Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі) — былы бернардзінскі, цяпер прыхадскі каталіцкі храм у п. Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Помнік архітэктуры позняга барока. У касцёле знаходзіцца Будслаўскі абраз Маці Божай — адзін з найбольш шануемых каталіцкіх абразоў, Папа Рымскі Ян Павел II у 1996 годзе абвясціў гэту ікону патронкай Беларусі. 28 лістапада 2018 года урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай («Будслаўскі фэст») была ўнесеная ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
54°47′13″ пн. ш. 27°27′05″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Пасёлак | Будслаў, Мядзельскі раён, Мінская вобл. |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Ордэнская прыналежнасць | бернардзінцы |
Тып будынка | прыхадскі храм |
Архітэктурны стыль | позняе барока |
Архітэктар | К. Пенс |
Дата заснавання | 1783 |
Будаўніцтва | 28 жніўня 1633 — 1783 |
Рэліквіі і святыні | Будслаўскі абраз Маці Божай |
Сайт | site.catholic.by/budslau/ |
| |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў дакументах у 1504 годзе, калі вялікі князь ВКЛ Аляксандр падарыў віленскім бернардзінцам (галіна францысканцаў) 6 000 моргаў лесу ў Менскім павеце. Манахі, якія атрымалі зямлю, жылі па 2—4 чалавекі ў пабудовах-будах, маючы пры гэтым капліцу.
У 1591 годзе быў пабудаваны драўляны храм Наведвання Марыяй Елізаветы, у якім знаходзілася цудадзейны абраз Маці Божай, прывезены ў 1598 годзе Янам Пацам з Рыма (дарунак Папы Рымскага Клімента VIII) і ў 1613 годзе перададзены ў касцёл. Пазней, у 1643 годзе, пабудаваны новы касцёл, а ў 1750 годзе — жылы корпус. 29 чэрвеня 1767 года было пачата будаўніцтва новага касцёла, пры гэтым былі выкарыстаны муры бакавой капліцы касцёла XVII ст.
У 1783 годзе касцёл быў асвечаны ў гонар Унебаўзяцця Маці Божай. На працягу другой паловы XVIII стагоддзя да яго былі прыбудаваны розныя касцёльныя памяшканні. З 1756 года пры манастыры існавала музычная школа, у 1793—1842 — двухкласная школа і шпіталь. У 1731—1797 гадах у духоўнай школе манастыра вывучалі маральную тэалогію і рыторыку, пры гэтым манахаў налічвалася 4—17 чалавек.
Пасля зачынення храма ў 1852 годзе некаторыя яго манахі бралі ўдзел у паўстанні 1863—64 гадоў.
Цяпер у касцёле служаць епархіяльныя святары. Побач з храмам захаваўся будынак плябаніі XIX стагоддзя.
11 мая 2021 года ў будынку касцёла ўзнік пажар, які знішчыў дах, моцна пашкодзіў скляпенні і іншыя будаўнічыя канструкцыі. У самім касцёле пацярпелі арганы, алтар, жывапіс. Быў распачаты збор сродкаў на аднаўленне пашкоджанай пажарам святыні. Да пачатку кастрычніка касцёл цалкам накрыты часовым дахам. 31 снежня ўнутры касцёла прайшла імша на заканчэнне года. У 2022 годзе ў касцёле завяршылі будаўнічыя работы, 29 верасня падпісаны акт аб увядзенні ў эксплуатацыю.
Архітэктура
Трохнефная безапсідная двухвежавая базіліка з трансептам. Галоўны фасад з дзвюма шмат’яруснымі вежамі па баках аздоблены багатай дэкаратыўнай пластыкай: пілястрамі, паўкалонамі, складанымі раскрапоўкамі. Інтэр’ер перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. Сферычны купал размешчаны на перакрыжаванні галоўнага нефа i трансепта, раскрываецца толькі ва ўнутраную прастору. У капліцы Св. Барбары размешчаны драўляны разны алтар Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (каля 1643 г.) — адзін з выдатных помнікаў ранняга барока на Беларусі. Бакавыя часткі алтара вырашаны ў выглядзе карынфскіх каланад, якія служаць кулісамі для 20 скульптур. Захаваліся да нашага часу без пазнейшых перамалёвак выдатныя фрэскавыя роспісы касцёла.
Будслаўскі фэст
Будслаўскі фэст ладзіцца штогод у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай, які захоўваецца ў касцёле. У 2018 годзе фэст уключаны ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА.
Зноскі
- Celebration in honor of the Budslaŭ icon of Our Lady (Budslaŭ fest) (англ.). ЮНЕСКА (11 верасня 2018). Праверана 28 лістапада 2018.
