Се́нненскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Сянно. Мяжуе з Бешанковіцкім, Віцебскім, Лёзненскім, Аршанскім, Талачынскім і Чашніцкім раёнамі.
Сенненскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
| |||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Віцебская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Сянно | ||||
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 | ||||
Кіраўнік | Ігар Аляксандравіч Мароз[d] | ||||
Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 79,49 %, руская 19,29 % Размаўляюць дома: беларуская 50,25 %, руская 44,94 % | ||||
Насельніцтва (2009) | 26 307 чал. (12-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 13,38 чал./км² (12-е месца) | ||||
Нацыянальны склад | беларусы — 94,21 %, рускія — 4,31 %, іншыя — 1,48 % | ||||
Плошча | 1 966,05 (8-е месца) | ||||
Вышыня над узроўнем мора | 152 м | ||||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
Паштовыя індэксы | 211117 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча раёна 2 тыс. км². Насельніцтва 31,6 тыс. чал. (2003).
Прырода
Паверхня паўднёвай часткі ўзгорыста-платопадобная, у межах Аршанскага ўзвышша, паўночная і паўночна-заходняя часткі раўнінныя, з асобнымі ўчасткамі астраўных павышэнняў у межах Чашніцкай раўніны; на крайнім усходзе Лучоская нізіна. Найвышэйшы пункт 263 м (каля вёскі Папіна), найбольш нізкая адзнака 154 м (урэз вады возера Серакаротня каля вёскі Рыбнае).
У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Аршанскай упадзіны. Зверху залягаюць марэнныя і водна-ледавіковыя адклады паазерскага, сожскага і бярэзінскага зледзяненняў магутнасцю ад 30—40 да 240 м (у ледавіковых лагчынах), ніжэй — дэвонскія пясчанікі, гліны, мергелі і даламіты — да 350 м, верхнепратэразойскія гліны, алеўраліты і пясчанікі — да 900—1000 м. Пароды крышталічнага фундамента на глыбіні 750—900 м на захадзе і 1200—1400 м ніжэй узроўню мора на ўсходзе. Вядомы 184 радовішчы торфу з агульнымі запасамі 36,7 млн тон (найбуйнейшыя Мох-Ніжняя Крывіна, Капланскі Мох, Крыпец, Кічынскае, Забоціна—Бярозка); 5 радовішчаў пясчана-жвіровага матэрыялу з запасамі 6,4 млн куб. м. (найбольшыя Оўсішчанскае, Латыгальскае, Дубнякоўскае, Яноўскае); 5 радовішчаў глін і суглінкаў з запасамі 5,2 млн куб. м (найбольшыя Ракіта, Тупічанскае, Мелькавіцкае, Папоўскае); 3 радовішчы пяскоў з запасамі 24,2 млн куб. м (Маргойскае, Папоўскае 1-е, Мішчукоўскае).
Сенненшчына — азёрны край. У раёне 71 возера і 8 буйных сажалак (штучных вадаёмаў). Сярод буйнейшых: Сянно, Вялікае Святое, Багданаўскае Бярозаўскае, Ліпна, Сосна, Кічына, Серакаротня, Ходцы (Любач). Буйных рэк няма.
Пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы. Агульная плошча балот 15,4 тыс. га. Найбольшыя балотныя масівы: Мох-Ніжняя Крывіна, Хабоціна-Бярозка, Капланскі Мох, Замашанскі Мох, Рудзецкае. Пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі каля 48 % тэрыторыі раёна.
Сістэма ахоўваемых прыродных тэрыторый Сенненшчыны ўключае гідралагічныя заказнікі.
