По́лацкі Сафі́йскі сабо́р — помнік сакральнага дойлідства XI—XVIII ст. у г. Полацк. Лічыцца, што полацкая Сафія была пабудавана трэцяй, пасля вядомых на Русі сабораў у Кіеве (закладзены ў 1037 годзе) і Ноўгарадзе (каля 1045 года). Разбураны ў 1710 годзе, у сярэдзіне XVIII стагоддзя адноўлены як базіліка ў стылі віленскага барока і захоўвае такі выгляд дагэтуль.
Колішні сабор | |
Сабор Сафіі Прамудрасці Божай | |
---|---|
| |
55°29′09″ пн. ш. 28°45′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Полацк |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Полацкая епархія |
Тып будынка | Сабор |
Архітэктурны стыль | віленскае барока |
Архітэктар | Іаган Крыштоф Глаўбіц |
Дата заснавання | 1740 |
Будаўніцтва | 1030—1060 гады |
Асноўныя даты | |
1710 — выбух парахавога склада, | |
Дата скасавання | 1705 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 210Г000606 |
Матэрыял | цэгла |
Стан | музей, у адным з прыдзелаў па святах адбываюцца набажэнствы |
Сайт | sophia.polotsk.museum.by |
| |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
Сафійскі сабор у Полацку быў пабудаваны ў XI ст. на тэрыторыі . Узвядзенне манументальнага сабора традыцыйна датуецца шырока, у межах пачатковага перыяду княжання Усяслава Брачыславіча — 1044—1066 гадамі. Яго ўзводзілі з арыентацыяй на візантыйскія ўзоры і на такія ж храмы ў Кіеве і Ноўгарадзе. Існуе гіпотэза, што сабор быў пабудаваны на месце ранейшага капішча, прысвечанага Пяруну або Вялесу. Асноўны даследчык храма, ленінградскі археолаг у 1970-х гадах выявіў культурны слой са слядамі пажару, які папярэднічаў часу ўзвядзення храма і мог належаць першапачатковаму драўлянаму сабору.
Узвядзенне Полацкай Сафіі трэба тлумачыць, як амбіцыі Усяслава Брачыславіча на гегемонію ва ўсходнеславянскім свеце. Будаўніцтвам сабора падкрэсліваўся не толькі незалежны статус Полацка адносна Кіева. Полацк таксама мог успрымацца як «Новы» Іерусалім, або «Другі Царград». Такім чынам, Полацк разам з Кіевам і Ноўгарадам прэтэндаваў на мадэляванне цэнтра хрысціянскага свету. Размяшчэнне Сафійскага сабора на ўскраіне мыса, на ўзгорку ў дзяцінцы было адной з асноўных рыс, акрамя трохвугольнай формы гарадоў у плане і размяшчэння іх на сямі ўзгорках, якая звязвала сталіцу ўсходнеславянскага княства з сусветным цэнтрам усходнехрысціянскай рэлігіі — горадам Канстанцінопалем, галоўны храм якога быў узведзены на акропалі грэчаскага горада Візантыя.
Полацкі Сафі́йскі сабор упершыню згадваецца ў Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх канца XIV стагоддзя: «Полотескъ на Двине и на Полоте, древянъ, святая София камена о седми връсехъ».
Уніяцкі перыяд
Пасля вяртання Полацка пад юрысдыкцыю Вялікага Княства Літоўскага ў 1579 годзе войскамі караля Стэфана Баторыя Сафійскі сабор стаў адзіным храмам у горадзе, якія належаў праваслаўным. Пасля падпісання Берасцейскай уніі ў 1596 годзе сабор перайшоў да ўніятаў. Пасля пажару і частковага разбурэння 1607 года сабор быў у запусценні, у 1618 годзе ўніяцкі архіепіскап Іасафат Кунцэвіч аднавіў і значна перабудаваў сабор.
