Патоп на Дубравенцы або Магілёўскае цунамі — паводка 10 красавіка 1942 года ў Магілёве, што адбылася ў выніку прабіцця аселага насыпу праз раку Дубравенка. Найбуйнейшае прыродна-тэхнагеннае бедства ў Беларусі, што пацягнула смерць 2 тысяч чалавек.
Патоп на Дубравенцы | |
---|---|
Прычына | Пашкоджанне, забіванне і паўторнае прабіццё трубы пад насыпам праз раку |
Месца | Магілёў |
Краіна | Трэці рэйх (ваенная адміністрацыя), БССР |
Дата | 10 красавіка 1942 |
Загінулых | каля 2000 чалавек |
Пацярпелых | невядома |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Перадумовы
Чыгуначная лінія, якая перасекла раку Дубравенку ў раёне Карабанаўкі, была пракладзена яшчэ ў пачатку XX ст. Спачатку яна ішла праз мост, а пазней быў створаны земляны насып. Плынь ракі было вырашана прапусціць па бетоннай трубе.
Пры адступленні з Магілёва ў ліпені 1941 года чырвонаармейцы падарвалі чыгуначны насып. Ад прасядання насып перакрыў рэчышча, а труба, цераз якую цякла рака, была пашкоджана. Да зімы ў рачной нізіне ад Пашкава да насыпу разлілося возера з узроўнем вады аж да самых рэек.
Прыйшоўшы ў горад, нямецкае камандаванне прыступіла да рамонту шляхоў, каб пускаць эшалоны на ўсход. Падчас прац труба была забіта: у варонку ў насыпе скідвалася зямля і шпалы, што яшчэ больш засмеціла трубу. Рух цягнікоў быў адноўлены, а каб насып не апоўз, трубу яшчэ закрылі дрэвам. Тады Гарадское ўпраўленне звярнулася да начальніка Чыгуначнай станцыі Магілёва Лапо з просьбай аднавіць пропуск вады праз трубу. Лапо адказаў, што вышэйшае камандаванне ўведзена ў курс спраў, і хутка павінны прыбыць нямецкія будаўнічыя часці каб вырашыць праблему.
Нямецкі обер-лейтэнант Вольфсбергер вырашыў зрабіць штольню (прабіццё насыпу) сячэннем 1.2 м², але яе было недастаткова для спуску вады, бо старая труба мела плошчу ў 16 м². Працы распачаліся 6 кастрычніка, але праз некаторы час сталі немагчымымі з-за грунтавых вод. У ноч з 19 на 20 снежня са старой трубы, якая лічылася разбуранай, вырвалася вялікая колькасць вады, а ў насыпе пад чыгункай узнікла варонка. У той жа час, з боку возера насып ацалеў. Тады Гарадское ўпраўленне вырашыла да пачатку веснавой паводкі прабурыць пясок усярэдзіне старой трубы і аднавіць яе.
Працы па ачышчэнні трубы ішлі паводле плана, але 20 лютага камендант чыгуначнага вузлу забараніў іх, спаслаўшыся на тое, што асадка палатна ў выніку рамонту трубы пагражае руху цягнікоў па насыпе. У выпадку працягу работ, камендант абяцаў паскардзіцца ў фельдкамендатуру (вайсковаму начальству)
1 красавіка ў мяне будзе гатовы мост, а тады што будзе з дамбай, мяне не тычыцца….
Арыгінальны тэкст (руск.)1 апреля у меня будет готов мост, а тогда что будет с дамбой, меня не касается…
Тады, гарадскі інжынер Забелін напісаў дакладную запіску гарадскому галаве, дзе адзначаў катастрафічнасць сітуацыі. Галава горада загадаў працягваць работы, нягледзячы на заўвагі каменданта Лапо.
У пачатку красавіка 1942 г., калі ўзровень вады стаў крытычным, нямецкія акупацыйныя ўлады скіравалі брыгаду на прабіццё насыпу некалькімі трубамі. Было выдзеана папярэджанне ў камісію па барацьбе з паводкай і загад аб эвакуацыі.