- «»
- «»
- «»
Гісторыя
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — горад Сянно. 20 жніўня 1924 года падзелены на 14 сельсаветаў: Алексініцкі, Беліцкі, Гарывецкі, Застадольскі, Машчонскі, Навасельскі, Нямойтаўскі, Падворыцкі, Паўлавіцкі, Пустынкаўскі, Раснянскі (Расненскі), Сенненскі, Сукрэмненскі, Ульянавіцкі. 29 кастрычніка 1924 года Паўлавіцкі сельсавет перайменаваны ў Ходчанскі, Сукрэмненскі сельсавет — у Латыгальскі. 24 верасня 1926 года скасаваны Сенненскі сельсавет, 12 кастрычніка 1929 года — Падворыцкі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Будскі, Навасельскі і Сідорніцкі (Тур’еўскі) сельсаветы скасаванага Багушэўскага раёна. 20 жніўня 1933 года Машчонскі сельсавет падзелены на Машчонскі і Падворыцкі сельсаветы. 12 лютага 1935 года Будскі, Застадольскі і Навасельскі сельсаветы перададзены адноўленаму Багушэўскаму раёну. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Падворыцкі і Сідорніцкі сельсаветы. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Багушэўск, Астапенскі, Забараўскі, Застадольскі, Какоўчынскі, Ледневіцкі, Машканскі і Навасельскі сельсаветы скасаванага Багушэўскага раёна. 20 мая 1960 года скасаваны Астапенскі, Застадольскі, Латыгальскі, Ледневіцкі і абодва Навасельскія сельсаветы, утвораны Багушэўскі сельсавет. 14 красавіка 1962 года Забараўскі сельсавет перайменаваны ў Обальскі, 2 жніўня 1966 года Пустынкаўскі сельсавет — у Студзёнкаўскі, 7 чэрвеня 1968 года Машчонскі сельсавет — у Белаліпскі, 19 лютага 1971 года Гарывецкі сельсавет — у Запруддзеўскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна 13 сельсаветаў, 359 населеных пунктаў. 30 сакавіка 1992 года скасаваны Белаліпскі сельсавет. 21 чэрвеня 1993 года Запруддзеўскі сельсавет перайменаваны ў Багданаўскі. 20 кастрычніка 1995 года Сенненскі раён і горад Сянно аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 8 красавіка 2004 года скасаваны Алексініцкі, Обальскі, Раснянскі, Ульянавіцкі сельсаветы.
Насельніцтва
- 1995 — 37,8 тыс.
- 1999 — 33,9 тыс.
- 2001 — 33,4 тыс. (гарадское 37,4 %)
- 2008 — 27,4 тыс.
Гарадскія паселішчы: горад Сянно, гарадскі пасёлак Багушэўск.
Гаспадарка
Буйнейшыя прадпрыемствы:
- Багушэўскі льнозавод, ААТ
- Багушэўскі лясгас, ДЛГУ
- Багушэўскі спіртзавод, РУП Віцебскі лікёра-гарэлачны завод
- Камбінат кааператыўнай прамысловасці, ПГПП
- Сенненскі завод сухога абястлушчанага малака, ААТ
- Сенненскі льнозавод, ААТ
Культура і грамадства
- Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей
- Голас Сенненшчыны — раённая газета Сенненскага раёна. Выдаецца 1 мая 1918 ў горадзе Сянно.
- Сенненская ДЮСШАР
Старшыні райвыканкома
- Ануфрый Мікітавіч Зыкаў 1924
- Іосіф Мікалаевіч Навумчык 1924—1926
- Сямён Агеевіч Брыкаў 1926—1927
- Фёдар Сідаравіч Шляяхтуноў 1927—1929
- Уладзімір Крышкіян 1929
- Нічыпар Сяргеевіч Гнеўка 1929—1930
- Павел Купрыянавіч Грынкевіч 1930
- Себясевіч 1931
- Мікіта Сямёнавіч Брэль 1933
- Рыгор Р. Бялуга 1933
- Рудольф Пятровіч Квіліс 1933—1934
- Алесь Мацвеевіч Качук 1934
- Ілля Якубаў Вераб’ёў 1936—1937
- Міхаіл Якаўлевіч Міклушлоў 1937
- Іван Сямёнавіч Грыгор’еў 1937
- Фёдар Пракопавіч Шлёмін 1938—1941
- Міхаіл Якаўлевіч Міклушоў 1944
- Максім Васільевіч Гавядка 1945—1952
- Пётр Сідаравіч Фіткевіч 1952
- Аркадзь Фролавіч Клімаў 1952—1957
- Кірыла Цімафеевіч Новікаў 1958—1960
- Іван Фёдаравіч Молахаў 1960—1962
- Пётр Купрыянавіч Пацей 1962
- Васіль Васільевіч Бармінскі 1962—1970
- Яўгенія Захараўна Бураўцава 1970—1977
- Яўген Мікалаевіч Маханькоў 1977—1978
- Георгій Віктаравіч Стук 1978—1984
- Мікалай Фёдаравіч Дамашкевіч 1984—1985
- Станіслаў Трафімавіч Вайцяховіч 1985—1996
- Валерый Аляксандравіч Дзегалевіч 1996—2000
- Віктар Іванавіч Зэльман 2000—
Вядомыя асобы
- Захар Іванавіч Баркоўскі (1911, в. Ліплянск — 1995) — Герой Сацыялістычнай Працы,
- Валянцін Емяльянавіч Бяляеў (1914, в. ) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- Мікалай Фёдаравіч Волкаў (1931, в. Нярэйша) — беларускі кардыёлаг.
