Дом Ваньковічаў — помнік палацава-сядзібнай архітэктуры, былы дом прадстаўнікоў беларускага шляхецкага роду Ваньковічаў. Гэтак жа дом звязаны з жыццём і творчасцю беларускага мастака Валенція Ваньковіча (1800—1842). Месца размяшчэння — РБ, г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33А.
Дом Ваньковічаў | |
---|---|
Дом-музей Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХIХ стагоддзя. | |
Заснаваны | 2000 |
Месцазнаходжанне | Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33а |
Праезд | ст. м. Кастрычніцкая |
Адкрыты | з 10:00 да 17:00. Выхадныя – пнд., аўт. |
vankovich.iatp.by | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
Тэрыторыя сучаснага комплексу пачала засяляцца яшчэ ў канцы ХVI ст., а ў другой палове XVII ст. тут быў пабудаваны каменны будынак, скляпы якога ў цяперашні час знаходзяцца пад паўночнай часткай сядзібнага дома.
Мінская гарадская сядзіба, якая знаходзілася на рагу вуліц Валоцкай і Зыбіцкай, упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах канца XVIII — пачатку XIX стагоддзя як рэзідэнцыя князёў Друцкіх-Любецкіх. Гэтая сядзіба была пазначана на праектным плане Мінска, які ў 1797 годзе падрыхтаваў мінскі губернскі архітэктар Фёдар (Тэадор) Крамер, як новы аб’ект, прапанаваны для забудовы. Відаць, архітэктар Крамер і з’яўляецца аўтарам праекта гэтага сядзібнага комплексу, таму што ўсе астатнія новыя будынкі, якія планавалася пабудаваць згодна гэтага плана, былі спраектаваны менавіта ім. На іншых, больш позніх, планах горада канца XVIII — пачатку XIX стагоддзяў гэтая сядзіба ўжо зафіксавана як існуючая.
12 верасня 1811 года князь Ануфрый Друцкі-Любецкі прадаў за 1 тысячу рублёў серабром свой дом з пляцам у горадзе Мінску па вуліцы Валоцкай пад № 131, які з даўніх часоў належаў яго продкам, вядомаму мінскаму літаратару, гісторыку і грамадскаму дзеячу Яну Ходзьку. У дакументах на продаж сядзібы згадваецца не толькі галоўны сядзібны дом, але вялікая афіцына і розныя .
У гэты ж час мастак Юзаф Пешка выканаў акварэльную замалёўку, на якой зафіксаваў амаль увесь сядзібны комплекс па вуліцы Валоцкай. Паводле гэтай акварэлі цэнтрам кампазіцыі сядзібы з’яўляўся вялікі аднапавярховы сядзібны дом у стылі класіцызму. Перад домам знаходзіўся парадны двор — курданёр, арганізаваны галоўным сядзібным будынкам і дзвюма афіцынамі, якія непасрэдна выходзілі на Валоцкую вуліцу. Збоку вуліцы была пабудавана каменная агароджа з вялікай уязной брамай. Архітэктурны комплекс сядзібы, які ў той час належаў Яну Ходьзку, добра праглядаўся з розных куткоў горада і адыгрываў значную ролю ў сілуэце гістарычнага цэнтра Мінска.
