta usyo geta mela svayoj metaj payplyvac na plodnyya sily zyamli I kumlenne tut vystupae svoeasablivym parogam perajshoyshy yaki dzyaychyna perahodzila y shlyubny status Zafiksavanaya zbiralnikami y XIX st forma kumlennya dzyaychat yak svedchanne syabroystva na god asob pryblizna adnolkavaga yzrostu y dalyokaj starazhytnasci treba merkavac mela vyglyad yadnannya kumlennya zhanchyny repraduktyynaga yzrostu i dzyaychyny shlyubnaga statusu Zvychaj zha mesci magily byarozavymi venikami treba razglyadac yak svoeasablivuyu formu prosby ab dapamoze apyakunstve ab spryyanni prodkay svajmu rodu Dadzeny zvychaj mae samyya shchylnyya suvyazi z uyaylennem starazhytnyh belarusay shto vyasnoj razam z azhyvannem pryrody azhyvayuc i dushy myortvyh g zn dushy prodkay yakiya vyhodzyac na bely svet I zvychaj abmyatannya magil byarozavymi venikami tut vystupae yak svoeasablivy a galoynae svoechasovy kantakt pavedamlenne papyaredzhanne shto vyasna yzho pryjshla Byarozavy venik u takim raze pry ysih inshyh znachennyah mey i vykonvay funkcyyu kamunikacyjnaga kanala byy pravadnikom zhyvoj energii zaklikanaj paspryyac dapamagchy hutchejshamu abudzhennyu prodkay Zvychaj uprygozhvac zhytlo i gaspadarchyya pabudovy kultavyya zbudavanni zelyaninaj najpersh svedchyc pra toe shto Syomushnyya svyaty y dahrysciyanskiya i veragodna pershyya hrysciyanskiya stagoddzi svyatkavalisya ysim rodam plemem na adkrytaj prastory u kultavyh gayah u mescah dze rasli kultavyya drevy Galinki zelyaniny kazali pra toe shto supolniki daluchylisya da sakralnyh vytokay shto yany ushanavali sakralnyya sily abnavili i pacverdzili svayu daluchanasc da ih shto addayuc samih syabe va yladu getyh sakralnyh sil Pravodziny rusalakPravodziny rusalak praz bor dubrovu simvaly i yvasablenne muzhchynskaga pachatku u zhyta taksama meli za metu spryyac uradzhayu Pavodle narodnaga yyaylennya rusalki y Syomushnyya svyaty pavodle nekatoryh zvestak na vyhodzyac z vady i da voseni pasyalyayucca na zyamli I yak tolki yany vysahnuc to adrazu i ginuc Vada neabhodnaya ymova pracyagu ih zhyccya Isnavala paver e shto yany moguc vyklikac taki zhadany i patrebny y paru kalasavannya dozhdzh tamu i pravodzili ih u zhyta Traeckiya dzyady i babyPerad Trojcaj abo Syomuhaj u mnogih myascinah Belarusi ladzilisya Traeckiya dzyady i baby Paklanenne prodkam ne adroznivalasya ad padobnaga y inshyya adpavednyya daty pa haraktary urachystasci kolkasci i skladu ydzelnikay kolkasci stray ale vyluchalasya svayoj funkcyyanalnaj sutnasnaj nakiravanascyu Kali asnovu vosenskih Pakroyskih dzyadoy skladae padzyaka za zdabyty plyon pracoynyh shchyravannyay u tym liku shlyub i spadzyavanni na yago to Traeckiya napoyneny prosbami verayu chakannyami na nalezhny vodguk addzyaku pakladzenyh sil u byaguchym gaspadarchym godze Takiya zh asablivasci ylascivyya i Traeckim babam yakiya papyarednichayuc dzyadam i adznachayucca y pyatnicu posny dzen a tamu yse stravy na stale byli posnyya asnoynaj z yakih byla aysyanaya milta Inshyya abradyAbavyazkovymi i vyznachalnymi asablivascyami Syomuhi z yaylyayucca karagody plyacenne vyankoy yakiya chasta vykarystoyvalisya y yakasci mantychnaga srodku y metah pradbachannya buduchyni na pracyagu byaguchaga syamejna gaspadarchaga goda U nekatoryh myascinah da Syomuhi dapasoyvalisya piva festy U zalezhnasci ad myascovyh tradycyj Syomuha abo Trojca adznachalasya adzin try dni tydzen zakanchvalasya zh Rusalnym abo Granym tydnem Gety tydzen pavodle myascovyh tradycyj pachynaysya paslya Syomuhi abo praz tydzen paslya yae Yak pravila na pracyagu Granoga abo Rusalnaga tydnya zabaranyalasya vykonvac tuyu zh shto i na Kalyady rabotu U kankretnyh myascovascyah getaya zabarona raspaysyudzhvalasya calkam na tydzen a y nekatoryh na chastku yago abo peynyya dni Glyadzi taksamaSyomuha na VikishovishchyNarodny kalyandar Pyacidzesyatnica Traeckiya pesniLitaraturaCitavec A Syomuha Syodmuha Syomka Trojca Zelyane c Zyalyonyya svyatki Belaruskaya mifalogiya Encyklapedychny sloynik S Sanko T Valodzina U Vasilevich i insh Mn Belarus 2004 S 464 466 592 s il 3 000 ekz ISBN 985 01 0473 2 Syomuha trojca zyalyonyya svyatki Redkalegiya I P Shamyakin gal red i insh Mn BelSE 1989 S 461 575 s 20 000 ekz ISBN 5 85700 014 9 SpasylkiTroickie svyatki Troickie obryady i pesni Belgorodskoj oblasti Ekspedicionnaya tetrad Vyp 20 Red sost N V Solodovikova N V Krivchikova Belgorod izdanie BGCNT 2005 47 str not rusk