У 1642 годзе сабор ізноў пацярпеў ад пажару, але быў неўзабаве адноўлены. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў Полацк быў узяты расійскімі войскамі цара Аляксея Міхайлавіча, які ў 1654 годзе наведаў сабор. Да 1667 года Сафійскі сабор быў праваслаўным, а затым ізноў перайшоў да ўніятаў.
Узрыў сабора
11 ліпеня 1705 года, падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў, сабор быў зачынены расійскай арміяй (цар Пётр I перадаў сабор праваслаўнай абшчыне, але яна адмовілася прыняць яго, асцерагаючыся, што пасля таго як рускія войскі пакінуць горад, супраць іх пачнуцца рэпрэсіі).
Паводле польскага гісторыка XIX стагоддзя Францішка Духінскага, п'яны Пётр I уварваўся разам з салдатамі ў Сабор Св. Сафіі ў Полацку, які належаў уніятам, дзе захоўваліся мошчы Іасафата Кунцэвіча. Цар запатрабаваў ключы ад царскіх варот, а калі базыльяне адмовіліся іх даць, асабіста забіў настаяцеля і чатырох манахаў-базыльян, а целы загадаў утапіць у Дзвіне. Пра гэту падзею коратка паведамляе Віцебскі летапіс: Eodem anno [1705], mense Iulli 11 die in ecclesia S. Sofiae ipse occidit 4 basilianos in Polocia («У тым жа [1705] годзе месяца ліпеня 11 дня ў храме Св. Сафіі сам [цар Пётр I] забіў 4 базыльян у Полацку»).
Па іншай версіі, канфлікт адбыўся пасля таго, як на пытанне цара пра тое, хто намаляваны на іконе, манахі адказалі, што гэта святы Іасафат, забіты ератыкамі.. Цар загадаў арыштаваць манахаў, але яны аказалі супраціўленне, у выніку чаго адбылося сутыкненне, у якім яны і былі забіты. Дакументы Кабінета Пятра I, якія захоўваюцца ў паведамляюць, што «здарэнне ў Полацку было спантанай праявай гневу цара, справакаванай дзёрзкімі паводзінамі ўніяцкіх манахаў».
Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў у прытворы храма размяшчаўся парахавы склад, які 1 мая 1710 года узарваўся, пасля чаго Сафійскі сабор быў цалкам разбураны і праляжаў у руінах да 1738 года.
Аднаўленне і наступная гісторыя
Аднаўленне сабора здзейсніў уніяцкі архіепіскап Фларыян Грабніцкі. Да 1750 г. на захаваных падмурках сцен была збудавана двухвежавая базіліка ў стылі віленскага барока, якую асвяцілі ў гонар . Падчас Айчыннай вайны 1812 г. храм выкарыстоўваўся французскімі войскамі як стайня.
Пасля Полацкага царкоўнага сабору 1839 г. храм царквы быў вернуты праваслаўным. У 1911—1914 гадах быў праведзены капітальны рамонт сабора. У 1924 г. ў рамках савецкай атэістычнай палітыкі царкву зачынілі і размясцілі ў ёй краязнаўчы музей. У перыяд нямецкай акупацыі з 1942 г. па ліпень 1944 г. Сафійскі сабор дзейнічаў, а потым быў ізноў зачынены.
Сучаснасць
Пэўны час сабор служыў як збожжасховішча, а потым як архіў. Адраджэнне Сафіі да новага жыцця адбылося ў 1983 годзе, тады храм стаў канцэртнай залай, аўтарам праекта рэстаўрацыі быў Валерый Слюнчанка. У працах па вяртанню да жыцця Сафійскага сабора прымалі ўдзел беларускія і літоўскія рэстаўратары, расійскія археолагі (П. А. Рапапорт, Вал. А. Булкін), чэшскія майстры-арганісты). З 1983 года ў Сафійскім саборы дзейнічае канцэртная зала. У 1985 года ў саборы чэхаславацкай арганабудаўнічай фірмай «Rieger Kloss» быў збудаваны арган. Першы канцэрт быў дадзены 2 мая 1985 года арганістам . Штогод праходзіць Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі і міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі».