У 1818 годзе Ян Ходзька мыў змушаны прадаць сваю сядзібу ў Мінску. У 1840-х гадах мінская рэзідэнцыя перайшла ва ўласнасць роду Ваньковічаў, якому ў XVII—XVIII стагоддзях належала шмат юрыдык, пляцаў і дамоў у розных частках горада. У пісьмовых крыніцах XVIII стагоддзя ёсць звесткі аб тым, што Ваньковічам належаў і вялікі пляц з забудовай на Валоцкай вуліцы (сучаснай Інтэрнацыянальнай вуліцы). 3 красавіка 1846 года гэту сядзібу выкупіў за 2050 рублёў серабром Эдвард Ваньковіч, стрыечны брат мастака Валенція Ваньковіча. Менавіта ў гэты час цалкам сфарміраваўся і архітэктурны комплекс сядзібы, на тэрыторыі якога акрамя галоўнага сядзібнага дома і двух афіцын знаходзіліся аранжарэя, вялікая мураваная стайня а таксама іншыя гаспадарчыя пабудовы, жылы дом на вуліцы Зыбіцкай, і невялікі пейзажны парк на рагу вуліц Валоцкай і Зыбіцкай. Цалкам планіровачная структура сядзібы была зафіксавана на падрабязным плане 1848 года.
Эдвард Ваньковіч прыклаў шмат намаганняў па рэканструкцыі ўсяго сядзібнага комплексу. У гэты ж час мінская сядзіба Ваньковічаў ператварылася ў своеасаблівы культурны цэнтр, дзе часта збіраліся прадстаўнікі мінскай дэмакратычнай інтэлігенцыі — пісьменнікі, мастакі, музыканты. У доме неаднаразова спыняўся яго блізкі сваяк Эдварда кампазітар Станіслаў Манюшка. Сюды часта заходзіў пісьменнік Дунін-Марцінкевіч. Бацька Станіслава Манюшкі — мастак аматар Чэслаў Манюшка таксама любіў бываць у сваіх мінскіх сваякоў. Ён нават зрабіў тут некалькі мінскіх пейзажных замалёвак.
Пасля смерці Эдварда Ваньковіча ў 1872 годзе сядзіба перайшла ў пажыццёвае валоданне да яго ўдавы . У другой палове ХІХ стагоддзя сядзіба належала сынам Эдварда Ваньковіча — спачатку , а пасля яго смерці — . Апошнім уладальнікам мінскай сядзібы Ваньковічаў, амаль да 1920 года, з’яўляўся , сын Сігізмунда.
У пачатку 1920-х гадоў усе будынкі сядзібы былі нацыяналізаваны, большасць памяшканняў прыстасавана пад .
У 1947 годзе мінскай сядзібе Ваньковічаў быў нададзены статус помніка архітэктуры рэспубліканскага значэння. У 1980 годзе прынята рашэнне аб сядзібнага комплексу.
Аднаўленне сядзібы
Археалагічныя раскопкі, якія праводзіліся ў 1983 годзе на тэрыторыі дома на Інтэрнацыянальнай, пацвердзілі час яго заснавання — канец XVIII ст. Пад будынкам знаходзяцца каменныя падзямеллі XVII стагоддзя, якія прыстасаваны пад склеп. Гэтак жа тут былі знойдзеныя: чарапіца канца XVIII ст., якой быў пакрыты дом, асколкі керамічных, жалезных і шкляных рэчаў таго часу.
Для рэстаўрацыі архітэктурна-планіровачнае рашэнне выканана ў 1979—1980 гг. Спецыялізаваным навукова-рэстаўрацыйным аб’яднаннем «Белрэстаўрацыя» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (аўтары і ), сама рэстаўрацыя здзяйснялася ў 1980—1997 гг. Спецыяльнымі навукова-рэстаўрацыйнымі вытворчымі майстэрнямі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Аўтары праекта ставілі сабе мэтай зрабіць гэту сядзібу, як і ў XIX ст., цэнтрам музычнага і культурнага жыцця, аднавіўшы флігель упраўляючага, дзе меркавалася праводзіць літаратурна-мастацкія выстаўкі і вечары камернай музыкі, а таксама зрабіць агароджу з уязной брамай.
У 2000 годзе да 200-годдзя з дня нараджэння мастака Валенція Ваньковіча быў адкрыты філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь музей «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя». План экспазіцыі задуманы і выкананы супрацоўнікамі Нацыянальнага мастацкага музея на чале з І. М. Паньшынай, тагачаснай намесніцы дырэктара па навуковай рабоце. Меркавалася аднавіць некаторыя інтэр’еры, размясціць сядзібныя партрэты асобнай галерэяй і стварыць мемарыяльныя залы, прысвечаныя жыццю і творчасці мастака Валенція Ваньковіча.