- Анатоль Вялюгін (1923—1994) — беларускі паэт, кінадраматург, перакладчык; Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (нарадзіўся ў вёсцы Машканы)
- Іван Іларыёнавіч Камінскі (1919—1974) — Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў вёсцы Масоры
- Соф’я Дзмітрыеўна Лі (1904—1988?) — беларускі мастак, заслужаны работнік культуры БССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзілася ў вёсцы Обаль.
- Пётр Машэраў (1918—1980) — беларускі партыйны і савецкі дзеяч, з 1965 па 1980 — 1-ы сакратар ЦК КПБ (нарадзіўся ў вёсцы Шыркі)
- Міхаіл Піятуховіч (1891—1937) — беларускі літаратуразнаўца, крытык, педагог (нарадзіўся ў вёсцы Алексінічы)
- Лявон Рыдлеўскі (1903—1953) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, удзельнік Слуцкага Паўстання
- Лідзія Емяльянаўна Сіроткіна (1932, вёска Замошша — 2015) — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР
- Захар Васільевіч Шыбека (1948) — беларускі гісторык (нарадзіўся ў вёсцы Асінаўка)
Крыніцы
- http://www.senno.vitebsk-region.gov.by/ru/rukovodstvo/
- Вынікі перапісу 2009 года
- «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 59. — 248 с. — 10 000 экз.
- Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- Беларусь 1995.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 3. Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. — 751 с. — 9 500 экз.
Літаратура
- Се́нненскі раён // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 658. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — 616 с.
- Сенненскі раён // Падарожжа па Беларусі: гарады і гарадскія пасёлкі / В. М. Князева. — Мн., 2005. — С. 157—160. — 303 с. — ISBN 985-01-0549-6.
- Сенненскі раён // Рэспубліка Беларусь: вобласці і раёны Рэспубліка Беларусь : энцыклапедычны даведнік / склад. Л. В. Календа. — Мн., 2004. — С. 156—160.
- Паўлавец Р. Р., Шайко С. В. Сенненскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 330. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31, 32, 38. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
- Спіс населенных пунктаў Сенненскага раёна па сельсаветах
- Адметныя мясціны Сенненскага раёна на Radzima.org
- Рэсурс Віцебскай абласной бібліятэкі «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»
- Гісторыя Сенненскага раёна Архівавана 5 кастрычніка 2013.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Se nnenski rayon administracyjna terytaryyalnaya adzinka y skladze Vicebskaj voblasci Belarusi Administracyjny centr gorad Syanno Myazhue z Beshankovickim Vicebskim Lyoznenskim Arshanskim Talachynskim i Chashnickim rayonami Sennenski rayonGerb ScyagKraina BelarusUvahodzic u Vicebskaya voblascAdministracyjny centr SyannoData ytvarennya 17 lipenya 1924Kiraynik Igar Alyaksandravich Maroz d Aficyjnyya movy Rodnaya mova belaruskaya 79 49 ruskaya 19 29 Razmaylyayuc doma belaruskaya 50 25 ruskaya 44 94 Naselnictva 2009 26 307 chal 12 e mesca Shchylnasc 13 38 chal km 12 e mesca Nacyyanalny sklad belarusy 94 21 ruskiya 4 31 inshyya 1 48 Ploshcha 1 966 05 8 e mesca Vyshynya nad uzroynem mora 152 mChasavy poyas UTC 