У храме размяшчаецца Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора, які ўваходзіць у склад Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Побач з саборам усталяваны адзін з Барысавых камянёў.
У адным з прыдзелаў сабора на царкоўныя святы здзяйсняюцца праваслаўныя набажэнствы.
Архітэктура
Арыгінальная пабудова
Узвядзенне храма звязана з пераносам цэнтра горада са старога гарадзішча. Архітэктурнае рашэнне полацкага Сафійскага сабора пераклікаецца з аднайменнымі храмамі Кіева і Ноўгарада. У плане сабор уяўляў сабой чатырохвугольнік з пяццю нефамі і трыма апсідамі гранёнай формы. Тры сярэднія нефы вылучаліся, што стварала ўражанне выцягнутасці і набліжала крыжова-купальны храм да базілікальнага тыпу. Над уваходам размяшчаліся княжацкія хоры, уздоўж сцен цэнтральнай апсіды ішоў , галоўны купал меў у дыяметры 5,85 метра. Памеры Полацкай Сафіі з поўначы на поўдзень — 26,2 м, з захаду на ўсход — 25,5 м. Сцены храма былі выкладзены з цэглы ў тэхніцы візантыйскай кладкі «са схаваным радам». Аснову яе складала чаргаванне радоў цэглы (плінфы) — адзін супадаў знадворку з плоскасцю сцяны, другі ўтопліваўся на невялікую глыбіню адносна верхняга і ніжняга. Ніша, якая ўтваралася, запаўнялася вапняковым растворам з цагляным крошывам (цамянкай). Такі спосаб кладкі надаваў будынку маляўнічы выгляд. У некаторых месцах сістэмная кладка «са схаваным радам» чаргавалася ўстаўкамі з апрацаваных камянёў.
Да храма прылягалі прыбудовы: хрысцільня і лесвічная вежа на княжацкія хоры. Па летапісах, можна меркавана сказаць, што храм меў 7 . 4 купалы размяшчаліся сіметрычна ад галоўнага, а хрысцільня і лесвічная вежа мелі свае главы, што стварала своеасаблівы вобраз храма. Галоўныя адрозненні ад Кіева і Ноўгарада — гэта адсутнасць галерэй. Храм меў тры апсіды, а не пяць. Княжацкія хоры адкрываліся ў цэнтральнае памяшканне падвойнымі аркамі, якія абапіраліся на 1 прамежкавы слуп. Ёсць віма (дадатковае дзяленне ў апсіднай частцы падкупальнай прасторы), характэрная для Візантыі.
Храм, як і наўгародскі, быў распісаны толькі фрэскамі, тады як у Кіеве спалучаліся фрэскавае і мазаічнае дэкаратыўнае аздабленне храма. Будаўніцтвам усіх трох храмаў, верагодна, займалася запрошаная з Канстанцінопаля арцель. Галоўная ідэя храма — гэта ўваходжанне жыхароў Полацкай зямлі ў Сусветную царкву, напамінак пра Сафійскі Сабор Канстанцінопаля, сімвал магутнасці княжацкай улады.
Арыгінальны будынак сабора XI ст. не захаваўся, засталіся яго фрагменты: рэшткі ніжніх сцен і слупоў, і апсід вышынёй каля 11 метраў.
Барочны храм
У выніку работ, праведзеных у саборы ў сярэдзіне XVIII ст., з паўднёвага боку была прыбудавана новая апсіда, на поўдні размешчаны ўваход і дзве вежы. Гэта прывяло да пераарыентацыі падоўжнай восі храма перпендыкулярна першапачатковаму выгляду. Сабор стаў уяўляць сабой трохнефную аднаапсідную базіліку, арыентаваную на поўнач. З паўднёвага боку знаходзяцца дзве сіметрычныя вежы вышынёй 50 м. Перабудаваны ў стылі віленскага барока сабор атрымаў і новае рашэнне інтэр'ера. Акрамя барочных калон з'явілася шмат ляпных упрыгажэнняў, фігурныя карнізы і некалькі нязвыклая каляровая гама. Алтарная частка храма была аддзелена ад цэнтральнага нефа высокай трох'яруснай перагародкай, да якой на скляпенні прылягала барэльефная выява . Другі і першы ярусы былі распісаны і ўпрыгожаны драўлянай скульптурай. Ад роспісаў на алтарнай перашкодзе захаваліся: копія вядомай фрэскі Леанарда да Вінчы «Тайная вячэра» і .