Флігель упраўляючага, ад якога да моманту работы над праектам заставаўся толькі стары падмурак, адноўлены ў 2008 годзе. Цяпер ім знаходзіцца офіс турыстычнай фірмы, тады ж адноўлена брама з агароджай, праведзена добраўпарадкаванне. У 2010 годзе ў двары сядзібы ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя «Раніца мастака» работы скульптара У. І. Слабодчыкава — выкананая ў бронзе фігура Валенція Ваньковіча, які з палітрай і пэндзлем выйшаў насустрач сябрам.
У 2016 годзе завяршылася рэстаўрацыя гаспадарчага корпуса (дом № 33), у якім спачатку знаходзіліся стайні і карэтная (цяпер рэстаран «Грай»). Такім чынам архітэктурнае аблічча старадаўняй гарадской шляхецкай сядзібы было цалкам адноўлена.
Архітэктура
Комплекс уключае сядзібны дом у стылі класіцызму, две афіцыны, гаспадарчыя пабудовы, фруктовы сад. Сядзібны дом (вул. Інтэрнацыянальная, 33) — аднапавярховы прамавугольны ў плане драўляны будынак (у пачатку XIX ст. частка паўночна-заходняй сцяны была мураванай) пастаўлены на каменны падмурак і накрыты высокім вальмавым дахам, сцены атынкаваны. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны паўднёва-ўсходні фасад вылучаў васьмікалонны порцік з цэнтральным уваходам, завершаны трохвугольным франтонам з паўцыркульным акном. Аналагічны порцік меў і паўночна-заходні фасад. Рытм фасадаў ствараецца прамавугольнымі вокнамі ў абрамленні простых ліштваў і лапатак. Планіроўка анфіладна-калідорная. У інтэр’еры былі печы, дэкарыраваныя кафляй.
Сядзібны дом і дзве афіцыны ўтваралі парадны двор-курданёр. Паўднёва-заходняя афіцына (№ 33) — гаспадарчы корпус, у якім спачатку знаходзіліся стайні і карэтная, уяўляе сабой мураваны, двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак, накрыты аднасхільным дахам.
Паўночна-ўсходняя афіцына — флігель упраўляючага — аднапавярховы з мезанінам, прамавугольны ў плане будынак, накрытая вальмавым дахам. У цэнтры яе паўночна-ўсходняга фасада знаходзіцца пяцігранны эркер з вежападобным завяршэннем. Афіцына была зруйнава, адноўлена ў пачатку XXI ст. Захавалася шырокая праезная брама.
Экспазіцыі музея
У мемарыяльных залах музея экспануюцца ксеракопіі архіўных дакументаў пра Валенція Ваньковіча і яго род, фотаздымкі і каляровыя рэпрадукцыі партрэтаў яго пэндзля, падораныя філіялу цяперашнімі іх уладальнікамі: Нацыянальным музеем у Варшаве (праз Польскі Інстытут у Мінску), і Міністэрствам замежных спраў Беларусі (здымкі зроблены ў Парыжы), а таксама жывапісныя копіі (напрыклад, «Аўтапартрэт» Ваньковіча, каля 1840, польскага мастака ). Акрамя гэтага экспануюцца сапраўдныя жывапісныя творы іншых мастакоў першай паловы XIX стагоддзя, сучаснікаў Ваньковіча: партрэты «Аляксандра Манюшкі» (1816) Яна Рустэма, «Марыі Міцкевіч» (1856) Тадэвуша Гарэцкага, «Зінаіды Дзівавай» (1841) ; нацюрморты 1830-х гг. Івана Хруцкага, карціны «Вербная нядзеля» (1847) Канута Русецкага, «Павел I вызваляе Тадэвуша Касцюшку» (1820-я) Яна Дамеля і прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кніжная шафа, люстра і мармуровы гадзіннік ХVIII — пачатку ХIХ ст.). У дадатак да экскурсійнага рада ў 1990 г. А. М. Кашкурэвічам створаны дзве гравюры — «Наваколлі Вільні. Сніпішкі» (з хромалітаграфіі І. Ф. Хруцкага) і «Парыж. Опера» (з афорта ).