- ЮНЕСКА ўключыла Будслаўскі фэст у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны . Наша Ніва (28 лістапада 2018). Праверана 28 лістапада 2018.
- Арганам і алтару касьцёла ў Будаславе пасьля пажару патрэбны дэмантаж, кансэрвацыя і аднаўленьне. ФОТА
- Біскуп Велікаселец просіць усіх людзей добрай волі дапамагчы ў аднаўленні Будслаўскай святыні (рэквізіты для ахвяраванняў)
- catholic.by
- t.me/budslau
Літаратура
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. , І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 238—240.
- Завальнюк У. М. Будслаўскі касцёл ― святыня Беларусі / гістарычнае апрацаванне ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, Касцёл Св. Сымона і Св. Алены. — Мінск: Тэхналогія, 1993. — 54 с.
- Ярашэвіч А. А. Будслаўская базіліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. — Мінск, 2005. − 80 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Будслаў)
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Архітэктура | Будслаў // на сайце Radzima.org
- Будслав, костел бернардинцев // на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- У Будславе ўстаноўлены крыж з бярвення Віленскага манастыра Архівавана 19 кастрычніка 2014.
- Будслаў: дзіўнае месца з дзіўнай гісторыяйАрхівавана 7 лістапада 2013.
- Факты
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Kascyol Unebayzyaccya Najsvyacejshaj Dzevy Maryi Kascyol Unebayzyaccya Najsvyacejshaj Dzevy Maryi byly bernardzinski cyaper pryhadski katalicki hram u p Budslay Myadzelskaga rayona Minskaj voblasci Pomnik arhitektury poznyaga baroka U kascyole znahodzicca Budslayski abraz Maci Bozhaj adzin z najbolsh shanuemyh katalickih abrazoy Papa Rymski Yan Pavel II u 1996 godze abvyasciy getu ikonu patronkaj Belarusi 28 listapada 2018 goda urachystasc u gonar ushanavannya abraza Maci Bozhaj Budslayskaj Budslayski fest byla ynesenaya y Reprezentatyyny spis nemateryyalnaj kulturnaj spadchyny YuNESKA Katalicki hramKascyol Unebayzyaccya Najsvyacejshaj Dzevy Maryi54 47 13 pn sh 27 27 05 u d H G Ya OKraina BelarusPasyolak Budslay Myadzelski rayon Minskaya vobl Kanfesiya KatalicyzmEparhiya Minska Magilyoyskaya arhidyyaceziyaOrdenskaya prynalezhnasc bernardzincyTyp budynka pryhadski hramArhitekturny styl poznyae barokaArhitektar K PensData zasnavannya 1783Budaynictva 28 zhniynya 1633 1783Relikvii i svyatyni Budslayski abraz Maci BozhajSajt site catholic by budslau Medyyafajly na VikishovishchyU panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Kascyol Unebayzyaccya Najsvyacejshaj Dzevy Maryi GistoryyaKlyashtar bernardzincay z piktagrafichnaj karty XVIII st Upershynyu zgadvaecca y dakumentah u 1504 godze kali vyaliki knyaz VKL Alyaksandr padaryy vilenskim bernardzincam galina francyskancay 6 000 morgay lesu y Menskim pavece Manahi yakiya atrymali zyamlyu zhyli pa 2 4 chalaveki y pabudovah budah mayuchy pry getym kaplicu U 1591 godze byy pabudavany draylyany hram Navedvannya Maryyaj Elizavety u yakim znahodzilasya cudadzejny abraz Maci Bozhaj pryvezeny y 1598 godze Yanam Pacam z Ryma darunak Papy Rymskaga Klimenta VIII i y 1613 godze peradadzeny y kascyol Paznej u 1643 godze pabudavany novy kascyol a y 1750 godze zhyly korpus 29 chervenya 1767 goda bylo pachata budaynictva novaga kascyola pry getym byli vykarystany mury bakavoj kaplicy kascyola XVII st U 1783 godze kascyol byy asvechany y gonar Unebayzyaccya Maci Bozhaj Na pracyagu drugoj palovy XVIII stagoddzya da yago byli prybudavany roznyya kascyolnyya pamyashkanni Z 1756 goda pry manastyry isnavala muzychnaya shkola u 1793 1842 dvuhklasnaya shkola i shpital U 1731 1797 gadah u