Зноскі
- Денис ДУК. ПОЛОЦК-1150. Истоки государственности на белорусских землях* Архівавана 18 студзеня 2021.
- Лобач, У. Да пытання аб сакральнай тапаграфіі старажытнага Полацка Архівавана 28 кастрычніка 2011.
- Ю. М. КЕЖА. САКРАЛІЗАЦЫЯ КНЯЖАЦКАЙ УЛАДЫ ВА ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКІМ ГРАМАДСТВЕ Архівавана 2 лістапада 2018.
- Марзалюк, І. А. Гістарычная самаідэнтычнасць насельніцтва Беларусі ў XI—XVII стст.
- В. И. Петрушко (доктор церковной истории). Митрополит Лев Заленский и Униатская Церковь в Речи Посполитой в период его правления
- F. H. Duchiński, Historia o pozabiianiu bazilianów w połockiey cerkwi przez cara moskiewskiego etc. w roku 1705tym, dnia 30 Junia starego, Paryż 1863.
- Літопіс Панцирного й Аверки; Витебская ЛЂтопись, составленная витебскими мЂщанами Стефаномъ Гавриловичемъ АвЂркою 1578—1768
- Собор Святой Софии, Премудрости Божией, в Полоцке //
- Народная воля. Дзікунства Пятра I у Сафійскім саборы.(недаступная спасылка)
- Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора. Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Международный фестиваль органной музыки «Званы Сафіі» открывается в Полоцке
- Прадстаяцель Рускай Царквы наведаў Сафійскі сабор у Полацку
Літаратура
- Арлоў У. А.. Таямніцы Полацкай гісторыі. — Мінск: «Беларусь», 1994. — 463 с. — ISBN 5-338-01005-4 (перавыданні 2000 і 2002).
- Лазука Б. А. Беларускае барока. — Мінск: «Беларусь», 2001.
- Страчаная спадчына / Уклад. Габрусь Т. В. — Мінск: «Беларусь», 2003.
- Комеч, А. И. Древнерусское зодчество конца Х — начала XII веков : Византийское наследие и становление самостоятельной традиции / А. И. Комеч. — М: Наука, 1987. — 319 с.
- Раппопорт, П. А. Зодчество Древней Руси / П. А. Раппопорт. — Л: Наука, Ленинградское отделение, 1986. — 160 с.
- Слюнченко, В. Г. Полоцкий Софийский собор : историко-архитектурный очерк / В. Г. Слюнченко. — Минск : Полымя, 1987. — 48 с.