Наступная тэматычная экскурсія праводзіцца па інтэр’ерах музея. Адноўлена першапачатковая калідорна-анфіладная сістэма будынка і інтэр’еры некаторых памяшканняў. Грунтуючыся на выяўленчым і літаратурным матэрыяле, атрымалася ўзнавіць абсталяванне і параднай , «чайнага» пакоя. Самы вялікі пакой у сядзібе служыў параднай гасцінай. Ваньковічы і іх шматлікія сябры калекцыяніравалі творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, жывапіс еўрапейскіх і мясцовых мастакоў. У адноўленым інтэр’еры гасцінай гарнітур арэхавага дрэва 1830-х гг., люстэрка, якое дазваляе пашырыць прастору залы, наборнага дрэва камод і авальны столік, лямпа ХIХ ст., мармуровыя скульптуры «Дантэ Аліг’еры» працы італьянскага майстра пачатку ХIХ стагоддзя і «Пацалунак Амура», вольная рэпліка французскага скульптара сярэдзіны ХIХ ст. са знакамітага твора Антоніа Кановы. Гэтая скульптурная група мае непасрэднае дачыненне да ўбрання дома Ваньковічаў, бо яна была выяўлена ў 1950-я гады ў зямлі на тэрыторыі сядзібы.
У астатніх пакоях панскага дома, і мемарыяльных і тых, у якіх дэманструюцца сядзібныя партрэты, таксама прысутнічаюць прадметы ўбрання: сапраўдныя люстры, , творы з фарфору, мэбля XVIII — першай паловы XIX стагоддзя. У трох залах жылой часткі панскага дома размясцілася партрэтная галерэя, якая ўключае 20 сядзібных партрэтаў розных слаёў шляхты, прызначаных выключна для родных, для сваіх нашчадкаў. Партрэты лагічна дапаўняюць уяўленне пра касцюм, прычоскі, побыт канца ХVIII — першай паловы ХIХ ст.
Зноскі
- Дом-усадьба В.Ваньковича(недаступная спасылка). Музеи. Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2012. Праверана 10 красавіка 2011.
- Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХIХ ст. Мінск. Гісторыя музея Архівавана 22 лютага 2020.
- ГАРАДСКАЯ СЯДЗІБА ВАНЬКОВІЧАЎ
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Гл. таксама
- Спіс музеяў Мінска
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Ваньковічаў
- Старонка музея Архівавана 18 верасня 2020.
- ГАРАДСКАЯ СЯДЗІБА ВАНЬКОВІЧАЎ
- Гарадская сядзіба Ваньковічаў ў Юркавым куточку Архівавана 14 студзеня 2012.
