Экасістэма — комплекс са згуртавання жывых арганізмаў і нежывых кампанентаў асяроддзя іх пражывання, звязаных паміж сабой абменам рэчыва і энергіі.
Паняцце экасістэмы
Тэрмін «экасістэма» ўпершыню быў прапанаваны англійскім эколагам ў 1935 годзе. Ён разглядаў экасістэмы як асноўныя структурныя адзінкі прыроды на планеце Зямля.
Гнілы пень з беспазваночнымі, грыбамі і бактэрыямі, якія насяляюць яго, уяўляе сабой экасістэму невялікага маштабу (мікраэкасістэма). Возера з воднымі і каляводнымі арганізмамі з'яўляецца экасістэмай сярэдняга маштабу (мезаэкасістэма). А мора з яго разнастайнасцю водарасцей, рыб, малюскаў, ракападобных — экасістэма буйнога маштабу (макраэкасістэма).
Для абазначэння такіх сістэм на аднародных участках сушы рускі геабатанік У. Сукачоў у 1942 г. прапанаваў тэрмін «біягеацэноз». Біягеацэноз — гістарычна складзеная сукупнасць жывых (біяцэноз) і нежывых (біятоп) кампанентаў аднароднага ўчастка сушы, дзе адбываецца кругаварот рэчываў і пераўтварэнне энергіі. Як бачна, біягеацэноз уключае дзве структурныя часткі, кожная з якіх складаецца з пэўных узаемазвязаных кампанентаў.
Характэрнай прыкметай экасістэм з'яўляецца наяўнасць у іх абмену рэчывам і энергіяй паміж жывым і нежывым кампанентамі. Экасістэмы маюць розную ступень складанасці, розныя маштабы, яны могуць быць натуральнымі (прыроднымі) і штучнымі (створанымі чалавекам). У якасці асобных экасістэм могуць разглядацца кропля вады з лужыны з мікраарганізмамі, балотная купіна з яе «насельніцтвам», возера, луг, пустыня і, нарэшце, біясфера — экасістэма самага высокага рангу. Значыць, экасістэма не мае пэўнай размернасці. Экасістэмай можна назваць любы біягеацэноз.
Структура экасістэмы
У экасістэме віды арганізмаў выконваюць розныя функцыі, дзякуючы якім ажыццяўляецца кругаварот рэчываў. У залежнасці ад ролі, якую віды адыгрываюць у кругавароце, іх адносяць да розных функцыянальных груп: прадуцэнтаў, кансументаў або рэдуцэнтаў.
Прадуцэнты, або вытворцы, — аўтатрофныя арганізмы, якія сінтэзуюць арганічнае рэчыва з мінеральнага з выкарыстаннем энергіі. Калі для сінтэзу арганічнага рэчыва выкарыстоўваецца сонечная энергія, то прадуцэнтаў называюць фотатрофамі. Да фотатрофаў адносяцца ўсе зялёныя расліны, лішайнікі, цыянабактэрыі, аўтатрофныя пратысты, зялёныя і пурпуровыя серабактэрыі. Прадуцэнты, якія выкарыстоўваюць для сінтэзу арганічнага рэчыва энергію хімічных рэакцый акіслення неарганічных рэчываў, называюцца хематрофамі. Імі з’яўляюцца жалезабактэрыі, бясколерныя серабактэрыі, нітрыфіцыруючыя і вадародныя бактэрыі.
Кансументы, або спажыўцы, — гетэратрофныя арганізмы, якія спажываюць жывое арганічнае рэчыва і перадаюць энергію, якая ў ім утрымліваецца, па харчовых ланцугах. Да іх адносяцца большасць жывёл, насякомаедныя расліны, расліны-паразіты. У залежнасці ад віду арганічнага рэчыва, якое спажываецца, кансументы падзяляюцца на парадкі. Арганізмы, якія спажываюць прадуцэнтаў, называюцца кансументамі I парадку. Да іх адносяцца раслінаедныя жывёлы (конікі, саранча, грызуны, парна- і няпарнакапытныя жывёлы) і расліны-паразіты. Кансументаў I парадку спажываюць кансументы II парадку, якія прадстаўлены драпежнымі жывёламі і насякомаеднымі раслінамі. Кансументамі III і наступных парадкаў з’яўляюцца больш буйныя драпежныя жывёлы. Колькасць парадкаў кансументаў у экасістэме абмежавана і вызначаецца аб’ёмам біямасы, створанай прадуцэнтамі.