Бедства
10 красавіка 1942 года рамонтнікі дайшлі да рэшткаў трубы, дзе савецкія вайскоўцы заклалі ўзрыўчатку. Пры прарыве насыпу ў другой палове дня хваля імгненна змыла ўсіх рамонтнікаў. За 20 хвілін большасць людзей, 129 дамоў, сінагогу і Быхаўскі рынак з берагоў знесла ў Дняпро. Пашкоджанні будынкам таксама наносілі падарваныя ільдзіны, якія несла з сабой вада.
Быў знесены ўвесь Быхаўскі рынак з прылаўкамі, ларкамі, гандлярамі і пакупнікамі, горад аказаўся без электраэнэргіі і вады… — ст. інжынер Уладзімір Чашэй
Арыгінальны тэкст (руск.)Был снесен весь Быховский рынок с прилавками, ларьками, торговцами и покупателями, город оказался без электроэнергии и воды…
Сабраныя па берагах непрытомныя целы склалі ў адну яму. Большасць загінуўшых не пахавалі праз багністы нанос глею і гліны, што замінаў падысці да ракі яшчэ некалькі тыдняў. Трупы ў падсохлым глеі знаходзілі яшчэ цягам года.
Прычыны трагедыі
Па словах дырэктара Музея гісторыі Магілёва Аляксея Бацюкова, само закладанне выбухоўкі прывяло да таго, што спыніўся ток ракі. Адзначаецца, што недастатковымі былі намаганні гарадской улады, нямецкага камандавання, а таксама прынцыповая пазіцыя камендатуры чыгуначнага вакзала, якая лічыла, што насып разбураць нельга, пакуль не будзе адноўлены мост для сувязі з войскамі па чыгунцы.
У выніку сумы гэтых фактараў вада ў вадазборы не была своечасова спушчана, і спроба ачышчэння затору выбухам прывяла да трагедыі.
Памяць
Па меркаваннях некаторых гісторыкаў[удакладніць], у савецкія часы трагедыя замоўчвалася з-за неадназначнасцяў у трактоўцы прычын трагедыі, якія маглі выстаўляць савецкіх партызан аднымі з яе віноўнікаў.
Праз пашырэнне звестак аб патопе на навуковай нарадзе «Магілёў: гісторыя і сучаснасць» у 2006 годзе студэнты Беларуска-расійскага ўніверсітэта зладзілі збор подпісаў з просьбай да Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта аб усталяванні помніка ахвярам бедства.
Станам чэрвень 2017 года памятнага знака аб трагедыі ўсталявана не было.
Крыніцы
- “Цунами” на Дубровенке: как в 1942 году поток воды уничтожил сотни людей (руск.). www.pniva.by (10 красавіка 2019).
- Антон Турков. Потоп на реке Дубровенка: архивы, комментарии очевидцев, легенды и мистика (руск.). vMogileve.by.
- Аляксей Бацюкоў. Дубравенкі крывавыя берагі . Наша Ніва (3 студзеня 2013).
- Магілёў: Моладзь ушанавала ахвяраў паводкі 1942 году . Радыё «Свабода» (3 студзеня 2013).(недаступная спасылка)
- «Могилевское цунами» или «Потоп на Дубровенке». Видео . Mogilevnews.by (11 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 24.09.2020.
- Аляксей Бацюкоў. Трагедыя на Дубровенцы(недаступная спасылка). Магілёўскія ведамасці (2 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2017. Праверана 15 снежня 2016.