- Аб музеі на сайце «Стары-новы Мінск» Архівавана 1 мая 2012.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Dom Vankovichay pomnik palacava syadzibnaj arhitektury byly dom pradstaynikoy belaruskaga shlyaheckaga rodu Vankovichay Getak zha dom zvyazany z zhyccyom i tvorchascyu belaruskaga mastaka Valenciya Vankovicha 1800 1842 Mesca razmyashchennya RB g Minsk vul Internacyyanalnaya 33A Dom VankovichayDom muzej Vankovichay Kultura i mastactva pershaj palovy HIH stagoddzya Budynak muzeyaZasnavany 2000Mescaznahodzhanne Minsk vul Internacyyanalnaya 33aPraezd st m KastrychnickayaAdkryty z 10 00 da 17 00 Vyhadnyya pnd ayt vankovich iatp by Medyyafajly na VikishovishchyNe blytac z Syadziba Vankovichay Minsk GistoryyaValoki Polackiya Yu Peshka kalya 1800 g Terytoryya suchasnaga kompleksu pachala zasyalyacca yashche y kancy HVI st a y drugoj palove XVII st tut byy pabudavany kamenny budynak sklyapy yakoga y cyaperashni chas znahodzyacca pad paynochnaj chastkaj syadzibnaga doma Minskaya garadskaya syadziba yakaya znahodzilasya na ragu vulic Valockaj i Zybickaj upershynyu zgadvaecca y pismovyh krynicah kanca XVIII pachatku XIX stagoddzya yak rezidencyya knyazyoy Druckih Lyubeckih Getaya syadziba byla paznachana na praektnym plane Minska yaki y 1797 godze padryhtavay minski gubernski arhitektar Fyodar Teador Kramer yak novy ab ekt prapanavany dlya zabudovy Vidac arhitektar Kramer i z yaylyaecca aytaram praekta getaga syadzibnaga kompleksu tamu shto yse astatniya novyya budynki yakiya planavalasya pabudavac zgodna getaga plana byli spraektavany menavita im Na inshyh bolsh poznih planah gorada kanca XVIII pachatku XIX stagoddzyay getaya syadziba yzho zafiksavana yak isnuyuchaya Syadziba z gaspadarchymi pabudovami na garadskim plane 1801 godaLavy z boku syadziby E Vankovicha Ch Manyushka 1849 g 12 verasnya 1811 goda knyaz Anufryj Drucki Lyubecki praday za 1 tysyachu rublyoy serabrom svoj dom z plyacam u goradze Minsku pa vulicy Valockaj pad 131 yaki z daynih chasoy nalezhay yago prodkam vyadomamu minskamu litarataru gistoryku i gramadskamu dzeyachu Yanu Hodzku U dakumentah na prodazh syadziby zgadvaecca ne tolki galoyny syadzibny dom ale vyalikaya aficyna i roznyya U gety zh chas mastak Yuzaf Peshka vykanay akvarelnuyu zamalyoyku na yakoj zafiksavay amal uves syadzibny kompleks pa vulicy Valockaj Pavodle getaj akvareli centram kampazicyi syadziby z yaylyaysya vyaliki adnapavyarhovy syadzibny dom u styli klasicyzmu Perad domam znahodziysya paradny dvor kurdanyor arganizavany galoynym syadzibnym budynkam i dzvyuma aficynami yakiya nepasredna vyhodzili na Valockuyu vulicu Zboku vulicy byla pabudavana kamennaya agarodzha z vyalikaj uyaznoj bramaj Arhitekturny kompleks syadziby yaki y toj chas nalezhay Yanu Hodzku dobra praglyadaysya z roznyh kutkoy gorada i adygryvay znachnuyu rolyu y siluece gistarychnaga centra Minska U 1818 godze Yan Hodzka myy zmushany pradac svayu syadzibu y Minsku U 1840 h gadah minskaya rezidencyya perajshla va ylasnasc rodu Vankovichay yakomu y XVII XVIII stagoddzyah nalezhala shmat yurydyk plyacay i damoy u