Рэдуцэнты, або разбуральнікі — гетэратрофныя арганізмы, якія расшчапляюць адмерлае арганічнае рэчыва любога паходжання да мінеральнага. Утворанае мінеральнае рэчыва назапашваецца ў глебе і ў далейшым паглынаецца прадуцэнтамі. У экалогіі адмерлае арганічнае рэчыва, уключанае ў працэс гніення, называецца дэтрытам. Дэтрыт — адмерлыя рэшткі раслін і грыбоў, трупы і экскрэменты (неператраўленыя рэшткі корму) жывёл з бактэрыямі, якія ў іх знаходзяцца.
Працэс гніення дэтрыту ідзе ў тры этапы: механічнае драбненне, гуміфікацыя (утварэнне перагною), мінералізацыя. У залежнасці ад этапу гніення, якое ажыццяўляюць рэдуцэнты, іх падзяляюць на тры парадкі. Рэдуцэнты I парадку (механічныя разбуральнікі) ажыццяўляюць механічнае драбненне дэтрыту і падрыхтоўваюць субстрат для біялагічнага гніення. Да іх адносяцца сапратрофныя жывёлы (дэтрытафагі): макрыцы, некаторыя кляшчы, мнаганожкі, нагахвосткі, жукі мерцвяеды, некаторыя насякомыя і іх лічынкі, чэрві. Рэдуцэнты II парадку (гуміфікатары) часткова раскладаюць дэтрыт, ператвараючы яго ў гумус (перагной). Імі з’яўляюцца грыбы, гетэратрофныя пратысты, буйныя бактэрыі. Рэдуцэнты III парадку (мінералізатары) забяспечваюць поўнае раскладанне гумусу да мінеральных рэчываў. Да іх адносяцца глебавыя бактэрыі памерам менш за 0,1 мм. Менавіта іх часта называюць сапраўднымі рэдуцэнтамі. Прадстаўнікі ўсіх парадкаў рэдуцэнтаў, адміраючы, таксама ўтвараюць дэтрыт.
Роля рэдуцэнтаў у прыродзе вельмі вялікая. Без іх у біясферы збіраліся б адмерлыя арганічныя рэшткі, а мінеральныя рэчывы, неабходныя прадуцэнтам, вычарпаліся.
Літаратура
- Біялогія: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / С. С. Маглыш, А. Я. Карэўскі ; пад рэд. С. С. Маглыш; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — Мінск: Нар. асвета, 2010. ISBN 978-985-03-1462-8
Спасылкі
Экасістэма на Вікісховішчы |
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Ekasistema kompleks sa zgurtavannya zhyvyh arganizmay i nezhyvyh kampanentay asyaroddzya ih prazhyvannya zvyazanyh pamizh saboj abmenam rechyva i energii Karalavyya ryfy z yaylyayucca prykladam vysokapraduktyynaj marskoj ekasistemy Panyacce ekasistemyTermin ekasistema ypershynyu byy prapanavany anglijskim ekolagam y 1935 godze Yon razglyaday ekasistemy yak asnoynyya strukturnyya adzinki pryrody na planece Zyamlya Vozera Narach pryklad mezaekasistemy Gnily pen z bespazvanochnymi grybami i bakteryyami yakiya nasyalyayuc yago uyaylyae saboj ekasistemu nevyalikaga mashtabu mikraekasistema Vozera z vodnymi i kalyavodnymi arganizmami z yaylyaecca ekasistemaj syarednyaga mashtabu mezaekasistema A mora z yago raznastajnascyu vodarascej ryb malyuskay rakapadobnyh ekasistema bujnoga mashtabu makraekasistema Dlya abaznachennya takih sistem na adnarodnyh uchastkah sushy ruski geabatanik U Sukachoy u 1942 g prapanavay termin biyageacenoz Biyageacenoz gistarychna skladzenaya sukupnasc zhyvyh biyacenoz i nezhyvyh biyatop kampanentay adnarodnaga ychastka sushy dze adbyvaecca krugavarot rechyvay i peraytvarenne energii Yak bachna biyageacenoz uklyuchae dzve strukturnyya chastki kozhnaya z yakih skladaecca z peynyh uzaemazvyazanyh kampanentay Harakternaj prykmetaj ekasistem z yaylyaecca nayaynasc u ih abmenu rechyvam i energiyaj pamizh zhyvym i nezhyvym kampanentami Ekasistemy mayuc roznuyu stupen skladanasci roznyya mashtaby yany moguc byc naturalnymi pryrodnymi i shtuchnymi stvoranymi chalavekam U yakasci asobnyh ekasistem moguc razglyadacca kroplya vady z luzhyny z mikraarganizmami balotnaya kupina z yae naselnictvam vozera lug pustynya i nareshce biyasfera ekasistema samaga vysokaga rangu Znachyc ekasistema ne mae peynaj razmernasci