Наўгародская рэспубліка, Наўгародская феадальная арыстакратычная рэспубліка — феадальная дзяржава з арыстакратычна-рэспубліканскай формай кіравання. Існавала на поўначы Усходняй Еўропы ў 1136—1478 гг. Сталіца («старэйшы горад») — Вялікі Ноўгарад.
Гістарычная дзяржава | |||
Наўгародская рэспубліка | |||
---|---|---|---|
Новгородская земьля | |||
| |||
| |||
< > > 1136 — 1478 | |||
Сталіца | Ноўгарад | ||
Найбуйнейшыя гарады | Ноўгарад, Ладага, Руса, Вятка,Таржок, Валак на Ламе, Волагда, Бежацк, Пскоў | ||
Мова(ы) | Старажытнанаўгародскі дыялект | ||
Афіцыйная мова | старажытнаруская мова і Старажытнанаўгародскі дыялект | ||
Рэлігія | праваслаўе, політэізм (язычніцтва) | ||
Грашовая адзінка | наўгародская грыўна | ||
Плошча |
| ||
Насельніцтва | Усходнія славяне, Карэлы, Водзь, Іжора, Самочдзь | ||
Форма кіравання | Дэмакратычная рэспубліка з элементамі алігархіi | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Узнікла на аснове Наўгародскай воласці Кіеўскай дзяржавы. У перыяд найбольшай магутнасці Наўгародская зямля складалася з 5 правінцый (пяцін) і «зямель наўгародскіх», на чале якіх стаяў Ноўгарад, як «старэйшы горад». Займаная тэрыторыя ўключала землі вакол Анежскага возера, дасягаючы Белага мора на паўночным усходзе ад Ноўгарада (Абанежская пяціна), землі вакол Ладажскага возера, дасягаючы Фінскага заліва на паўночным захадзе (Водзьская пяціна), землі на паўднёвым захадзе ад Ноўгарада, дасягаючы возера Ільмень на паўднёвым захадзе (Шалонская пяціна); землі на паўднёвым усходзе ад Ноўгарада (Дзярэўская пяціна). Далей на ўсход ад Ноўгарада, на водападзелах паміж р. Мстой і прытокамі Волгі, размяшчалася пятая пяціна. «Землі наўгародскія» месціліся ў басейнах рэк Паўночная Дзвіна, Пячора, Вятка.
Наўгародская арыстакратычная рэспубліка ўзнікла ў выніку аслаблення ўлады Кіева пасля смерці Уладзіміра Манамаха (1125). Наўгародскае веча перастала прыймаць князёў-намеснікаў з Кіева, а пачало запрашаць князёў самастойна, на сваіх умовах; княжацкая адміністрацыя фарміравалася ў Ноўгарадзе. Трохі пазней склалася і традыцыя запрашэння архіепіскапаў замест прыняцця тых, каго прызначыў кіеўскі мітрапаліт.
У 1348 са складу Наўгародскай дзяржавы выдзеліўся ў самастойную дзяржаву ўзмацнелы Пскоў са сваімі землямі (гл. Пскоўская рэспубліка).
Дзяржава спыніла сваё самастойнае існаванне ў выніку заваявання яе маскоўскім вялікім князем Іванам III у 1478 і наступнага далучэння ўсіх да маскоўскай дзяржавы наўгародскіх зямель. Некаторыя структурныя адзінкі існавалі прыблізна да 3-й чвэрці XVI ст.
Гл. таксама
- Маскоўска-наўгародскія войны
- Наўгародская школа дойлідства
- Наўгародская школа іканапісу
Зноскі
- Гісторыя дзяржавы і права Расіі.
Літаратура
- Наўгародская феадальная рэспубліка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. С. 211—212.
- История Государства и права России: Учебник для вузов / Под ред. . — М. : Былина, 1998. — 528 с.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Naygarodskaya respublika Naygarodskaya feadalnaya arystakratychnaya respublika feadalnaya dzyarzhava z arystakratychna respublikanskaj formaj kiravannya Isnavala na poynachy Ushodnyaj Eyropy y 1136 1478 gg Stalica starejshy gorad Vyaliki Noygarad Gistarychnaya dzyarzhavaNaygarodskaya respublikaNovgorodskaya zemlyaGerbNaygarodskaya respublika y 1400 godze lt gt gt 1136 1478Stalica NoygaradNajbujnejshyya garady Noygarad Ladaga Rusa Vyatka Tarzhok Valak na Lame Volagda Bezhack PskoyMova y Starazhytnanaygarodski dyyalektAficyjnaya mova starazhytnaruskaya mova i Starazhytnanaygarodski dyyalektReligiya pravaslaye politeizm yazychnictva Grashovaya adzinka naygarodskaya gryynaPloshcha 3 000 000 km Naselnictva Ushodniya slavyane Karely Vodz Izhora SamochdzForma kiravannya Demakratychnaya respublika z elementami aligarhii Medyyafajly na Vikishovishchy Uznikla na asnove Naygarodskaj volasci Kieyskaj dzyarzhavy U peryyad najbolshaj magutnasci Naygarodskaya zyamlya skladalasya z 5 pravincyj pyacin i zyamel naygarodskih na chale yakih stayay Noygarad yak starejshy gorad Zajmanaya terytoryya yklyuchala zemli vakol Anezhskaga vozera dasyagayuchy Belaga mora na paynochnym ushodze ad Noygarada Abanezhskaya pyacina zemli vakol Ladazhskaga vozera dasyagayuchy Finskaga zaliva na paynochnym zahadze Vodzskaya pyacina zemli na paydnyovym zahadze ad Noygarada dasyagayuchy vozera Ilmen na paydnyovym zahadze Shalonskaya pyacina zemli na paydnyovym ushodze ad Noygarada Dzyareyskaya pyacina Dalej na yshod ad Noygarada na vodapadzelah pamizh r Mstoj i prytokami Volgi razmyashchalasya pyataya pyacina Zemli naygarodskiya mescilisya y basejnah rek Paynochnaya Dzvina Pyachora Vyatka Naygarodskaya arystakratychnaya respublika yznikla y vyniku aslablennya ylady Kieva paslya smerci Uladzimira Manamaha 1125 Naygarodskae vecha perastala pryjmac knyazyoy namesnikay z Kieva a pachalo zaprashac knyazyoy samastojna na svaih umovah knyazhackaya administracyya farmiravalasya y Noygaradze Trohi paznej sklalasya i tradycyya zaprashennya arhiepiskapay zamest prynyaccya tyh kago pryznachyy kieyski mitrapalit U 1348 sa skladu Naygarodskaj dzyarzhavy vydzeliysya y samastojnuyu dzyarzhavu yzmacnely Pskoy sa svaimi zemlyami gl Pskoyskaya respublika Dzyarzhava spynila svayo samastojnae isnavanne y vyniku zavayavannya yae maskoyskim vyalikim knyazem Ivanam III u 1478 i nastupnaga daluchennya ysih da maskoyskaj dzyarzhavy naygarodskih zyamel Nekatoryya strukturnyya adzinki isnavali pryblizna da 3 j chverci XVI st Gl taksamaMaskoyska naygarodskiya vojny Naygarodskaya shkola dojlidstva Naygarodskaya shkola ikanapisuZnoskiGistoryya dzyarzhavy i prava Rasii LitaraturaNaygarodskaya feadalnaya respublika Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 11 Mugir Paliklinika Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2000 T 11 S 211 212 Istoriya Gosudarstva i prava Rossii Uchebnik dlya vuzov Pod red M Bylina 1998 528 s