roznyh chastkah gorada U pismovyh krynicah XVIII stagoddzya yosc zvestki ab tym shto Vankovicham nalezhay i vyaliki plyac z zabudovaj na Valockaj vulicy suchasnaj Internacyyanalnaj vulicy 3 krasavika 1846 goda getu syadzibu vykupiy za 2050 rublyoy serabrom Edvard Vankovich stryechny brat mastaka Valenciya Vankovicha Menavita y gety chas calkam sfarmiravaysya i arhitekturny kompleks syadziby na terytoryi yakoga akramya galoynaga syadzibnaga doma i dvuh aficyn znahodzilisya aranzhareya vyalikaya muravanaya stajnya a taksama inshyya gaspadarchyya pabudovy zhyly dom na vulicy Zybickaj i nevyaliki pejzazhny park na ragu vulic Valockaj i Zybickaj Calkam planirovachnaya struktura syadziby byla zafiksavana na padrabyaznym plane 1848 goda Edvard Vankovich pryklay shmat namagannyay pa rekanstrukcyi ysyago syadzibnaga kompleksu U gety zh chas minskaya syadziba Vankovichay peratvarylasya y svoeasablivy kulturny centr dze chasta zbiralisya pradstayniki minskaj demakratychnaj inteligencyi pismenniki mastaki muzykanty U dome neadnarazova spynyaysya yago blizki svayak Edvarda kampazitar Stanislay Manyushka Syudy chasta zahodziy pismennik Dunin Marcinkevich Backa Stanislava Manyushki mastak amatar Cheslay Manyushka taksama lyubiy byvac u svaih minskih svayakoy Yon navat zrabiy tut nekalki minskih pejzazhnyh zamalyovak Fligel syadziby Vankovichay 1918Syadziba y 1916 godze Paslya smerci Edvarda Vankovicha y 1872 godze syadziba perajshla y pazhyccyovae valodanne da yago ydavy U drugoj palove HIH stagoddzya syadziba nalezhala synam Edvarda Vankovicha spachatku a paslya yago smerci Aposhnim uladalnikam minskaj syadziby Vankovichay amal da 1920 goda z yaylyaysya syn Sigizmunda Syadzibny dom u 1927 godze U pachatku 1920 h gadoy use budynki syadziby byli nacyyanalizavany bolshasc pamyashkannyay prystasavana pad U 1947 godze minskaj syadzibe Vankovichay byy nadadzeny status pomnika arhitektury respublikanskaga znachennya U 1980 godze prynyata rashenne ab syadzibnaga kompleksu Dzeci perad agarodzhaj syadziby 1926Adnaylenne syadziby Arhealagichnyya raskopki yakiya pravodzilisya y 1983 godze na terytoryi doma na Internacyyanalnaj pacverdzili chas yago zasnavannya kanec XVIII st Pad budynkam znahodzyacca kamennyya padzyamelli XVII stagoddzya yakiya prystasavany pad sklep Getak zha tut byli znojdzenyya charapica kanca XVIII st yakoj byy pakryty dom askolki keramichnyh zhaleznyh i shklyanyh rechay tago chasu Dlya restayracyi arhitekturna planirovachnae rashenne vykanana y 1979 1980 gg Specyyalizavanym navukova restayracyjnym ab yadnannem Belrestayracyya Ministerstva kultury Respubliki Belarus aytary i sama restayracyya zdzyajsnyalasya y 1980 1997 gg Specyyalnymi navukova restayracyjnymi vytvorchymi majsternyami Ministerstva kultury Respubliki Belarus Aytary praekta stavili sabe metaj zrabic getu syadzibu yak i y XIX st centram muzychnaga i kulturnaga zhyccya adnaviyshy fligel upraylyayuchaga dze merkavalasya pravodzic litaraturna mastackiya vystayki i vechary kamernaj muzyki a taksama zrabic agarodzhu z uyaznoj bramaj Pomnik Valenciyu Vankovichu U 2000 