Сядзібна-паркавы комплекс Іваноўскіх, Лябёдка Іваноўская — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры мадэрну з элементамі неаготыкі. Створана ў пачатку XX ст. у в. Галавічполе (Шчучынскі раён). У сядзібе размешчаны Васілішкаўскі дом-інтэрнат.
Славутасць | |
Сядзібна-паркавы комплекс Іваноўскіх | |
---|---|
53°43′51″ пн. ш. 24°46′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Галавічполе |
Архітэктурны стыль | мадэрн, неаготыка |
Заснавальнік | Леанард Іваноўскі |
Дата заснавання | 1909 |
Будынкі | |
сядзібны дом • арачны мост • гаспадарчыя пабудовы • парк | |
Вядомыя жыхары | Ежы Іваноўскі, Вацлаў Іваноўскі, Тадэвуш Іваноўскі, Алена Іваноўская |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000621 |
|
Гісторыя
Паводле «Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых краін славянскіх», гэты фальварак пад назвай Дварэц быў падараваны прывілеем Жыгімонта I ад 7 лістапада 1510 г. двараніну яго, Івашку Рыла-Быкоўскаму, і з таго часу перадаваўся ад бацькі да сына і не выходзіў з валодання сям’і. У сярэдзіне XIX ст. ён займаў 666 маргоў (каля 370 га), пасля выхаду сялян з-пад прыгону ў 1861 г. у ім засталося 325 маргоў (каля 180 га). Гэты адносна невялікі маёнтак і атрымала ў спадчыну Антаніна і да самай сваёй смерці заставалася яго ўладальніцай.
Самыя раннія дакументальныя звесткі з гісторыі сям’і Іваноўскіх сягаюць сярэдзіны XVII ст. У першай палове XIX ст. Станіслаў Іваноўскі (нар. 1819) быў вымушаны саступіць радавы маёнтак Руда Яворская ў Слонімскім павеце старэйшаму брату Вінцэнту і шукаць свайго лёсу ў іншым месцы. Ён неўзабаве ажаніўся з Антанінай, адзінай дачкой Юрыя Андрэевіча Рыла-Быкоўскага, уладальніка фальварка Лябёдка.
Пасля заўчаснай смерці Антаніны ў 1852 годзе маёмасныя меркаванні схілілі Станіслава Іваноўскага да шлюбу з Каралінай Клімантовіч, а пасля яе смерці ў 1856 г. ужо 58-гадовы гаспадар ажаніўся трэці раз з дужа маладзейшай за сябе Станіславай Губарэвіч з суседняга фальварка Галавічполь. У выніку Лябёдка павялічылася за кошт часткі гэтага фальварка.
Адзіным сынам Станіслава і Антаніны быў Леанард Іваноўскі (нар. 1845), які пасля смерці маці стаў паўнапраўным гаспадаром Лябёдкі. Ён атрымаў ступень інжынера-тэхнолага, а затым да 1891 працаваў на прамысловых будоўлях Расійскай імперыі. Аддаваў шмат увагі на развіццё і ўдасканаленне гаспадаркі ў Лябёдцы. Паступова павялічыў яе да 500 га, задрэнаваў рольныя грунты, засадзіў лесам аблогі, абсталяваў сельскагаспадарчымі машынамі, пабудаваў паравы млын. Асаблівую ўвагу надаваў садоўніцтву. У садовай гаспадарцы было выпрабавана каля 400 сартоў яблынь, 100 — груш і 80 — сліваў, вішняў, чарэшняў. Садавіну з Лябёдкі вывозілі на пецярбургскія і маскоўскія рынкі, двойчы яе гаспадар атрымліваў залаты медаль на ўсерасійскіх выстаўках. Варшаўскае садаўнічае таварыства абрала Л. Іваноўскага старшынёю.
У сям’і Леанарда Іваноўскага і Ядвігі з Райхеляў нарадзілася пяцёра дзяцей: Юры (1876), Вацлаў (1880), Тадэвуш (1882), Галена (1885 ці 86) і Станіслаў (1887). Паводле метрычных запісаў рымска-каталіцкай парафіі ў Старых Васілішках абрад хрышчэння адбываўся пераважна падчас летняга адпачынку, калі сям’я пераязджала ў Лябёдку з Краснага Варонежскай губерні, дзе пражывалі бацькі.