03 00Pashtovyya indeksy 211117Aficyjny sajt Medyyafajly na Vikishovishchy Ploshcha rayona 2 tys km Naselnictva 31 6 tys chal 2003 PryrodaPaverhnya paydnyovaj chastki yzgorysta platopadobnaya u mezhah Arshanskaga yzvyshsha paynochnaya i paynochna zahodnyaya chastki rayninnyya z asobnymi ychastkami astraynyh pavyshennyay u mezhah Chashnickaj rayniny na krajnim ushodze Luchoskaya nizina Najvyshejshy punkt 263 m kalya vyoski Papina najbolsh nizkaya adznaka 154 m urez vady vozera Serakarotnya kalya vyoski Rybnae U tektanichnyh adnosinah rayon prymerkavany da Arshanskaj upadziny Zverhu zalyagayuc marennyya i vodna ledavikovyya adklady paazerskaga sozhskaga i byarezinskaga zledzyanennyay magutnascyu ad 30 40 da 240 m u ledavikovyh lagchynah nizhej devonskiya pyaschaniki gliny mergeli i dalamity da 350 m verhnepraterazojskiya gliny aleyrality i pyaschaniki da 900 1000 m Parody kryshtalichnaga fundamenta na glybini 750 900 m na zahadze i 1200 1400 m nizhej uzroynyu mora na yshodze Vyadomy 184 radovishchy torfu z agulnymi zapasami 36 7 mln ton najbujnejshyya Moh Nizhnyaya Kryvina Kaplanski Moh Krypec Kichynskae Zabocina Byarozka 5 radovishchay pyaschana zhvirovaga materyyalu z zapasami 6 4 mln kub m najbolshyya Oysishchanskae Latygalskae Dubnyakoyskae Yanoyskae 5 radovishchay glin i suglinkay z zapasami 5 2 mln kub m najbolshyya Rakita Tupichanskae Melkavickae Papoyskae 3 radovishchy pyaskoy z zapasami 24 2 mln kub m Margojskae Papoyskae 1 e Mishchukoyskae Sennenshchyna azyorny kraj U rayone 71 vozera i 8 bujnyh sazhalak shtuchnyh vadayomay Syarod bujnejshyh Syanno Vyalikae Svyatoe Bagdanayskae Byarozayskae Lipna Sosna Kichyna Serakarotnya Hodcy Lyubach Bujnyh rek nyama Peravazhayuc dzyarnova padzolistyya gleby Agulnaya ploshcha balot 15 4 tys ga Najbolshyya balotnyya masivy Moh Nizhnyaya Kryvina Habocina Byarozka Kaplanski Moh Zamashanski Moh Rudzeckae Pad selskagaspadarchymi ygoddzyami kalya 48 terytoryi rayona Sistema ahoyvaemyh pryrodnyh terytoryj Sennenshchyny yklyuchae gidralagichnyya zakazniki GistoryyaRayon utvorany 17 lipenya 1924 goda y skladze Vicebskaj akrugi BSSR Centr gorad Syanno 20 zhniynya 1924 goda padzeleny na 14 selsavetay Aleksinicki Belicki Garyvecki Zastadolski Mashchonski Navaselski Nyamojtayski Padvorycki Paylavicki Pustynkayski Rasnyanski Rasnenski Sennenski Sukremnenski Ulyanavicki 29 kastrychnika 1924 goda Paylavicki selsavet perajmenavany y Hodchanski Sukremnenski selsavet u Latygalski 24 verasnya 1926 goda skasavany Sennenski selsavet 12 kastrychnika 1929 goda Padvorycki selsavet Paslya skasavannya akrugovaga padzelu 26 lipenya 1930 goda rayon u pramym padparadkavanni BSSR 8 lipenya 1931 goda da rayona daluchany Budski Navaselski i Sidornicki Tur eyski selsavety skasavanaga Bagusheyskaga rayona 20 zhniynya 1933 goda Mashchonski selsavet padzeleny na Mashchonski i Padvorycki selsavety 12 lyutaga 1935 goda Budski Zastadolski i Navaselski selsavety peradadzeny adnoylenamu Bagusheyskamu rayonu Z 20 lyutaga 1938 goda rayon u skladze Vicebskaj voblasci 16 lipenya 1954 goda skasavany