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 176—179.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сафійскі сабор (Полацк)
- Здымкі на Radzima.org
- Здымкі на Globustut.by
- Сафійскі сабор (Полацк) на сайце «Архіварта»
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Po lacki Safi jski sabo r pomnik sakralnaga dojlidstva XI XVIII st u g Polack Lichycca shto polackaya Safiya byla pabudavana trecyaj paslya vyadomyh na Rusi saboray u Kieve zakladzeny y 1037 godze i Noygaradze kalya 1045 goda Razburany y 1710 godze u syaredzine XVIII stagoddzya adnoyleny yak bazilika y styli vilenskaga baroka i zahoyvae taki vyglyad dagetul Kolishni saborSabor Safii Pramudrasci BozhajSuchasny vyglyad Safijskaga sabora55 29 09 pn sh 28 45 30 u d H G Ya OKraina BelarusGorad PolackKanfesiya PravaslayeEparhiya Polackaya eparhiyaTyp budynka SaborArhitekturny styl vilenskae barokaArhitektar Iagan Kryshtof GlaybicData zasnavannya 1740Budaynictva 1030 1060 gadyAsnoynyya daty1710 vybuh parahavoga sklada yaki zrujnavay sabor 1738 1750 adnaylenne sabora z ruinData skasavannya 1705Status Gistoryka kulturnaya kashtoynasc Belarusi shyfr 210G000606 shyfr 210G000606Materyyal ceglaStan muzej u adnym z prydzelay pa svyatah adbyvayucca nabazhenstvySajt sophia polotsk museum by Medyyafajly na VikishovishchyGistoryyaPashtovy blok Respubliki Belarus prysvechany Safijskamu saboru y Polacku Safijski sabor u Polacku byy pabudavany y XI st na terytoryi Uzvyadzenne manumentalnaga sabora tradycyjna datuecca shyroka u mezhah pachatkovaga peryyadu knyazhannya Usyaslava Brachyslavicha 1044 1066 gadami Yago yzvodzili z aryentacyyaj na vizantyjskiya yzory i na takiya zh hramy y Kieve i Noygaradze Isnue gipoteza shto sabor byy pabudavany na mesce ranejshaga kapishcha prysvechanaga Pyarunu abo Vyalesu Asnoyny dasledchyk hrama leningradski arheolag u 1970 h gadah vyyaviy kulturny sloj sa slyadami pazharu yaki papyarednichay chasu yzvyadzennya hrama i mog nalezhac pershapachatkovamu draylyanamu saboru Uzvyadzenne Polackaj Safii treba tlumachyc yak ambicyi Usyaslava Brachyslavicha na gegemoniyu va yshodneslavyanskim svece Budaynictvam sabora padkreslivaysya ne tolki nezalezhny status Polacka adnosna Kieva Polack taksama mog usprymacca yak Novy Ierusalim abo Drugi Cargrad Takim chynam Polack razam z Kievam i Noygaradam pretendavay na madelyavanne centra hrysciyanskaga svetu Razmyashchenne Safijskaga sabora na yskraine mysa na yzgorku y dzyacincy bylo adnoj z asnoynyh rys akramya trohvugolnaj formy garadoy u plane i razmyashchennya ih na syami yzgorkah yakaya zvyazvala stalicu yshodneslavyanskaga knyastva z susvetnym centram ushodnehrysciyanskaj religii goradam Kanstancinopalem galoyny hram yakoga byy uzvedzeny na akropali grechaskaga gorada Vizantyya Polacki Safi jski sabor upershynyu zgadvaecca y Spise ruskih garadoy dalyokih i blizkih kanca XIV stagoddzya Polotesk na Dvine i na Polote drevyan svyataya Sofiya kamena o sedmi vrseh Uniyacki peryyad Ikanagrafiya sabora 1579 god Paslya vyartannya Polacka pad yurysdykcyyu Vyalikaga Knyastva Litoyskaga y 1579 godze vojskami karalya Stefana Batoryya Safijski sabor stay adzinym hramam u goradze yakiya