У 1891 годзе сям’я Іваноўскіх пераехала з Краснага ў Варшаву. Леанард праз некалькі гадоў асеў у Санкт-Пецярбургу, а жонка з дзецьмі заставалася ў Варшаве.
У першыя гады XX ст. у Лябёдцы была завершана будоўля новай сямейнай рэзідэнцыі. Дзейнасць Леанарда Іваноўскага была накіравана на тое, каб ператварыць Лябёдку ва ўзорны асяродак агратэхнічнага прагрэсу. Маладых сялян прымалі ў маёнтку на практыку ў галіне садоўніцтва, пчалярства, жывёла- і раслінаводства. У 1913 меркавалася адкрыць курсы малочнай вытворчасці. Аднак у хуткім часе вайна і акупацыя зруйнавалі гаспадарку.
Падчас Першай сусветнай вайны Леанард Іваноўскі адмовіўся ад дзяржаўнай службы і вярнуўся ў Лябёдку. Тут ён памёр у 1919 годзе, быў пахаваны ў сямейным склепе непадалёк ад Лябёдкі. У 1934 годзе памерла жонка Ядвіга, яе пахавалі побач з Леанардам.
Апошнім уласнікам маёнтка Лябёдка Іваноўская да 1939 года быў Станіслаў Іваноўскі. Пасля амаль уся сям’я Іваноўскіх схавалася ў Вільні, якая знаходзілася за літоўскай мяжой. Шукальнікі скарбаў разбілі іх фамільны склеп, прах нябожчыкаў быў выкінуты з трунаў. Пазней дзеці «забаўляліся» чарапамі Леанарда і Ядвігі, як футбольнымі мячамі.
У 1971 годзе адкрыты Васілішкаўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Архітэктура
Гаспода (1909 г.) — мураваны будынак у плане нагадвае літару «L» (Lebiodka) і мае вялікую колькасць пакояў. Складаную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю ўтвараюць адна- і двухпавярховыя аб’ёмы, накрытыя дахоўкай высокія стрэхі з фігурнымі люкарнамі, спічастымі фіяламі і шчытамі, гранёныя эркеры з шатровымі завяршэннямі. Дэкаратыўнае вырашэнне фасадаў заснаванае на спалучэнні чырвонага колеру цаглянай муроўкі з атынкаванымі ліштвамі, карнізамі і рустоўкай, паліхромнай муроўкай цокаля з вапнавых блокаў. Паўкруглыя тымпаны над вокнамі запоўненыя дэкаратыўнымі арнаментальнымі ўстаўкамі з паліванай керамікі. Элементы архітэктурнага дэкору ствараюць на фасадах геаметрычны малюнак. Планіроўка калідорная з выхадам на тэрасу з каванай агароджай. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні.
Парк
Дом размешчаны ў пейзажным парку (плошча 18 га), ад якога зберагліся фрагменты. Уязная алея абсаджаная грабам, прамавугольныя баскеты абмежаваныя алеямі. На ўскраіне парку шэраг ставоў. У дэндраскладзе больш за 50 відаў дрэў.
Гл. таксама
- Сядзібна-паркавы комплекс Іваноўскіх (Галавічполе)
Зноскі
- pamiecdlapokolen.pl(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2019. Праверана 4 жніўня 2019.
- Вацлаў Іваноўскі. Да 110-годдзя (1880—1943). — Мн., 1990. — С. 125
Літаратура
- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
- Туронак Ю. Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі / пер. з польскай. — Мінск, 2006.
- Iwanowski K. Wspomnienia z kresowej młodości. — TMW i ZW: Oddział w Bydgoszczy, 1995.