- Андрей Рудь. Белорусское «цунами». Как из-за немецкой бесхозяйственности была смыта часть Могилева с людьми (руск.). onliner.by.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Патоп на Дубравенцы
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Patop na Dubravency abo Magilyoyskae cunami pavodka 10 krasavika 1942 goda y Magilyove shto adbylasya y vyniku prabiccya aselaga nasypu praz raku Dubravenka Najbujnejshae pryrodna tehnagennae bedstva y Belarusi shto pacyagnula smerc 2 tysyach chalavek Patop na DubravencyPrychyna Pashkodzhanne zabivanne i paytornae prabiccyo truby pad nasypam praz rakuMesca MagilyoyKraina Treci rejh vaennaya administracyya BSSRData 10 krasavika 1942Zaginulyh kalya 2000 chalavekPacyarpelyh nevyadoma Medyyafajly na VikishovishchyPeradumovyChygunachny most praz raku Dubravenku Paznej pad im z yavicca nasyp Chygunachnaya liniya yakaya perasekla raku Dubravenku y rayone Karabanayki byla prakladzena yashche y pachatku XX st Spachatku yana ishla praz most a paznej byy stvorany zemlyany nasyp Plyn raki bylo vyrashana prapuscic pa betonnaj trube Pry adstuplenni z Magilyova y lipeni 1941 goda chyrvonaarmejcy padarvali chygunachny nasyp Ad prasyadannya nasyp perakryy rechyshcha a truba ceraz yakuyu cyakla raka byla pashkodzhana Da zimy y rachnoj nizine ad Pashkava da nasypu razlilosya vozera z uzroynem vady azh da samyh reek Pryjshoyshy y gorad nyameckae kamandavanne prystupila da ramontu shlyahoy kab puskac eshalony na yshod Padchas prac truba byla zabita u varonku y nasype skidvalasya zyamlya i shpaly shto yashche bolsh zasmecila trubu Ruh cyagnikoy byy adnoyleny a kab nasyp ne apoyz trubu yashche zakryli drevam Tady Garadskoe ypraylenne zvyarnulasya da nachalnika Chygunachnaj stancyi Magilyova Lapo z prosbaj adnavic propusk vady praz trubu Lapo adkazay shto vyshejshae kamandavanne yvedzena y kurs spray i hutka pavinny prybyc nyameckiya budaynichyya chasci kab vyrashyc prablemu Nyamecki ober lejtenant Volfsberger vyrashyy zrabic shtolnyu prabiccyo nasypu syachennem 1 2 m ale yae bylo nedastatkova dlya spusku vady bo staraya truba mela ploshchu y 16 m Pracy raspachalisya 6 kastrychnika ale praz nekatory chas stali nemagchymymi z za gruntavyh vod U noch z 19 na 20 snezhnya sa staroj truby yakaya lichylasya razburanaj vyrvalasya vyalikaya kolkasc vady a y nasype pad chygunkaj uznikla varonka U toj zha chas z boku vozera nasyp acaley Tady Garadskoe ypraylenne vyrashyla da pachatku vesnavoj pavodki praburyc pyasok usyaredzine staroj truby i adnavic yae Pracy pa achyshchenni truby ishli pavodle plana ale 20 lyutaga kamendant chygunachnaga vuzlu zabaraniy ih spaslayshysya na toe shto asadka palatna y vyniku ramontu truby pagrazhae ruhu cyagnikoy pa nasype U vypadku pracyagu rabot kamendant abyacay paskardzicca y feldkamendaturu vajskovamu nachalstvu 1 krasavika y myane budze gatovy most a tady shto budze z dambaj myane ne tychycca Aryginalny tekst rusk 1 aprelya u menya budet gotov most a togda chto budet s damboj menya ne kasaetsya Tady garadski inzhyner Zabelin napisay dakladnuyu zapisku garadskomu galave dze adznachay katastrafichnasc situacyi Galava gorada zagaday pracyagvac raboty nyagledzyachy na zayvagi kamendanta