nalezhay pravaslaynym Paslya padpisannya Berascejskaj unii y 1596 godze sabor perajshoy da yniyatay Paslya pazharu i chastkovaga razburennya 1607 goda sabor byy u zapuscenni u 1618 godze yniyacki arhiepiskap Iasafat Kuncevich adnaviy i znachna perabudavay sabor U 1642 godze sabor iznoy pacyarpey ad pazharu ale byy neyzabave adnoyleny Padchas vajny Rasii z Rechchu Paspalitaj 1654 1667 gadoy Polack byy uzyaty rasijskimi vojskami cara Alyakseya Mihajlavicha yaki y 1654 godze naveday sabor Da 1667 goda Safijski sabor byy pravaslaynym a zatym iznoy perajshoy da yniyatay Uzryy sabora 11 lipenya 1705 goda padchas Paynochnaj vajny 1700 1721 gadoy sabor byy zachyneny rasijskaj armiyaj car Pyotr I peraday sabor pravaslaynaj abshchyne ale yana admovilasya prynyac yago asceragayuchysya shto paslya tago yak ruskiya vojski pakinuc gorad suprac ih pachnucca represii Pavodle polskaga gistoryka XIX stagoddzya Francishka Duhinskaga p yany Pyotr I uvarvaysya razam z saldatami y Sabor Sv Safii y Polacku yaki nalezhay uniyatam dze zahoyvalisya moshchy Iasafata Kuncevicha Car zapatrabavay klyuchy ad carskih varot a kali bazylyane admovilisya ih dac asabista zabiy nastayacelya i chatyroh manahay bazylyan a cely zagaday utapic u Dzvine Pra getu padzeyu koratka pavedamlyae Vicebski letapis Eodem anno 1705 mense Iulli 11 die in ecclesia S Sofiae ipse occidit 4 basilianos in Polocia U tym zha 1705 godze mesyaca lipenya 11 dnya y hrame Sv Safii sam car Pyotr I zabiy 4 bazylyan u Polacku Pa inshaj versii kanflikt adbyysya paslya tago yak na pytanne cara pra toe hto namalyavany na ikone manahi adkazali shto geta svyaty Iasafat zabity eratykami Car zagaday aryshtavac manahay ale yany akazali supraciylenne u vyniku chago adbylosya sutyknenne u yakim yany i byli zabity Dakumenty Kabineta Pyatra I yakiya zahoyvayucca y pavedamlyayuc shto zdarenne y Polacku bylo spantanaj prayavaj gnevu cara spravakavanaj dzyorzkimi pavodzinami yniyackih manahay Padchas Paynochnaj vajny 1700 1721 gadoy u prytvory hrama razmyashchaysya parahavy sklad yaki 1 maya 1710 goda uzarvaysya paslya chago Safijski sabor byy calkam razburany i pralyazhay u ruinah da 1738 goda Adnaylenne i nastupnaya gistoryya Barochny inter er Adnaylenne sabora zdzejsniy uniyacki arhiepiskap Flaryyan Grabnicki Da 1750 g na zahavanyh padmurkah scen byla zbudavana dvuhvezhavaya bazilika y styli vilenskaga baroka yakuyu asvyacili y gonar Padchas Ajchynnaj vajny 1812 g hram vykarystoyvaysya francuzskimi vojskami yak stajnya Polack malyunak Napaleona Ordy Paslya Polackaga carkoynaga saboru 1839 g hram carkvy byy vernuty pravaslaynym U 1911 1914 gadah byy pravedzeny kapitalny ramont sabora U 1924 g y ramkah saveckaj ateistychnaj palityki carkvu zachynili i razmyascili y yoj krayaznaychy muzej U peryyad nyameckaj akupacyi z 1942 g pa lipen 1944 g Safijski sabor dzejnichay a potym byy iznoy zachyneny Suchasnasc Argan na horah sabora Peyny chas sabor sluzhyy yak zbozhzhashovishcha a potym yak arhiy Adradzhenne Safii da novaga zhyccya adbylosya y 1983 godze tady hram stay kancertnaj zalaj aytaram praekta restayracyi byy Valeryj Slyunchanka U pracah pa vyartannyu da zhyccya Safijskaga sabora prymali