- Лаўрэш Леанід. Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць // Новы Замак. 2019. № 8. С. 194-212.; 2020. № 9. С. 180-219. // на pawet.net
- Лаўрэш Леанід. Тадэвуш Іваноўскі, яго сям’я і ягоныя ўспаміны // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 9. Мінск. 2020. С. 57–59.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сядзібна-паркавы комплекс Іваноўскіх (Галавічполе) на сайце Radzima.org
- Сядзібна-паркавы комплекс Іваноўскіх (Галавічполе) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Syadzibna parkavy kompleks Ivanoyskih Lyabyodka Ivanoyskaya pomnik syadzibna parkavaj arhitektury madernu z elementami neagotyki Stvorana y pachatku XX st u v Galavichpole Shchuchynski rayon U syadzibe razmeshchany Vasilishkayski dom internat SlavutascSyadzibna parkavy kompleks Ivanoyskih53 43 51 pn sh 24 46 15 u d H G Ya OKraina BelarusVyoska GalavichpoleArhitekturny styl madern neagotykaZasnavalnik Leanard IvanoyskiData zasnavannya 1909Budynkisyadzibny dom arachny most gaspadarchyya pabudovy parkVyadomyya zhyhary Ezhy Ivanoyski Vaclay Ivanoyski Tadevush Ivanoyski Alena IvanoyskayaStatus Gistoryka kulturnaya kashtoynasc Belarusi shyfr 412G000621 shyfr 412G000621GistoryyaPavodle Geagrafichnaga sloynika Karaleystva Polskaga i inshyh krain slavyanskih gety falvarak pad nazvaj Dvarec byy padaravany pryvileem Zhygimonta I ad 7 listapada 1510 g dvaraninu yago Ivashku Ryla Bykoyskamu i z tago chasu peradavaysya ad backi da syna i ne vyhodziy z valodannya syam i U syaredzine XIX st yon zajmay 666 margoy kalya 370 ga paslya vyhadu syalyan z pad prygonu y 1861 g u im zastalosya 325 margoy kalya 180 ga Gety adnosna nevyaliki mayontak i atrymala y spadchynu Antanina i da samaj svayoj smerci zastavalasya yago yladalnicaj Samyya ranniya dakumentalnyya zvestki z gistoryi syam i Ivanoyskih syagayuc syaredziny XVII st U pershaj palove XIX st Stanislay Ivanoyski nar 1819 byy vymushany sastupic radavy mayontak Ruda Yavorskaya y Slonimskim pavece starejshamu bratu Vincentu i shukac svajgo lyosu y inshym mescy Yon neyzabave azhaniysya z Antaninaj adzinaj dachkoj Yuryya Andreevicha Ryla Bykoyskaga uladalnika falvarka Lyabyodka Paslya zaychasnaj smerci Antaniny y 1852 godze mayomasnyya merkavanni shilili Stanislava Ivanoyskaga da shlyubu z Karalinaj Klimantovich a paslya yae smerci y 1856 g uzho 58 gadovy gaspadar azhaniysya treci raz z duzha maladzejshaj za syabe Stanislavaj Gubarevich z susednyaga falvarka Galavichpol U vyniku Lyabyodka pavyalichylasya za kosht chastki getaga falvarka Adzinym synam Stanislava i Antaniny byy Leanard Ivanoyski nar 1845 yaki paslya smerci maci stay paynapraynym gaspadarom Lyabyodki Yon atrymay stupen inzhynera tehnolaga a zatym da 1891 pracavay na pramyslovyh budoylyah Rasijskaj imperyi Addavay shmat uvagi na razviccyo i ydaskanalenne gaspadarki y Lyabyodcy Pastupova pavyalichyy yae da 500 ga zadrenavay rolnyya grunty zasadziy lesam ablogi abstalyavay selskagaspadarchymi mashynami pabudavay paravy mlyn Asablivuyu yvagu nadavay sadoynictvu U sadovaj gaspadarcy bylo vyprabavana kalya 400 sartoy yablyn 100 grush i 80 slivay vishnyay chareshnyay Sadavinu z Lyabyodki vyvozili na pecyarburgskiya i maskoyskiya rynki dvojchy yae gaspadar atrymlivay zalaty medal na yserasijskih vystaykah Varshayskae sadaynichae tavarystva abrala L Ivanoyskaga starshynyoyu U syam i Leanarda Ivanoyskaga i Yadvigi z Rajhelyay naradzilasya pyacyora dzyacej Yury 1876 Vaclay 1880 Tadevush 1882 Galena 1885 ci 86 i Stanislay 1887 Pavodle metrychnyh zapisay rymska katalickaj parafii