godze da 200 goddzya z dnya naradzhennya mastaka Valenciya Vankovicha byy adkryty filiyal Nacyyanalnaga mastackaga muzeya Respubliki Belarus muzej Dom Vankovichay Kultura i mastactva pershaj palovy XIX stagoddzya Plan ekspazicyi zadumany i vykanany supracoynikami Nacyyanalnaga mastackaga muzeya na chale z I M Panshynaj tagachasnaj namesnicy dyrektara pa navukovaj raboce Merkavalasya adnavic nekatoryya inter ery razmyascic syadzibnyya partrety asobnaj galereyaj i stvaryc memaryyalnyya zaly prysvechanyya zhyccyu i tvorchasci mastaka Valenciya Vankovicha Fligel upraylyayuchaga ad yakoga da momantu raboty nad praektam zastavaysya tolki stary padmurak adnoyleny y 2008 godze Cyaper im znahodzicca ofis turystychnaj firmy tady zh adnoylena brama z agarodzhaj pravedzena dobrayparadkavanne U 2010 godze y dvary syadziby ystanoylena skulpturnaya kampazicyya Ranica mastaka raboty skulptara U I Slabodchykava vykananaya y bronze figura Valenciya Vankovicha yaki z palitraj i pendzlem vyjshay nasustrach syabram U 2016 godze zavyarshylasya restayracyya gaspadarchaga korpusa dom 33 u yakim spachatku znahodzilisya stajni i karetnaya cyaper restaran Graj Takim chynam arhitekturnae ablichcha staradaynyaj garadskoj shlyaheckaj syadziby bylo calkam adnoylena ArhitekturaVyglyad syadziby z Kastrychnickaj ploshchy Kompleks uklyuchae syadzibny dom u styli klasicyzmu dve aficyny gaspadarchyya pabudovy fruktovy sad Syadzibny dom vul Internacyyanalnaya 33 adnapavyarhovy pramavugolny y plane draylyany budynak u pachatku XIX st chastka paynochna zahodnyaj scyany byla muravanaj pastayleny na kamenny padmurak i nakryty vysokim valmavym daham sceny atynkavany Simetrychny pa kampazicyi galoyny paydnyova yshodni fasad vyluchay vasmikalonny porcik z centralnym uvahodam zavershany trohvugolnym frantonam z paycyrkulnym aknom Analagichny porcik mey i paynochna zahodni fasad Rytm fasaday stvaraecca pramavugolnymi voknami y abramlenni prostyh lishtvay i lapatak Planiroyka anfiladna kalidornaya U inter ery byli pechy dekaryravanyya kaflyaj Gaspadarchy korpus Syadzibny dom i dzve aficyny ytvarali paradny dvor kurdanyor Paydnyova zahodnyaya aficyna 33 gaspadarchy korpus u yakim spachatku znahodzilisya stajni i karetnaya uyaylyae saboj muravany dvuhpavyarhovy pramavugolny y plane budynak nakryty adnashilnym daham Fligel upraylyayuchagaFligel upraylyayuchaga z boku Zybickaj vulicy Paynochna yshodnyaya aficyna fligel upraylyayuchaga adnapavyarhovy z mezaninam pramavugolny y plane budynak nakrytaya valmavym daham U centry yae paynochna yshodnyaga fasada znahodzicca pyacigranny erker z vezhapadobnym zavyarshennem Aficyna byla zrujnava adnoylena y pachatku XXI st Zahavalasya shyrokaya praeznaya brama Ekspazicyi muzeyaYan Rustem Partret Alyaksandra Manyushki 1816 U memaryyalnyh zalah muzeya ekspanuyucca kserakopii arhiynyh dakumentay pra Valenciya Vankovicha i yago rod fotazdymki i kalyarovyya repradukcyi partretay yago pendzlya padoranyya filiyalu cyaperashnimi ih uladalnikami Nacyyanalnym muzeem u Varshave praz Polski Instytut u Minsku i Ministerstvam zamezhnyh spray Belarusi