ydzel belaruskiya i litoyskiya restayratary rasijskiya arheolagi P A Rapaport Val A Bulkin cheshskiya majstry arganisty Z 1983 goda y Safijskim sabory dzejnichae kancertnaya zala U 1985 goda y sabory chehaslavackaj arganabudaynichaj firmaj Rieger Kloss byy zbudavany argan Pershy kancert byy dadzeny 2 maya 1985 goda arganistam Shtogod prahodzic Mizhnarodny festyval staradaynyaj i suchasnaj kamernaj muzyki i mizhnarodny festyval argannaj muzyki Zvany Safii U hrame razmyashchaecca Muzej gistoryi arhitektury Safijskaga sabora yaki yvahodzic u sklad Polackaga gistoryka kulturnaga muzeya zapavednika Pobach z saboram ustalyavany adzin z Barysavyh kamyanyoy U adnym z prydzelay sabora na carkoynyya svyaty zdzyajsnyayucca pravaslaynyya nabazhenstvy ArhitekturaAryginalnaya pabudova Maket sabora XI st Uzvyadzenne hrama zvyazana z peranosam centra gorada sa staroga garadzishcha Arhitekturnae rashenne polackaga Safijskaga sabora peraklikaecca z adnajmennymi hramami Kieva i Noygarada U plane sabor uyaylyay saboj chatyrohvugolnik z pyaccyu nefami i tryma apsidami granyonaj formy Try syaredniya nefy vyluchalisya shto stvarala yrazhanne vycyagnutasci i nablizhala kryzhova kupalny hram da bazilikalnaga typu Nad uvahodam razmyashchalisya knyazhackiya hory uzdoyzh scen centralnaj apsidy ishoy galoyny kupal mey u dyyametry 5 85 metra Pamery Polackaj Safii z poynachy na poydzen 26 2 m z zahadu na yshod 25 5 m Sceny hrama byli vykladzeny z cegly y tehnicy vizantyjskaj kladki sa shavanym radam Asnovu yae skladala chargavanne radoy cegly plinfy adzin supaday znadvorku z ploskascyu scyany drugi ytoplivaysya na nevyalikuyu glybinyu adnosna verhnyaga i nizhnyaga Nisha yakaya ytvaralasya zapaynyalasya vapnyakovym rastvoram z caglyanym kroshyvam camyankaj Taki sposab kladki nadavay budynku malyaynichy vyglyad U nekatoryh mescah sistemnaya kladka sa shavanym radam chargavalasya ystaykami z apracavanyh kamyanyoy Da hrama prylyagali prybudovy hryscilnya i lesvichnaya vezha na knyazhackiya hory Pa letapisah mozhna merkavana skazac shto hram mey 7 4 kupaly razmyashchalisya simetrychna ad galoynaga a hryscilnya i lesvichnaya vezha meli svae glavy shto stvarala svoeasablivy vobraz hrama Galoynyya adroznenni ad Kieva i Noygarada geta adsutnasc galerej Hram mey try apsidy a ne pyac Knyazhackiya hory adkryvalisya y centralnae pamyashkanne padvojnymi arkami yakiya abapiralisya na 1 pramezhkavy slup Yosc vima dadatkovae dzyalenne y apsidnaj chastcy padkupalnaj prastory harakternaya dlya Vizantyi Hram yak i naygarodski byy raspisany tolki freskami tady yak u Kieve spaluchalisya freskavae i mazaichnae dekaratyynae azdablenne hrama Budaynictvam usih troh hramay veragodna zajmalasya zaproshanaya z Kanstancinopalya arcel Galoynaya ideya hrama geta yvahodzhanne zhyharoy Polackaj zyamli y Susvetnuyu carkvu napaminak pra Safijski Sabor Kanstancinopalya simval magutnasci knyazhackaj ulady Reshtki padmurkay pershapachatkovaga hrama Aryginalny budynak sabora XI st ne zahavaysya zastalisya yago fragmenty reshtki nizhnih scen i slupoy i apsid vyshynyoj kalya 11 metray Barochny hram UvahodVezhy sabora U vyniku rabot pravedzenyh u sabory y syaredzine XVIII st