Lapo U pachatku krasavika 1942 g kali yzroven vady stay krytychnym nyameckiya akupacyjnyya ylady skiravali brygadu na prabiccyo nasypu nekalkimi trubami Bylo vydzeana papyaredzhanne y kamisiyu pa baracbe z pavodkaj i zagad ab evakuacyi Bedstva10 krasavika 1942 goda ramontniki dajshli da reshtkay truby dze saveckiya vajskoycy zaklali yzryychatku Pry praryve nasypu y drugoj palove dnya hvalya imgnenna zmyla ysih ramontnikay Za 20 hvilin bolshasc lyudzej 129 damoy sinagogu i Byhayski rynak z beragoy znesla y Dnyapro Pashkodzhanni budynkam taksama nanosili padarvanyya ildziny yakiya nesla z saboj vada Byy zneseny yves Byhayski rynak z prylaykami larkami gandlyarami i pakupnikami gorad akazaysya bez elektraenergii i vady st inzhyner Uladzimir ChashejAryginalny tekst rusk Byl snesen ves Byhovskij rynok s prilavkami larkami torgovcami i pokupatelyami gorod okazalsya bez elektroenergii i vody Sabranyya pa beragah neprytomnyya cely sklali y adnu yamu Bolshasc zaginuyshyh ne pahavali praz bagnisty nanos gleyu i gliny shto zaminay padysci da raki yashche nekalki tydnyay Trupy y padsohlym glei znahodzili yashche cyagam goda Zdymki tragedyi zroblenyya vidavochcamiPrychyny tragedyiPa slovah dyrektara Muzeya gistoryi Magilyova Alyakseya Bacyukova samo zakladanne vybuhoyki pryvyalo da tago shto spyniysya tok raki Adznachaecca shto nedastatkovymi byli namaganni garadskoj ulady nyameckaga kamandavannya a taksama pryncypovaya pazicyya kamendatury chygunachnaga vakzala yakaya lichyla shto nasyp razburac nelga pakul ne budze adnoyleny most dlya suvyazi z vojskami pa chyguncy U vyniku sumy getyh faktaray vada y vadazbory ne byla svoechasova spushchana i sproba achyshchennya zatoru vybuham pryvyala da tragedyi PamyacPa merkavannyah nekatoryh gistorykay udakladnic u saveckiya chasy tragedyya zamoychvalasya z za neadnaznachnascyay u traktoycy prychyn tragedyi yakiya magli vystaylyac saveckih partyzan adnymi z yae vinoynikay Praz pashyrenne zvestak ab patope na navukovaj naradze Magilyoy gistoryya i suchasnasc u 2006 godze studenty Belaruska rasijskaga yniversiteta zladzili zbor podpisay z prosbaj da Magilyoyskaga garadskoga vykanaychaga kamiteta ab ustalyavanni pomnika ahvyaram bedstva Stanam cherven 2017 goda pamyatnaga znaka ab tragedyi ystalyavana ne bylo Krynicy Cunami na Dubrovenke kak v 1942 godu potok vody unichtozhil sotni lyudej rusk www pniva by 10 krasavika 2019 Anton Turkov Potop na reke Dubrovenka arhivy kommentarii ochevidcev legendy i mistika rusk vMogileve by Alyaksej Bacyukoy Dubravenki kryvavyya beragi nyavyzn Nasha Niva 3 studzenya 2013 Magilyoy Moladz ushanavala ahvyaray pavodki 1942 godu nyavyzn Radyyo Svaboda 3 studzenya 2013 nedastupnaya spasylka Mogilevskoe cunami ili Potop na Dubrovenke Video bel Mogilevnews by 11 krasavika 2019 Arhivavana z pershakrynicy 24 09 2020 Alyaksej Bacyukoy Tragedyya na Dubrovency nyavyzn nedastupnaya spasylka Magilyoyskiya vedamasci 2 studzenya 2013 Arhivavana z pershakrynicy 2 maya 2017 Praverana 15 snezhnya 2016 Andrej Rud Belorusskoe cunami Kak iz za nemeckoj beshozyajstvennosti byla smyta chast Mogileva s lyudmi rusk onliner by SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Patop na Dubravency