Padvorycki i Sidornicki selsavety 20 studzenya 1960 goda da rayona daluchany garadski pasyolak Bagusheysk Astapenski Zabarayski Zastadolski Kakoychynski Lednevicki Mashkanski i Navaselski selsavety skasavanaga Bagusheyskaga rayona 20 maya 1960 goda skasavany Astapenski Zastadolski Latygalski Lednevicki i abodva Navaselskiya selsavety utvorany Bagusheyski selsavet 14 krasavika 1962 goda Zabarayski selsavet perajmenavany y Obalski 2 zhniynya 1966 goda Pustynkayski selsavet u Studzyonkayski 7 chervenya 1968 goda Mashchonski selsavet u Belalipski 19 lyutaga 1971 goda Garyvecki selsavet u Zapruddzeyski Na 1 studzenya 1974 goda y skladze rayona 13 selsavetay 359 naselenyh punktay 30 sakavika 1992 goda skasavany Belalipski selsavet 21 chervenya 1993 goda Zapruddzeyski selsavet perajmenavany y Bagdanayski 20 kastrychnika 1995 goda Sennenski rayon i gorad Syanno ab yadnany y adnu administracyjnuyu adzinku 8 krasavika 2004 goda skasavany Aleksinicki Obalski Rasnyanski Ulyanavicki selsavety Naselnictva1995 37 8 tys 1999 33 9 tys 2001 33 4 tys garadskoe 37 4 2008 27 4 tys Garadskiya paselishchy gorad Syanno garadski pasyolak Bagusheysk GaspadarkaBujnejshyya pradpryemstvy Bagusheyski lnozavod AAT Bagusheyski lyasgas DLGU Bagusheyski spirtzavod RUP Vicebski likyora garelachny zavod Kambinat kaaperatyynaj pramyslovasci PGPP Sennenski zavod suhoga abyastlushchanaga malaka AAT Sennenski lnozavod AATKultura i gramadstvaSennenski gistoryka krayaznaychy muzej Golas Sennenshchyny rayonnaya gazeta Sennenskaga rayona Vydaecca 1 maya 1918 y goradze Syanno Sennenskaya DYuSShARStarshyni rajvykankomaAnufryj Mikitavich Zykay 1924 Iosif Mikalaevich Navumchyk 1924 1926 Syamyon Ageevich Brykay 1926 1927 Fyodar Sidaravich Shlyayahtunoy 1927 1929 Uladzimir Kryshkiyan 1929 Nichypar Syargeevich Gneyka 1929 1930 Pavel Kupryyanavich Grynkevich 1930 Sebyasevich 1931 Mikita Syamyonavich Brel 1933 Rygor R Byaluga 1933 Rudolf Pyatrovich Kvilis 1933 1934 Ales Macveevich Kachuk 1934 Illya Yakubay Verab yoy 1936 1937 Mihail Yakaylevich Miklushloy 1937 Ivan Syamyonavich Grygor ey 1937 Fyodar Prakopavich Shlyomin 1938 1941 Mihail Yakaylevich Miklushoy 1944 Maksim Vasilevich Gavyadka 1945 1952 Pyotr Sidaravich Fitkevich 1952 Arkadz Frolavich Klimay 1952 1957 Kiryla Cimafeevich Novikay 1958 1960 Ivan Fyodaravich Molahay 1960 1962 Pyotr Kupryyanavich Pacej 1962 Vasil Vasilevich Barminski 1962 1970 Yaygeniya Zaharayna Buraycava 1970 1977 Yaygen Mikalaevich Mahankoy 1977 1978 Georgij Viktaravich Stuk 1978 1984 Mikalaj Fyodaravich Damashkevich 1984 1985 Stanislay Trafimavich Vajcyahovich 1985 1996 Valeryj Alyaksandravich Dzegalevich 1996 2000 Viktar Ivanavich Zelman 2000 Vyadomyya asobyZahar Ivanavich Barkoyski 1911 v Liplyansk 1995 Geroj Sacyyalistychnaj Pracy Valyancin Emyalyanavich Byalyaey 1914 v adzin z kiraynikoy partyzanskaga ruhu na terytoryi Vicebskaj voblasci y gady Vyalikaj Ajchynnaj vajny Mikalaj Fyodaravich Volkay 1931 v Nyarejsha belaruski kardyyolag Anatol Vyalyugin 1923 1994 belaruski paet kinadramaturg perakladchyk Zasluzhany dzeyach