Ekasistemaj mozhna nazvac lyuby biyageacenoz Struktura ekasistemyU ekasisteme vidy arganizmay vykonvayuc roznyya funkcyi dzyakuyuchy yakim azhyccyaylyaecca krugavarot rechyvay U zalezhnasci ad roli yakuyu vidy adygryvayuc u krugavaroce ih adnosyac da roznyh funkcyyanalnyh grup praducentay kansumentay abo reducentay Praducenty abo vytvorcy aytatrofnyya arganizmy yakiya sintezuyuc arganichnae rechyva z mineralnaga z vykarystannem energii Kali dlya sintezu arganichnaga rechyva vykarystoyvaecca sonechnaya energiya to praducentay nazyvayuc fotatrofami Da fotatrofay adnosyacca yse zyalyonyya rasliny lishajniki cyyanabakteryi aytatrofnyya pratysty zyalyonyya i purpurovyya serabakteryi Praducenty yakiya vykarystoyvayuc dlya sintezu arganichnaga rechyva energiyu himichnyh reakcyj akislennya nearganichnyh rechyvay nazyvayucca hematrofami Imi z yaylyayucca zhalezabakteryi byaskolernyya serabakteryi nitryficyruyuchyya i vadarodnyya bakteryi Kansumenty abo spazhyycy geteratrofnyya arganizmy yakiya spazhyvayuc zhyvoe arganichnae rechyva i peradayuc energiyu yakaya y im utrymlivaecca pa harchovyh lancugah Da ih adnosyacca bolshasc zhyvyol nasyakomaednyya rasliny rasliny parazity U zalezhnasci ad vidu arganichnaga rechyva yakoe spazhyvaecca kansumenty padzyalyayucca na paradki Arganizmy yakiya spazhyvayuc praducentay nazyvayucca kansumentami I paradku Da ih adnosyacca raslinaednyya zhyvyoly koniki sarancha gryzuny parna i nyaparnakapytnyya zhyvyoly i rasliny parazity Kansumentay I paradku spazhyvayuc kansumenty II paradku yakiya pradstayleny drapezhnymi zhyvyolami i nasyakomaednymi raslinami Kansumentami III i nastupnyh paradkay z yaylyayucca bolsh bujnyya drapezhnyya zhyvyoly Kolkasc paradkay kansumentay u ekasisteme abmezhavana i vyznachaecca ab yomam biyamasy stvoranaj praducentami Reducenty abo razburalniki geteratrofnyya arganizmy yakiya rasshchaplyayuc admerlae arganichnae rechyva lyuboga pahodzhannya da mineralnaga Utvoranae mineralnae rechyva nazapashvaecca y glebe i y dalejshym paglynaecca praducentami U ekalogii admerlae arganichnae rechyva uklyuchanae y praces gniennya nazyvaecca detrytam Detryt admerlyya reshtki raslin i gryboy trupy i ekskrementy neperatraylenyya reshtki kormu zhyvyol z bakteryyami yakiya y ih znahodzyacca Praces gniennya detrytu idze y try etapy mehanichnae drabnenne gumifikacyya utvarenne peragnoyu mineralizacyya U zalezhnasci ad etapu gniennya yakoe azhyccyaylyayuc reducenty ih padzyalyayuc na try paradki Reducenty I paradku mehanichnyya razburalniki azhyccyaylyayuc mehanichnae drabnenne detrytu i padryhtoyvayuc substrat dlya biyalagichnaga gniennya Da ih adnosyacca sapratrofnyya zhyvyoly detrytafagi makrycy nekatoryya klyashchy mnaganozhki nagahvostki zhuki mercvyaedy nekatoryya nasyakomyya i ih lichynki chervi Reducenty II paradku gumifikatary chastkova raskladayuc detryt peratvarayuchy yago y gumus peragnoj Imi z yaylyayucca gryby geteratrofnyya pratysty bujnyya bakteryi Reducenty III paradku mineralizatary zabyaspechvayuc poynae raskladanne gumusu da mineralnyh rechyvay Da ih adnosyacca glebavyya bakteryi pameram mensh za 0 1 mm Menavita ih chasta nazyvayuc sapraydnymi reducentami Pradstayniki ysih paradkay reducentay admirayuchy taksama ytvarayuc detryt Rolya reducentay u pryrodze velmi vyalikaya Bez ih u biyasfery zbiralisya b admerlyya arganichnyya reshtki a mineralnyya rechyvy neabhodnyya praducentam vycharpalisya LitaraturaBiyalogiya vucheb dapam dlya 11 ga kl agulnaadukac ustanoy z belarus movaj navuchannya S S Maglysh A Ya Kareyski pad red S S Maglysh per z rus movy V U Klimko Minsk Nar asveta 2010 ISBN 978 985 03 1462 8SpasylkiEkasistema na Vikishovishchy