z paydnyovaga boku byla prybudavana novaya apsida na poydni razmeshchany yvahod i dzve vezhy Geta pryvyalo da peraaryentacyi padoyzhnaj vosi hrama perpendykulyarna pershapachatkovamu vyglyadu Sabor stay uyaylyac saboj trohnefnuyu adnaapsidnuyu baziliku aryentavanuyu na poynach Z paydnyovaga boku znahodzyacca dzve simetrychnyya vezhy vyshynyoj 50 m Perabudavany y styli vilenskaga baroka sabor atrymay i novae rashenne inter era Akramya barochnyh kalon z yavilasya shmat lyapnyh uprygazhennyay figurnyya karnizy i nekalki nyazvyklaya kalyarovaya gama Altarnaya chastka hrama byla addzelena ad centralnaga nefa vysokaj troh yarusnaj peragarodkaj da yakoj na sklyapenni prylyagala barelefnaya vyyava Drugi i pershy yarusy byli raspisany i yprygozhany draylyanaj skulpturaj Ad rospisay na altarnaj perashkodze zahavalisya kopiya vyadomaj freski Leanarda da Vinchy Tajnaya vyachera i ZnoskiDenis DUK POLOCK 1150 Istoki gosudarstvennosti na belorusskih zemlyah Arhivavana 18 studzenya 2021 Lobach U Da pytannya ab sakralnaj tapagrafii starazhytnaga Polacka Arhivavana 28 kastrychnika 2011 Yu M KEZhA SAKRALIZACYYa KNYaZhACKAJ ULADY VA ЎSHODNESLAVYaNSKIM GRAMADSTVE Arhivavana 2 listapada 2018 Marzalyuk I A Gistarychnaya samaidentychnasc naselnictva Belarusi y XI XVII stst V I Petrushko doktor cerkovnoj istorii Mitropolit Lev Zalenskij i Uniatskaya Cerkov v Rechi Pospolitoj v period ego pravleniya F H Duchinski Historia o pozabiianiu bazilianow w polockiey cerkwi przez cara moskiewskiego etc w roku 1705tym dnia 30 Junia starego Paryz 1863 Litopis Pancirnogo j Averki Vitebskaya LЂtopis sostavlennaya vitebskimi mЂshanami Stefanom Gavrilovichem AvЂrkoyu 1578 1768 Sobor Svyatoj Sofii Premudrosti Bozhiej v Polocke Narodnaya volya Dzikunstva Pyatra I u Safijskim sabory nedastupnaya spasylka Muzej gistoryi arhitektury Safijskaga sabora Arhivavana 4 sakavika 2016 Mezhdunarodnyj festival organnoj muzyki Zvany Safii otkryvaetsya v Polocke Pradstayacel Ruskaj Carkvy naveday Safijski sabor u PolackuLitaraturaArloy U A Tayamnicy Polackaj gistoryi Minsk Belarus 1994 463 s ISBN 5 338 01005 4 peravydanni 2000 i 2002 Lazuka B A Belaruskae baroka Minsk Belarus 2001 Strachanaya spadchyna Uklad Gabrus T V Minsk Belarus 2003 Komech A I Drevnerusskoe zodchestvo konca H nachala XII vekov Vizantijskoe nasledie i stanovlenie samostoyatelnoj tradicii A I Komech M Nauka 1987 319 s Rappoport P A Zodchestvo Drevnej Rusi P A Rappoport L Nauka Leningradskoe otdelenie 1986 160 s Slyunchenko V G Polockij Sofijskij sobor istoriko arhitekturnyj ocherk V G Slyunchenko Minsk Polymya 1987 48 s Gabrus T V Muravanyya haraly Sakralnaya arhitektura belaruskaga baroka T V Gabrus Mn Uradzhaj 2001 287 s il ISBN 985 04 0499 X s 176 179 Pravaslaynyya hramy Belarusi encyklapedychny davednik A M Kulagin redakcyjny savet G P Pashkoy L V Kalenda Minsk Belaruskaya Encyklapedyya 2007 653 s 2000 ekz ISBN 978 985 11 0389 4SpasylkiAb ekt Dzyarzhaynaga spisa gistoryka kulturnyh kashtoynascej Respubliki Belarus shyfr 210G000606 Na Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Safijski sabor Polack Zdymki na Radzima org Zdymki na Globustut by Safijski sabor Polack na sajce Arhivarta