kultury Belarusi naradziysya y vyoscy Mashkany Ivan Ilaryyonavich Kaminski 1919 1974 Geroj Saveckaga Sayuza Naradziysya y vyoscy Masory Sof ya Dzmitryeyna Li 1904 1988 belaruski mastak zasluzhany rabotnik kultury BSSR Udzelnik Vyalikaj Ajchynnaj vajny Naradzilasya y vyoscy Obal Pyotr Masheray 1918 1980 belaruski partyjny i savecki dzeyach z 1965 pa 1980 1 y sakratar CK KPB naradziysya y vyoscy Shyrki Mihail Piyatuhovich 1891 1937 belaruski litaraturaznayca krytyk pedagog naradziysya y vyoscy Aleksinichy Lyavon Rydleyski 1903 1953 belaruski palitychny i gramadski dzeyach udzelnik Sluckaga Paystannya Lidziya Emyalyanayna Sirotkina 1932 vyoska Zamoshsha 2015 deputat Vyarhoynaga Saveta BSSR Zahar Vasilevich Shybeka 1948 belaruski gistoryk naradziysya y vyoscy Asinayka Krynicyhttp www senno vitebsk region gov by ru rukovodstvo Vyniki perapisu 2009 goda Dzyarzhayny zyamelny kadastr Respubliki Belarus Arhivavana 4 sakavika 2016 pa stane na 1 studzenya 2011 g GeoNames 2005 Praverana 9 lipenya 2017 lt a href https wikidata org wiki Track Q830106 gt lt a gt Belorusskaya SSR Administrativno territorialnoe delenie Na 1 yanvarya 1974 goda rusk Vydanne 5 e Mn Belarus 1974 S 59 248 s 10 000 ekz Reshenie Vitebskogo oblastnogo Soveta deputatov ot 8 aprelya 2004 g 55 Ob izmenenii administrativno territorialnogo ustrojstva rajonov Vitebskoj oblasti Arhivavana 5 kastrychnika 2021 Belarus 1995 Encyklapedyya litaratury i mastactva Belarusi U 5 i t T 3 Karchma Najgrysh Redkal I P Shamyakin gal red i insh Mn BelSE 1986 T 3 751 s 9 500 ekz LitaraturaSe nnenski rayon Belarus encyklapedychny davednik Redkal B I Sachanka gal red i insh Mast M V Drako A M Hilkevich Mn BelEn 1995 S 658 800 s 5 000 ekz ISBN 985 11 0026 9 Pamyac gistoryka dakumentalnaya hronika Sennenskaga rayona uklad S V Shajko mastak E E Zhakevich Mn 2003 616 s Sennenski rayon Padarozhzha pa Belarusi garady i garadskiya pasyolki V M Knyazeva Mn 2005 S 157 160 303 s ISBN 985 01 0549 6 Sennenski rayon Respublika Belarus voblasci i rayony Respublika Belarus encyklapedychny davednik sklad L V Kalenda Mn 2004 S 156 160 Paylavec R R Shajko S V Sennenski rayon Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 14 Rele Slayavina Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2002 T 14 S 330 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0238 5 t 14 Respublika Belarus Atlas ohotnika i rybolova Vitebskaya oblast Redaktor G G Naumenko Mn RUP Belkartografiya 2010 S 31 32 38 72 s 10 000 ekz ISBN 978 985 508 136 5 rusk Administrativno territorialnoe ustrojstvo BSSR spravochnik v 2 t Glavnoe arhivnoe upravlenie pri Sovete Ministrov BSSR Institut filosofii i prava Akademii nauk BSSR Minsk Belarus 1985 1987 Administrativno territorialnoe ustrojstvo Respubliki Belarus 1981 2010 gg spravochnik Minsk BelNIIDAD 2012 172 s SpasylkiSpis naselennyh punktay Sennenskaga rayona pa selsavetah Admetnyya myasciny Sennenskaga rayona na Radzima org Resurs Vicebskaj ablasnoj bibliyateki Prydzvinski kraj gistoryya i suchasnasc Gistoryya Sennenskaga rayona Arhivavana 5 kastrychnika 2013