zdymki zrobleny y Paryzhy a taksama zhyvapisnyya kopii napryklad Aytapartret Vankovicha kalya 1840 polskaga mastaka Akramya getaga ekspanuyucca sapraydnyya zhyvapisnyya tvory inshyh mastakoy pershaj palovy XIX stagoddzya suchasnikay Vankovicha partrety Alyaksandra Manyushki 1816 Yana Rustema Maryi Mickevich 1856 Tadevusha Gareckaga Zinaidy Dzivavaj 1841 nacyurmorty 1830 h gg Ivana Hruckaga karciny Verbnaya nyadzelya 1847 Kanuta Ruseckaga Pavel I vyzvalyae Tadevusha Kascyushku 1820 ya Yana Damelya i pradmety dekaratyyna prykladnoga mastactva knizhnaya shafa lyustra i marmurovy gadzinnik HVIII pachatku HIH st U dadatak da ekskursijnaga rada y 1990 g A M Kashkurevicham stvorany dzve gravyury Navakolli Vilni Snipishki z hromalitagrafii I F Hruckaga i Paryzh Opera z aforta Nastupnaya tematychnaya ekskursiya pravodzicca pa inter erah muzeya Adnoylena pershapachatkovaya kalidorna anfiladnaya sistema budynka i inter ery nekatoryh pamyashkannyay Gruntuyuchysya na vyyaylenchym i litaraturnym materyyale atrymalasya yznavic abstalyavanne i paradnaj chajnaga pakoya Samy vyaliki pakoj u syadzibe sluzhyy paradnaj gascinaj Vankovichy i ih shmatlikiya syabry kalekcyyaniravali tvory dekaratyyna prykladnoga mastactva zhyvapis eyrapejskih i myascovyh mastakoy U adnoylenym inter ery gascinaj garnitur arehavaga dreva 1830 h gg lyusterka yakoe dazvalyae pashyryc prastoru zaly nabornaga dreva kamod i avalny stolik lyampa HIH st marmurovyya skulptury Dante Alig ery pracy italyanskaga majstra pachatku HIH stagoddzya i Pacalunak Amura volnaya replika francuzskaga skulptara syaredziny HIH st sa znakamitaga tvora Antonia Kanovy Getaya skulpturnaya grupa mae nepasrednae dachynenne da ybrannya doma Vankovichay bo yana byla vyyaylena y 1950 ya gady y zyamli na terytoryi syadziby U astatnih pakoyah panskaga doma i memaryyalnyh i tyh u yakih demanstruyucca syadzibnyya partrety taksama prysutnichayuc pradmety ybrannya sapraydnyya lyustry tvory z farforu meblya XVIII pershaj palovy XIX stagoddzya U troh zalah zhyloj chastki panskaga doma razmyascilasya partretnaya galereya yakaya yklyuchae 20 syadzibnyh partretay roznyh slayoy shlyahty pryznachanyh vyklyuchna dlya rodnyh dlya svaih nashchadkay Partrety lagichna dapaynyayuc uyaylenne pra kascyum prychoski pobyt kanca HVIII pershaj palovy HIH st ZnoskiDom usadba V Vankovicha nyavyzn nedastupnaya spasylka Muzei Arhivavana z pershakrynicy 1 maya 2012 Praverana 10 krasavika 2011 Dom Vankovichay Kultura i mastactva pershaj palovy HIH st Minsk Gistoryya muzeya Arhivavana 22 lyutaga 2020 GARADSKAYa SYaDZIBA VANKOVIChAЎ Arhitektura Belarusi Encyklapedychny davednik Mn BelEn 1993 620 s ISBN 5 85700 078 5 Gl taksamaSpis muzeyay MinskaSpasylkiAb ekt Dzyarzhaynaga spisa gistoryka kulturnyh kashtoynascej Respubliki Belarus shyfr 711E000001 Na Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Dom Vankovichay Staronka muzeya Arhivavana 18 verasnya 2020 GARADSKAYa SYaDZIBA VANKOVIChAЎ Garadskaya syadziba Vankovichay y Yurkavym kutochku Arhivavana 14 studzenya 2012 Ab muzei na sajce Stary novy Minsk Arhivavana 1 maya 2012