y Staryh Vasilishkah abrad hryshchennya adbyvaysya peravazhna padchas letnyaga adpachynku kali syam ya perayazdzhala y Lyabyodku z Krasnaga rusk Varonezhskaj guberni dze prazhyvali backi U 1891 godze syam ya Ivanoyskih peraehala z Krasnaga y Varshavu Leanard praz nekalki gadoy asey u Sankt Pecyarburgu a zhonka z dzecmi zastavalasya y Varshave U pershyya gady XX st u Lyabyodcy byla zavershana budoylya novaj syamejnaj rezidencyi Dzejnasc Leanarda Ivanoyskaga byla nakiravana na toe kab peratvaryc Lyabyodku va yzorny asyarodak agratehnichnaga pragresu Maladyh syalyan prymali y mayontku na praktyku y galine sadoynictva pchalyarstva zhyvyola i raslinavodstva U 1913 merkavalasya adkryc kursy malochnaj vytvorchasci Adnak u hutkim chase vajna i akupacyya zrujnavali gaspadarku Padchas Pershaj susvetnaj vajny Leanard Ivanoyski admoviysya ad dzyarzhaynaj sluzhby i vyarnuysya y Lyabyodku Tut yon pamyor u 1919 godze byy pahavany y syamejnym sklepe nepadalyok ad Lyabyodki U 1934 godze pamerla zhonka Yadviga yae pahavali pobach z Leanardam Syadziba Ivanoyskih 1933 god Aposhnim ulasnikam mayontka Lyabyodka Ivanoyskaya da 1939 goda byy Stanislay Ivanoyski Paslya amal usya syam ya Ivanoyskih shavalasya y Vilni yakaya znahodzilasya za litoyskaj myazhoj Shukalniki skarbay razbili ih familny sklep prah nyabozhchykay byy vykinuty z trunay Paznej dzeci zabaylyalisya charapami Leanarda i Yadvigi yak futbolnymi myachami U 1971 godze adkryty Vasilishkayski dom internat dlya dzyacej invaliday z asablivascyami psihafizichnaga razviccya ArhitekturaGaspoda Gaspoda 1909 g muravany budynak u plane nagadvae litaru L Lebiodka i mae vyalikuyu kolkasc pakoyay Skladanuyu ab yomna prastoravuyu kampazicyyu ytvarayuc adna i dvuhpavyarhovyya ab yomy nakrytyya dahoykaj vysokiya strehi z figurnymi lyukarnami spichastymi fiyalami i shchytami granyonyya erkery z shatrovymi zavyarshennyami Dekaratyynae vyrashenne fasaday zasnavanae na spaluchenni chyrvonaga koleru caglyanaj muroyki z atynkavanymi lishtvami karnizami i rustoykaj palihromnaj muroykaj cokalya z vapnavyh blokay Paykruglyya tympany nad voknami zapoynenyya dekaratyynymi arnamentalnymi ystaykami z palivanaj keramiki Elementy arhitekturnaga dekoru stvarayuc na fasadah geametrychny malyunak Planiroyka kalidornaya z vyhadam na terasu z kavanaj agarodzhaj Pad budynkam sklyapenistyya sutarenni ParkDom razmeshchany y pejzazhnym parku ploshcha 18 ga ad yakoga zberaglisya fragmenty Uyaznaya aleya absadzhanaya grabam pramavugolnyya baskety abmezhavanyya aleyami Na yskraine parku sherag stavoy U dendraskladze bolsh za 50 viday drey Gl taksamaSyadzibna parkavy kompleks Ivanoyskih Galavichpole Znoskipamiecdlapokolen pl nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 4 zhniynya 2019 Praverana 4 zhniynya 2019 Vaclay Ivanoyski Da 110 goddzya 1880 1943 Mn 1990 S 125LitaraturaArhitektura Belarusi Encyklapedychny davednik Minsk 1993 Turonak Yu Vaclay Ivanoyski i adradzhenne Belarusi per z polskaj Minsk 2006 Iwanowski K Wspomnienia z kresowej mlodosci TMW i ZW Oddzial w Bydgoszczy 1995 Layresh Leanid Lyabyodka Ivanoyskih Dakumentalnaya apovesc Novy Zamak 2019 8 S 194 212 2020 9 S 180 219 na pawet net Layresh Leanid Tadevush Ivanoyski yago syam ya i yagonyya yspaminy ASOBA I ChAS Belaruski biyagrafichny almanah Vypusk 9 Minsk 2020 S 57 59 SpasylkiNa Vikishovishchy pakul nyama medyyafajlay pa teme ale Vy mozhace zagruzic ih Syadzibna parkavy kompleks Ivanoyskih Galavichpole na sajce Radzima org Syadzibna parkavy kompleks Ivanoyskih Galavichpole na sajce Globus Belarusi rusk