Бераг — паласа ўзаемадзеяння паміж сушай і вадаёмам (мора, возера, вадасховішча і інш.) ці вадацёкамі (рака, канал і інш.). Мае надводную частку і падводны берагавы схіл, падзеленыя берагавой лініяй. Фарміруецца пад уздзеяннем гідралагічных (ветравыя хвалі, прылівы, адлівы, цячэнні, рачныя плыні і інш.), геалагічных (тэктанічныя рухі, састаў горных парод), геамарфалагічных (вышыня і формы рэльефу), антрапагенных (гідрабудаўніцтва, водакарыстанне) і іншых фактараў. Паводле вядучых фактараў у марскіх, рачных і азёрных берагах адрозніваюць абразійныя і эразійныя, акумулятыўныя і складаныя. Вывучае берагі геамарфалогія.
Марскі бераг з боку сушы абмежаваны лініяй, якой дасягае прыбой у час найбольшых прыліваў і штормаў, з боку мора — глыбінёй, дзе затухаюць рухі хваляў. У развіцці марскіх берагоў галоўная роля належыць хвалям і прыбою. Яны разбураюць сушу і ўтвараюць абразійныя, часта з кліфам (уступам), берагі або перамяшчаюць і адкладаюць наносы, утвараючы акумулятыўныя берагі. Фарміруюцца яны таксама ў выніку дзейнасці рэк у вусці (дэльтавыя) і пад уплывам занальных фактараў: у Арктыцы і Антарктыцы ад дзеяння вады на мёрзлы грунт і лёд узнікаюць тэрмаабразійныя, у трапічных морах жывыя арганізмы ствараюць біягенныя, пераважна каралавыя берагі. Сучасныя берагі пачалі фарміравацца каля 6 тыс. гадоў назад, пасля позналедавіковай трансгрэсіі, калі ўзровень акіяна павысіўся на 90—100 м і заняў цяперашняе становішча. У выніку затаплення нізінных ускраін мацерыкоў утварыліся інгрэсійныя марскія берагі. Яны падзяляюцца на ледавіковыя (фіёрдавы, шхерны), эразійныя (рыпсавы і ліманны), эолавыя (аральскі), структурна-дэнудацыйныя (далмацінскі), ватавыя і інш.
Рачныя берагі развіваюцца пад уздзеяннем рэчышчавай плыні, якая выклікае бакавую і лінейную эрозію і ўтварэнне карэннага () незатапляльнага берагу або акумуляцыю наносаў і ўтварэнне акумулятыўнага (поймавага) затапляльнага берагу. Рэкі Паўночнага паўшар’я, якія цякуць на поўнач, маюць правы стромкі, абразійны, левы нізкі, акумулятыўны бераг (пад уплывам сілы Карыяліса). У фарміраванні берагоў рэк вялікае значэнне маюць апоўзні, абвалы, асыпкі і ўтварэнне яроў. Берагавыя працэсы на рэках паскараюцца пры змене базісу эрозіі.
На Беларусі берагі вадаёмаў і вадацёкаў пераважна акумулятыўныя, на іх развіты берагавыя валы і пляжы. Абразійныя берагі найбольш уласцівы вадасховішчам (на некаторых да 50 % даўжыні берагавой лініі) і рэкам. На многіх азёрах берагі амаль не перапрацоўваюцца, параслі лесам, хмызняком і травой. Балотная расліннасць стварае на іх сплавінныя берагі.
Спасылкі
- Л. У. Мар'іна. Бераг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 103. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бераг
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Berag palasa yzaemadzeyannya pamizh sushaj i vadayomam mora vozera vadashovishcha i insh ci vadacyokami raka kanal i insh Mae nadvodnuyu chastku i padvodny beragavy shil padzelenyya beragavoj liniyaj Farmiruecca pad uzdzeyannem gidralagichnyh vetravyya hvali prylivy adlivy cyachenni rachnyya plyni i insh gealagichnyh tektanichnyya ruhi sastay gornyh parod geamarfalagichnyh vyshynya i formy relefu antrapagennyh gidrabudaynictva vodakarystanne i inshyh faktaray Pavodle vyaduchyh faktaray u marskih rachnyh i azyornyh beragah adroznivayuc abrazijnyya i erazijnyya akumulyatyynyya i skladanyya Vyvuchae beragi geamarfalogiya Berag vostrava Rejneke y Yaponskim mory Marski berag z boku sushy abmezhavany liniyaj yakoj dasyagae pryboj u chas najbolshyh prylivay i shtormay z boku mora glybinyoj dze zatuhayuc ruhi hvalyay U razvicci marskih beragoy galoynaya rolya nalezhyc hvalyam i pryboyu Yany razburayuc sushu i ytvarayuc abrazijnyya chasta z klifam ustupam beragi abo peramyashchayuc i adkladayuc nanosy utvarayuchy akumulyatyynyya beragi Farmiruyucca yany taksama y vyniku dzejnasci rek u vusci deltavyya i pad uplyvam zanalnyh faktaray u Arktycy i Antarktycy ad dzeyannya vady na myorzly grunt i lyod uznikayuc termaabrazijnyya u trapichnyh morah zhyvyya arganizmy stvarayuc biyagennyya peravazhna karalavyya beragi Suchasnyya beragi pachali farmiravacca kalya 6 tys gadoy nazad paslya poznaledavikovaj transgresii kali yzroven akiyana pavysiysya na 90 100 m i zanyay cyaperashnyae stanovishcha U vyniku zataplennya nizinnyh uskrain macerykoy utvarylisya ingresijnyya marskiya beragi Yany padzyalyayucca na ledavikovyya fiyordavy shherny erazijnyya rypsavy i limanny eolavyya aralski strukturna denudacyjnyya dalmacinski vatavyya i insh Rachnyya beragi razvivayucca pad uzdzeyannem rechyshchavaj plyni yakaya vyklikae bakavuyu i linejnuyu eroziyu i ytvarenne karennaga nezataplyalnaga beragu abo akumulyacyyu nanosay i ytvarenne akumulyatyynaga pojmavaga zataplyalnaga beragu Reki Paynochnaga payshar ya yakiya cyakuc na poynach mayuc pravy stromki abrazijny levy nizki akumulyatyyny berag pad uplyvam sily Karyyalisa U farmiravanni beragoy rek vyalikae znachenne mayuc apoyzni abvaly asypki i ytvarenne yaroy Beragavyya pracesy na rekah paskarayucca pry zmene bazisu erozii Na Belarusi beragi vadayomay i vadacyokay peravazhna akumulyatyynyya na ih razvity beragavyya valy i plyazhy Abrazijnyya beragi najbolsh ulascivy vadashovishcham na nekatoryh da 50 dayzhyni beragavoj linii i rekam Na mnogih azyorah beragi amal ne perapracoyvayucca parasli lesam hmyznyakom i travoj Balotnaya raslinnasc stvarae na ih splavinnyya beragi SpasylkiL U Mar ina Berag Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 3 Belarusy Varanec Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1996 T 3 S 103 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0068 4 t 3 Na Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Berag