duhoynaj shkole manastyra vyvuchali maralnuyu tealogiyu i rytoryku pry getym manahay nalichvalasya 4 17 chalavek Paslya zachynennya hrama y 1852 godze nekatoryya yago manahi brali ydzel u paystanni 1863 64 gadoy Cyaper u kascyole sluzhac eparhiyalnyya svyatary Pobach z hramam zahavaysya budynak plyabanii XIX stagoddzya 11 maya 2021 goda y budynku kascyola yznik pazhar yaki znishchyy dah mocna pashkodziy sklyapenni i inshyya budaynichyya kanstrukcyi U samim kascyole pacyarpeli argany altar zhyvapis Byy raspachaty zbor srodkay na adnaylenne pashkodzhanaj pazharam svyatyni Da pachatku kastrychnika kascyol calkam nakryty chasovym daham 31 snezhnya ynutry kascyola prajshla imsha na zakanchenne goda U 2022 godze y kascyole zavyarshyli budaynichyya raboty 29 verasnya padpisany akt ab uvyadzenni y ekspluatacyyu ArhitekturaDraylyany bakavy altar Zvestavannya Najsvyacejshaj Dzevy Maryi XVII st Inter er kascyola Trohnefnaya bezapsidnaya dvuhvezhavaya bazilika z transeptam Galoyny fasad z dzvyuma shmat yarusnymi vezhami pa bakah azdobleny bagataj dekaratyynaj plastykaj pilyastrami paykalonami skladanymi raskrapoykami Inter er perakryty cylindrychnymi sklyapennyami z raspalubkami Sferychny kupal razmeshchany na perakryzhavanni galoynaga nefa i transepta raskryvaecca tolki va ynutranuyu prastoru U kaplicy Sv Barbary razmeshchany draylyany razny altar Zvestavannya Najsvyacejshaj Dzevy Maryi kalya 1643 g adzin z vydatnyh pomnikay rannyaga baroka na Belarusi Bakavyya chastki altara vyrashany y vyglyadze karynfskih kalanad yakiya sluzhac kulisami dlya 20 skulptur Zahavalisya da nashaga chasu bez paznejshyh peramalyovak vydatnyya freskavyya rospisy kascyola Budslayski festBudslayski fest u 2008 g Budslayski abraz Maci Bozhaj Budslayski fest ladzicca shtogod u gonar ushanavannya abraza Maci Bozhaj Budslayskaj yaki zahoyvaecca y kascyole U 2018 godze fest uklyuchany y Reprezentatyyny spis nemateryyalnaj kulturnaj spadchyny chalavectva YuNESKA ZnoskiCelebration in honor of the Budslaŭ icon of Our Lady Budslaŭ fest angl YuNESKA 11 verasnya 2018 Praverana 28 listapada 2018 YuNESKA yklyuchyla Budslayski fest u spis nemateryyalnaj kulturnaj spadchyny nyavyzn Nasha Niva 28 listapada 2018 Praverana 28 listapada 2018 Arganam i altaru kascyola y Budaslave paslya pazharu patrebny demantazh kanservacyya i adnaylenne FOTA Biskup Velikaselec prosic usih lyudzej dobraj voli dapamagchy y adnaylenni Budslayskaj svyatyni rekvizity dlya ahvyaravannyay catholic by t me budslauLitaraturaDzyarzhayny spis gistoryka kulturnyh kashtoynascej Respubliki Belarus Davednik sklad I M Charnyayski Yu A Barysyuk Mn BELTA 2009 684 s 1 000 ekz ISBN 978 985 6828 35 8 Gabrus T V Muravanyya haraly Sakralnaya arhitektura belaruskaga baroka T V Gabrus Mn Uradzhaj 2001 287 s il ISBN 985 04 0499 X s 238 240 Zavalnyuk U M Budslayski kascyol svyatynya Belarusi gistarychnae apracavanne ksyondz Uladzislay Zavalnyuk Kascyol Sv Symona i Sv Aleny Minsk Tehnalogiya 1993 54 s Yarashevich A A Budslayskaya bazilika Unebayzyaccya Najsvyacejshaj Panny Maryi Minsk 2005 80 s SpasylkiAb ekt Dzyarzhaynaga spisa gistoryka kulturnyh kashtoynascej Respubliki Belarus shyfr 611G000422 Na Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Kascyol Unebayzyaccya Najsvyacejshaj Dzevy Maryi Budslay Kascyol Unebayzyaccya Najsvyacejshaj Panny Maryi Arhitektura Budslay na sajce Radzima org Budslav kostel bernardincev na sajce Globus Belarusi rusk U Budslave ystanoyleny kryzh z byarvennya Vilenskaga manastyra Arhivavana 19 kastrychnika 2014 Budslay dziynae mesca z dziynaj gistoryyajArhivavana 7 listapada 2013 Fakty